Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Контррэфармацыя. Дзейнасць ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі

Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух ў Еўропе ў 2-й палове ХVІ –ХVІІ ст., узначалены папам рымскім і накіраваны супраць Рэфармацыі, форма ўмацавання феадальнага ладу ў перыяд яго распаду. Дактрыну контррэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор (1545 – 1547, 1551 – 1552), які адхіліў кампраміс з пратэстанствам, пацвердзіў безумоўны аўтарытэт пап, замацаваў набажэнства выключна на лацінскай мове, жорсткую цэнзуру. У 1542 г. у Рыме ўтвор інквізіцыя. У Еўропе загарэлася кастры, у якіх гарэлі не толькі кнігі, але і людзі (Дж. Бруно і Дж.Ванні), праследаваліся Т. Кампанела, Г. Галілей, арганізовываліся пагромы пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы 1572 г.), рэлігійныя войны (Трыццаці гадовая вайна 1618 –1648 гг.). У 1599 г. надрукаваны першы “Індэкс забаронных кніг”. Рэфармаваліся і ствараліся новыя манаскія ордэны. Галоўную стаўку папства зрабіла на ордэн езуітаў (створаны Ігнаціем Лаёлам у 1534 г.). У ВКЛ пачаткам Контррэфармацыі лічыцца 1569 г., калі ў Вільню прыйшлі першыя езуіты. Было іх 5 (па другім даным 13 чалавек). Іх запрасіў віленскі біскуп Валяр’ян Пратасевіч. Праз год у ВКЛ было ўжо 300 езуітаў. Галоўны ідэолаг Контррэфармацыі ў ВКЛ быў Пётр Спарга. Акрамя езуіцкага, на тэрыторыі Беларусі працавала ў ХVІ – ХVІІІ ст.ст. яшчэ 24 ордэны. Францысканцы. Ордэн быў утвораны ў 1209 г. у Італіі каля 1237 г. з’явіліся ў Польшчы, потым – у ВКЛ. У час княжання Гедыміна яны пабудавалі касцёлы ў Навагрудку і Вільні. Кляштары францысканцаў існавалі ў Гальшанах, Гродна, Пінску, Оршы і інш.

Дамініканцы. Назва ад імя заснавальніка ордэна іспанца Дамініка дэ Гусмана. Ордэн створаны ў пачатку ХІІІ ст. Галоўны накірунак дзейнасці – пропагандысцка-місіянерская. Актыўна ўдзельнічалі ў барацьбе з рэфармацыяй, ім была даручана інквізіцыя. Апраналіся ў белую сутану з белым капюшонам, на вуліцы накідвалі чорную мантыю з чорным капюшонам. Герб ордэна ўяўляў выяву сабакі – адсюль яшчэ адна назва ордэна – гасподнія сабакі. На чале ордэна стаяў генеральны магістр, рэзідэнцыя ў Рыме, вышэйшы калегіальны орган – капітул. На тэрыторыі Беларусі і Літвы замацаваліся ў ХVІ ст. Базыльяне – каталіцка-уніяцкі манаскі ордэн. З’явіліся пасля Берасцейскай уніі. У 1617 г. у Навгрудку адбылася першая кангрэгацыя новага ордэна. На чале ордэна – генерал (рэзедэнцыя – кляштар у Тараканях – Кобрынскі павет). На тэрыторыі Беларусі існавала 55 кляштараў базыльян. Для падрыхтоўкі манахаў з паслушнікаў існавалі навіцыяты і студыі пры кляштарах у Антопалі, Оршы, Жыровічах і інш. Барнардзінцы. Адгалінаванне францысканскага ордэна. Канчатковы разрыў адбыўся ў 1517 г. Апраналіся ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. Галоўная мэта ордэна – місіянерская праца сярод праваслаўных. На тэрыторыі Беларусі дзейнічалі больш за 20 мужчынскіх кляштароў і 4 жаночых (у Брэсце, Гродне, Мінску і Слоніме). Пры кляштарах абавязкова працавалі школы, бібліятэкі. Бенедыкцінцы – манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна Святога Бенядзікта. Заснаваны ў 530 г. у Італіі. Згодна са статутам бенедыкцінцы павінны былі жыць у кляштары, устрыманне і беднасць. Мэта ордэна – фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі. Існавалі як мужчынскія, так і жаночыя кляштары. Асаблівасці контррэфармацыі на тэрыторыі Беларусі:

1. Рэлігійная талерантнасць у ВКЛ не дапусціла такіх жудасных формаў, як у Заходняй Еўропе.

2. У ВКЛ контррэфармацыя была накіравана не толькі супраць пратэстанцызму, але і супраць праваслаўя.

Беларускім землям у планах Ватыкана адводзілася роля плацдарма для пранікнення ў Маскоўскую дзяржаву, а праз яе – далей у Азію, да Індыі і Кітая.

Контррэфармацыю актыўна падтрымлівала каралеўская ўлада. Так, Стэфан Баторый гаварыў: “Калі б я не быў каралём, то быў бы езуітам.” Жыгімонт ІІІ Ваза ўвогуле называў сябе езуіцкім каралём. Гвалтоўнае акаталічванне парадзіла супраціўленне народа (дзейнасць царкоўных праваслаўных брацтваў, шэраг ўстанняў, антыкаталіцкую накіраваннасць мела народна-вызваленчая і антыфеадальная вайна 1648 – 1651 гг.) Асаблівым ганенням падлягалі антытрынітарыі. Прыгаворам сеймавага суда 1647 г. усе школы і друкарні. Сейм 1658 г. прыгаварыў іх да выгнання з РП. У 1660 г. у РП католікі складалі 43 %, уніяты – 33 %, праваслаўныя – 10 %, іўдзеі – 9 %. Сейм 1668 г.адступніцтва ад каталіцтва прыняў да злачынства, якое цягнула за сабой выгнанне з краіны, а ў 1764 г. выняс рашэнне караць за гэта смерцю. 1712 г. забаранялася займаць кіруючыя пасады. Рашэннем сейма 1733 г. праваслаўным забаранялася займаць пасады ў сенаце, сеймах, судах. З 1673 па 1790 г. колькасць каталіцкіх прыходаў павялічылася з 153 да 277. Ідэі контррэфармацыі вызначалі духоўнае жыцце Беларусі амаль да сяр.ХVІІІ ст. У другой палове ХVІІ – першай палове ХVІІІ ст. адбылася амаль поўная клерыкалізацыя культуры і падпарадкаванне яе рэлігіі. Былі страчаны многія бліскучыя дасягненні навукі і культуры папярэдніх стагоддзяў. Панізіўся ўзровень адукацыі. У аснову адукацыі пакладзіны тэалогія, схаластычная філасофія і лацінская мова. Спробы развіцця несхаластычнай філасофіі праследаваліся, пра што сведчыць трагічны лес Казіміра Лышчынскага. Контррэфармацыя тармазіла станаўленне беларускай культуры ў яе нацыянальных формах. На змену добраахвотнай паланізацыі папярэдняга часу ў ХVІІ ст. прыйшла прымусовая. У 1696 г. была афіцыйна забаронена беларуская мова. Масавая паланізацыя адмоўна адбілася на працэсе кансалідацыі беларускай народнасці. Аднак контррэфармацыю нельга тлумачыць як выключна адмоўную з пункту гледжання яе ўплыву на развіццё культуры.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Утварэнне Рэчы Паспалiтай. Барацьба Вялiкага княства Лiтоўскага за захаванне самастойнасцi | Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 3808; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.