Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Грамадска-палiтычнае жыццё у рэспублiцы (сярэдзiна 60-ых - сярэдiна 80-ых гадоў)




Эканамiчная рэформа ў БССР у 60-ыя гады.

 

Тэхнiчны ўзровень (у 60-ыя гады) прамысловасцi не адпавядаў дасягненням навукi i тэхнiкi. Большасць выпускаемай прадукцыi якасна ўступала замежнай. Да сярэдзiны 60-х гадоў пагоршылiся эканамiчныя паказчыкi работы прамысловасцi. Гэта праявiлася ў росце затрат на адзiнку выпускаемай прадукцыi, замарудзiлiся тэмпы росту выпускаемай прадукцыi, дрэнна ўкаранялiся ў вытворчасць дасягненнi навукi i тэхнiкi. У сувязi з гэтым была зроблена спроба радыкальных змен эканомiкi на аснове рэформы 1965г. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне гасразлiк i таварна-грашовыя механiзмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемстваў. Гэта азначала пераход да рыначнай эканомiкi, аднак, не паслабляючы камандна-адмiнiстрацыйныя пачаткі ў эканомiцы. Гэтым рэформа з самага пачатку была асуджанана няўдачу. Безнадзейнасць павялiчвалася таксама i iмкненнем улад не дапусцiць дэмакратызацыi грамадскага жыцця, перабудовы краiны. Рэформа праводзiлася зверху, таму яна не ўлiчвала мясцовых асаблiвасцей. Але на першым этапе яна дала некаторыя вынiкi. Напрыклад, адбылося паляпшэнне работы прамысловасцi і ўсёй гаспадарчай дзейнасцi. Аб'ём прамысловай прадукцыi за 2-гую палову 60-х гадоў павялiчыўся на 79% замест 70% па плану. На 39% павысiлася прадукцыйнасць працы. Завяршылася будаўнiцтва Гродзенскага хiмкамбiната, Гомельскага хiмiчнага завода, 2 i 3-га аб'яднанняў "Беларуськалiй" i iнш. Усяго было пабудавана звыш 50 буйных прадпрыемстваў. Павышаўся тэхнiчны ўзровень прамысловасцi. З'яўляюцца аўтаматычныя лiнi, ЭВМ, асаблiва дакладныя станкi, дасканалыя прыборы i г. д. Уздым прамысловай вытворчасцi БССР працягваўся і ў першай палове 70-х гадоў i склаў 74%. На 43% узрасла прадукцыйнасць працы. Было пабудавана звыш 90 новых буйных прадпрыемстваў. У iх лiку: Беларускi шынны камбiнат (Бабруйск), Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод, Баранавiчскi завод аўтаматычных лiнiй i iнш. На гэтыя гады прыпадае хуткi рост спецыялiзацыi i кааперавання вытворчасцi. Але нягледзячы на высокiя паказчыкi росту прамысловасці ў пачатку 70-ых гадоў узмацняюцца негатыўныя з'явы, якiя сведчылi, што рэформа 1965г. не дала жаданых вынiкаў. Гэта праяўляецца ў адставаннi тэмпаў паскарэння НТП і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукi i тэхнiкi. Гэта стрымлiвала пераход на iнтэнсіўнае развiццё прамысловасцi, падаў якасны ўзровень многiх вырабаў, павялiчвалася адставанне ад сусветных стандартаў.

 

 

У гэты час узмацняецца таталiтарны рэжым, але эканомiка знаходзiлася яшчэ на ўздыме i многiя яго супярэчнасцi згладжвалiся. Насельнiцтва звязвала сваю будучыню з будаўнiцтвам камунiзма. Палiтыка ўлад знаходзiла падтрымку ў народа. Складалася ўражанне, што таталiтарная ўлада i народ жывуць у згодзе i нiякiх пагроз рэжыму няма. Для падтрымкi такога ўражання не шкадавалi сiл кiраўнiкi краiны. У сувязi з гэтым асаблiвае значэнне надавалася арганiзацыi святкаванняў 1 Мая, Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Праводзiлiся шматлiкiя сходы, мiтынгi, дэманстрацыi. Знешная велiчнасць i размах дасягалiся, але не ведалi таго, што на гэтыя мерапрыемствы трацiлiся народныя грошы, таго, што гэта была iмiтацыя палiтычных свабод. Iснавалi i iншыя формы "удзелу" народа ў грамадска-палiтычным жыццi. Гэта i выбары ў Саветы, i работа ў партыйных, прафсаюзных арганiзацыях. Сацыёлагi давалi звесткi аб удзеле ў грамадска-палiтычным жыццi 60-80% насельнiцтва. Народ пакорна ўспрымаў усе эксперыменты i не задумваўся над iх вынiкамi. Нягледзячы на бязвоблачнае жыццё, кiруючыя колы не малі ўпэўненасці ў непахiснасцi рэжыму. Пагроза зыходзiла знутры. У пачатку 80-ых гадоў "элiта" дзяржавы дасягнула 18 млн. чалавек. Утрымаць яе ўсю у маральных рамках было цяжка. Адзiным сродкам у гэтым заставвалася камунiстычная iдэалогiя. Таму барацьба за яе чысцiню была першапачатковай задачай партыi. Узмацніўся партыйны дыктат ва ўсiх сферах жыцця. Iснаваў кантроль за сродкамi iнфармацыi, радыё, кiно i г. д. На радыё, на сцэну, на тэлебачанне не магло прасачыцца нiчога такога, што мела хоць бы намёк на крытыку iснуючых парадкаў. На дапамогу партыйным органам у барацьбе супраць самавыдавецкай лiтаратуры падключылiся органы КДБ. Яны мелi магчымасць арганiзаваць скрытую сочку, выкарыстоўваць паслугi сакрэтных служачых, шантаж i прамы тэрор супраць непажаданых асоб. Асаблiвасцю iх дзейнасцi было строгае выкананне канонаў марксiзму-ленiнiзму. Партыйныя органы ахвотна карысталiся паслугамi КДБ. Фiналам гэтага стала выбранне ў 1982г. Генсекам старшынi КДБ Ю. Андропава. Пасля гэтага павысіўся кантроль КДБ за грамадска-палiтычным жыццём, узмацнiлiся русiфiкатарскiя тэндэнцыi. Напрыклад, справай В. Быкава i А. Карпюка займаўся сам Ю. Андропаў. Пiсьменнiкi былi прызнаны дысiдэнтамi. А. Карпюк быў выключаны з партыi, а В. Быкава абвiнавацiлі ў паклёпе на Савецкую уладу. Такiм чынам, адсутнасць дэмакратычных свабод у краiне, таталiтарны кантроль прывялi да апатыi i абыякавасцi грамадзян у адносiнах да грамадска-палiтычнага жыцця, а само жыццё служыла прыкрыццём таталiтарнага рэжыма.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 533; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.