Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Прычыны і наступствы феадальнай раздробленасці. Драбленне Полацкай зямлі




ТЭМА 2. ФЕАДАЛЬНАЯ РАЗДРОБЛЕНАСЦЬ

 

 

Гістарычна заканамерная эпоха феадальнай раздробленасці не абмінула Беларусь. Поступ феадалізму, рост гарадоў, далейшае развіццё земляробства прыводзяць да таго, што ў XII ст. у межах старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў паўстаюць мясцовыя інтарэсы і наступае іх тэрытарыяльнае драбленне. Яно вызначаецца геаграфічнымі, этнічнымі, але найперш эканамічнымі прычынамі.

З'яўленне ў Полацкай зямлі ўдзелаў-валасцей хутчэй за ўсё адбылося яшчэ ў апошнія дзесяцігоддзі XI ст. – князі надзялялі сыноў зямлёй яшчэ пры жыцці, звычайна пасля шлюбу сына або па дасягненні пэўнага ўзросту. Аднак пры Усяславе княства захоўвала сваё адзінства.

Яно было тады буйной феадальнай дзяржавай, якая адной з першых дамаглася поўнай самастойнасці ад Кіева. Але, ідучы ў авангардзе заканамернага гістарычнага развіцця, сама Полацкая зямля, зноў-такі першая з усіх усходнеславянскіх княстваў, падпала падпрацэс феадальнага драблення. Распаўшыся на амаль дзесятак княстваў, кожнае з якіх мела сваю тэрыторыю і свае межы, яна нібы ў мініяцюры паўтарыла лёс старажытнай Русі.

З самага пачатку XII ст. пісьмовыя крыніцы фіксуюць наяўнасць на тэрыторыі Полаччыны адносна самастойных дробных валасцей, што маюць сваіх князёў. Першымі выдзеліліся Менскі (зарэгістраваны летапісам у 1104 г.) і Друцкі (у пачатку XII ст.) удзелы. Асабліва выразна сімптомы распаду дзяржавы выявіліся ў сярэдзіне – другой палове XII ст. У самастойныя ўдзелы вылучаюцца Ізяслаўль і Лагожск, адбываецца адасабленне Віцебскай і Лукомскай валасцей.У пачатку XIII ст. згадваюцца яшчэ два удзельныя княствы – Герцыке і Кукейнос.

Ужо напрыканцы XI ст. летапісы згадваюць 11 полацкіх гарадоў, акрамя сталіцы, у XII ст. у межах зямлі іх было 17. Яны “сцягвалі” вакол сябе пэўныя геаграфічныя і эканамічныя рэгіёны. Санкт-пецярбургскі даследчык І. Я. Фраянаў называе іх гарадамі-дзяржавамі. Побач з Полацкам выраслі і ўзмацнелі Віцебск, Друцк, Менск і іншыя гарады, якія імкнуцца да большай самастойнасці.

Складваюцца мясцовыя княжацкія дынастыі з нашчадкаў Рагвалода – Усяслава. Полацк, які захаваў статус "стольнага" горада, падаўляў сепаратысцкія замашкі ўдзелаў. Аднак яго ўплыў слабеў. Цяпер ужо воласці сутыкаюцца з галоўным горадам, а таксама паміж сабой. Іншы раз яны бралі над Полацкам верх, навязвалі яму сваю волю і сваіх стаўленікаў. Князь то з Друцка, то з Менска садзіцца на полацкі стол. У XII ст. даволі хутка расла палітычная роля Менска, які падначаліў навакольныя гарады і стаў фактычна сапернікам Полацка ў справе аб'яднання зямляў. На пэўны час Менск становіцца значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі.

Хоць паміж удзеламі ішла барацьба, аднак, яна не была сепаратысцкай, нацэленай на поўную адасобленасць. Гэта была барацьба за дамінуючае становішча ў Полацкай зямлі, і выяўлялася яна ў тым, што варагуючыя бакі найперш дамагаліся вялікакняжацкага стала. Менавіта адсутнасць сепаратызму была асаблівасцю развіцця гэтай часткі Русі ў XII – пачатку XIII ст.

За міжусобіцамі, якія ў XII ст. сталі звычайнай з'явай, стаялі не толькі карыслівыя мэты той ці іншай княжацкай групоўкі, але нярэдка і гандлёва-эканамічныя і грамадска-палітычныя інтарэсы мясцовага насельніцтва. Таму прычыну тагачасных канфліктаў нельга бачыць толькі ў княжацкіх сварках. У XII ст. на старонках летапісаў усё часцей згадваюцца гараджане: "палачане", "дручане", "меняне" і інш. У гэты час узмацняецца актыўнасць народных мас, знаці. У батальных падзеях XII ст. фігуруе народнае апалчэнне – "воі". Нярэдка перамагаў менавіта той князь, за якім ішло больш вояў. Воі не толькі падтрымлівалі князёў, але і абаранялі інтарэсы сваіх валасцей і гарадоў. Праўда, улічваючы стан крыніц, цяжка сказаць, дзе канчаецца саперніцтва князёў, а дзе пачынаецца барацьба валасцей.

Ведучы бясконцыя міжусобіцы, князі мелі патрэбу ў вялікіх сродках і падтрымцы з боку сваіх феадалаў. Таму яны рабіліся ўсё больш залежныя ад баярства, якое, сканцэнтраваўшы ў сваіх руках шмат зямлі і багацця, пачала адыгрываць вялікую ролю ў палітычным жыцці гарадоў.

Адначасова з "хатняй" барацьбой у XII ст. ідзе змаганне Полацкага княства з Кіевам, якое бярэ пачатак яшчэ з часоў Рагвалода. Пасля смерці Усяслава надыйшлі цяжкія гады. Ваенна-палітычны націск Кіева не слабеў. Уладзімір Манамах, які яшчэ ў 1077 і 1084 гг. праявіў сябе ворагам, зноў арганізуе і здзяйсняе паходы на Полацкую зямлю (апошні ў 1119 г.), руйнуе яе гарады. У першай трэці XII ст. зноў узмацняецца феадальная манархія на Русі. Пры Манамаху (1113–1125 гг.) і яго сыне Мсціславе (1125–1132 гг.) яна дасягнула свайго другога росквіту. Мсціслаў працягвае традыцыйную жорсткую рэпрэсіўную палітыку свайго бацькі ў дачыненні да Полацкага княства. Часова яно губляе сваю самастойнасць, ненадоўга (як гэта было ў 980 г., 1068 г.) і ў апошні раз уваходзіць у склад Старажытнай Русі (1129–1132 гг.) і трапляе пад ўладу стаўленнікаў Кіева. У 1132 г., калі ў выніку аб'ектыўных сацыяльна-эканамічных прычын і палітычных непаразуменняў паміж рознымі дынастычнымі лініямі дома Рурыкавічаў " разъдрася вся русская земля ", яно канчаткова адасобілася ад Кіева.

У Полацку пільна сачылі за сваракамі паміж нашчадкамі Яраслава Мудрага. У XII стагоддзі княства актыўна ўмешваецца ў палітычнае жыццё астатняй Русі, наладжвае сувязі з аднымі князямі, варагуе з іншымі. Мясцовыя князі прытрымліваюцца рознай палітычнай арыентацыі: друцкія князі (Барысавічы), напрыклад, абапіраліся на Манамаха і манамашычаў, а мінскія – на Вячаславічаў, потым на Ольгавічаў. З іх падтрымкай удзельныя полацкія князі вядуць барацьбу паміж сабой за пераразмеркаванне зямляў і ўлады, а таксама імкнуцца сапернічаць, праўда, ужо не так паспяхова, як у XI ст., са сваімі суседзямі. У сваіх разладах яны клікалі на дапамогу балцкія атрады літвы. Гэта далучэнне Полацкай зямлі да агульнарускай палітыкі XII ст. вядзе ў рэшце рэшт да палітычнай залежнасці князёў ад розных паўднёварускіх палітычных партый. Уключэнне ў барацьбу паміж кіеўскімі і смаленскімі князямі і выступленне на баку то адных, то другіх прывяло да таго, што ў 60–70-я гады ХІІ ст. полацкія князі часова трапляюць у залежнасць ад больш моцнага Смаленскага княства, якое да гэтага часу палітычна адасобілася ад Русі і імкнулася пашырыць свае ўладанні.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 3053; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.