Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Напад нямецкіх феадалаў на усходнюю Прыбалтыку і полацкую зямлю

Важным фактарам умацавання міжнародных пазіцый княстваў старажытнай Беларусі стала распаўсюджванне на іх землях хрысціянства.

У XIII ст. знешнепалітычныя ўмовы развіцця шматлікіх усходнеславянскіх дзяржаў ускладніліся. На іх долю выпалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія пагражалі стратай незалежнасці. Беларускія землі апынуліся пад пагрозай мангола-татарскага зняволення. Не меншая небяспека – нашэсце крыжакоў –пагражала ім з Поўначы і з Захаду.

Калі заваяванне манголамі Усходняй Еўропы праводзілася "па-варварску", з выкарыстаннем сілы пры поўнай адсутнасці якіх бы там ні было палітычных сродкаў, то паўночная небяспека з боку нямецкіх крыжацкіх ордэнаў была хітра замаскіравана місіянерскай дзейнасцю. Першыя нямецкія місіянеры з’явіліся ва Усходняй Прыбалтыцы ў канцы XII ст. На пачатку ХІІІ ст. многія еўрапейскія дзяржавы, пры падтрымцы каталіцкай царквы арганізавалі сюды сапраўдны крыжовы паход.

Гістарычны лёс народаў Усходняй Прыбалтыкі і Беларусі быў цесна связаны, паміж імі здаўна існавалі палітычныя, эканамічныя, культурныя і этнічныя сувязі. Лівы і латгалы былі падуладныя Полацкаму княству і плацілі яму даніну.

Латгалы (лецьголы) займалі правабярэжжа Заходняй Дзвіны і землі да Пскоўскага возера; на паўднёвы захад ад іх жылі земгалы (зяміголы), на ўзбярэжжы Балтыйскага мора – корсь (куршы). Вобласць сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Віліі і Нёмана насялялі аўкштайты. Паміж Нёманам і Заходняй Дзвіной жыло племя жэмайтаў (жмудзь). Усе гэтыя плямёны адносіліся да групы балтыйскіх (лета-літоўскіх) плямёнаў.

Паўночную Прыбалтыку насялялі фіна-ўгорскія плямёны: чудзь (эсты) (на захад ад Чудскага возера да Фінскага і Рыжскага заліваў) і лівы – па ўзбярэжжы Рыжскага заліва на поўнач ад Заходняй Дзвіны, таксама па паўночным узбярэжжы Курземскага паўвострава.

Князі Полацка былі фактычнымі ўладарамі ліваў і іх зямлі Лівоніі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва, а таксама паўднёвай Латгаліі (на ўсходзе сучаснай Латышскай Рэспублікі). Ім належала ніжняе цячэнне і вусце Заходняй Дзвіны. Паўночная Латгалія была падуладная Ноўгараду і Пскову. Ніжнедзвінскія язычніцкія плямёны знаходзіліся ў палітычнай залежнасці ад Полацкага княства, плацілі яму даніну, папаўнялі яго вайсковыя сілы. Не ўся гэта параўнаўча вялікая тэрыторыя ў аднолькавай ступені была асвоена Полацкам. Даследчыкі схільны разглядаць як непасрэднае ўладанне князя полацкага і ўдзельных князёў Герцыке і Кукенойса толькі бліжэйшыя да палітычнага цэнтра княства мясцовасці, лічачы больш аддаленыя толькі "сферай уплыву" адпаведнага князя, дзе "падданства" абмяжоўвалася не заўсёды рэгулярнай данінай і, часам, ваеннай павіннасцю.

У ніжнім Падзвінні, на тэрыторыі латгалаў, знаходзіліся два невялікія падначаленыя Полацку княствы, якія выконвалі ролю славянскіх фарпостаў у рэчышчы Дзвіны. Археалагічныя даследаванні засведчылі тут наяўнасць славянскага насельніцтва побач з балцкім. Цэнтрамі гэтых княстваў былі гарады Кукейнос (Кукенойс, Какнэсе) і Герцыке.

Ерсіка ўпершыню ўпамінаецца пад 1203 г. як багатая княжацкая рэзідэнцыя з некалькімі праваслаўнымі цэрквамі і як цэнтр удзела на чале з князем Усеваладам, падпарадкаванага Полацку, ад якога знаходзіўся на адлегласці ў 180 км.

Кукейнос знаходзіўся ад Герцыке на захад, за 246 км ад Полацка. Упершыню разам са сваім князем Вячкам (Вячаславам) Кукенойс згадваецца ў "Хроніцы Лівоніі" пад 1205 г. і 1206 г. як рускі горад.

Мясцовыя князі паходзілі з роду Ізяславічаў, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад Полацка, але карысталіся вялікай доляй свабоды як ва ўнутраных, так і ў знешнепалітычных справах. З гэтых двух цэнтраў полацкія князі кіравалі зямлёй ліваў і паўднёвых латгалаў, сюды сцякалася даніна з падуладных плямён.

Спробы ніжнедзвінскіх зямляў выйсці з падпарадкавання падаўляліся зброяй. У той жа час улада Полацка ў Прыбалтыцы не суправаджалася ні ваеннай акупацыяй, ні масавай яе каланізацыяй перасяленцамі, ні прымусовай хрысціянізацыяй. Цесныя сувязі з Полацкам садзейнічалі распаўсюджванню ў гэтых землях больш высокай культуры і паскаралі фарміраванне новых сацыяльна-эканамічных адносін.

У 1186–1216 гг. на чале Полацкага княства стаяў у многім загадкавы для гісторыкаў "кароль Вальдэмар", як называе яго "Хроніка Лівоніі" – адзіная на сённяшні дзень крыніца, што пралівае святло на цёмныя старонкі гісторыі Полаччыны канца XII – пачатку XIII ст., на яе барацьбу супраць крыжакоў.

"Хроніка" была напісана ўдзельнікам пакарэння Прыбалтыкі Генрыхам Латвійскім у 1224–1227 гг. на лацінскай мове. Прынята, што Вальдэмар – гэта нямецкая форма імя Уладзімір. М. Ермаловіч лічыць, што для палачан была б больш характэрнай форма Валадар або Валодша. " Хроніка Лівоніі" – адна з ранніх крыніц (як заходнееўрапейскіх, так і славянскіх), у якой Полацкая зямля названа Руссю, а яе жыхары – "русінамі". Ва ўсходнеславянскіх раннесярэднявечных крыніцах переважана форма "палачане".

Вялікая небяспека насоўвалася на Полацк з захаду. У 1186 г. " дзеля справы Хрыстовай і толькі для пропаведзі " у вусці Заходняй Дзвіны з нямецкага гандлёвага судна высадзіўся на бераг Лівоніі першы місіянер – каталіцкі святар ордэна Аўгусціна Мейнард. Ён узяў на сябе няўдзячную працу хрышчэння абарыгенаў-язычнікаў. Спачатку манах спытаў дазволу ў "полацкага караля Вальдэмара" – валадара Лівоніі – прапаведаваць хрысціянства сярод падуладных яму ліваў. Атрымаўшы такі дазвол, ён рупліва ўзяўся за справу, якая за дзесяцігоддзе так і не ўвянчалася поспехам. Мясцовыя "паганцы" не надта імкнуліся мяняць свае традыцыі.

Ні полацкі князь, ні князь Кукенойса Вячка, ні Усевалад Герцыкскі – ніхто з іх не прадчуваў, якая бяда разам з ветлівай усмешкай каталіцкага місіянера і яго словамі пра хрысціянскую добразычлівасць пастукала ў дзверы іхняга дома. Як жа не спрыяць было святой справе – слова боскае распаўсюдзіць сярод пазбаўленых выратавальнай веры паганцаў. Князь полацкі не адразу разглядзеў, што за місіянерскім крыжам прыхаваны заваёўніцкі меч. Ён не толькі дазволіў хрысціць ліваў, але і паслаў яшчэ Мейнарду дары. Такая наіўнасць у адносінах да крыжакоў была дапушчана і ў іншых землях Усходняй Еўропы. Толькі пазней, калі Полацку першаму давялося прыняць на сябе іх удар, Уладзімір зразумеў сваю трагічную памылку.

Міналі гады. Мейнарда, які памёр у 1196 г., замяняе біскуп Бертольд. Працягваючы "місію хрысціцеля Лівоніі", ён разам з крыжам узяў у рукі і зброю. Рымскі Папа не мог не ўхваліць дзейнасць Бертольда і спрыяў яму. Ён прыраўняў паход у зямлю ліваў да крыжовага паходу ў Палесціну. І заспяшаліся сюды беззямельныя нямецкія рыцары ў надзеі атрымаць зямельныя лены, святошы – пілігрымы, грэшнікі – змыць крывёю язычнікаў свае грахі (год службы ў біскупскім войску даваў дараванне за любыя грахі), шукальнікі прыгод, подзвігаў, авантурысты.

" І залілі крывёю паганцаў усе дарогі і месцы ". " І захапілі яны многіх, і перабілі ўсіх мужчын, і звялі ў палон жанчын і дзяцей ". Як ні апяваў подзвігі нямецкіх рыцараў Генрых Латвійскі, але ўсё ж не ўтойваў праўды аб хрышчэнні ліваў.

Бертольда забілі мясцовыя жыхары ў 1198 г. Дарэчы, гэта быў амаль звычайны лёс большасці хрысціянскіх прапаведнікаў.

Але папская імперыя была зацікаўлена не толькі і не столькі выратаваннем "заблукаўшых" душ, колькі далучэннем новых зямляў і атрыманнем з іх новых прыбыткаў.

Наступнікам Бертольда стаў біскуп Альберт, які надоўга ўмацаваўся ва Усходняй Прыбалтыцы. З яго імем звязана планамерная заваёва зямель ліваў, латгалаў і іншых балцкіх і фіна-угорскіх плямёнаў. Толькі з пачаткам дзейнасці Альберта асабліва яўна выявілася нямецкая пагроза для Полацка. У 1201 г. паўстала ў вусці Заходняй Дзвіны крэпасць Рыга – апорны пункт немцаў у ніжнім Падзвінні. Яна перакрыла галоўную гандлёвую артэрыю Полацкага княства, загарадзіла яму выхад у Балтыйскае мора. З ёй апрануўся ў каменныя ўборы замак Гольм, на подступах да Рыгі вырасла крэпасць Ікескола (Ікскуль). Каб мець у Прыбалтыцы пастаянную сілу, Альберт заснаваў у 1202 г. вайскова-манаскі ордэн Братоў Хрыстовага воінства. Па чырвонай выяве мяча на белых плашчах ён больш вядомы як Ордэн мечаносцаў, а з 1237 г. пачынае называцца Лівонскім. Ён заняўся заваёвай і хрысціянізацыяй ніжнедзвінскіх земляў. Гэта быў першы, пакуль яшчэ не ваенны, удар па Полацку. За крок ад яго спрадвечных земляў ужо стаялі крыжакі. Больш як на два стагоддзі Ордэн мечаносцаў стаў самым небяспечным ворагам для Полацкай зямлі.

Хрышчэнне Лівоніі працягвалася. "Спустошылі і аддалі агню ўсе весі, а мужчын, якіх маглі захапіць, усіх спалілі жывымі…", – піша Генрых Латвійскі. Лівы на каленях прасілі полацкага князя заступіцца за іх. Толькі цяпер у Полацку забілі трывогу. Гаспадаранне немцаў у падуладных яму землях, блакіраванне Рыгай важнай гандлёвай артэрыі, стварэнне Ордэна мечаносцаў прымусіла палачан, якія павінны былі стаць чарговай ахвярай агрэсіі, прыняць неадкладныя меры ў адказ.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у Х – пачатку XIII ст | Кукенойскі князь Вячка, Герцыкскі князь Усевалад, полацкі князь Уладзімір — арганізатары змагання супраць крыжакоў
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1036; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.