Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Агульназемскі прывілей 1447 Г. І яго значэнне. «судзебнік» Казіміра IV 1468 г

З абраннем вялікага князя Казіміра на польскі прастол пачаўся другі этап саюзных адносін ВКЛ з Польшчай (першы завяршыўся ў 1434 г., калі са смерцю Ягайлы была скасавана унія гэтых дзяржаў). У 1447 г. зноў устанавілася персанальная унія, якая шмат дзесяцігоддзяў служыла асновай саюза дзвюх раўнапраўных дзяржаў, кожная з якіх мела сваю эканоміку, фінансы, армію, заканадаўства, дзяржаўны апарат і вяла сваю самастойную ўнутраную і знешнюю палітыку.Разам са смерцю Казіміра ў 1492 г. унія была прыпынена, але ў 1501 г. зноў аднавілася, калі каралём Польшчы быў абраны вялікі князь Аляксандр. Пасля смерці Аляксандра польскія феадалы зноў абралі сваім каралём вялікага князя Жыгімонта I і унія захавалася. Яна захоўвалася і пасля ўступлення на польскі прастол Жыгімонта II Аўгуста.

Нягледзячы на прыняцце польскай кароны, Казімір выдаў у 1447 г. у Вільні прывілей, які замацоўваў суверэнітэт і адасобленасць ВКЛ. Прывілей забараняў ураду раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Гэтыя артыкулы былі накіраваны супраць пранікнення польскіх феадалаў у Вялікае княства і адлюстроўвалі адмоўныя адносіны літвінскіх феадалаў да рознага роду дамаганняў іншаземцаў.Прывілей 1447 г. пацвердзіў ураўнанне эканамічных і асабістых правоў праваслаўных феадалаў з феадаламі-католікамі, хоць дыскрымінацыя пры назначэнні на дзяржаўныя пасады захоўвалася. Ён таксама заклаў асновы юрыдычнага афармлення прыгоннага права ў ВКЛ – абмежаваў права пераходу сялян, даў феадалам права чыніць суд над залежнымі сялянамі.

Прыняцце Казімірам польскай кароны не прывяло да знікнення ці змякчэння супярэчнасцяў паміж ВКЛ і Польшчай. Польскі бок дамагаўся больш цеснай уніі, не хаваў свайго жадання поўнасцю далучыць княства да кароны. Ды і ўзмежныя праблемы абвастрылі адносіны паміж дзяржавамі да такой ступені, што, здавалася, вось-вось выбухне вайна. Шэраг буйнейшых магнатаў ВКЛ: Радзівілы, Гаштольды, Осьцікі і другія – нават адаслалі польскаму ураду назад свае гербы, прынятыя імі ў выніку Гарадзельскай уніі 1413 г.

У гэтых абставінах Казіміру трэба было валодаць сапраўдным майстэрствам дыпламатыі і кампрамісаў. Як вялікі князь літоўскі ён бараніў, як мог, інтарэсы княства, але, з другога боку, як польскі кароль ён быў вымушаны дбаць і пра Польшчу, хоць не адзін раз уздымаў свой голас супраць вялікадзяржаўнай палітыкі гэтай дзяржавы ў дачыненні ВКЛ. Сімпатыі Казіміра былі на баку Вялікага княства, аднак яму прыходзілася выступаць у якасці трацейскага пасрэдніка ў адносінах дзвюх дзяржаў. Не заўсёды ў яго атрымлівалася гэтая роля. Неаднойчы польскія паны і магнаты абвінавачвалі яго ў тым, што ён не клапоціцца пра дзяржаўныя інтарэсы Польшчы, што больш спрыяе Літве. Сярод польскай шляхты нават распаўсюдзілася меркаванне, што ў Польшчы няма караля і што ўвогуле Казімір не варты каралеўскай кароны. І толькі ўпартае імкненне трымаць пад сваім уплывам суседнюю дзяржаву прымушала Польшчу мірыцца са знаходжаннем Казіміра на польскім троне. У сваю чаргу панам і магнатам ВКЛ здавалася, што Казімір недастаткова абараняе іх інтарэсы. Дайшло нават да таго, што на соймах 1456 і 1461 гг. яго хацелі пазбавіць вялікакняжацкага пасада.

Казімір кіраваў ВКЛ 52 гады, у тым ліку 47 гадоў ён трымаў польскую карону. За больш як паўстагоддзя, калі ён стаяў на чале краіны, у жыцці ВКЛ адбыліся значныя зрухі і змены. Вобразна кажучы, гэта быў пераходны перыяд ад "эпохі гераічных спраў", калі асноўныя намаганні былі засяроджаны на стварэнні і пашырэнні дзяржавы, абароне яе ад іншаземных захопнікаў, да "эпохі стваральнай працы", якая прывяла да духоўнага і культурнага ўздыму ў наступным стагоддзі. Трывала замацавалася ў справаводстве дзяржаўная беларуская мова. Пашырыліся культурныя сувязі ВКЛ з замежнымі, асабліва заходнееўрапейскімі краінамі. Літвінскія юнакі маглі набываць веды ў славутых універсітэтах Еўропы. Прычым ВКЛ не толькі запазычвала культурныя дасягненні Захаду, але і само спрыяла распаўсюджванню кніжнасці і асветы, уносіла новыя струмені ў культурнае жыццё Еўропы. Так, у 1480 г. выхадзец з княства Ян Ліцвін (Джон Літа) заснаваў першую друкарню ў Лондане.

На працягу ўсёй другой паловы XV ст. працягваўся працэс складвання беларускага этнасу, які ў тыя часы быў вядомы ў свеце пад назвай "літвіны" і "русіны", з усімі толькі яму ўласцівымі асаблівасцямі.

Католік па веравызнанню, Казімір быў цярпімы ў пытаннях веры. Пры ім будаваліся праваслаўныя цэрквы і шэраг манастыроў, у тым ліку Жыровіцкі – святыня ўсіх праваслаўных беларусаў. Праваслаўнай царкве ён даў шматлікія прывілеі, дараванні, фундушы, праваслаўнаму духавенству – аднолькавыя правы з каталіцкім. У 1458 г. была адноўлена Літоўская праваслаўная мітраполія. У далейшым мітрапаліты на кіеўскую кафедру вылучаліся ў ВКЛ, незалежна ад канстанцінопальскага патрыярха. Казімір цалкам падтрымліваў ідэю Фларэнційскай уніі 1439 г., накіраванай на збліжэнне і аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай канфесій.

Кадыфікацыя права, зробленая пры Казіміры, узняла на новую ступень прававую культуру ВКЛ. Першая спроба ўсталяваць адзіныя прававыя нормы на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, абмежаваць свавольства суддзяў, а таксама ўзмацніць прававую ахову феадальнай маёмасці і ўвесці жорскія меры пакарання злачынцаў была зроблена ў Судзебніку 1468 г. Напісаны на старабеларускай мове і зацверджаны вялікім князем, ён ўяўляў сабой своеасаблівы дапаможнік для суддзяў.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Абранне Казіміра Вялікім князем | Знешняя палітыка Казіміра
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 2142; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.