Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Палітычны крызіс.Падзелы Рэчы Паспалітай

Больш чым 200 гадоў праіснавала дзяржава Рэч Паспалітая. Чаму яна не змагла абараніць свой суверэнітэт? Гэта тлумачыцца наступнымі абставінамі

Адсутнічала адзіная цэнтралізаваная дзяржава і моцная центральная улада. 1снавала выбарнасць польскіх каралёу, ix залежнасць ад магнатау i шлях- ты. Польскія каралі фактычна не Кіравалі дзяржавай, ix улада у многім была фармальнай, абмежаванай. Мясцовыя феадалы не хацелі падпарадкавацца цэнт- ральнай уладзе, мелі! свае замкi i войскі.

1. Наяўнасць «залатых шляхецкіх вольнасцей» — права «свабоднага вета», якое дазваляла аднаму дэпу- тату сейма заблакіраваць прыняцце таго ці іншага pa- шэння. Былі утвораны канфедэрацыі — саюзы узброе- най шляхты для абароны cвaix вольнасцей i прывілеяў. Уся улада ў ваяводствах i паветах належала мясцовым і шляхецкім сеймікам. Таму сейм Рэчы Паспалітай быу бяспраўным, недзеяздольным. У Kpaiнe гаспадарыла фе­ адальная анархія.

2. У караля не было моцнага войска. Рэч Паспалі- тая мела толькі 16 тыс. салдат, Расія — 350 тыс., Аўст- рыя — 280 тыс., Прусія — 200 тыс. Шляхта баялася прытоку у apмію сялян i лічыла моцную apмію пераш- кодай для «залатых шляхецкіх вольнасцей».

Суседзі Рэчы Паспалітай — Расія, Аустрыя, Прусія — моцныя цэнтралізаваныя абсалютысцкія манархіі, зацікаўленыя ў пашырэнні межаў cвaix дзяржаў.

Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў.

Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, Liberum veto і “Pacta conventa”. У час бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася на працілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі.

Выбранне манарха мела адмоўнай рысай подкуп. Знікаюць паняцці маральнасці, патрыятызму і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.

Каронны сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. Кароль павінен быў строга выконваць як “Pacta conventa”, так і пастановы сейма. “Pacta conventa” – гэта заключэнне з прэтэндэнтамі на польскі прастол пагаднення, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем.

Liberun veto магло паралізаваць цэнтральную ўладу. У 1652 г. дэпутат Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова “не пазволям” (г.зн. не згодзен з пастановай сейма) і прыпыніў пастанову сейма. Так за 1744–1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай.

У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае аслабленне манархічнай улады, узмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў.

Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэта паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.

Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.

Адным з буйных сялянскіх рухаў у XVIII ст. было паўстанне ў Крычаўскім старастве, уладанні князя І.Радзівіла. Арандатары гэтага стараства ўжывалі грабёж, насілле, мардаванне сялян. Непасрэднай прычынай паўстання 1740 г. на чале з Канстанцінам Вашчылай быў арышт і прыгавор да пакарання смерцю 18 сялян па падазрэнні ў падпальванні дома аднаго з арэндатараў. У руху ўдзельнічала некалькі тысяч чалавек. І.Радзівіл быў вымушаны перадаць стараства іншаму арандатару, але ўлетку 1743 г. барацьба перарасла ва ўзброеннае паўстанне. Паўстанцы праганялі і забівалі чыноўнікаў, не прымалі распараджэнняў Радзівіла.

На пачатку 1744 г. І.Радзівіл накіраваў у Крычаў атрад коннага і пешага войскаў з артылерыяй. Паўстанне было жорстка падаўлена: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя – жывымі пасаджаны на кол).

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі.

У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільні універсал, у якім абвяшчалі гетмана Сапегу і яго сяброў ворагамі айчыны і прыгаварылі іх да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны. У час Паўночнай вайны Сапега перайшоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць айчыну.

У часы кіравання Аўгуста ІІІ (1733–1763, сын Аўгуста ІІ) у палітычным жыцці з’яўляецца новая рыса – зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў.

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.

У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай працідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Польшчы. Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміі.

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства.

3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, Liberum veto і права на канфедэрацыі. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на два гады і павінен быў прымаць рашэнні большасцю галасоў. Каралю і радзе належала выканаўчая ўлада. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчанне – набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян.

14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) была створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне ранейшага парадку кіравання краінай. Зноў пачалася грамадзянская вайна, кароль далучыўся да канфедэратаў.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі – частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.

Гэты падзел выклікаў пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з генерал-лейтэнантам Тадэвушам Касцюшкам. Мэта паўстання – адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Т. Касцюшка нарадзіўся на Берасцейшчыне.У 1776 г. Выехаў у Амерыку,дзе ўнес вялікі ўклад у змаганне супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва.У 1784 г. Вярнуўся на Радзіму, уключыўся ў нацыянальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Т. Касцюшка з'яуляецца нацыянальным героем Польчы i 3ШA.

Паўстанне ахапіла тэрыторыю не толькі Польшчы, але і Літвы, Беларусі. На тэрыторыі Беларусі для яго было характэрна ужыванне партызанска-дыверсійнай формы барацьбы. Ствараліся атрады, якія вялі партызанскія дзеянні у тыле расійскага войска. Якуб Ясінскі - кіраўнік паўстання на Беларусі — загінуу пры абароне Варшавы. Паўстанне 1794 г., якое як бы працягвала Вялікую фран­цузскую рэвалюцыю ва Усходняй Еуропе, выклікала незадаволенасць не толькі Pacii, але i Аўстрыі i Пpycii. Мэтай паўстання было нацыянальнае вызваленне i захаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай. 10 кастрычнікa 1794 г. войскі Суворава на загаду Кацярыны II pyшылi на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у сувязі з неабходнасцю зрабщь перашкоду для ўплыву французскай буржуазнай рэвалюцыі Яны нанеслі паражэнне паўстанцам i захапілі ў палон Касцюшку. Паўстанне скончылася. У кастрычніку 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. У вынікy трох падзелау Расія атрымала каля 482 тыс. км2 i 5,5 млн насельніцтва, Аўстрыя — 129 тыс. км2 i 4 млн чалавек, Прусія — 131тыс. км2 i 2,6 млн чалавек.

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Белapyci была ўключана у склад Расійскай iмперыi. Пасля першага падзелу да Pacii была далучана усходняя частка Беларусі! да рэк Заходняя Дзвіна, Друць, Днепр; пасля другога Расія анексавала цэнтральную частку Беларусі па лініі Браслаў — Паставы — Mip —Пінск, пасля трэцяга у яе склад былі уключаны тэрыторыі Заходняй Беларусі i лiтoycкiя землі на поўнач i на ўсход ад Немана. Федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая i абедзве краіны ў яе складзе — Вялікае княства Jlітоўcкae i Польшча — спынілі свае дзяржаўнае існаванне.

Расія, пры ўсёй сваей адсталасці ў параўнанні з развітымі дзяржавамі, у эканамічных i пaлiтычныx адносінах ішла наперадзі Рэчы Паспалітай i Вялікага княства Jliтоўcкaгa як яе часткі. Далучэнне да Pacii дало імпульс паскарэнню працэсу капіталістычнага

развщця Беларусі, далучыла яе да агульнарасійскага рынку. Уключэнне Беларусі у склад Расійскай імперыі садзейнічала нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа, былі прыпынены паланізацыя i акаталічванне. Роднасныя па паходжанні, мове i культуры на­роды цяпер маглі разві

вацца разам.

У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.

Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з’явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў | Эпоха Асветніцтва.Культурнае развіцце беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 1610; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.