Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Другі лейбарысцкі ўрад і яго дзейнасць. Камісія Дж. Мэя і яе рэкамендацыі




Другі лейбарысцкі ўрад Р. Макдональда ад самога пачатку сутыкнуўся з праблемай рэалізацыі сваёй праграмы дзеянняў, бо не меў абсалютнай большасці ў Палаце абшчын і быў вымушаны па ўсіх пытаннях шукаць дадатковых саюзнікаў.

З наступленнем сусветнага эканамічнага крызісу гэтая праграма ўжо патрабавала карэннага перагляду. Асноўныя намаганні ўраду былі скіраваныя на змякчэнне сацыяльных наступстваў крызісу праз пашырэнне сістэмы страхавання, арганізацыю грамадскіх работ, перасяленне насельніцтва з "раёнаў дэпрэсіі". Закон аб страхаванні (1930 г.) знізіў узроставы парог для атрымання дапамогі па беспрацоўю да 15 гадоў. Тэрмін выплаты такіх дапамог павялічваўся да 12 месяцаў. Спробы частковага выканання перадвыбарчых абяцанняў і антыкрызісныя мерапрыемствы лейбарыстаў ажыццяўляліся галоўным чынам за кошт узмацнення падатковага прэсу на маёмных. Фінансавыя праблемы, асабліва ўзнікненне бюджэтнага дэфіцыту, вымусілі лейбарыстаў адмовіцца ад далейшага пашырэння сацыяльнага заканадаўства. Замест абяцанага на выбарах павелічэння дапамог па беспрацоўю ўрад быў вымушаны нават пайсці на іх скарачэнне.

Для аналізу эканамічнага становішча краіны, асабліва праблем бюджэтнай палітыкі і выпрацоўкі рэкамендацый у сакавіку 1931 г. была створана Каралеўская камісія па нацыянальнай эканоміі на чале з Джорджам Мэям.

Камісія лічыла неабходным зменшыць дзяржаўныя выдаткі і выкарыстоўваць нацыянальны даход для пераразмеркавання сродкаў з менш істотных галін у тыя, якія прызначаны змякчыць сацыяльную несправядлівасць, або тыя, які паляпшаюць эканамічную структуру нацыі. Было прапанавана павысіць ускосныя падаткі і скараціць дзяржаўныя падаткі.

Выказваліся таксама іншыя прапановы. Выдатны брытанскі эканаміст Джон Мейнард Кейнс (фактычна згодна з яго рэкамендацыямі будуць ажыццяўляцца рэформы "Новага курсу" Ф. Д. Рузвельта ў ЗША), наадварот, раіў пайсці на 25% дэвальвацыю фунта і адмовіцца ад тагачаснай палітыкі збалансаванага бюджэту. Освальд Мослі, міністр без партфелю ва ўрадзе, які адказваў за барацьбу з беспрацоўем, заклікаў да пашырэння дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку (абмежаванне імпарту і кантроль над банкаўскай сферай) і стымулявання пакупніцкай здольнасці насельніцтва (павышэнне пенсій).

У жніўні 1931 г. пры абмеркаванні дакладу Камісіі большасць членаў кабінету міністраў выказалася супраць прыняцця яе прапаноў. Ва ўрадзе адбыўся раскол і Р. Макдональд вырашыў падаць у адстаўку.

Фарміраванне "Нацыянальнага ўрада", яго сацыяльна-эканамічная палітыка. Адмена залатога стандарту фунта стэрлінгаў, увядзенне пратэкцыянізму.

Фактычны зрыў рэалізацыі выбарчай праграмы лейбарыстаў і рост незадавальненне яго бяздзеяннем (у т.л. ігнараваннем рэкамендацый Камісіі Мэя) з боку розных слаёў брытанскага грамадства рабіла зыход ўрада натуральным. Аднак Кансерватыўная партыя, аслабленая барацьбой за лідэрства паміж Нэвілам Чэмберленам і Уінстанам Чэрчылям, не была гатова ўзяць на сябе адказнасць за вывад краіны з крызісу. Узнікла ідэя стварыць кааліцыю ўсіх трох вядучых партый краіны – "Нацыянальны ўрад". Кампраміснай постаццю для заняцця пасады прэм’ер-міністра мог бы стаць Р. Макдональд.

Прапанова лідэру лейбарыстаў узначаліць кааліцыю з відавочнай перавагай буржуазных партый выклікала бурную дыскусію ў яго партыі. Большасць лейбарыстаў на чале з іх новым лідэрам Артурам Гендэрсанам рашуча асудзіла "рэнегацтва" і выключыла Р. Макдональда і яго 12 прыхільнікаў, г.зв. "нацыянал-лейбарыстаў", з партыі. Падобная, але не настолькі драматычная сітуацыя склалася і ў партыі лібералаў.

Тым не менш, Нацыянальны ўрад (1931-1940) быў створаны. Яго становішча было замацавана ў кастрычніку 1931 г., калі выбарчая кааліцыя кансерватараў, нацыянал-лібералаў і нацыянал-лейбарыстаў атрымала ўпэўненую перамогу на парламенцкіх выбарах (больш за 2/3 мандатаў). Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі застаўся Р. Макдональд, але па свайму складу ўрад стаў па сутнасці кансерватыўным.

Галоўным пераможцам стала Кансерватыўная партыя. Яна атрымала на 210 мандатаў болей чым у 1929 г. (лейбарысты, напрыклад, страцілі 225!). За яе аддалі свае галасы 55% выбаршчыкаў і гэты вынік застаецца дагэтуль найлепшым у гісторыі брытанскіх выбараў, якія б ладзіліся на базе усеагульнага выбарчага права (ніводная партыя ніколі яшчэ не перасягнула 50% рубеж).

Кіруючыся ліберальнымі прынцыпамі, на першых парах новы брытанскі ўрад спрабаваў ўзмацніць ускоснае ўмяшанне, імкнучыся захаваць найперш устойлівасць фінансавай сістэмы за кошт бюджэтнай раўнавагі.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Камісіі Мэя былі значна павялічаны прамыя і ўскосныя падаткі, зменшаны аклады дзяржаўных служачых і настаўнікаў, рэзка скарочаны грамадскія работы. Узраслі ўнёскі насельніцтва на сацыяльнае страхаванне, а выплаты скараціліся. Дапамогі па беспрацоўю ўрэзалі на 10%, быў прыняты закон па праверцы факту беднасці, што забараняў выбачу дапамог беспрацоўным, якія знаходзіліся на ўтрыманні сваёй сям’і. Акрамя таго ўрад здолеў атрымаць буйны знешні заем з мэтай аднаўлення плацежнага балансу. У цэлым рэгуляванне дзяржаўных выдаткаў аказала пад час дэпрэсіі стабілізуючы эфект. Фінансавая стабільнасць дазволіла вярнуць давер да ўраду Вялікабрытаніі як у самой краіне, гэтак і за яе межамі.

Тым не менш, палітыка эканоміі выклікала буру незадаволенасці насельніцтва. Актыўныя акцыі пратэсту працягваліся на працягу ўсёй восені 1931 г. Характэрным эпізодам сацыяльнага канфлікту (і пры гэтым небывалым у брытанскай гісторыі) стала паўстанне маракоў на ваенна-марской базе ў шатландскім Інвергордане – ім таксама скарацілі жалаванне.

Акрамя ажыццяўлення палітыкі бюджэтнай эканоміі ўрад прадпрымаў і іншыя захады. Яшчэ ў верасні 1931 г. быў скасаваны залаты парытэт фунта стэрлінгаў, у выніку чаго адбылася дэвальвацыя фунта. Следам за Вялікабрытаніяй вымушаны былі адмовіцца ад залатога стандарту 25 краін, якія ўваходзілі ў г.зв. "стэрлінгавы блок" (краіны Скандынавіі, Нідэрланды, Партугалія, Аргенціна, Бразілія і г.д. у тым ліку яе калоніі і дамініёны). Тым не менш, фунт стэрлінгаў застаўся асноўнай разліковай адзінкай у фінансавых адносінах краін блоку. У выніку брытанская нацыянальная валюта да канца 1930-х гг. стала абслугоўваць 40-50% сусветнага таваразвароту. Гэта дазволіла цалкам пакрыць страты ад адмовы ад залатога стандарту. Члены "стэрлінгавага блоку" былі вымушаны купляць англійскія тавары і адначасова пастаўляць сыравіну і прадукты харчавання.

У адносінах з краінамі-канкурэнтамі (ЗША, Францыяй, Германіяй, Італіяй і г.д.), якія захоўвалі пэўны час залаты парытэт нацыянальных валют, Вялікабрытанія атрымала на пэўны час перавагу за кошт павышэння канкурэнтаздольнасці сваіх тавараў з пункту гледжання цаны. Паколькі гэтыя краіны вымушаны былі перайсці да пратэкцыянізму, то і Вялікабрытанія адмовілася ад фрытрэдэрства і паследавала іх прыкладу. У 1931-1932 гг. быў прыняты шэраг законаў аб абкладанні мытнымі пошлінамі не менш 10% кошту усіх імпартных тавараў. Унутраны рынак быў агароджаны ад замежнай канкурэнцыі, што станоўча адбілася на развіцці нацыянальнай эканомікі. Вялікае значэнне для гэтага мелі вынікі імперскай канферэнцыі 1932 г. ў Атаве (гл. ніжэй). Давер да фунту быў адноўлены і ўнёскі сталі вяртацца ў банкі. Да красавіка 1932 г. фунт стабілізаваўся, быў збалансаваным бюджэт і фінансавы крызіс адступіў.

Пасля 1932 г. бюджэтныя праблемы вырашаліся лягчэй за кошт падвышэння падаходнага падатку, скарачэння дапамог па беспрацоўю і з’яўлення новых крыніц дзяржаўнага даходу (вынік правядзення пратэкцыянісцкай палітыкі). Разам з іншымі захадамі гэта дазволіла ўжо да канца 1933 г. дасягнуць стабілізуючага эфекту. У 1934 г. палітыка эканоміі змякчаецца: адноўленыя скарочаныя ў 1931 г. дапамогі па беспрацоўю і палова зменшаных заробкаў. У 1935 г. быў скасаваны закон аб праверцы беднасці.

У 1934 г. Вялікабрытанія канчаткова выйшла з крызісу і аб’ём прамысловай вытворчасці, напрыклад, дасягнуў ўзроўню 1929 г. Тым не менш, захады ўраду па аздараўленні фінансавай сістэмы і жорсткая палітыка пратэкцыянізму, якія спрыялі прытоку інвестыцый у шэраг "старых" галін, не здолелі зняць існаваўшыя ўнутрыгаспадарчыя дыспрапорцыі і вугальная з тэкстыльнай прамысловасцю працягвалі знаходзіцца ў стане стагнацыі




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 498; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.