Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асаблівасці праяўлення сусветнага эканамічнага крызісу ў краінаў Паўночнай Еўропы, яго сацыяльна-эканамічныя вынікі. Актывізацыя праварадыкальных сіл




Знешняя палітыка краін Паўночнай Еўропы ў 1918-1929 гг.

Данія, Нарвегія і Швецыя бралі ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі і потым сталі сузаснавальнікамі Лігі Нацыяў (1920 г.). Нягледзячы на няўдзел краін Паўночнай Еўропы ў першай сусветнай вайне, яны таксама паспрабавалі выкарыстаць сітуацыю для тэрытарыяльных набыткаў.

Атрымалася гэта з розным поспехам. Данія прэтэндавала на увесь германскі Шлезвіг. Але на Парыжскай канферэнцыі было вырашана не ставіць пад сумненне германскі статус паўднёвай часткі гэтай вобласці. Па выніках плебісцытаў у Паўночным і Цэнтральным Шлезвігу Даніі дастаўся толькі першы. Нарвегіі атрымала паўночны архіпелаг Шпіцберген. Пры гэтым яна абавязвалася не праводзіць яго мілітарызацыі, а тамтэйшыя прыродныя рэсурсы мусілі распрацоўвацца супольна з іншымі зацікаўленымі краінамі. Не пашчасціла Швецыі. Яе прэтэнзіі на заселеныя пераважна шведамі Аландскія астравы не былі пачутыя. Яны засталіся ў складзе Фінляндыі. Праўда, за астравамі прызнавалася шырокая аўтаномія, якая мела на ўвазе таксама і абарону шведскай культуры і мовы.

З паслабленнем у балтыйскім рэгіёне значэння былых вялікіх дзяржаў – Германіі і Расіі – узрастае ўплыў Швецыі. Асабліва гэта датычылася яе ўздзеяння на маладыя дзяржавы Усходняй Прыбалтыкі – Эстоніі, Латвіі і Літвы.

Уступіўшы ў Лігу Нацый, тры скандынаўскія краіны праводзілі адзіную палітыку, узгадняючы яе не толькі адзін з адным (г.зв. "скандынаўскі блок"), але і з астатнімі "нейтраламі" часоў сусветнай вайны.

Скандынаўскія краіны. Сусветны эканамічны крызіс прыйшоў у Скандынавію са спазненнем – напрыканцы 1930 – напачатку 1931 г., дасягнуўшы піку ў 1932 г. У Швецыі падзенне прамысловай вытворчасці склала 21%, у Нарвегіі і Даніі – 25%. Абвастрыліся фінансавыя праблемы. Вялікія цяжкасці адчувалі нават буйныя кампаніі. Збанкрутаваў і сусветнавядомы канцэрн запалкавага караля І. Крэйгера, а сам адзін з багацейшых прадпрымальнікаў Еўропы скончыў жыццё самагубствам.

Наступленне сусветнага эканамічнага крызісу вяло да адноснага аслаблення традыцыйных партый. Затое актывізаваліся праварадыкальныя элементы – фашысты і нацысты. У 1930 г. у Даніі ўзнікла невялікая Нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя Даніі на чале з Ф. Клаўсенам. Праз год тут утварылася Аб’яднанне сялянскіх гаспадароў, якое выступала супраць буйнога капіталу і прафсаюзаў, а часам нават выступала з заклікам ліквідаваць парламенцкую дэмакратыю. У 1933 г. у Нарвегіі была створана праварадыкальная партыя "Нацыянальнае яднанне" на чале з былым вайсковым міністрам і маёрам запасу В. Квіслінгам.

Фінляндыя. Эканамічны крызіс прыйшоў у Фінляндыю яшчэ напрыканцы 1928 г. Яго разбуральная сіла аказалася магутнай. Моцная фінансавая залежнасць ад краінаў-крэдытораў і нізкая канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках выклікалі беспрэцэдэнтны спад вытворчасці ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Эканамічная катастрофа не абышла нават самыя развітыя сектары эканомікі.

Асабліва пацярпела ад крызісу вёска. Напачатку 1930-х амаль 2/3 фінаў атрымлівалі даход, займаючыся сельскай гаспадаркай. З-за крызісу цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ўпалі на 20%, а кошт лесу на карані – на 50%. Маштабы лесанарыхтоўчых работ (сяляне актыўна падпрацоўвалі доўгімі фінскімі зімамі) скараціліся, ўзровень заробкаў рэзка знізіўся. Больш за ўсё ад крызісу пацярпелі земляробы, што ўлезлі ў пазыкі пад даходы ад лесанарыхтовак, і вясковая бяднота, для якой праца на лесанарыхтоўках была вялікай дапамогай у жыцці. На працягу 1928-1932 гг. на продаж былі выстаўленыя звыш 15 тыс. гаспадарак.

Пачатак сусветнага эканамічнага крызісу абвастрыў унутрыпалітычную сітуацыю. Падобна іншым еўрапейскім краінам, Фінляндыі прыйшлося адказваць на выклік скрайніх палітычных груповак. У адказ на агітацыю камуністаў і пракамуністычных прафсаюзаў у 1929 г. з'яўляецца цэлы шэраг антыкамуністычных арганізацыяў, напрыклад, Саюз Лалі, Саюз франтавікоў вызваленчай вайны і некаторыя іншыя. Напрыканцы лістапада таго ж года ў мястэчку Лапуа адбыўся інцыдэнт: з некалькіх мясцовых камуністаў пазрывалі чырвоныя кашулі. Так распачаўся буйнейшы "крызісны" рух у Фінляндыі - Лапуаскі. На пачатку снежня актывісты-антыкамуністы сабраліся ў Лапуа на сход і прынялі петыцыю да ўраду. Яе сэнс зводзіўся да таго, што калі ўрад не зробіць неабходныя захады для задушэння камунізму, гэта зробяць самі жыхары правінцыяў.

Кіраўніцтва краіны дзейнічала не вельмі актыўна, таму лапуасцы хутка пачалі выходзіць з-пад кантролю. У сакавіку 1930 г. на базе Лапуаскага руху было створана антыкамуністычная баявая арганізацыя "Суомен Лýка" (Замок Фінляндыі). З лета 1930 г. асноўнай формай дзейнасці лапуасцаў сталі выкраданні слынных прафсаюзных дзеячаў, камуністаў, сацыял-дэмакратаў і ўвогуле тых, хто меў неасцярожнасць выказаць ім сімпатыю. Усяго было выкрадзена каля 250 чалавек, трое былі забітыя. Большасць ахвяраў прывозілася да ўсходняй (фінляндска-савецкай) мяжы, каб яны здолелі патрапіць у сваю любую "ідэальную дзяржаву".

Рух атрымаў даволі шырокую падтрымку ў вясковых раёнах Фінляндыі, яму сімпатызавалі нават некаторыя вядомыя палітычныя дзеячы з ліку правых. Планаваўся путч. Аднак, грамадская думка з канца 1930 г. павярнулася супраць яго. У сакавіку 1932 г. ён быў распушчаны.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 680; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.