Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пры канспектаванні пажадана прытрымлівацца наступнай методыкі запісаў




1. Уважліва прачытаць тэкст, нічога не прапускаючы, засвоіць яго і пасля зрабіць запіс. Калі вы не можаце выкласці матэрыял сваімі словамі, значыць, матэрыял яшчэ не засвоены.

2. Весці запісы дакладна, сцісла і зразумела.

3. Размяшчаць запісы ў строгай паслядоўнасці, адпаведна логіцы

кнігі ў цэлым, а таксама асобных яе раздзелаў і параграфаў.

4. З мэтай удакладнення запісаў пакідаць палі, а іншы раз і цэлыя старонкі (на іх запісваюцца і асабістыя меркаванні).

5. Кожную новую думку запісваць з чырвонага радка.

Тэзісы каротка перадаюць асноўны змест кнігі. Гэта – яе асноўныя палажэнні. Для таго каб скласці тэзісы, патрабуецца дастаткова поўнае засваенне зместу твора, дакладнае ўяўленне аб яго асноўнай ідэі і галоўных палажэннях.

Тэзісы складаюцца наступным чынам. Пасля папярэдняга азнаямлення тэкст чытаецца яшчэ раз. Пры гэтым ён падзяляецца на шэраг урыўкаў, якія адрозніваюцца нейкай адной галоўнай думкай. Далей, добра асэнсаваўшы вылучаныя ўрыўкі, фармулююць іх змест (асобныя палажэнні). Гэта і будуць тэзісы. Складанню тэзісаў можа папярэд-нічаць складанне плана як прасцейшага віду запісаў.

У саміх тэзісах не павінна ўтрымлівацца іх абгрунтаванне, аднак іншы раз бывае карысна пасля кожнага тэзіса ўнізе даць кароткі пералік тых фактаў, якія прыводзяцца аўтарам у пацвярджэнне сваіх палажэнняў.

Тэзісы бываюць наступных відаў: простыя, пабудаваныя без прыцягнення фактычнага матэрыялу; складаныя або разгорнутыя, з тлумачэннямі, аргументацыяй, доказамі; камбінаваныя, у якіх адны палажэнні аргументуюцца, іншыя ж даюцца без тлумачэнняў.

Пад рабочымі запісамі разумеюць розныя дапаможныя занатоўкі, якія робяцца непасрэдна пры чытанні кнігі і выкарыстоўваюцца потым пры складанні планаў, канспектаў, тэзісаў. Даслоўныя выпіскі з тэксту называюцца цытатамі. Цытаты павінны заключаць у сабе закончаную думку і ў дакладнасці паўтараць аўтарскі тэкст. Асноўныя правілы цытавання заключаюцца ў наступным:

1. Спачатку трэба асэнсаваць асноўныя палажэнні тэмы і толькі пасля цытаваць вытрымку.

2. Цытата павінна адлюстроўваць закончаную думку аўтара.

3. Не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах, прынятых у тэксце.

4. Калі ў сярэдзіне цытаты прапускаюцца некаторыя ўводныя сказы або асобныя словы, то замест іх ставіцца шматкроп’е; калі дапускаюцца пропускі не ў сярэдзіне сказа, а ў пачатку ці ў канцы, то шматкроп’е ставіцца адпаведна пасля ўводных ці перад заключнымі двухкоссямі.

5. Цытаты павінны дакументавацца, гэта значыць утрымліваць спасылкі на крыніцу з указаннем аўтара твора, загалоўка, месца і года выдання, старонкі.

Самастойная праца студэнтаў – творчы працэс, і кожны ўносіць у яго нешта сваё, індывідуальнае. Але ва ўсіх выпадках яна павінна насіць сістэмны і рэгулярны характар. Толькі тады праца прынясе плённыя вынікі.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 576; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.