Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Важнейшыя падзеі. Пытанні для самакантролю




Пытанні для самакантролю

1. Якія пытанні не былі вырашаны буржуазнымі рэформамі 70-х гадоў ХІХ ст., якія перажыткі феадальнага ладу былі захаваны? Параўнайце, як ажыццяўлялася правядзенне рэформаў у Расіі і на Беларусі, з чым звязана ўвядзенне «рэжыму выключных законаў» у адносінах да Беларусі.

2. Прывядзіце прыклады буйнейшых прамысловых прадпры-емстваў на Беларусі. Ахарактарызуйце сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі ў параўнанні з Расіяй і асаблівасці тэрытарыяльнага размя-шчэння прамысловых прадпрыемстваў.

3. Ахарактарызуйце працэс фарміравання буржуазіі і прале-тарыяту ў Беларусі ў другой палове XIX ст., яго колькасны і нацы-янальны склад.

4. Растлумачце, што такое амерыканскі і прускі шляхі развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Абгрунтуйце, чым быў абумоўле-ны выбар «прускага» шляху развіцця капіталізму на Беларусі.

5. Якія галіны сельскай гаспадаркі Беларусі атрымалі развіццё пасля сусветнага аграрнага крызісу 80–90-х гг. XIX ст.?

Тэма 4. ФАРМІРАВАННЕ І ЎМАЦАВАННЕ САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ Ў БЕЛАРУСІ (КАСТРЫЧНІК 1917 – ЧЭРВЕНЬ 1941 гг.)

1. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі. Пераход да новай эканамічнай палітыкі: яе сутнасць, накірункі і вынікі.

2. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграр-нага грамадства. Вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

3. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гады ХХ ст.

4. Устанаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гадоў.

1921 г., сакавік – дэкрэт УЦВК «Аб замене харчовай разверсткі натуральным падаткам». Пачатак нэпа.

1922 г., люты – адкрыцце Інстытута беларускай культуры (Інбел-культа).

1922 г., 30 снежня – І Усесаюзны з’езд Саветаў. Прыняцце Дэкла-рацыі і дагавору аб утварэнні СССР.

1924 г., сакавік – дэкрэт УЦВК аб перадачы БССР паветаў Віцеб-скай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім на-сельніцтвам.

1924 г., ліпень – афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР.

1925 г., жнівень – пастанова ЦВК і СНК БССР аб утварэнні Бела-рускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі.

1926 г., снежань – пастанова Прэзідыума УЦВК аб перадачы Рэ-чыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР.

1927 г., красавік – VIII з’езд Саветаў БССР. Прыняцце другой Канстытуцыі БССР. У ёй былі замацаваны змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі ў выніку ўзбуйнення яе тэры-торыі, зацверджаны Дзяржаўны герб і сцяг Беларускай ССР.

1928–1932 гг. – першая пяцігодка ў СССР.

1929 г., люты ХII з’езд КП(б)Б выказаўся за падрыхтоўку да новай масавай калектывізацыі вёскі.

1928–1932 гг. – гады першай пяцігодкі.

1929–1930 гг. – хваля рэпрэсій у БССР супраць прадстаўнікоў так званага «нацыянал-дэмакратызму».

1932 г., снежань – пастанова ЦВК і СНК БССР «Аб аб’яўленні БССР краінай суцэльнай калектывізацыі».

1933–1937 гг. – другая пяцігодка ў СССР.

1937 г., люты – ХII (надзвычайны) з’езд Саветаў БССР. Прыняцце 3-й Канстытуцыі БССР («перамогшага сацыялізму»).

1938 – чэрвень 1941 гг. – трэцяя пяцігодка ў СССР.

1939 г., 2 лістапада – прыняцце нечарговай V сесіяй Вярхоўнага Савета СССР закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб уз’яднанні яе з Беларускай ССР.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-25; Просмотров: 633; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.