Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Балцкі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё, разлажэнне першабытнага ладу ў балцкіх плямён




У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі паступова пачыналі пранікаць індаеўрапейцы. Пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў, прычыны, час і шляхі іх вялікай міграцыі ў гістарычнай літаратуры асвятляецца па-рознаму. Можна прывесці ў якасці прыкладу некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў, вылучыўшы балцкую. Менавіта балцкі этап этнічнай гісторыі супадае з гісторыяй металаў (3—2 тысячагоддзі да н. э. — IV—Vстст. н. э.). Балтаў вучоныя лічаць галіной індаеўрапейскага насельніцтва.

Індаеўрапейцаў часам называюць арыйцамі (ад назвы «арыі», як звалі сябе некаторыя з гэтых плямён, што рассяліліся на тэрыторыі Ірана і дасягнулі Індыі).

У час рассялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання індаеўрапейцаў з мясцовымі плямёнамі ўзніклі тры вялікія народы — германцы, славяне і балты.

Балцкія плямёны, якія былі продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, паступова асвойвалі і тэрыторыю Беларусі.

Напрамкі балцкай каланізацыі беларускіх зямель прасачыце на карце. Ахарактарызуйце ўзаемаадносіны балтаў і мясцовага насельніцтва Беларусі, выкарыстайце тэрмін «асіміляцыя».

Аб існаванні балцкага этнасу на тэрыторыі Беларусі сведчыць той факт, што пераважная большасць назваў рэк на тэрыторыі Беларусі захавала карані, якія ёсць у літоўскай і латышскай мовах.

Прывядзіце прыклады.

З прыходам балтаў на тэрыторыю Беларусі ўсё больш шырокае распаўсюджанне атрымалі новыя віды гаспадарання індаеўрапейцаў — жывёлагадоўля і земляробства. Балты ведалі метал. Асноўным тыпам пасялення балтаў былі ўмацаваныя паселішчы — гарадзішчы, якія з развіццём земляробства змяніліся адкрытымі селішчамі — вёскамі.

З пачатку I тысячагоддзя да н. э. па IV—Vстст. у гісторыі Беларусі існавала апошняя археалагічная эпоха, якая характарызуецца пашырэннем металургіі, вырабам жалезных рэчаў. На пачатку гэтай эпохі ў жыцці насельніцтва Беларусі вызначыліся прыкметы разлажэння першабытнаабшчынных адносін.

Каб зразумець сутнасць гэтай грамадскай з'явы, неабходна ведаць змест тэрміна «першабытнаабшчынны лад», а таксама ўяўляць асноўныя яго прыкметы.

У выніку развіцця прадукцыйных сіл, асабліва працы ў земляробстве, жывёлагадоўлі, шырокага выкарыстання жалезных вырабаў з'явілася магчымасць накопліваць унутры роду больш матэрыяльных каштоўнасцей (збожжа, жывёлы, жалезныя прылады працы і інш.). Следствам гэтага працэсу з'явілася маёмасная няроўнасць, узнікненне асобнай гаспадаркі малой сям'і і індывідуальнага жылля. Аб'яднаныя не кроўнымі сувязямі, а агульнасцю гаспадарчага жыцця, такія сем'і ўтварылі сельскую (агульную, земляробчую) гаспадарку.

Звяжыце з агульным працэсам змен узнікненне новага тыпу паселішча —гарадзішча.

Новы змест набываюць і грамадскія адносіны, якія абазначаюцца тэрмінам «ваенная дэмакратыя ».

Ахарактарызуйце лад «ваеннай дэмакратыі», падкрэсліўшы перш за ўсё, каму ў родзе і племені належала вярхоўная ўлада, якія пытанні і як ёю вырашаліся.

Разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу адбілася і на рэлігіі плямён, разам з пакланеннем заступнікам роду ўсё больш пашыраўся культ стыхій.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1017; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.