Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кантрольныя пытанні па семінары 7




 

1. Якую назву атрымала адна з праяваў глабалізацыі культуры, для якой характэрна спалучэнне перш несумяшчальных частак культурных феноменаў?

2. Якую назву атрымала адна з праяваў глабалізацыі культуры, для якой характэрна мазаічнасць ўспрымання і канструявання рэальнасці?

3. Якую назву мае палітыка асобных краін ў сферы культуры, накіраваная на захаванне і нацыянальнай ідэнтычнасці?

4. Якую назву мае эпоха развіцця знешніх культурных сувязей, для якой характэрна камерцыялізацыя ўсіх відаў культурных рэсурсаў, вытворчасці і вопыту.

5. Якую назву мае створаная ў 2010 г. у Францыі ўстанова, якая з’яўляецца агентам МЗС у сферы знешнекультурнай дзейнасці?

6. Якая галіна культуры з’яўляецца першым экспартным прадуктам культурнай індустрыі Францыі?

7. Па экспарце якой прадукцыі Францыя займае другое месца ў свеце пасля ЗША?

8. Якая краіна (ці краіны) з’яўляецца лідэрам па абароту на рынку сучаснага мастацтва?

9. Які кірунак міжнародных культурных сувязей з’яўляецца актуальным для Францыі, Расіі, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі і Партугаліі?

10. Які аспект знешняй культурнай палітыкі з’яўляецца прыярытэтным для Францыі?

11. Які аспект знешняй культурнай палітыкі з’яўляецца прыярытэтным для Расіі, Германіі і Аўстрыі?

12. Якая культура з’яўляецца вядучай для знешняй культурнай палітыкі Японіі?

13. Імя якога пісьменніка носяць культурныя цэнтры Іспаніі (заснаваны ў 1991 г.)?

14. Імя якога пісьменніка носяць культурныя цэнтры Партугаліі (заснаваны ў 1992 г.)?

15. Імя якога знакамітага чалавека носяць культурныя цэнтры Кітая (заснаваны ў 2004 г.)?

16. Якой установе падпарадкоўваецца Польскі інстытут?

17. У складзе якіх структур за мяжою пачынаючы з 2011 г. дзейнічаюць Чэшскія цэнтры?

18. Якая новая пасада з’явілася ў складзе пасольстваў Літвы ў 2011 г.? У яе функцыі ўваходзіць садзейнічанне развіццю культурных кантактаў.

19. Імя якога пісьменніка носіць існуючая з 2000 г. у Польшчы ўстанова, асноўнымі задачамі якой з’яўляецца папулярызацыя аўчыннай культуры за мяжой?

20. Якую назву мае орган міждзяржаўнага рэгіянальнага супрацоўніцтва краін Балтыйскага рэгіёна?

21. Якую назву мае рэгіянальны альянс, створаны ў 1991 г., у склад якога ўваходзяць Польшча, Славакія, Венгрыя і Чэхія?

22. Якую назву мае праграма Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы, якая дзейнічае з 2009 г. і накіравана на на садзейнічанне развіццю супрацоўніцтва краін-членаў ЕС з Малдовай, Украінай і Беларуссю?

23. У якім годзе спынілася дзейнасць Інфармацыйнага агенцтва Злучаных Штатаў (ЮСІА)?

24. У якім годзе была створана Сетка Еўрапейскіх нацыянальных інстытутаў культуры (EUNIC)?

25. Якую назву мае разлічаная да 2020 г. праграма ЕС, накіравана на падтрымку даследаванняў у галіне культурнай дыпламатыі і дзейнасці па захаванні культурнай спадчыны пры дапамозе шматнацыянальных міждысцыплінарных праектаў?

26. У якім годзе была прынята “Стратэгія міжнародных культурных сувязей” ЕС?

27. У структуры якой міжнароднай арганізацыі з 2012 г. дзейнічае Кіруючы камітэт па пытаннях культуры, спадчыны і ландшафту?

28. Якая міжнародная арганізацыя рэалізоўвала праграмы MOSAIC і STAGE?

29. Якая міжнародная арганізацыя рэалізоўвала ініцыятыву CultureWatchEurope?

30. Якая міжнародная арганізацыя рэалізоўвала праграмы “Апалонія” і “Масты Еўропы”?

31. У якім праекце Савета Еўропы. Накіраваным на развіццё турызму, удзельнічала Беларусь?

32. Пераемнікам якой арганізацыі стаў заснаваны ў 1994 г. Расійскі Цэнтр міжнароднага навуковага і культурнага супрацоўніцтва пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Росзарубежцентр)?

33. Якую скарочаную назву мае створанае ў 2008 г. Федэральнае агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве?

34. Якую назву мае заснаваны ў 2007 г. спецыяльны фонд, які выдзяляе гранты на на «фарміраванне прарасейскага электарату ў постсавецкіх грамадствах», прапаганду рускай мовы ў краінах СНД?

35. Тэрмін, які азначае працэс развіцця падобных рыс двух ці больш культур у выніку дыфузіі паралельнага развіцця.

36. У 2001 г. ЮНЕСКА прыняла Усеагульную дэкларацыю аб культурнай ....

37. Назавіце дату, калі штогод пачынаючы з 2003 г. святкуецца Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.

38. 2001 г. быў абвешчаны ЮНЕСКА Годам дыялогу паміж....

39. У якім годзе была прынятая Канвенцыя ЮНЕСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення?

40. Якую назву мае праект пад эгідай ЮНЕСКА, які аб'ядноўвае ўрадавыя арганізацыі, прадпрыемствы, творчых дзеячаў з мэтай садзейнічання партнёрству паміж дзяржаўным і прыватным сектарам для падтрымкі індустрыі культуры ў краінах, якія развіваюцца?

41. Якую назву мае глабальны палітычны праект, які рэалізуецца з 2005 г. пад эгідай ААН і накіраваны на развіццё міжцывілізацыйнага дыялогу?

42. Якія арганізацый ў сферы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва былі створаны ў першыя гады незалежнасці ў Беларусі?

43. Запішыце назву Дзяржаўнай праграмы, зацверджанай у 1993 г. і накіраванай на пашырэнне сувязей з беларусамі за мяжой.

44. Запішыце назву міністэрства, якое ў Рэспубліцы Беларусь займаецца фарміраваннем палітыка-прававой прасторы для развіцця культурных сувязей на міждзяржаўным узроўні, прадстаўлення інтарэсаў Беларусі ў міжнародных арганізацыях.

45. Запішыце назву міністэрства, якое ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца каардынатарам культурнага абмену, ініцыятарам распрацоўкі праграм супрацоўніцтва як з асобнымі замежнымі краінамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі.

46. Якая структура з’яўляецца найбольш ўплывовай у міжнародным культурным супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь?

47. Што стала новай з'явай у практыцы рэалізацыі міжнародных культурных кантактаў у 1990-я гады?

48. Інфармацыйна-культурныя цэнтры якіх краін актыўна дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь?

49. Па якіх напрамках супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА ажыццяўляецца найбольш актыўна?

50. Што было ўнесена ў 2009 г. па ініцыятыве Беларусі ў Рэестр праграмы «Памяць свету» ЮНЕСКА?

51. Якую канвенцыю ЮНЕСКА ратыфікавала Беларусь у 2004 г.?

52. Якая падзея ў 2015 г. была абвешчана годам ЮНЕСКА?

53. У якой краіне быў адкрыты першы Культурны цэнтр Беларусі ў 2007 г.?

54. У якім годзе пачаў сваё вяшчанне спадарожнікавы канал “Беларусь-ТВ”?

55. Якую назву мае ініцыятыва Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі па перадачы ў фонды пяці найбуйнейшых бібліятэк свету каля 100 лепшых кніг айчынных выдавецтваў?

56. У якім годзе было падпісана першае Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры краін СНД?

57. У якім годзе быў створаны Савет па культурным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД?

58. У якім годзе была прынятая Дэкларацыя аб культурным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД?

59. Якая арганізацыя ў 1992 г. прыняла даклад пад назваю “Новыя перспектывы для культурнага дзеяння Садружнасці”?

60. Якую назву мае праграма ЕС, накіраваная на падтрымка ў галіне літаратуры, уключаючы магчымасць яе перакладу?

61. Якую назву мае праграма, якая прадугледжвае дапамогу ЕС у галіне захавання культурнай спадчыны еўрапейскага значэння?

62. На які перыяд разлічана рэалізацыя праграмы ЕС “Крэатыўная Еўропа”?




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2023-11-30; Просмотров: 43; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.