Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Бя рында




Памва (7—23.7.1632)

Дзеяч усходнеславянскай культуры, ву-чоны-лексікограф, друкар, гравёр, пісьмен-нік. Звестак пра адукацыю, месца вучобы, нацыянальнасць, месца нараджэння не за-хавалася. Пісаў вершы, лісты, празаічныя прадмовы i пасляслоўі. 3 апошніх відаць, што Б. валодаў беларускай, стараславян-скай, украінскай, грэчаскай, лацінскай, яў-рэйскай i інш. мовамі. Пэўны час займаўся выдавецкай справай у Львове, потым быў

 

 

архітыпографам славянскай друкарні пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Кніга Б. «На рож­дество господа бога и спаса нашего Ісуса Христа вірші» (Львоў, 1616) акрамя каляд-ных вершаў уключыла творы «На Стефана Первомученика», «На обрезаніе господне», «3 евангеліа на обрезаніе господне», «3 ла-менту над Васіліем вешким», «На святыя Феофаніа ачьбо богоявленіа». Яна мае прысвячэнне львоўскаму епіскапу Ераміі Цісароўскаму, у канцы якога аўтар выказ-вае думку пра патрэбу кнігадрукавання: «Кгды бы ся с книг хвала божаа помножа­ла!» Верш «На Стефана Первомученика» характарызуе Б. як паэта-грамадзяніна. Евангелічная гісторыя сведчыць, что Ста-фан быў асвечаным эліністам, горача пра-паведаваў новае вучэнне, за што царкоў-ныя фанатыкі абвінавацілі яго ў богазнева-жанні. 3 евангельскага апавядання Б. бярэ толькі вобраз мужнага байца «Кротый крви своеі для веры не летовал // и для гонитв менжых сам ся впрод короновал. // Вше-лякую боязнь от себе отложивши, // 3 неп-рятальми ся Христовыми зразивши, // Фу-рій ся орхіереов не боячи, // ане о их ласку и бы наймней стоячи». Вобраз Стафана-першапакутніка выклікаў у сучаснікаў аса-цыяиыю з пісьменнікам-палемістам С. 31-заніем, які першы ўзняўся супраць украін-ска-беларускіх царкоўных іерархаў, што да-лі згоду на унію праваслаўнай i каталіцкай цэркваў. У вершы «На обрезаніе господне» Б. звяртаецца да дзяцей з просьбаю не за-бываць хрысціян, герояў i рабіць такія пат-рыятычныя ўчынкі, як яны. У Кіеве Б. вы-даў «Анфалагіён» (1619), «Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў апостала Пау­ла» (1623) i інш. Самы значны твор Б., над якім ён працаваў 30 гадоў, — двухмоўны «Лексіконь славеноросскій и имен тлъко-ваніе» (Кіеў, 1627, 2-е выд. ў 1653 у Куцей-не каля Оршы, пад рэдакйыяй i з прадмо-ваю I. Труцэвіна).

У 16—17 ст. на Беларусі i Украіне шы-рока карысталіся кнігамі на царкоўнасла-вянскай мове. У школах на ёй выкладалі розныя дысцыпліны, вывучалі яе i як асоб-ны прадмет. Але для шырокага кола чыта-чоў многія словы i формы царкоўнаславян-скай мовы былі незразумелыя. Выкладчы-кам i вучням брацкіх школ i наогул пісь-менным людзям патрэбны быў перакладны слоўнік. Такія слоўнікі пачынаюць з'яўляц-ца ў 2-й палове 16 ст. Адной з найлепшых, самых поўных прац усходнеславянскай лексікаграфіі 17 ст. стаў «Лексіконь...» Б., які змяшчае каля 7000 слоўнікавых артыку-лаў. У ім 2 часткі — перакладны слоўнік іншамоўных слоў, агульных i уласных імё-наў, што сустракаліся ў тагачаснай літара-туры. Ён мае рысы тлумачальнага, энцы-клапедычнага i этымалагічнага слоўнікаў. Асноўны матэрыял аўтар сабраў з друкава-ных i рукапісных царкоўнаславянскіх кніг, але выкарыстоўваў i шмат даступных яму лексікаграфічных прац цалкам (напрыклад, «Лексіс» Л.Зізанія), кнігі Максіма Грэка, візантыйскага аўтара 15—18 ст., Мануіла Рытара, а таксама глосы (тлумачэнні на па­лях) з выданняў Ф.Скарыны, усходнесла-вянскія азбукоўнікі, заходнееўрапейскія лексіграфічныя выданні. Рэестр 1-й часткі слоўніка Б. складаюць царкоўнаславянскія i старарускія словы, сустракаюцца таксама словы з польскай, чэшскай, нямецкай, грэ-часкай i лацінскай моў, шмат слоў беларус-кіх i ўкраінскіх. Наяўнасць ix тут сведчыць аб тым, што дзеячы культуры 17 ст. не заў-сёды маглі правесці мяжу паміж царкоўна-славянскай i жывою народнай мовай, бо царкоўнаславянская зазнала значны ўплыў жывой народнай мовы, асабліва літаратур-най, якой карысталіся на беларускіх i ўкра-інскіх землях у Вялікім княстве Літоўскім. Абсалютная большасць 2-й часткі слоўні-ка — словы іншамоўнага паходжання. Б. не толькі прыводзіць, але i тлумачыць фразеалагізмы царкоўнаславянскай мовы. Праца Б. — важная крыніца вывучэння слоўнікавага складу беларускай i ўкраін-скай моў 17 ст. Яна мае вялікую каштоў-насць i таму, што ў ёй раскрываецца змест, які ўкладвалі ў царкоўнаславянскія словы культурныя дзеячы 16—17 ст. на Беларусі i Украіне, з'яўляецца добрым дапаможнікам для чытання белэрускіх, украінскіх, рускіх помнікаў, пісаных царкоўнаславянскай мо­вай. Як важны помнік усходнеславянскай лексікаграфіі i крыніца для вывучэння ста-ражытнай лексікі «ЛекЫконъ...» Б. перавы-дадзены з выдання 1627 факсімільным спо-сабам у Клеве (1961).

JTim.: Сычевская А.И. Памва Берында и его Вирши на рождество Христово и др. дни // Чтения в историческом обществе Нестора лето­писца. 1912. Кн. 23. Вып. 1; Коляда Г.И. Памва Берында и его «Лексикон славенорос-ский» // Уч. зап. гос. пед. ин-та им. Т.Г.Шев­ченко. Филол. сер. Сталинабад, 1953. Вып. 3; Н i м ч у к В.В. Памво Беринда i його «Лек-сиконъ славяноросскі и именов толкованіе» /

 

 

Лексикон славяноросский. Памва Беренди. Ки-'ів, 1961; Л е с i в М.Ю. Фонетйчні особлйвості віршів i передмов Памвы Беринди // Збірнйк праць аспірантів з філологіі (Кшвскій ун-т). 1961, № 16; Сенатович П. Причинки до життенису Памва Беринди // Мовознавство. 1970. № 6; Булахов М.Г. Восточнославян­ские языковеды: Биобиблиогр. словарь. Т. 1. Мн., 1976; Пригодич Н. Слово далекое — слово родное // Знамя юности. 1977, 12 июня; Питания східно-слов'янськоі лексикографы XI— XVII ст.: Матеріалй сймпозіуму. Кш'в, 1979; Саламевіч 1.У. «Лексікон славенароскі» П.Бярынды // Бел. мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994; Я с к е в i ч А. «У потомных въдячность отнесетъ» // Наша слова. 1997. № 4; Я е ж. Паэтычная спадчына Памвы Бярынды i Івана Ушэвіча // Роднае слова. 1999. № 12.

І.У.Саламевіч.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 447; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.