Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кіпрыян




(каля 1330—16.9.1406)

Царкоўны дзеяч Вялікага княства Літоў-скага i Вялікага княства Маскоўскага, пісь-меннік. Мітрапаліт Кіеўскі i ўсяе Русі. Па паходжанні серб або балгарын. Рэлігійнае служэнне пачаў на Афоне. Сваёй набож-насцю i адукаванасцю прыцягнуў' увагу канстанцінопальскага патрыярха Філафея. У 1373 патрыярх накіраваў яго ў Вялікае княства Літоўскае як свайго ўпаўнаважана-га прадстаўніка з надзеяй, што К. як славя-нін здолее прымірыць i аб'яднаць духавен-ства Кіева-Літоўскай мітраполіі i мітрапалі-таў Масквы, якія прэтэндавалі на валодан-не кіеўскай мітрапаліцкай кафедрай. Яшчэ раней, у 1364, каб прымірыць мітрапаліта маскоўскага Алексія i вялікага князя літоў-скага Аііьгерда i зацвердзіць адзінства рус-кай мітраполіі, патрыярх адмовіў у назна-чэнні асобнага мітрапаліта для Вялікага княства Літоўскага, г. зн. фактычна скаса-ваў Літоўскую мітраполію. Прыбыўшы на месца i азнаёміўшыся з сітуацыяй, К. прыйшоў да высновы, што праваслаў-ныя Вялікага княства Літоўскага i Галіччы-ны не павінны залежаць ад маскоўскага рэ-лігійнага цэнтра. Свой пункт погляду ён выказаў Альгерду i паабяцаў давесці яго да ведама патрыярха канстанцінопальскага. Вялікі князь станоўча паставіўся да пазіцыі К. i прапанаваў яму заняць месца літоўска-га мітрапаліта. У Канстанцінопаль было накіравана адпаведнае хадайніцтва, у якім мелася i пагроза, што калі i на гэты раз патрыярх адмовіць, то Альгерд будзе пра-сіць мітрапаліта ў рымска-каталіцкай цар-квы. Супраціўляючыся падзелу рускай міт-раполіі, патрыярх у 1375 пасвяціў К. як «мітрапаліта Кіева i Літвы», a Канстанціно-пальскі сабор пастанавіў «быць яму пасля смерці свяціцеля Алексія мітрапалітам усяе Русі». Асталяваўшыся ў Навагрудку, мітра-паліт К. разгарнуў дзейнасць па ўмацаванні ролі Літоўскай мітраполіі ў рэлігійным жыцці ўсходніх славян. Але маскоўскія іе-рархі i велікакняжацкі двор адмовіліся прызнаць яго мітрапалітам «усяе Русі».

У выніку інтрыг i націску Масквы пат-рыяршы сінод надаў К. тытул «мітрапаліта Малой Русі i Літвы». Калі ў 1377 памёр Альгерд, яго пераемнік Ягайла, каб заняць польскі прастол, заключыў з Польшчай у 1385 дынастычную унію, згодна з якой сам прыняў каталіцтва i абавязваўся схіліць да гэтай веры сваіх падданых. У выніку хры-шчэння літоўцаў-язычнікаў каталіцтва бы­ло абвешчана дзяржаўнай рэлігіяй. Правас-лаўная царква, пазбаўленая апекі вялікага князя, пачала траціць сваё пануючае стано-вішча ў дзяржаве. Мітрапаліт К. па меры сіл супраціўляўся такому павароту ў рэлі-гійным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Не маючы магчымасці процістаяць экспан-сіі заходняй царквы, ён выехаў у Канстан

 

 

цінопаль. Пасля смерці ў 1389 маскоўскага мітрапаліта Пімена К. прыбыў у Маскву як першасвяшчэннік. У тым жа годзе ён зноў прыехаў у Літоўскую мітраполію. Аналіз палітычнай i рэлігійнай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім i перагаворы з Ягайлам пераканалі яго ў неабходнасці шукаць рэлі-гійнага кампрамісу. К. не адхіліў царкоў-ную унію, але вырашэнне гэтага пытання лічыў правам канстанцінопальскага патры-ярха. У сваіх лістах патрыярху i Ягайлу К. ухваляў ідэю аб'яднання цэркваў. Шмат увагі аддаваў ён духоўнай асвеце насельніц-тва Вялікага княства Літоўскага. Вядомы яго працы па перакладзе i распаўсюджван-ні тут богаслужэбных кніг. Да нашых дзён дайшлі аўтографы некаторых яго прамоў, якія сведчаць пра высокую філалагічную i багаслоўскую культуру аўтара. У сваіх пас-тырскіх пасланнях К. заклікаў народ да ма-ральнага i рэлігійнага ўдасканалення, сцвярджаў веліч i выратавальную сілу хрысціянскай веры, абараняў спіртуаліс-тычныя пачаткі хрысціянства.

Шт.: Словарь книжников и книжности Древ­ней Руси. Вып. 2 (вторая пол. XIV—XVI в.).
Ч. 1.Л., 1988. В.П.Оргіш.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 369; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.