Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Літаратурны працэс. Асноўныя тэрміны і паняцці. Тэорыя стадыяльнасці. Перыядызацыя сусветнай літаратуры. Асаблівасці мастацкай сістэмы Антычнасці і Ранняга Сярэднявечча

Пытанне № 4

Сусветная літ-ра мае багатую гісторыю развіцця, якая характарызуецца перыядамі ўзлётаў і заняпадаў. У цэлым адбываецца паступальнае развіццё. Праўда, у ХХ ст. узніклі канцэпцыі пра “канец мастацтва”, нібыта яно ўсё магчымае ўжо сказала. Наш час увогуле характарызуецца песімістычнымі прагнозамі адносна будучыні. Літаратурны працэс – гістарычнае развіццё сусветнай л-ры ў цэлым і нацыянальных літаратур у прыватнасці, іх сувязі, узаемадзеянне, узаемауплыў, фарміраванне традыцый. Літ. працэс існуе як змена пэўных этапаў, ці перыядаў, мастацка-гістарычнага развіцця. У пэўныя эпохі ў л-ры розных народаў узнікалі агульныя (падобныя і блізкія) якасці і рысы. Іх Г.Паспелаў назваў стадыяльнымі агульнасцямінацыянальных літаратур. Ва ўзнікненні стадыяльных агульнасцей, канкрэтызаваных нацыянальнымі асаблівасцямі літаратур розных народаў, даследчык бачыць асноўную заканамернасць сусветнага літ. працэсу.

Г.Паспелаў прызнае непаслядоўнасць прынцыпаў вылучэння стадый развіцця нацыянальных літаратур. Л-ры Антычнасці і Сярэднявечча з’яўляюцца храналагічнымі абазначэннямі. Іх назвы не нясуць пэўнага літаратурнага зместу.

 

1. Антычная літаратура. Стваралася старажытнымі грэкамі і рымлянамі, якія жылі ва ўмовах рабаўладальніцкага строю, на працягу тысячагоддзя: з VІІ в. да н.э. па ІІІ в. н.э. Найвышэйшы росквіт ст.грэчаскай л-ры ў VІ–ІV вв. да н.э. Напісаны паэмы Гамера, заявілі аб сабе паэты-лірыкі Алкей, Піндар, Сапфо, Анакрэонт. Афінскія драматургі Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, Арыстафан. Росквіт рымскай л-ры ў І в. да н.э. Паэты Вергілій, Гарацый, Авідзій.

Асноўныя рысы: л-ра ў асноўнай масе міфалагічная па сваёй вобразнасці, амаль цалкам вершаваная па форме. Пісьменнікі засвойвалі сучаснае ім рэальнае жыццё як дадзенае ў сваёй сутнасці багамі і героямі альбо як адступленне, адхіленне ад гэтай сутнасці. Узнаўлялі рэчаіснасць у вобразах, якія былі запазычаны з міфаў. Так, Сафокл, як і яго супляменнікі, успрымаў усё, што дзеецца ў свеце, праз прызму міфалогіі. Узнаўляючы ў трагедыях характары сучаснікаў, ён паказваў адных з іх як правільныя, запраграмаваныя міфалагічнымі багамі, а другіх – як адхіленне ад першароднай сутнасці жыцця. Напрыклад, маналог Антыгоны, звернуты да Крэонта:

…Закона твоего

Не начертал ни Бог, ни справедливость,

Царящая в загробном мире. Нет,

Не знала я, что по земному праву

Царей земных, ты можешь, человек,

Веления божественных законов,

Не писанных, но вечных, преступать. (трагедыя «Антыгона»).

Раскрываючы складаныя адносіны людзей і багоў у антычным мастацтве, Гегель пісаў: “ Паколькі багі існуюць не толькі самі па сабе, а ўдзельнічаюць у чалавечых падзеях, то задача пісьменнікаў зразумець прысутнасць і дзейнасць багоў у чалавечых справах ”. Таму ў паэмах Гамера няма “ амаль ніводнай больш-менш значнай падзеі, якая б не тлумачылася волей ці дапамогай багоў ”. Змест антычнай л-ры ўзвышаны, гераічны, паколькі персанажы твораў багі і героі. Верш. мова не толькі выява традыцыі стараж. абрадавай песні. Дзякуючы гэтаму ўзвышаўся прадмет адлюстравання. “ Для сваёй драмы, гэтак жа як і для сваёй паэмы, выбірае ст. грэк з жыцця адно высокае, ганаровае і адкідае ўсё звычайнае, паўсядзённае, хатняе, бо яго жыццё на плошчы, на полі бою, у храме. Персанажы яго трагедыі павінны гаварыць мовай высокай, паэтычнай, бо яны цары, напаўбагі, героі ” (В.Бялінскі).

Варта аднак адзначыць, што вобразы багоў часта выяўлялі ў творах антычных пісьменнікаў сучасны ім сацыяльны змест. Эсхіл у трагедыі “ Праметэй прыкуты ” выказваў незадаволенасць дзейнасцю рабаўладальніцкай дэмакратыі ў Афінах. У паэме ВяргіліяЭнеіда ”, наадварот, прысутнічае ўзвелічэнне рымскага імператара Аўгуста. Лірыцы таго часу таксама было ўласціва раскрыццё жывой сучаснасці праз адцягненыя міфалагічныя вобразы.

Узнікаюць многія жанры ўсіх трох літаратурных родаў (паэма – эпічная паэма-эпапея, раман, трагедыя, камедыя, ода, элегія, дыфірамб і інш.). Пачынае складвацца навука аб літаратуры. Ставіцца (Платон, Арыстоцель, іх вучні) праблема сутнасці літаратуры, яе ўзаемаадносін з рэчаіснасцю (тэорыя пераймання). Арыстоцель ( 384–322 да н.э.) падзяляе слоўнае мастацтва на роды, сістэматызуе жанры. На тэарэтычныя палажэнні Арыстоцеля літаратуразнаўства так ці інакш абапіраецца і сёння. У Старажытнай Грэцыі і Рыме як самастойная літаратурная з’ява сфарміравалася гістарычная проза. Першапачаткова яна адносілася да аратарскага мастацтва (ад лац. oro гавару). Самыя вядомыя яе прадстаўнікі – Герадот, Фукідыт, Плутарх, Цэзар, Ціт Лівій, Тацыт. Выпрацавалася свая сістэма жанраў: гісторыя, манаграфія, біяграфія, гістарычныя запіскі і інш.

На тэрыторыі Старажытнай Русі карысталася папулярнасцю перакладзеная на стараславянскую мову “ Гісторыя Іудзейскай вайны ” Іосіфа Флавія. У творы апісваюцца сапраўдныя падзеі 60–70-х гг. І ст.: паўстанне Іудзеі супраць Рыма і разбурэнне рымлянамі Іерусаліма. Аўтар “Гісторыі...” быў удзельнікам паўстання, трапіў у палон, перайшоў на бок ворага, пасяліўся ў Рыме. Там Флавій і апісаў трагічныя для свайго народа падзеі. Мэта, якую ставіў аўтар: “ Выратаваць ад забыцця тое, што яшчэ нікім не апісана, і зрабіць набыткам нашчадкаў падзеі свайго часу”), іншымі словамі – захаваць пра іх памяць у наступных стагоддзях. Сваім творам аўтар імкнуўся таксама пэўным чынам апраўдаць ці патлумачыць сваю здраду. Першыя дзве кнігі “Гісторыі...” з’яўляюцца нарысам жыцця Іудзеі ад 175 г. да н.э. па 66 г. н.э. У падзеях гэтага перыяду Флавій шукаў прычыны паражэння супляменнікаў у вайне 66–73 гг. Праз тэндэнцыйны па свайму характару гістарычны экскурс аўтар знаёміў з фактамі сапраўднай, а не міфалагізаванай ці біблейскай гісторыяй цывізацыі Міжземнамор’я.. Твор Флавія з’яўляецца важнейшай крыніцай звестак па гісторыі ранняга хрысціянства.

Былі перакладзены і выклікалі цікавасць у сярэднявечнага чытача таксама такія творы антычнай гістарычнай прозы як “ Троя ” і “ Александрыя ”. У першым з іх пераказваюцца калізіі вайны паміж Трояй і Спартай. Твор быў вядомы таксама пад назвамі “Прытча пра каралёў”, “Гісторыя разбурэння Троі” і “Гісторыя Траянскай вайны”. Другі твор – своеасаблівая біяграфія цара і палкаводца Аляксандра Македонскага. Элемент гістарычнай праўдзівасці ў “Троі” і “Александрыі” прыкметна меншы ў параўнанні з “Гісторыяй...” Іосіфа Флавія, аднак яны ўспрыймаліся ў свой час таксама як дакладныя сведчанні пра мінулае.

 

2. Ранняе Сярэднявечча. Рысы агульнасці прысутнічаюць ў развіцці еўрапейскіх літаратур ранняга сярэднявечча (з V па ХІІІ в. н.э.). Праўда, V – V ІІІ ст. н.э., “эпоха вялікага перасялення народаў”, былі мала прадуктыўнымі для л-ры і, па сутнасці, выпадаюць з разгляду. На авансцэну гісторыі выходзяць народы Заходняй, а потым і Усходняй Еўропы. Яны гавораць на раманскіх, германскіх, славянкіх мовах. У літ. вылучыліся дзве ідэйна-творчыя плыні: царкоўная і свецкая. Кожная плынь мела сваю жанравую сістэму і сваю мову. У творах царкоўнай л-ры характары людзей паказваліся ў рэлігійна-маралізатарскім плане. Вобразы былі ідэалізаванымі, схематычнымі, далёкімі ад рэальнага жыцця. Пры іх абмалёўцы звярталася ўвага на цярпімасць і цярплівасць чалавека, яго пакорлівасць, стойкасць ў барацьбе з мірскімі спакусамі (“ Жыціе Барыса і Глеба ”, “ Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, “Жыціе Сергія Раданежскага”). У супрацьлегласць антычнасці з яе радасным успрыманнем свету хрысціянскае сярэднявечча разумела свет як грахоўны і напоўнены злом. Чалавек вінаваты не толькі ў тым, што парушыў загад Стваральніка, ён вінаваты ў пакутах усяго жывога. На ім ляжыць адказнасць за выратаванне свету, чалавецтва, прыроды. Мастацтва сярэднявечча таксама разумелася як адзін са шляхоў выратавання чалавека.

Кантрастам творам царкоўнай, найперш жыційнай (агіяграфічнай) л-ры выступалі свецкія воінскія аповеды (“ Песня пра Раланда ”, ХІ ст.; “ Слова пра паход Ігараў ”, ХІІ ст.), рыцарскія раманы (“ Аповесць праТрышчана іІзольду”, “Аповесць пра Баву-каралевіча”). Героі свецкай л-ры таксама былі ідэалізаванымі.У эпоху ранняга Сярэднявечча ўтварылася двухсветнасць чалавечага існавання, чаго не ведала Антычнасць. Свет ідэальны, боскі – і свет жывых – матэрыальны, грэшны. Мастацтва хрысціянскае, абстрактнае, безцялеснае, з апорай на неба – і мастацтва свецкае з апорай на зямлю, на чалавечую прыроду.

Для старажытных і сярэдневяковых літ-р характэрны сінкрэтызм (спалучэнне ў творах функцый эстэтычна-мастацкіх з немастацкімі). Побач з эстэтычнымі і этычнымі элементамі л-ры ўключалі тэалагічныя і філасофскія, гістарычныя і прававыя, прыродазнаўчыя і геаграфічныя, медыцынскія, юрыдычныя і інш. звесткі). Адметнай асаблівасцю мастацтва слова ў эпоху ранняга Сярэднявечча выступае так званая літаратурная трасплантацыя, сутнасць якой – у адносна вольным абыходжанні перакладчыка і перапісчыка з тэкстам, што прыводзіла да стварэння рэгіянальных варынтаў і рэдакцый перакладнога твора. Так, у “ Жыціе Міколы Цудатворца ” славянскія аўтары дадалі чатыры новыя апавяданні, пры гэтым месцам дзеяння двойчы стаў Кіеў. Літаратурнай трансплантацыі падверглася “Александрыя”.

Мастацкая думка Сярэднявечча нарадзіла свае адметныя формы гістарычнай прозы, якая адносілася да свецкай л-ры. Найперш гэта летапісы (“ Аповесць мінулых гадоў ”, “ Кіеўскі летапіс ”, “ Летапіс вялікіх князёў літоўскіх ”, “ Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г ” і іншыя). Яна трансфармавала, надаўшы адметнасць, вядомыя хрысціянскія жанры агіяграфічнай літаратуры жыціі і хаджэнні (“ Жыціе Феадосія Пячорскага ”, “ Жыціе Еўфрасінні Полацкай ”, “ Жыціе Аляксандра Неўскага ”, “ Хаджэнне ігумена Данііла ў Святую зямлю ”, “ Хаджэнне ў Царград і Іерусалім ” Ігнація Смальняніна і інш.). Гэтыя творы ўтрымліваюць істотна важныя гістарычныя факты і звесткі. Так, дзякуючы “Аповесці мінулых гадоў”, мы ведаем радаслоўную кіеўскіх і полацкіх князёў, ведаем пра змаганне нашых далёкіх продкаў – усходніх славян – з полаўцамі і г.д. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” – адзіная крыніца звестак пра старажытную Асветніцу, нябесную заступніцу і апякунку беларускай зямлі.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Асноўныя метады вывучэння літаратуры (біяграфічны, культурна-гістарычная школа, параўнальна-гістарычны, сацыялагічны, фармальны і інш.) | Эпоха Рэнесансу: сутнасць назвы, перыядызацыя, светапоглядная сістэма
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 4083; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.018 сек.