Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанне № 24




Класічныя жанры лірыкі і іх эвалюцыя (элегія, ода, эпітафія, санет, трыялет і інш.)

Элегія. У антычнай паэзіі элегічным двувершам называалі страфу, у вершаваных радках якой чаргаваліся гекзаметр і пентаметр.

Элегія ў новай літаратуры сумны верш. Элегія – гэта верш, у якім выяўляюцца смутак, журба, меланхолія з прычыны гоамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора. Стваралі элегіі Гётэ (“Раманскія элегіі), А Пушкін (“Брожу ли я вдоль улиц шумных»), М.Лермантаў («Выхожу один я на дорогу»).

У беларускай літаратуры да элегічнага жанру звярталіся М.Багдановіч, Я.Колас, М.Танк, А.Куляшоў, П.Панчанка.

 

Ода – урачыстыпаэтычны верш у гонар нейкай гістарычнай падзеі або выдатнай асобы.

У старажытнай Грэцыі, дзе ўзнік гэты жано, одай называлі любую лірычную песню, вясёлую ці сумную, якая выконвалася хорам падчас танцаў. Свій ухваленчы пафас яна атрымала ўпершыню ў творчасці Піндэра (ІУ ст. да н.э.), які праслаўляў багоў, герояў, пераможцаў алімпійскіх гульняў. Першую ркускую оду напісаў В.Традзіякоўскі (Ода про сдачу города Гданьска”, 1784). Ён жа, грунтуючыся па “Развагах пра оду” французскага тэарэтыка мастацтва Нікаля Буало, надрукаваў свае “Разважанні пра оду”. Вядомым рускім одапісцам быў М.Ламаносаў (“Ода на взятие Хотина” і інш.). Дасканаласць ода набыла ў творчасці Г. Дзяржавіна, які надаваў ёй часам і сатырычнае гучанне(“Вяльможа”).

Аднак з цягам часу ода ператварылася ў твор, у якім у напышлівай форме неабгрунтавана ўсхваляліся цары, прыдворныя вяльможы, іншыя ахоўнікі самадзяржаўя.

Гэта прывяло да выраджэння оду яшчэ ў канцы ХУІІІ – пачатку ХІХ ст., да замацавання за ёю нядобрай славы твора, што вяўляе высакапарнае нізкапаклонства. У такім, адмоўным, сэнсе слова “ода” часм ужывааецца і зараз:

Тым не менш шжо ў пачатку ХХ ст., асабліва пасля рэввалюцыі, заўважаецца штораз большая цікавасць да гэтага жанру (“Ода революции” У. Маякоускага, “Хвала человеку” В. Брусава). Ода прыйшла і ў беларускую свацкую паэзію. Многія вершы пра Леніна, камуністычную партыю, кастрычніцкую рэвалюцыю, розныя “чырвоныя” даты календара – гэта не што іншае, як савецкія оды. Праўда, часцей за ўсё паэты не ўжывалі ў назвах слова “ода”. Аднак з часам яно і тут, як заўважае В,Рагойша, набыло правы грамадзянства (“Ода пешаходу” П. Панчанкі, “Ода прзе” М. Стральцова, “Ода трактарнаму заводу” Хв. Жычкі і інш.).

Пачала сваё існаванне і асобная жанравая разнавіднасць – сатырычная ода (“Ода футбольнаму мячу” Н.Гілевіча).

Гімн – ураыстая песня ў гонар якога-небудзь героя, выдатнай падзеі або дзяржавы. Для гімна характэрна ўзвышанасць, эмацыянальная насычанасць стылю, урачыстасць лексікі, наяўнасць шматлікіх паўтораў, рытмічных фігур і інш.

Гімны ўзніклі ў старажытным Егіпце, затым шырокае развіццё атрымалі ў антычнай Грэцыі, дзе складаліся ў гонар багоў (культавыя) і горояў (вайсковыя). У сярэднія вякі, у эпоху бурных рэлігійных змаганняў, пашырыліся рэлігійныя гімны (гусіцкія ў Чэхіі, лютэранскія ў Германіі). Развіцц1 класаў і класавая барацьба прывялі да ўзнікнення рэвалюцыйных і партыйных гімнаў (“Марсельеза”, “Інтэрнацынал”, “Варшавянка”, “Адвеку мы спалі”). Станаўленне нацый і нацыянальных дзяржаў выклікалі ўзнікненне нацыянальных і дзяржаўных гімнаў.

На пачатку ХХ ст. верш Я.Купалы “А хто там ідзе?”, пакладзены на музыку Л,Рагоўскім, стаў, па слушнай заўвазе М.Горкага, “народным гімнам беларусаў”.Ролю беларускіх гімнаў выконвалі і іншыя песні, напісаныя на словы Я.Купалы (“Не згаснуць зоркі ў небе…), К.Каганца (“О Божа, спасе наш”), М.Краўцова (“Мы выйдзем шчыльнымі радамі) і інш. Функцыю беларускага рэлігійнага гімну выконвае песня “Магутны Божа” (словы Н. Арсенневай, музыка М.Равенскага”):

Свой афіцыйны дзяржаўны гімн Беларусь атрымала толькі ў 1955 г. Ім стала песня “Мы – беларусы” (словы Міхася Клімковіча (1899–1954), музыка Несцера Сакалоўскага (1902– 1950). Новая жыццёвая рэальнасць пачатку 90-х гг. ХХ ст. (ліквідацыя КПСС, распад СССР, абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь) запатрабавала і новага дзяржаўнага гімна Беларусі. 2 ліпеня 2002 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь (словы М.Клімковіча і У.Карызны, музыка Н.Сакалоўскага).

Шэраг вершаў, напісаны як гімн, не былі афіцыйна прызнаны, але ад гэтага не страцілі сваю вартасць, Напрыклад, у М.Танка ёсць верш “Табе складаю гэты гімн”, прысвечаны сталіцы Беларусі – гораду Мінску:

 

Табе складаю гэты гімн, мой горад!

І не крыўдуй, прастор жытнёвых ніў!

Што мой напеў, яшчэ духмяны борам,

Сінеючы ад мядзельскіх азёраў,

З жалезам, шумам фабрык падружыў.

 

Дыфірамб –урачыстая харавая песня, прысвечаная богу Дыёнісу, пазней іншым багам ігероям. Па свайму песневаму характару набліжаецца да гімну і оды. Арыстоцель заўважаў, што з дыфірамба разгарнулася грэчаская драма. У новаеўрапейскай літаратуры да дыфірамба зрэдку звярталіся Фрыдрых Шылер, Гердэр, Ф. Ніцшэ.

Яшчэ ў старажытнагрэчаскай мове слова дыфірамб развіло пераноснае значэнне “усхваленне, напышлівасць”.

Пець (спяваць діфірамбы). Гэта фразеалагізм. Ужываецца ў іншых славянскіх мовах: у рускай (петь дифирамбы), украинскай (співати дифірамби), польскай (spiwac dytyramby), балгарскай (пея дитирамби). Абазначае “хваліць, захвальваць”: Эх, шкада, што я не лірык! Я тады, дзяўчаткі, вам бы пеў такія дыфірамбы ад відна і да відна,– “душу выпяяў да дна” (К.Крапіва. Шкірута).

 

У форме дыфірамбу сутракаюцца вершы і ў сучаснай беларускай літаратуры і прысвячаюцца яны, зразумела, менш значным падзеям:

 

Табе складаю дыфірамб,

Пяро маё–таварыш верны,

Калі сягоння ў час вячэрні

Звіняць лісты, як гулкі ямб.

(М.Танк. Дыфірамб)

Увогуле ў наш час дыфірамбам, як панегірыкам, найчасцей называюць празмернае ўсхваленне каго-небудзь або чаго-небудзь (спяваць дыфірамбы).

 

Мадрыгалневялікі верш-кампліментпрысвечаны жанчыне. Мадрынал адносіцца да інтымнай (альбомнай) лірыкі.

Звычайна запісваліся ў прыватных альбомах. Мадрыгалы вызначаліся камернасцю чытання, невысокай якасцю пісьма.

Разам з тым, сустракаліся і выдатныя творы (Пушкін, Лермантаў, Някрасаў).

 

А.С.Пушкін. В альбом Сосницкой.

Вы съединить могли с холодностью сердечной

Чудесный жар пленительных очей.

Кто любит вас, тот очень глуп, конечно;

Но кто не любит вас, тот во сто раз глупей.

Мадрыгал, як і ўся альбомная лірыка, у беларускай літаратуры не набыў значнага развіцця. Вядомы адзіны “Альбом” (1853–1863) А. Вярыгі-Дарэўскага.

Эпітафія – вершаваны надмагільны надпіс. У такім значэнні эпітафія ўзнікла ў антычнай літаратуры. У такім значэнні эпітафія зрэдку ўжываецца і сёння.

У Расіі ў 19 ст. на многіх надмагільных помніках можна было сустрэць эпітафію з верша В.Жукоўскага “Сельское кладбище” (1802):

Прохожий, помолись над этою могилой;

Он в ней нашел приют от всех земных тревог;

Здесь всё оставил он, что в нем греховно было,

С надеждою, что жив его спаситель – Бог.

У такім значэнні эпітафія сёння сустракаецца рэдка.

 

Радкі эпітафіі ў такім значэнні можна прачытаць на надмагіліных плітах у Хатыні.

Хатынь – мемарыяльны архітэктурна-скульптурны ансамбль на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1945 гг.

У цэнтры мемарыяла – бронзавая скульптура “Няскораны чалавек” – фігура мужчыны (выш. 6 м.) з забітым хлопчыкам на руках – сімвал трагічнага лёсу ахвяр фашызму і разам з тым мужнасці і стойкасці беларускага народа ў барацьбе супраць захопнікаў. Побач са скульптурай, на месцы адрыны, дзе карнікі спалілі жыхароў вёскі, самкнёныя пліты з чорнага лабрадарыту па форме нагадваюць страху, якая абвалілася. Да страхі вядзе выкладзеная белым мармурам клінападобная дарожка, якая раптоўна абрываецца – так, як раптоўна было абарвана жыццё мірных людзей. Па другі бок ад скульптуры брацкая магіла жыхароў Хатыні. На ёй Вянок Памяці з белага мармуру з надпісам-наказам мёртвых жывым:

 

З беларускіх пісьменнікаў упершыню да эпітафіі звярнуўся Сімяон Полацкі. Пасля яго гэтым жанрам ніхто не карыстаўся і толькі ў пачатку ХХ ст. ён адрадзіўся ў творчасці Я.Купалы (“Мая эпітафія”, 1906). Гэта лірычны верш.

 

У сучаснай беларускай паэзіі эпітафія найперш з’яўляецца відам сатырычнай паэзіі.

К.Крапіва. “Эпітафія”. Твор напісаны ў час Вялікай Айчыннай вайны з выпадку знішчэння партызанамі гітлераўскага стаўленіка на Беларусі гаўляйтэра Кубэ. Смяротны прыгавор здзейсніла Алена Рыгораўна Мазанік. У час вайны яна ўладкавалася служанкай да Вільгельма Кубэ – генеральнага камісара Беларусі. Па заданні камандавання партызанскага атрада “Дзіма” яна падклала ў ложак фашысту магнітную міну. Пастаўлены фільм “Гадзіннік спыніўся апоўначы”. А.Мазанік – Герой Савецкага Саюза. У 1952 г. скончыла Мінскі педінстытут імя Максіма Горкага (БДПУ)

Тут ляжыць высокі чын –

Кубэ, Гітлераў служака.

Пры жыцці быў сукін сын

І загінуў як сабака.

У 2000 г. выйшла “Анталогія беларускай эпітафіі” (складальнік А.Кудласевіч).

Эпітафіі пісалі: В.Вітка, М.Танк, М.Скрыпка, П.Панчанка.

 

Трыялет (франц. triolet, ад італ. trio – трое) характарызуецца тым, што ў ім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя. Першы радок паўтараецца тройчы (адсюль назва).

Дасье.

Узнік у ХV ст. у Францыі як скарочаная форма рандэля.

У рускай паэзіі з’явіўся ў пачатку ХІХ ст. (М. Карамзін).

Цэлае стагоддзе не ўжываўся.

Адрадзіўся ў 10-я гады ХХ ст. (К. Фофанаў, К. Бальмонт, В. Брусаў).

Першы украінскі трыялет належыць В. Бадзянскаму.

 

У беларускую паэзію ўвёў М. Багдановіч: “... Дзераўлянае яечка”, “Мне доўгае расстанне з Вамі...”, “...Калісь глядзеў на сонца я” (прысвечаны дачасна памёршаму Сяргею Палуяну):

Калісь глядзеў на сонца я,

Мне сонца асляпіла вочы.

Ды што мне цемень вечнай ночы,

Калісь глядзеў на сонца я.

Няхай усе з мяне рагочуць,

Адповедзь вось для іх мая:

Калісь глядзеў на сонца я

Мне сонца асляпіла вочы

 

У сучаснай беларускай літаратуры да трыялетаў звярталіся Данута Бічэль-Загнетава (“Не называй мяне жаданай”), Рыгор Барадулін (“...Юнацтва светлая часіна”), Хведар Чэрня (цыкл “Трыялеты”), Сяргей Панізнік (“На белай хвалі”), Алесь Барскі (цыкл “Трыялеты”), Янка Сіпакоў.

 

Санет – від верша, які складаецца з 14-ці радкоў, як правіла, гэта пяцістопны ямб. Гэтыя 14 радкоў утвараюць 2 катрэны (чатырохрадкоўі) і 2 тэрцэты (трохрадкоўі). У санеце кампазіцыйная будова цесна звязана са зместам. У катрэнах назіраецца развіццё тэмы, у тэрцэтах – кульмінацыя і развязка.

 

Асаблівая нагрузка падае на апошні тэрцэт, Нават на апошні радок тэрцэта, якм па думцы і вобразнасці павінен быць самым моцным у санеце. гэта так званы санетны замок. Больш таго, па законах класічнага санета апошняе слова ў санеце павінна быць своеасаблівым сэнсавым “ключом” твора. У той жа час ніводнае слова, выключаючы хіба дапаможныя, не павінна ў ім паўтарацца.

Гэта пра класічны санет. Па такіх правілах напісаны санеты М. Багдановіча, Я. Купалы, У. Дубоўкі, А. Звонака.

 

Санет узнік у Італіі (13 ст.), потым пашыраўся ў іспанскай, партугальскай, французскай, англійскай і іншых літаратурах.

Паступова пашыраліся тэматычныя і жанравыя рамкі санета.

Напачатку быў прыналежнасцю выключна інтымнай лірыкі. У Шэкспіра санет – гэта не толькі твор пра каханне, ён напоўніўся філасофскім роздумам над жыццём. На беларускую мову ўсе 154 санеты В. Шэкспіра пераклаў Уладзімір Дубоўка.

 

У 19 ст. у Італіі ўзнікла складаная вершаваная форма – вянок санетаў. Своеасаблівасць вянка санетаў у тым, што ён складаецца з 15 санетаў.

Першыя 14 санетаў узаемазвязаны паміж сабою з дапамогаю паўтарэння асобных радкоў. Другі санет пачынаецца апошнім радком другога санета. Чацвёрты санет пачынаецца апошнім радком трэцяга санета і г.д. 15-ы санет заключны. Называюць яго магістрал. Ён складаецца з першых радкоў папярэдніх санетаў. Спецыялісты сцвярджаюць, што паслядоўнасць напісання вянка санетаў такая: спачатку пішацца магістрал, потым ідзе над астатнімі 14-цю санетамі.

Першыя беларускія вянкі санетаў напісалі М. Кавыль (“Чорны мёд” – 1958), А. Салавей (“Вянок санетаў” – 1958), Н. Гілевіч (“Нарач” – 1965). Затым да гэтай складанай формы звярнуліся Х. Жычка (“Абеліск), А. Сербантовіч (“Васілёк”, “Курганы”, “Салдат”), Я. Сіпакоў, Т. Бондар і інш.

Нарэшце, ёсць яшчэ вянок вянкоў санетаў. У ім самым цесным чынам звязаны па форме, зместу, сэнсу чатырнаццаць вянкоў санетаў. Апошні ж, 15-ы, атрымліваецца з іх магістралаў. Відавочна, што такім па-сапраўднаму віртуозным майстэрствам валодае далёка не кожны аўтар. У свой час марыў напісаць вянок вянкоў санетаў Анатоль Сербантовіч, ды ранняя смерць перашкодзіла яму ажыццявіць гэтую задуму. А першы вянок вянкоў санетаў у беларускай літаратуры з’явіўся дзякуючы З. Марозаву і атрымаў назву “Апакаліпсіс душы” (1992).

Соф’я Шах. У 1989 г. яна (яшчэ да Змітрака Марозава напісала прешы ў беларускай літаратуры вянок вянкоў санетаў, пазней апудлікавала вянок паўсанетаў “Ноч” (1999), выдала кнігу вянкоў санетаў “На ўсё дабро ў адказ” (2003) і цэлы шэраг вянкоў вянкоў санетаў (“Адухаўленне”, “Прысвячэнне”, “Прызнанне”, “Спасціжэнне”, “Увасабленне”).

Як сведчыць І. Катляроў у прадмове да твора С. Шах, паэтка, апрача “Адухаўлення”, напісала яшчэ чатыры вянкі вянкоў санетаў, а таксама 136 (!) вянкоў санетаў. Такім чынам, можна смела сцвярджаць, што наш санет дасягнуў за мінулае стгоддзе свайго паўналецця, а беларускі санетарый (В. Рагойша) з’яўляецца сёння адным з багацейшых сярод нацыянальных літаратур еўрапейскага кантынента.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 3291; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.038 сек.