Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Паняцце пра родавую і жанравую дыфузію. Жанры і жанравыя формы са змешанымі родавымі прыкметамі. Ліра-эпічныя жанры. Балада: жанравыя асаблівасці і мадыфікацыі




Пытанне № 25

Дыфузія – у фізіцы: пранікненне аднаго рэчыва ў другое пры іх узаемным датыканні ў выніку цеплавога перамяшчэння часцінак рэчыва.

Існуюць творы, у якіх аб’яднаны асаблівасці двух ці трох родаў. Родавая дыфузія, родавы сінтэз. Найчасцей сустракаецца сінтэз эпічнага і лірычнага. Ліра-эпічныя творы склаліся на мяжы паміж эпасам і лірыкай і цесна звязаны з адным і другім літаратурным родам.

Да ліра-эпічных жанраў адносяцца: паэма, раман у вершах, вершаваная аповесць, вершаванае апавяданне, байка, балада, сюжэтны верш.

Чалавек у іх паказваецца нібыта ў двух планах: з аднаго боку, перадаюцца падзеі яго жыцця, а з другога – яго перажыванні, эмоцыі, настроі.

Балада – невялікі сюжэтны верш фантастычнага ці гераічнага характару на гістарычную або сучасную тэму. Падзеі, пра якія расказваецца ў баладзе, часта маюць трагічную развязку (“Балада аб чатырох заложніках” А.Куляшова, “Герой” П.Панчанкі).

Існуюць два віды балады – народныя і літаратурныя. Народныя балады – больш раннія па часе ўзнікнення. У аснове іх – незвычайныя, нярэдка трагічныя падзеі ў асабістым ці сямейным жыцці чалавека, гераічныя моманты ў жыцці грамадства пэўнага сацыяльнага асяроддзя.

Літаратурныя балады ўзніклі на аснове народных яшчэ ў сярэднія вякі. Асаблівае пашырэнне набыла героіка-фантастычная балада ў паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў (Бёрнс, Колрдж – у Шатландыі і Агнліі, Гётэ, Шылер, Гейнэ – уГерманіі, Гюго – у Францыі, В.Жукоўскі, В.Пушкін, М.Лермантаў – Расіі). На аснове беларускага фальклору цыкл якравых балад напісаў А.Міцкевіч – “Свіцязянка”, “Рыбка”, “Пані Твардоўская”.

Ліра-эпічны жанр балады – кананізаваны жанр. Ён прадугледжвае наяўнасць сюжэту (звычайна простага, адналінейнага) і, як правіла, яго эмацыйнага асэнсавання лірычным героем. Форма арганізацыі мовы вершаваная, памер адвольны. У баладзе часта назіраецца загадкавасць, тайна, з якой звязана ўзнікненне умоўна-фантастычнай вобразнасці (Жукоўскі); нярэдкі матыў року, лёсу (“Песнь о вещем Олеге) Пушкіна, “Баллада о прокуренном вагоне” А. Качаткова). Пафас ў баладзе ўзвышаны (трагічны, рамантычны, гераічны).

Байка (ад старажытнарус. баяць, расказваць) – невялікі, найчасцей вершаваны алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага або сатырычнага зместу. Фабула байкі сціслая, дзеянне развіваецца хутка. Дапамагае дыялагічная будова твора. Пішуцца пераважна вольным вершам. Важны элемент мараль, якая падаецца ў канцы, радзей на пачатку твора. Адзін з самых старажытных жанраў. Генетычна звязаны з казкай пра жывёл. Сталую жанравую форму байка набыла ў ст. Грэцыі (Эзоп, жыў у УІ ст. да н.э.). Да байкі звярталіся таксама Архілох, Сафокл, Платон. Пісьменнікі ст. Рыма Энній, Луцылій, Гарацый, Федр, Бабрый. У ІІІ ст. да н.э. з”явіўся зб. індыйскіх баек “Панчататра”. Спачатку байка існавала як празаічны твор. Але ўжо рымскія паэты выкарыстоўваюць вершаваную форму. У цэлым жа празаічная байка пераважае да ХУІІ ст. Вывучэнне байкі пачалося ў антычнасці. Папулярным жанр быў у часы сярэднявечча. Тады фарміруецца ўяўленне пра структурны канон байкі. За ўзор узята байка Эзопа. Уступ (паведамленне пра пэўную маральную ідэю) – узноўленая гісторыязаключная частка (мараль).

 

Жанр байкі адзін з нешматлікіх кананізаваных жанраў.

Вобразная сістэма байкі будуецца на прынцыпе алегорыі, яе персанажы абазначаюць пэўную абстрактную ідэю – улады, справядлівасці, невуцтва і г.д. Таму і канфлікт у байцы трэба шукаць не столькі ў сутыкненні рэальных характараў, колькі ў супрацьстаянні ідэй: так, в байца І.Крылова “Воўк і Ягня” канфлікт не паміж Воўкам і Ягнём, а паміж ідэямі сілы і справядлівасці; сюжэт рухаецца не столькі жаданнем Воўка паабедаць, колькі яго імкненнем надаць гэтаму “законный вид и толк”.

 

Байка – жанр сінтэтычны. У ёй сыходзяцца адзнакі

Эпасу (апісанне месца дзеяння, герояў),

Драмы (паказ дзеяння, самавыяўленне герояў у дыялогавай форме).

Лірыкі (мараль, вывады, ацэнкі).

У сувязі з гэтым змест байкі яе змест (сюжэт) можна лёгка пераказаць (“Дыпламаваны баран”). Байку лёгка ператварыць у п’есу: дзейнічае спачатку Баран, б’ючыся лбоб аб сцяну, затым адбываецца яго дыялог з Кошкаю. Аўтар, стоячы воддаль на сцэне, каментуе тое, што бачыць.

Ад лірыкі ў гэтай байцы – мараль, вывад.

Мова байкі спакойна-апавядальная, блзкая да гутарковай; верш – вольны разнастопны ямб.

Праслаўленым байкапісцам у рускай літаратуры з’яўляецца І.А.Крылоў. У беларускай літаратуры да жанру байкі звярталіся Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас. Асабліва вялікі ўклад у развіццё гэтага жанру ўнёс К.Крапіва. З іншых байкапісцаў вядомы Ул.Корбан, Э.Валасевіч.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 3035; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.