Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Няўстойлівасць палітычнага становішча Партугаліі пасля першай сусветнай вайны




Буржуазная рэвалюцыя 1910 г. прывяла да ліквідацыі манархіі. Канстытуцыя 1911 г. усталявала рэспубліканскі лад. Галавой дзяржавы абвяшчаўся прэзідэнт, але яго паўнамоцтвы даволі сур'ёзна абмяжоўваліся парламентам. Канстытуцыя гарантавала партугальцам асноўныя дэмакратычныя правы і свабоды, а таксама ўсеагульнае выбарчае права. Касцёл адасабляўся ад дзяржавы.

Нягледзячы на прагрэсіўнасць Канстытуцыі 1911 г., нельга сказаць, што апасля яе прыняцця пачалася ўсебаковая дэмакратызацыя палітычнага рэжыму. Устойлівыя аўтарытарныя традыцыі, засілле арыстакратыі на вёсцы і моцны ўплыў радавітай ваеншчыны працягвалі дамінаваць. Дух і літара канстытуцыі не пільнаваліся, таму замежныя назіральнікі адразу прысвоілі Партугаліі справядлівую назву – "імітацыйная дэмакратыя".

Рэвалюцыя паклала канец двухпартыйнай сістэме (кансерватары і лібералы). Узнікла шматпартыйная сістэма. Дамінуючае становішча ў ёй займала Дэмакратычная партыя, якая звычайна і мела парламенцкую большасць (у 1912-1917, 1919-1921 і 1922-1926 гг). Сапраўдным праклёнам Партугаліі была перманентная нестабільнасць кабінетаў. Паміж 1910 і 1926 гг. змянілася 45 урадаў (19 аднапартыйных, 23 кааліцыйных і 3 вайсковых)! За гэты ж час зафіксаваны 18 спробаў дзяржаўных пераваротаў і, па меншай меры, 325 тэрарыстычных актаў!

Удзел Партугаліі ў першай сусветнай вайне на баку Антанты не вынікаў выключна з залежнасці ад Вялікабрытаніі. У краіны заставаліся магчымасці выйсці са становішча, прынамсі ўдзельнічаць ў баявых дзеяннях не на еўрапейскім тэатры, а ў больш спакойнай Афрыцы. Тым не менш, частка палітычнай эліты Партугаліі, асабліва лідары Дэмакратычнай партыі, вырашыла выкарыстаць вайну для ўзмацнення свайго эканамічнага і палітычнага ўплыву. Авантурная знешняя палітыка кіраўніцтва прывяла да далейшага аслаблення дэмакратычнай базы рэспублікі.

Увосень 1917 г. пачынаецца чарговы вайсковы путч. Пры падтрымцы кансерватыўных рэспубліканцаў, каталіцкай царквы і нават многіх манархістаў яго лідэру Сідоніў Паішу ўдалося дамагчыся перамогі над бездапаможным цывільным кіраўніцтвам і ўсталяваць дыктатарскі рэжым. Нягледзячы на тое, што С. Паіш здолеў знайсці падтрымку не толькі сярод вышэйшых слаёў партугальскага грамадства, але, дзякуючы непрыхаванаму папулізму, і сярод нізоў, дыктатура аказалася недаўгавечнай.

Напрыканцы 1918 г. С. Паіш быў забіты прафсаюзным актывістам, а рэжым не здолеў перажыць свайго стваральніка. Ізноў перамаглі адносна прагрэсіўныя рэспубліканскія сілы. Сіданістаў пагналі ад улады, была адноўлена Канстытуцыя 1911 г. На парламенцкіх выбарах 1919 г. большасць атрымала Дэмакратычная партыя. Перамога ліберальнай буржуазіі не была канчатковай. Квазідэмакратычны палітычны рэжым не здолеў вырашыць галоўныя праблемы, што стаялі перад партугальскім грамадствам.

Востра стаяла праблема дачыненняў паміж дзяржавай і каталіцкім касцёлам. Рэвалюцыя 1910 г. прывяла да поўнай ліквідацыі яго палітычнага ўплыву, было моцна падарвана яго эканамічнае становішча. Пры гэтым касцёл і надалей захоўваў значны ўплыў на слабаадукаваную і патрыярхальную большасць грамадства (вяскоўцаў). Даволі масавы рух у яго падтрымку выліўся ў стварэнне некалькіх палітычных партый, напрыклад Каталіцкай партыі Цэнтру і Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Яны пераўтварыліся ў варожую абмежаванай партугальскай дэмакратыі сілу і часта выступалі на баку путчыстаў, як рэспубліканскага, гэтак і манархічнага кшталту.

Па-ранейшаму не было стабільнасці ў плане формы дзяржаўнага праўлення. Перамога рэвалюцыі прывяла да ліквідацыі амаль васьмісотгадовай партугальскай манархіі. Аднак манархічныя настроі адным палітычным актам ліквідаваць было немагчыма. Старыя традыцыйныя эліты, перадусім зямельная арыстакратыя і каталіцкі касцёл, патрыярхальная забітая вёска па-ранейшаму бачылі ў манархіі выратаванне для Партугаліі. У краіне дзейнічала некалькі непрыхавана манархічных партыяў, шматлікія антырэспубліканскія грамадскія арганізацыі.

Не менш складанай была праблема дачыненняў паміж горадам і вёскай, г.зн. супярэчнасці паміж старой кансерватыўнай зямельнай арыстакратыяй і маладой ліберальнай буржуазіяй вакол вызначэння магістральнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гісторыкі зазначаюць, што гэты ўнутрыкласавы канфлікт меў бясспрэчна большыя наступствы, чым сацыяльныя канфлікты на вёсцы або ў прамысловасці. Гэтая барацьба вельмі часта пераходзіла ўсе цывілізаваныя рамкі і бакі звярталіся па дапамогу вайскоўцаў.

Нельга сказаць, што Дэмакратычная партыя бяздзейнічала. Для ўмацавання канстытуцыйнай законнасці і забеспячэння палітычнай стабільнасці былі пашыраны правы і паўнамоцтвы прэзідэнта рэспублікі. Кіраўніцтва партыі меркавала, што гэтым самым удасца пакласці канец кволасці і неэфектыўнасці пераходнага, ад аўтарытарнага да дэмакратычнага, рэжыму.

Гэты, як здавалася, перспектыўны захад аказаўся контрпрадуктыўным. Дэмакраты толькі развязалі рукі пазапарламенцкім групоўкам, якія разгарнулі жорсткую нецывілізаваную барацьбу за прэзідэнцкае крэсла. Аўтарытэт і прэстыж парламента – найважнейшага інстытута дэмакратыі – падаў. Пераварот С.Паіша прывёў да таго, што з палітычнай арэны пасыходзілі многія выбітныя постаці партугальскай палітыкі (адны – бо звязаліся з ім, другія – бо дапусцілі пераварот, а потым паўцякалі за мяжу). На змену прыходзіць вялікая група маладых амбітных палітыкаў, чыя барацьба за ўплыў у сваіх партыях вядзе да бясконцых спрэчак і, зрэшты, да іх расколу на варожыя фракцыі, а потым на самастойныя палітычныя арганізацыі.

Падобныя праблемы не абмінулі нават Дэмакратычную партыю. Ад яе адарваліся левы і правы флангі. Не дзіва, што на пазачарговых парламенцкіх выбарах 1921 г. дэмакраты страцілі сваё былое манапольнае становішча. Да 1925 г. яны з'яўляліся толькі адной з партыяў урадавай кааліцыі.

Пазапарламенцкія структуры аказвалі ўзрастальнае ўздзеянне на палітыку прэзідэнта і ўраду краіны. Асаблівы ўплыў ва ўмовах уладнага вакууму атрымлівалі тузы партугальскай эканомікі, асабліва выразна антыдэмакратычная Федэрацыя асацыяцый прадпрымальнікаў, ідэйна і палітычна звязаныя з італьянскімі фашыстамі і рэжымам Прыма дэ Рыверы ў Іспаніі скрайне правыя нацыяналістычныя колы і войска, асабліва яго сіданісцкае ядро. Паступова паміж гэтымі сіламі складваецца нефармальны саюз супраць рэжыму абмежаванай партугальскай дэмакратыі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 430; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.028 сек.