Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Далучэнне да СССР прыбалтыйскіх дзяржаў, Паўночнай Букавіны і Бесарабіі. Падрыхтоўка Германіі жа вайны супраць Савецкага Саюзу. Савецка-японскі дагавор аб нейтралітэце




Падзел Усходняй Еўропы на германскую і савецкую зоны ўплыву згодна з пактам Молатава-Рыбентропа дазволіў Савецкаму Саюзу ўключыць у свой склад не толькі Заходнюю Беларусь, Заходнюю Украіну і былое савецка-фінляндскае памежжа, але яшчэ й Літву, Латвію, Эстонію, а таксама Бесарабію (Малдову) і Паўночную Букавіну.

Летам 1940 г. галоўныя мэты савецка-германскага палітычнага збліжэння 1939 г. былі дасягнуты. Аб’ектыўна паўстала задача акрэслення новых перспектыў двухбаковых адносін: альбо дзяржавы насуперак значным ідэалагічным разыходжанням пойдуць на паглыбленне ваенна-палітычнага супрацоўніцтва, альбо немінучым стане іх адкрыты канфлікт. У лістападзе 1940 г. на савецка-германскіх перагаворах у Берліне Савецкі Саюз быў запрошаны ўступіць у Траісты пакт. Савецкі дыктатар выставіў некалькі тэрытарыяльных умоў (напрыклад, кантроль над зонай чарнаморскіх праліваў і Румыніяй), але Гітлер вырашыў гэтым разам не гандлявацца.

Адмова далучыцца да германскага блоку канчаткова развяла шляхі Савецкага Саюзу і гітлераўскай Германіі. 18 снежня 1940 г. Гітлер зацвердзіў сакрэтны план "Барбароса" (яшчэ некалькі месяцаў аб ім не ведалі нават некаторыя бліжэйшыя паплечнікі фюрэра – чалавек №2 ў НСДАП Рудольф Гес і міністр замежных спраў Іяхім фон Рыбентроп) і пачаў падрыхтоўку да вайны з СССР.

Кіраўніцтва Савецкага Саюзу аддавала сабе справаздачу ў зменах міжнароднай сітуацыі і для ўмацавання сваёй знешняй бяспекі пайшло на заключэнне 13 красавіка 1941 г. савецка-японскага дагавора (пакту) аб узаемным нейтралітэце. Паколькі Гітлер лічыў, што адолее Сталіна і без дапамогі свайго далёкаўсходняга саюзніка, а сама краіна "узыходзячага сонца" памылкова абрала адносна германа-савецкага канфлікту тактыку "спелай хурмы", маўляў, нападаць на Савецкі Саюз трэба тады, калі ён "саспее" і сам зваліцца ёй пад ногі, то гэтае пагадненне дазволіла СССР пазбегнуць вайны на два франты і, зрэшты, перамагчы сваіх абодвух ворагаў.

2-гі перыяд (22 чэрвеня 1941 г. – 18 лістапада 1942 г.)

Нападзенне Германіі на СССР. Правал плану "маланкавай вайны".

22 чэрвеня Германія напала на Савецкі Саюз, пачаўшы наступленне па ўсім фронце ад Балтыйскага да Чорнага мора, і хутка захапіла поўную стратэгічную і тактычную ініцыятыву. Нягледзячы на жорсткі характар памежных сражэнняў, фронт пачаў імкліва адсоўвацца далей на ўсход. Ужо да сярэдзіны ліпеня 1941 г. нямецкія войскі прасунуліся на 350-600 км., захапіўшы Латвію, Літву, частку Эстоніі, Беларусь, значную частку Ўкраіны і часткова Малдову.

Сутыкненне паміж Германіяй і СССР радыкальна змяніла палітычную сітуацыю свеце. 22 чэрвеня 1941 г. Вялікабрытанія заявіла аб поўнай падтрымцы СССР і 12 ліпеня ў Маскве было падпісана савецка-брытанскае пагадненне аб сумесных дзеяннях супраць Германіі. 23 чэрвеня ЗША выказалі гатоўнасць аказаць Савецкаму Саюзу эканамічную дапамогу. Гэта былі першыя крокі на шляху да стварэння антыгітлераўскай кааліцыі.

Развіваючы стратэгічны наступ, нямецкія войскі 19 верасня занялі Кіеў і пачалі прасоўванне па Левабярэжнай Украіне і ўглыб Крымскага паўвострава. 8 верасня самкнулася кальцо блакады вакол Ленінграда. У вайну супраць СССР уступіла і Фінляндыя. Напачатку восені пачалося новае буйнамаштабнае наступленне на маскоўскім накірунку. Цаною каласальных намаганняў і вялікіх ахвяр савецкі войскі здолелі прыпыніць гэты націск да пачатку лістападу.

5-6 снежня 1941 г. савецкія войскі перайшлі ў контрнаступленне пад Масквой. За наступны месяц гітлераўцы былі адкінуты ад Масквы на 100-250 км. Чырвоная Армія завалодала стратэгічнай ініцыятывай і ажыццявіла ў студзені 1942 г. агульнае наступленне на фронце працягласцю 2 тыс. км. Хаця Маскоўская наступальная аперацыя (працягвалася да 20 красавіка 1942 г.) не здолела дасягнуць усіх пастаўленых мэтаў, перамога Чырвонай Арміі пад Масквой развеяла міф аб непераможнасці гітлераўскай арміі і канчаткова сарвала план "маланкавай вайны". Разгром нацыстаў з’явіўся пачаткам карэннага павароту ў ходзе вайны. Акрамя таго зыход бітвы пад Масквой самым непасрэдным чынам паўплываў на рашэнне Турцыі і Японіі не ўступаць у вайну на баку Германіі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 609; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.