Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Краіны Паўночнай Еўропы на міжнароднай арэне ў другой палове 1940-х - 1970-х гг




Знешнепалітычная арыентацыя паўночнаеўрапейскіх краін пасля другой сусветнай вайны змянілася. Яны адмовіліся ад даваеннай палітыкі ізаляцыянізму. У 1945-1946 г. Данія, Ісландыя, Нарвегія і Швецыя ўступілі ў ААН і нават здолелі заваяваць моцныя пазіцыі ў арганізацыі. Нарвежац Тругве Лі (1946-1952) і швед Даг Хамаршэльд (1953-1961) былі першымі абранымі Генеральнымі сакратарамі ААН. Аднак падпісанне Статуту гэтай арганізацыі на азначала поўнага разрыву з палітыкай нейтралізму. Гэтыя краіны прэтэндавалі на ролю звязваючага звяна паміж Захадам і Ўсходам. У 1946 г. былі падоўжаныя або падпісаныя нанова гандлёвыя пагадненні з СССР.

З пачаткам "халоднай вайны" краіны Паўночнай Еўропы, як і іншыя краіны кантыненту, паўсталі перад выбарам. Данія, Ісландыя, Нарвегія і Швецыя далучыліся да "плану Маршала". 4 красавіка 1949 г. Данія, Ісландыя і Нарвегія, з вопыту другой сусветнай найбольш заклапочаныя праблемамі нацыянальнай бяспекі, сталі сузаснавальнікамі блоку НАТО. Швецыя захавала адданасць традыцыйнай палітыцы нейтралітэту.

Пасляваенная Фінляндыя знаходзілася ў прынцыпова іншым знешнепалітычным становішчы. Хаця фінляндскія ўлады заўжды падкрэслівалі, што вайна з СССР у 1941-1944 гг. гэта не ўдзел у другой сусветнай, а толькі "вайна-працяг" Зімовай вайны 1939-1940 гг., краіна патрапіла ў лік пераможаных краін. Да падпісання мірнага дагавору Фінляндыя была вельмі абмежаваная ў магчымасці падтрымліваць нармальныя дыпламатычныя адносіны і ўвогуле выступаць на міжнароднай арэне як суверэнная дзяржава. Пасля падпісання 10 лютага 1947 г. Парыжскага мірнага дагавору знешнепалітычныя пазіцыі краіны сталі наладжвацца, але не так хутка, як таго хацелася Хельсінкі.

Пачатак "халоднай вайны" паставіў Фінляндыю ў няпростае становішча: у яе проста не было выбару акрамя падтрымання прыярытэтнасці савецка-фінляндскіх адносін. Падмурак пад іх доўгатэрміновы характар быў закладзены падпісаннем двухбаковага дагавору ў 1948 г. Частковая Пераадоленне Фінляндыяй знешнепалітычных наступстваў другой сусветнай вайны (няпоўнае пакуль над краінай працягваў узвышацца магутны ўсходні сусед) адбылося ўжо ў першай палове 1950-х гг. У 1952 г. Хельсінкі атрымаў права прыняць XV летнія Алімпійскія гульні. (Алімпіяда мелася прыехаць ў гэты горад яшчэ ў 1940 г., але гэтаму перашкодзіла вайна. Месца правядзенне гэтага сусветнага спартыўнага форуму – сяброўская СССР краіна – стала немалаважным фактарам для магчымасці дэбюту савецкіх спартсменаў на алімпійскіх арэнах). У 1955 г. СССР вярнуў Фінляндыі спрэчную тэрыторыю Поркала-Уд. У тым жа годзе краіна стала паўнапраўным членам Арганізацыі аб'яднаных нацыяў.

З канца 1940-х гг. у Паўночнай Еўропе аднаўляецца тэндэнцыя да рэгіянальнай інтэграцыі. У 1949 г. грамадзяне 5 паўночнаеўрапейскіх краінаў атрымалі магчымасць бесперашкодна падарожнічаць па рэгіёне – былі скасаваныя візы. У 1952 г. з ініцыятывы Даніі была створана Паўночная рада – кансультацыйная арганізацыя супрацоўніцтва дзяржаў Паўночнай Еўропы. У 1955 г. да Рады далучылася Фінляндыя (пры гэтым рабілася агаворка, што краіна не будзе ўдзельнічаць ў абмеркаванні ваенна-палітычных пытанняў, а таксама пытанняў, якія патрабуюць вызначэння пазіцыяў адносна супярэчнасцяў паміж вялікімі дзяржавамі).

Паўночная Еўропа не засталася ў баку ад заходнееўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. З 1960 г. Данія, Нарвегія і Швецыя далучыліся да Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (У 1961 г. асацыяваным членам ЕАСГ стала Фінляндыя, а Ісландыя падключылася да Асацыяцыі ў 1970 г.). Аднак ужо напрыканцы 1960-х гг. на Поўначы Еўропы была зроблена спроба запусціць уласны інтэграцыйны праект. У 1968 г. была агучана ідэя арганізацыі паўночнаеўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва – НОРДЭК. Шэраг рознагалоссяў і, самае галоўнае, адмова ад удзелу ў праекце Фінляндыі (фактычна на непажаданасць ўдзелу краіны ў рэгіянальнай арганізацыі ўказаў Савецкі Саюз), а потым падача заяўкі на ўступленне ў "Агульны рынак" Даніі і Нарвегіі паставілі на гэтых планах крыж.

Напачатку 1970-х гг. у Паўночнай Еўропе ўзрастае зацікаўленасць у далучэнні да Еўрапейскіх супольнасцяў. Заяўкі Даніі і Нарвегіі на ўступленне ў "Агульны рынак" былі задаволеныя ў 1972 г. Аднак толькі датчане падтрымалі на рэферэндуме ініцыятыву ўраду – з 1973 г. Данія стала паўнапраўнай удзельніцай ЕЭС.

Пытанне аб далучэнні да заходнееўрапейскай інтэграцыі ўздымалася і ў Фінляндыі. Аднак падкрэслена халодная рэакцыя на гэта СССР і жорсткая крытыка праеўрапейскіх амбіцый буржуазных партыяў з боку камуністаў ды "іншых прагрэсіўных сіл" вымусілі ўрад абмежавацца падпісаннем пагаднення паміж Фінляндыяй і ЕЭС аб свабодным гандлі прамысловымі таварамі.

Імкненне фінляндскай дыпламатыі стаць звязваючым мостам паміж Захадам і Ўсходам было ўзнагароджана ў першай палове 1970-х гг. Хельсінкі мелі гонар прыняць у 1972-1973 г. дэлегацыі практычна ўсіх еўрапейскіх дзяржаў, ЗША і Канады, якія распачалі шматбаковыя кансультацыі па падрыхтоўцы агульнаеўрапейскай нарады для выпрацоўкі захадаў па змяншэнні ваеннага супрацьстаяння. 30 ліпеня - 1 жніўня 1975 г. г.зв. "хельсінскі працэс" быў увенчаны канферэнцыяй у Хельсінкі, дзе быў прыняты Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе – галоўны міжнародны дакумент эпохі разрадкі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 746; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.