Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі




На Блізкім Усходзе і ў Індыі бронзавы век пачынаецца прыкладна ў 5 тыс. да н.э. На тэрыторыі Беларусі яго храналагічныя межы: 2 – пачатак 1 тыс. да н.э.

Пачатак перыяду звязваеца з прыходам на тэрыторыю Беларусі вандроўных жывёлаводаў – індаеўрапейцаў. Радзіма індаеўрапейцаў – Малая Азія (сучасная Турцыя). Па нейкіх умовах – кліматычных ці дэмаграфічных (якаснае харчаванне – хуткі рост насельніцтва) – яны вымушаны былі пачаць масавае перасяленне. Індаеўрапейцы былі ваяўнічымі плямёнамі, выкарыстоўвалі коней і валоў у якасці цяглай сілы ў земляробстве і міграцыях. Карысталіся коламі, вазамі, калясніцамі, баявымі сякерамі і мячамі. Так гэтыя плямёны рассяліліся на вялікай тэрыторыі – ад Індыі да Атлантычнага акіяна.

Індаеўрпейскае засяленне прывяло да таго, што асноўнымі заняткамі насельніцтва становяцца жывёлагадоўля і лядна-агнявое і матычнае земляробства. Сутнасць апошняга была ў тым, што лясную дзялянку спачатку высякалі, пні карчавалі, потым іх спальвалі, баранавалі зямлю і на ўзбагачанай попелам глебе засявалі земляробчыя культуры на працягу 4-5 год; потым зноў праводзілі такую ж аперацыю. Глебу апрацоўвалі матыкай, а таксама ралам (правобразам плуга), у які ўпрагалі валоў ці каня. Асноўнымі земляробчымі культурамі былі пшаніца, ячмень, авёс, проса, гарох, бабы. Паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства пераўтвараюцца ў дапаможныя віды заняткаў.

Асноўныя прылады працы па-ранейшаму вырабляліся з крэменю. Бронзавых рэчаў было мала, у асноўным гэта зброя і ўпрыгожванні. Паколькі асноўныя радовішчы медзі і волава знаходзіліся далёка ад тэрыторыі Беларусі (Каўказ, Карпаты), гэта вымушае насельніцтва Беларусі ўключыцца ў міжнародны абмен і гандаль. На тэрыторыі Беларусі для гаспадарчых патрэбаў выкарастоўвалі каменныя прылады, а для ўпрыгожанняў і рэлігійных патрэб – бронзавыя, таму некаторыя навукоўцы лічаць, што тут быў змешаны каменна-бронзавы век (энеаліт).

Складванне вытворчай гаспадаркі стымулявала пераход да аседлага ладу жыцця. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя жытлы. З’явіліся лавы і сталы, керамічны посуд з плоскім дном, што ставіўся на сталы і плоскі ачаг.

Істотныя змены адбываюцца ў сацыяльнай арганізацыі грамадства. Земляробства, жывёлагадоўля, а таксама войны, якія выклікалі амаль пастаянныя сутычкі індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам спрыялі таму, што на першае месца ў сацыяльнай іерархіі выходзіць мужчына. Узнікае патрыярхат – галоўным у родзе становіцца мужчына; род лічыцца па бацькоўскай лініі.

Роды пачынаюць падзяляцца на вялікія патрыярхальныя сем’і са сваякоў 2-4 пакаленняў; пры захаванні родавай уласнасці на зямлю карыстанне ёю ажыццяўляецца асобнымі вялікімі патрыярхальнымі сем’ямі; жывёла, жытло, прылады працы і быту, зброя становяцца ўласнасцю асобных патрыярхальных сем’яў. Узнікае сацыяльная няроўнасць: з’яўляюцца больш багатыя і бедныя роды і сем’і; асабліва ўзрастае статус і багацце ваенных правадыроў і старэйшын плямёнаў. У той жа час асноўныя пытанні жыцця роду ці племені вырашаліся на агульных сходах узброеных мужчын; такі лад сацыяльна-палітычнай арганізцыі атрымаў назву “ ваенная дэмакратыя ”.

Індаеўрапейцы паступова асімілявалі мясцовае насельніцтва. У археалагічным плане раннія індаеўрапейцы атаясамліваюцца з культурамі баявых сякер або шнуравой керамікі.

Пазней гэтыя культуры шнуравой керамікі падзяляюцца на некалькі рэгіянальных культур:

- сярэднедняпроўская;

- вісла-нёманская;

- культура шнуравой керамікі Палесся.

У другой палове 2 тыс. да н.э. яны аб’ядналіся ў тшцінецкую культуру.

На поўначы Беларусі пераважае паўночнабеларуская культура. Яна прадстаўляла даіндаеўрапейскае, відавочна фіна-угорскае, насельніцтва, якое займалася пераважна паляваннем і збіральніцтвам.

Такім чынам, на працягу бронзавага веку ў грамадскім жыцці насельніцтва на тэрыторыі Беларусі адбываецца пераход да вытворчай гаспадаркі ў формах земляробства і жывёлагадоўлі, фарміруецца патрыярхальная родавая абшчына, замацоўваецца перавага індаеўрапейскіх культур.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 1839; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.