Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii




Тэма 1. ПРАДМЕТ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЙ ГЕАГРАФII. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЯ ГЕАГРАФIЯ Ў СIСТЭМЕ НАВУК

Тэрытарыяльнасць – адметная рыса геаграфii. Перш чым вызначыць прадмет вывучэння непасрэдна сацыяльна-эканамiчнай геаграфіi (СЭГ), звернемся да сутнасці ўсёй геаграфіі як сістэмы навук аб геаграфічным асяроддзі. Геаграфія даследуе асвоеную і ўцягнутую ў грамадскую вытворчасць частку геаграфічнай абалонкі, за якой замацавалася назва "геаграфічнае асяроддзе". Маецца на ўвазе, што гэтае паняцце ўключае не толькі прыроднае "акружэнне" чалавека, грамадства, але і само грамадства. Геаграфія вывучае асяроддзе, якое ўтварылася, сфарміравалася і працягвае фарміравацца пры ўзаемадзеянні прыродных аб’ектаў і гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Галоўная адметнасць i асаблiвасць геаграфii заключаецца ў тым, што яна даследуе тэрытарыяльныя адрозненнi асяроддзя, г. зн. адрозненнi ў прыродзе, рассяленнi, гаспадарчай дзейнасцi. Тэрытарыяльнасць (прасторавасць) – галоўны атрыбут геаграфii, яе адметная рыса. Менавiта яна стварае спецыфiку геаграфii, вылучае яе сярод iншых навук. Сказанае вышэй аб адметнай рысе геаграфіі сцвярджаецца вызначэннем прадмета геаграфіі рознымі географамі ў розныя часы.

Так, амерыканскi географ Рычард Хартшорн у рабоце "Прадмет геаграфii" (1939) пiсаў: "Геаграфiя займаецца тым, што забяспечвае дакладнае, упарадкаванае і рацыянальнае апісанне i інтэрпрэтацыю разнастайнасцi зямной паверхнi"[1]. Па яго словах, мэта геаграфii – даследаванне тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыi свету. С. Вулдрыдж, англiйскi географ, адзначаў, што "…ў самым простым выражэннi геаграфiчная задача заключаецца ў даследаванні таго, як i чаму адна частка зямной паверхнi адрознiваецца ад другой"[2].

Вядомы савецкi географ Мiкалай Баранскі пiсаў аб тым, што геаграфiя вывучае тэрытарыяльныя адрозненнi ад "месца" да "месца".

СЭГ у сiстэме навук. Iснуе мноства падыходаў да класiфiкацыi навук. Так, класiфiкацыйныя сiстэмы навук абгрунтоўвалiся І. Кан­там, А. Гетнерам, Ф. Энгельсам, савецкiм фiлосафам Б. Кедравым i інш. Найбольш шырока выкарыстоўваецца схема, у адпаведнасцi з якой ўсе навукі можна аб’яднаць у тры асноўныя групы: прыродазнаўчыя навукі, грамадскiя навукі, навукi аб пазнаннi.

Спецыфiка геаграфii як навукi заключаецца ў тым, што яна адначасова адносiцца i да прыродазнаўчых, i да грамадскiх навук. Геаграфія як сістэма навук складаецца з дзвюх галоўных падсiстэм: прыродазнаўчай (фiзiчнай) геаграфii і сацыяльна-эканамiчнай геаграфii. Фiзiчная геаграфiя даследуе прыродныя аб’екты, з’явы, працэсы i дае ўяўленне аб тэрытарыяльнай разнастайнасці свету ў прыродных адносiнах. Галiнамi фiзiчнай геаграфii з’яўляюцца геамарфалогiя, клiматалогiя, гiдралогія, глебазнаўства i iнш. Фiзiчная геаграфiя адносiцца да прыродазнаўчых навук.

Сацыяльна-эканамiчная геаграфiя даследуе асаблiвасці i заканамернасцi размяшчэння насельнiцтва i гаспадаркі і дае ўяўленне аб разнастайнасці ў эканамічных, этнічных, рэлігійных, сацыяльных адносiнах. У гэтым заключаецца сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфіi. Такiм чынам, сацыяльна-эканамiчная геаграфiя вывучае тэрытарыяльную арганiзацыю грамадства, тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сiстэмы. Яна адносiцца да грамадскiх навук.

Названыя дзве падсiстэмы геаграфiчнай навукi – фiзiчная і сацыяльна-эканамічная геаграфiі – цесна ўзаемадзейнічаюць i развiваюцца ў рамках адзiнай геаграфіi – комплекснай навукi аб тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыi прыроды, насельнiцтва, гаспадаркі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 654; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.