Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Новыя iдэi, напрамкi, гіпотэзы і тэорыі




Блок самаправеркi

1. Назавiце сутнасць тэорыі І. Цюнена? 2. Якія асаблiвасцi тэорыі А. Вебера? 3. Чаму тэорыі І. Цюнена і А. Вебера маюць вялікае значэнне ў сучасны перыяд? 4. У чым сутнасць тэорыі В. Крысталера – А. Лёша? 5. Што такое канцэпцыя "цэнтр – перыферыя"? 6. Які механізм дзеяння "доўгіх хваляў" эканамічнага развіцця М. Кандрацьева?
7. Што ляжыць у аснове ідэі "сацыяльнай фізікі"?

На мяжы XIX і XX ст. П. Відаль дэ ла Блаш падкрэслiў, што неабходна засяродзіць увагу на цесных узаемасувязях паміж чалавекам i навакольным асяроддзем на невялікіх аднародных тэрыторыях. Асноўнай задачай пры гэтым павінна быць вывучэнне ўзаемаадносін чалавека і прыроды, у якім галоўным звяном з’яўляецца і прыроднае асяроддзе. Асаблiвая ўвага надавалася апісанню дэталяў узаемадзеяння прыроды і людзей у большасцi сваёй у сельскай мясцовасці. Навукоўцы – прыхiльнікі французскай школы "геаграфіі чалавека" – імкнулiся паказаць архаічныя тыпы жыцця насельніцтва.

У той жа час яны ігнаравалі асаблівасцi геаграфii насельнiцтва і гаспадаркі, прамысловых раёнаў i буйных гарадоў. Разгляд такога элітнага месца чалавека ў прыродным асяроддзі дазволіла Х. Бэррoўзу (ЗША) сфармiраваць палажэнне аб тым, што ўся геаграфiя тоесная экалогіі чалавека. А вось П. Клаваль (Францыя) асноўны шлях развіцця сусветнай геаграфіі бачыць у пераходзе да гуманiстычнай геаграфii, якая разглядае чалавека як індывiда, што ўвесь час узаема-дзейнічае з навакольным асяроддзем (і не толькі прыродным) i пры гэтым змяняе i сябе, i асяроддзе. Таму кожны географ павінен імкнуцца да таго, каб зразумець гэтае ўзаемадзеянне. Вывучэнне ўзаемадзеяння чалавека i навакольнага асяроддзя праводзіцца ў форме, якая можа асэнсоўвацца самім чалавекам. Затым чалавек павінен зведаць самога сябе і накiраваць свае веды на ўдасканаленне ўзаемадзеяння. Можна меркаваць, што гуманiстычная геаграфiя – гэта варыянт СЭГ, пабудаваны на прынцыпах антрапацэнтрызму.

У першай палове XX ст. у ЗША набыў развiццё напрамак геаграфii пад назвай бiхевiярызм, якi разглядае чалавека як рэспандэнта на стымулы. Бiхевiярызм з¢яўляецца метадалагічнай асновай псiхалагічнага напрамку ў амерыканскай электаральнай геаграфii (геаграфii выбараў). Ён жа – метадалагiчная аснова бiхевiярысцкай геаграфii паводзiн, што трактуе дейнасць чалавека на стымулюючыя фактары, iмкнецца высветлiць рэакцыю людзей на адны і тыя ж фактары, але ў розных геаграфiчных сiтуацыях. У вынiку ствараецца мадэль прагнозу паводзін людзей. У сучаснай амерыканскай, англійскай і шведскай геаграфіі з пазiцый біхевіярызму разглядаюцца масавыя перамяшчэннi людзей у прасторы, геаграфiчны аналiз паштовых адпраўленняў, аналіз прыняцця рашэнняў па размяшчэннi ў прасторы канкрэтных аб¢ектаў. Шмат у чым біхевіярызм у геаграфіі звязаны з тэорыяй В. Крысталера – А. Лёша.

Непасрэдна да біхевіярызму далучаецца электаральная геаграфія. Яна вывучае тэрытарыяльныя асаблівасці выбараў у органы ўлады. Існуюць два напрамкі даследаванняў: 1) вывучэнне тэндэнцый электаральных паводзiн груп людзей і 2) аналiз электаральных паводзін асобнага выбаршчыка.

Да новых плыняў у гуманістычнай геаграфіі адносіцца "пачуццёвая геаграфія", што ўзнікла ў 80-х гадах. У ёй робіцца спроба геаграфічнай інтэрпрэтацыi ўсяго таго, што чалавек успрымае сваімi органамі пачуццяў, асаблiва ў вынiку "бачання вачамi".

Да сферы інтарэсаў гуманiстычнай геаграфіі можна аднесцi лад жыцця грамадства. У XX ст. вызначылася тэндэнцыя да выкарыстання яго ў якасці ілюстрацыі канкрэтных дзеянняў і норм паводзін. П. Відаль дэ ла Блаш, М. Сорэ і іншыя ўлічвалi лад жыцця як важкі i ёмісты крытэрый заняткаў насельніцтва i выкарыстання рэсурсаў. У сучасны момант геаграфічнае вывучэнне ладу жыцця набыло вялікае практычнае значэнне. Гэты напрамак узнiк на мяжы геаграфіі, сацыялогіі, псіхалогіі і фiласофiі i таму вельмi перспектыўны.

Таксама перспектыўнымі можна адзначыць кантакты геаграфіі i псіхалогіі, аб чым сведчыць кніга Б. Душкова (СССР). Перапляценне iнтарэсаў геаграфii i навук аб чалавеку – вынiк развiцця гуманiс-тычнай геаграфii.

Геаграфiчная школа ў сацыялогii – адзiн з напрамкаў у заходняй сацыялогii. Ён абсалютызуе ролю геаграфiчнага асяроддзя i яго асобных кампанентаў у жыцці грамадства, настойвае на абумоўленасці грамадскага жыцця геаграфiчнымі фактарамі, але не ўлiчвае складанага ўзаемадзеяння чалавечай дзейнасці ў асяроддзі жыхарства. Заснавальнікам школы лiчыцца Ш. Мантэск’ё (Францыя), некаторыя праблемы даследавалі Г. Бокль (Вялiкабрытанія), Л. Мечнiкаў (Расiя), Э. Рэклю (Францыя), Э. Хантынгтон (ЗША) i інш. Геаграфічная школа ў сацыялогiі рабіла заганную спробу выводзіць з геаграфiчных фактараў не толькi асаблiвасці сацыяльнай будовы грамадства, але i характарыстыкi сацыяльных паводзін. У заходняй сацыялогii геаграфiчная школа падаецца праз палітычную геаграфію i геапалiтыку. Але ж з гэтага напрамку выйшлi заходнiя сацыяльная геаграфія i сацыяльная экологія.

У сучаснай замежнай СЭГ склаўся яшчэ адзін напрамак пад назвай "школа культурнага краявіду". У якасці аб’екта вывучэння выступае культурны краявід (геаграфічны краявiд, якi зменены гаспадарчай дзейнасцю грамадства i насычаны вынікамі гэтай дзейнасцi). Для школы характэрны разгляд вытворчасці ў зліццi з прыродаю без улiку спосабу вытворчых адносін, а ў аснове даследаванняў ляжыць апісальны метад.

У пачатку 50-х гадоў У. Айзард (ЗША) стварыў новы напрамак у геаграфii пад назвай " рэгiянальная навука ". Па яго меркаванні, сацыяльна-эканамічныя з’явы можна адлюстроўваць матэматычна, i таму неабходнасць геаграфiчных метадаў даследавання знiкае, іх змяняюць матэматычныя. У сферу iнтарэсаў прыхільнiкаў рэгiянальнай навукі ўваходзяць тэорыя размяшчэння, эканомiка гарадоў, праблемы транспарту, размеркаванне лагiстычных сістэм, экалагiчныя і рэсурсныя праблемы эканомікі, прасторавая iнфарматыка, раённая планіроўка. У той жа час пытанні раянавання і геаграфiчнага цэлага ў iх адсутнічалі.

У апошнiя дзесяцігоддзі цэлы шэраг навукоўцаў з прыязнасцю адносіцца да тэарэтычнай геаграфіі. На думку вядомага географа Ю. Саушкіна (СССР), тэарэтычная геаграфiя – навука, якая павінна звязваць памiж сабою ўсе геаграфiчныя дысцыпліны, што ўзнiклі ў працэсе дыферэнцыяцыі геаграфіі. Гэты напрамак выступае, такім чынам, інтэгратарам навукі, а яго ўтварэнне выклікана неабходнасцю шырокіх абагульненняў на падставе дасягненняў розных геагра-фічных навук. У задачы тэарэтычнай геаграфіі В. Гохман i Ю. Саушкін уключалі абгрунтаванне навуковых уяўленняў для раскрыцця геаграфiчных законаў, заканамернасцяў і паняццяў; вызначэнне агульнага метаду геаграфічных даследаванняў; выпрацоўку ўяў-ленняў аб найбольш агульных заканамернасцях узаемадзеяння прыроды і грамадства; знаходжанне шляхоў мадэлявання геаграфiчных з’яў, накiрункаў i межаў даследаванняў, iх узаемасувязяў i чакаемых вынікаў; і, нарэшце, абгрунтаванне геаграфiчнага прагназавання. Да ліку галоўных праблем тэарэтычнай геаграфіi яны аднеслі вывучэнне геасістэм і геаструктур, аналіз уяўленняў аб геапрасторы, ацэнку стахастычных уяўленняў, агульнагеаграфічны аналiз прасторавай дыферэнцыяцыi. У былой савецкай геаграфічнай навуцы пытаннямі тэарэтычнай геаграфіі займаліся С. Нымiк, У. Мерэстэ, Т. Ратвійр (усе – Эстонія), але іх падыходы некалькi адрозніваліся ад падыходаў вышэйпамянёных навукоўцаў.

Iншыя ўяўленнi аб тэарэтычнай геаграфii былi ў У. Бунге (ЗША). У якасці гэтай навукi ён разглядаў матэматычную геаграфію, прадметам якой з’яўляюцца прасторавыя ўзаемасувязi. У. Бунге вызначаў змест тэарэтычнай геаграфіі ў вывучэннi прасторавых працэсаў і прасторавых структур у абстрактным матэматычным выглядзе. Ён не здолеў стварыць новую канцэпцыю ў СЭГ, а толькі творча развіў ідэі В. Крысталера, А. Лёша i iншых навукоўцаў, хаця і меў намер зрабiць тэарэтычны пераварот у СЭГ. Але У. Бунге ўбачыў вялiкае прыкладное значэнне гэтай навукi для тэрытарыяльнай арганiзацыi розных аб’ектаў, а таксама для мэт прагнозу.

Мiж тым матэматызацыя ў СЭГ зайшла да такой ступені, што некаторыя навукоўцы пачалi нават адвяргаць наяўнасць геаграфічнага зместу ў СЭГ і сцвярджалі, што ўсе яе дадзеныя можна паказаць абстрактна ў матэматычнай форме. На іх думку, геаграфiю цалкам можна замяніць матэматыкай.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 367; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.