Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Выбары Прэзідэнта РБ. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. Змены ў Канстытуцыі, у сістэме заканадаўчай улады




Пасля распаду СССР перад Рэспублікай Беларусь паўстала задача пабудовы незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Важнай падзеяй стала распрацоўка асноўнага закона Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыі. Канстытуцыйная камісія працавала да 1994 года.

15 сакавіка Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Беларусі, згодна з якой у краіне ўводзіўся пост Прэзідэнта. У гэтых умовах у чэрвені 1994 г. адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі. На выбарах у другім туры перамог Аляксандр Лукашэнка, праграма якога прадугледжвала правядзенне радыкальных эканамічных рэформ, пабудову справядлівага грамадства і барацьбу з карупцыяй і цеснае эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй. Рэалізацыя праграмы цеснага супрацоўніцтва з Расіяй прывяла да падпісання 2 красавіка 1996 г. Дамовы аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі. Расія адкрыла для Беларусі свае рынкі і стала пастаўляць сыравіну і энергію па льготных цэнах. Беларусі былі спісаны даўгі больш чым на мільярд долараў за папярэднія пастаўкі энергарэсурсаў.

Канстытуцыя 1994 г. ўяўляла сабой варыянт прэзідэнцкай рэспублікі пры дамінуючай ролі парламента. Гэта не адпавядала палітычнай сітуацыі ў краіне, калі большасць насельніцтва выказвала давер прэзідэнту. Ступень даверу да калектыўнага прадстаўнічага органа была значна ніжэй. У выніку ў 1995-1996 гг. адбыўся шэраг сутыкненняў паміж выканаўчай і заканадаўчай галінамі ўлады, якія заканчваліся нязменна на карысць прэзідэнта. Так, на рэферэндуме 11 мая 1995 г. большасць грамадзян выказалася за змяненне сімволікі дзяржавы згодна з прапанаваным прэзідэнтам праектам. Тады ж было вырашана пытанне аб наданні рускай мове роўных правоў з беларускай, паскорылася інтэграцыя з Расіяй і былі ўнесены некаторыя змяненні ў Канстытуцыю, згодна з якімі Прэзідэнт атрымаў права распусціць ВС, калі апошні груба парушыць асноўны закон краіны. Адначасова з рэферэндумам былі праведзены выбары ў Вярхоўны Савет новага сазыва. Аднак толькі ў снежні, у выніку давыбараў, парламент прыступіў да работы – адмячалася нізкая яўка выбаршчыкаў на выбары народных дэпутатаў.

У лістападзе 1996 г. быў праведзены другі рэферэндум па ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, па выніках якога народам быў адобраны прапанаваны прэзідэнтам варыянт змяненняў у Канстытуцыі. Улада прэзідэнта – кіраўніка дзяржавы была значна пашырана. Замест Вярхоўнага Савета ўводзіўся новы двухпалатны парламент. Дата нацыянальнага свята пераносілася з

27 ліпеня на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Народ не абодрыў свабодную, без адмежаванняў, куплю-продаж зямлі і адмену смяротнага пакарання.

 

40. Выбары Прэзідэнта РБ у верасні 2001 г. Рэферэндум 2004 г. Выбары Прэзідэнта РБ у 2004 г. Выбары Прэзідэнта РБ у 2006 г. Дзяржаўныя інстытуты і ідэалагічныя працэсы ў сучаснай Беларусі.

9 верасня 2001 адбыліся чарговыя выбары прэзідэнта, пераможцам у якіх ізноў стаў Лукашэнка, набраўшы 75,62 % галасоў.

17 кастрычніка 2004 быў праведзены рэферэндум аб занясенні паправак у Канстытуцыю, якія здымаюць абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. 77,3 % выбаршчыкаў падтрымала гэтыя змены. Варта адзначыць, што змены ў закон «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», якія вынялі абмежаванні ў два тэрміны былі ўхваленыя Саветам Рэспублікі толькі 5 кастрычніка 2006 [1] Такім чынам, на момант правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі дзейнічала Канстытуцыя, дзе не было абмежаванняў на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў і закон аб Прэзідэнце, артыкул 8 якога абвяшчаў: Тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта — пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў. Аднак, паводле артыкула 137 Канстытуцыі ў выпадку супярэчнасцяў, яна мае прыярытэт перад законамі, указамі і г. д.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2006 года - чарговыя выбары прэзідэнта Беларусі, паводле Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прынята 16 снежня 2005 года, прайшлі 19 сакавіка 2006 [1]. Перамог дзеючы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка [2].

Спісы членаў ініцыятыўных груп павінны былі быць пададзеныя ў Цэнтрвыбаркам не пазней за 23 сьнежня 2005 года [3]. 27 сьнежня 2005 г. пачалася рэгістрацыя ініцыятыўных груп усіх тых, хто падаў заяўкі кандыдатаў. З 29 снежня 2005 года па 27 студзеня 2006 года быў устаноўлены тэрмін cбора подпісаў выбаршчыкаў [4]. Тэрмін здачы падпісных лістоў у тэрытарыяльныя камісіі завяршыўся 27 студзеня 2006 года, а прадастаўлення неабходных дакументаў у Цэнтрвыбаркам - 11 лютага [5]. Рэгістрацыя кандыдатаў адбылася 17 лютага 2006 года ў Палацы Рэспублікі [6].

C Люты 18 па 18 сакавіка 2006 года праводзіцца агітацыйная кампанія [7].

Расходы на прэзідэнцкія выбары 2006 года склалі прыкладна 20 млрд. беларускіх рублёў [8].

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-03-29; Просмотров: 1359; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.