Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

М. Селяшчук. 2 страница




Максім Вашчанка (Ярмалініч) (сярэдзіна 17 ст. –1708) - Беларускі кнігавыдавец, друкар, гравёр.

Друкарня М. Вашчанкі займалася, як правіла, перавыданнем кніг, якія раней выйшлі ў іншых друкарнях. Гэта была выключна літаратура, якая задавальняла патрэбы праваслаўнага набажэнства. У 90-я гады XVII ст. М. Вашчанка надрукаваў "Псалтыр", "Акафісты і каноны" (1693), "Малітваслоў" (1695), "Часаслоў" (1697) і інш. М. Вашчанка першым у беларускім кірылічным кнігадрукаванні пачаў шырока выкарыстоўваць гравюру на медзі.

Выданні магілёўскай друкарні мелі тытульныя лісты, былі ўпрыгожаны застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Асаблівай дэкаратыўнасцю вызначаўся тытульны ліст: навокал традыцыйнай аркі на фоне пышнага расліннага арнаменту – медальёны, картушы з анёламі, святымі, сцэнамі на рэлігійныя сюжэты. Усе творы выкананы ў стылі так званага магілёўскага барока, якое спалучала мясцовыя мастацкія градыцыі з традыцыямі заходнееўрапейскага барока і візантыйскага мастацтва. Найбольш поўна яго рысы праявіліся ў ілюстрацыях да кніг "Неба новае" (1699), "Ірмалой, або Асмагласнік" (1700), "Актоіх, або Асмагласнік" (1730), "Жыцці святых" (1702), "Часаслоў" (1700).

Карусь Каганец (10 лютага 1868 – 20 траўня 1918) – беларускі паэт і грамадзкі дзяяч пачатку XX стагодзьдзя, перакладчык, мастак, палітык. У 1902 – 1903 гадох Карусь Каганец быў адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і удзельнікам яе Менскага камітэту.

Творы Каруся Каганца, апрача некалькіх рэчаў, якія выйшлі асобнымі кніжкамі («Модны шляхцюк», «У іншым шчасьці няшчасьце схавана»), друкаваліся ў розных расейскіх часопісах 1890-1900-х гг. і ў беларускіх выданнях нашаніўскай пары. Некаторыя былі змешчаныя ў тыднёвіку «Вольная Беларусь» (1917, 1918), а пасмяротныя – у газэце «Беларусь» (1919, 1920).

К. Каганец пачаў літаратурную дзейнасьць з апрацаваньня беларускіх легенд і казак («Прылукі», «Вітаўка», Адкуль мядзьведзі, «Хто міл богу», «Машэка», «Скрыпач і ваўкі») і з пісаньня невялікіх апавяданьняў гістарычнага характара, якія пераймалі падобныя народныя пераказы («Навасадзкае замчышча», «Засульскія турэ», «Ваўчок», «Халера 40-га року» і інш.).

Сімяон Полацкі Лічыўся адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Сімяон Полацкі быў манахам і доўга працаваў у брацкай школе ў Полацку. Калі пачалася чарговая вайна з Масковіяй, войскі рускага цара Аляксея Міхайлавіча захапілі Полацк. Самадзержац запрасіў яго ў Маскву, бо спадзяваўся, што вучоны дапаможа наладзіць адукацыю ў Расіі.

Сімяон Полацкі стаў адным з пачынальнікаў рускай паэзіі. Яшчэ на радзіме Полацкі пісаў вершы на лацінскай, польскай, беларускай мовах. У Маскве паэт пачаў пісаць па-руску. Яго пяру належыць некалькі п'ес для прыдворнага тэатра. Па сутнасці гэта першыя драматургічныя творы ў рускай літаратуры. Але Сімяон Полацкі быў найперш паэтам. Зборнікі яго вершаў - “Рыфмалагіён, або Вершаслоў” і “Вертаград шматколерны” і сёння чытаюцца з вялікай цікавасцю.

У 1678 годзе ў памяшканні царскага двара, насупраць так званай ніжняй “страпчай” хаты, на другім паверсе заснавалі друкарню, якая стала называцца Верхняй. Першым выйшаў у ёў “Букварь языка словенска”. Ён пабачыў свет у 1679 годзе, калі якраз споўнілася сем гадоў Пятру І. Яму Полацкі і адрасаваў загадны “азбукоўнік”, бо, як вядома, у гэтым узросце ў Расіі пачыналі далучаць дзяцей да буквара. А Сімяон жа і стаў настаўнікам Пятра.

Ёсць усе падставы гаварыць пра буквар і як пра твор высокага мастацтва і дасканалага паліграфічнага афармлення. Ён прывабны знешне, тэкст набраны выразным шрыфтам, ёсць маляўнічыя застаўкі. Ды і для карыстання кніжка зручная, памер невялікі, усяго 1/8 частка аркуша. Аўтар паклапаціўся, каб змалку прывіць дзецям любоў да ведаў. У пачатку буквара змешчаны верш, у якім гаворыцца аб карысці навучання.

Ілья Капіевіч (1651-1714 гг.) – кнігадрукар. 3 гісторыяй культуры і асветы Беларусі і Расіі звязана жыццё і дзейнасць Ільі Фёдаравіча Капіевіча. Ён нарадзіўся на Беларусі ў 1651 г., вучыўся у Слуцкай гімназіі, дзе атрымаў грунтоўныя веды і вывучыў некалькі замежных моў. Па даручэнню Пятра I з мэтай пашырэння свецкіх ведаў ён распачаў работу па выданню кніг. Спачатку ён супрацоўнічаў з галандскім гандляром і ўладальнікам друкарні ў Амстэрдаме I. Тэсінгам, а ў 1700 г. арганізаваў уласную друкарню. За перыяд з 1699 па 1706 г. Капіевіч пераклаў, склаў, надрукаваў або падрыхтаваў да друку каля 20 кніг: "Введение краткое во всякую историю..." (1699), "Краткое і полезное руковедение во арифметику" (1699), "Грамматика латинская" (1700), "Номенклятор на русском, латинском и немецком языках" (1700), "Книга, учащая морского плавания..." (1701), "Руковедение в грамматику словенороссийскую" (1706) і інш. Падручнікі, надрукаваныя I. Капіевічам, доўгі час выкарыстоўваліся ў рускіх школах. I. Капіевіч адным з першых распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў.

Капіевіч надрукаваў першую на рускай мове карту зорнага неба – "Уготование и толкование ясное и зело изрядное красно образного поверстания кругов небесных" (Амстэрдам, 1699). Да карты дадавалася невялікая кніжка з падрабязным апісаннем карты і спосабаў рашэння задач, з тлумачэннем астранамічнай і марской тэрміналогіі. У тлумачэннях да карты і на самой карце сустракаюцца беларускія словы.

Кірылічныя шрыфты для выданняў I. Капіевіча былі створаны на аснове формы літар скарынаўскіх кніг. У 1707 г. пад кіраўніцтвам I. Капіевіча быў адліты новы шрыфт, які ў далейшым атрымаў назву "грамадзянскага" і адыграў важную ролю ў друкарскай справе і распаўсюджанні кніг.

 

А 16. Адзначце характэрныя рысы кнігадрукавання Беларусі ў першай палове XIX ст.:

1) пранікненне ў друкарскую і кнігавыдавецкую справу прыватнага кнігадрукавання;

2) павелічэнне выпуску кніг на рускай мове, змяншэнне колькасці выданняў на польскай, лацінскай, яўрэйскай мовах, друкаванне асобных кніг на беларускай мове;

3) актыўны ўдзел у стварэнні друкарняў буйных літоўска-беларускіх магнатаў (Мікайлай Радзівіл Чорны, Ян Кішка, Рыгор Хадкевіч і інш.);

4) з'яўленне кніг навуковага, навукова-папулярнага і прыкладнога характару па медыцыне, сельскай гаспадарцы, гісторыі, а таксама арыгінальных твораў мастацкай літаратуры;

5) з'яўленне газет і часопісаў, у тым ліку і беларускамоўных («Наша ніва», «Лучынка», «Саха», альманах «Маладая Беларусь»).

 

Запішыце імёны трох выдаўцоў гэтага перыяду і сцісла ахарактарызуйце іх выдавецкую дзейнасць.

Дзеянне ўказаў 1801 і 1802 гг., якія дазвалялі адкрываць прыватныя друкарні, указа 1807 г., які абавязваў губернатараў выдзяляць сродкі на дзейнасць і заснаванне новых друкарняў.

Улічваючы абмежаваныя магчымасці дзяржаўнай манаполіі на кнігадрукаванне, царскі ўрад быў вымушаны скасаваць забарону на прыватнае кнігадрукаванне. Ужо ў 1802 г. аднавілася дзейнасць друкарні гродзенскага шляхціца Я. Ясінскага. Новыя друкарні стврраюцца ў Гродне, Мінску, Магілёве, Копысі, Шклове, а таксама ў мястэчках Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай губерняў.

Усяго ў першай трэці XIX ст. на Беларусі дзейнічала больш за 30 прыватных друкарняў, прычым некаторыя з іх існавалі без урадавага дазволу, а на сваёй прадукцыі ставілі фальшывыя выхадныя даныя.

Паліграфічным прадпрыемствам новага тыпу была друкарня 3. Нахімовіча ў Гродне з трыма станкамі. Яе ўладальнік меў уласную словалітню, якая была адзінай на Беларусі, выдавецтва і, хутчэй за ўсё, засяродзіў у сваіх руках і кніжны гандаль. У словалітні адліваліся шрыфты на рускай, польскай, французскай, нямецкай і яўрэйскай мовах. 3. Нахімовіч сярод прыватных друкароў быў самым буйным прафесійным выдаўцом. Ім было выдадзена 103 кнігі, што складала 48% ад агульнай колькасці кніг, надрукаваных прыватнымі друкарнямі Беларусі. У 30-я гады XIX ст. у яго былі чатыры ўласныя друкарні: дзве ў Гродне і дзве ў Вільні. Літаратура, якую выпускаў Нахімовіч, была разнастайнай па мэтаваму прызначэнню (мастацкая, вучэбная, навуковая, навукова-папулярная і інш.) і універсальнай па свайму зместу. Сярод выданняў гродзенскай друкарні, што мелі навуковае і навукова-практычнае значэнне, варта назваць першую на Беларусі дысертацыю С. Пляшкоўскага па хірургіі "De lesionibus capitis externis dissertatio inauguralis chirurgica" (1826), яго ж пераклад кнігі Гусона "Нататкі пра вакцыну" (1826), кнігу прыкладнога характару "Пра лячэнне, уход і размнажэнне жывёлы" (1829), штогадовыя гаспадарчыя календары, якія Нахімовіч манапольна выдаваў з 1825 г., працы Т. Нарбута "Гістарычны нарыс пра цыган" (1811) і Ю. Нарбута "Кароткі нарыс пачатковай гісторыі літоўскага народа" (1820). Апошняя кніга унікальная як бібліяграфічная крыніца. У ёй дадзены гістарыяграфічны агляд літаратуры па праблемах паходжання літоўскай дзяржавы, што варта разглядаць як сведчанне пра зараджэнне на Беларусі навукова-дапаможнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі па гісторыі. 3 друкарні 3. Нахімовіча выйшла таксама першае на Беларусі выданне пра кухарскае майстэрства і правілы добрых паводзін – "Дасканалы кухар на любы густ". Удзельная вага літаратуры свецкага зместу была яшчэ не высокай. Амаль палову надрукаваных Нахімовічам кніг (40 назваў) складалі царкоўна-літургічныя выданні. На рускай мове была выпушчана толькі кніга "Положение о размежевании Литовско-Виленской губернии" (1811).

Другім кнігавыдавецкім цэнтрам Беларусі быў Мінск, які пасля аб'яднання Беларусі з Расіяй стаў губернскім горадам. Найбольш стабільнай была кнігадрукарская дзейнасць 3. Прэса (1818-1835) і I. Стэфановіча (1817-1848). Кнігі, выдадзеныя ў гэтых друкарнях, былі разнастайнымі па зместу, аднак пераважала духоўная літаратура. Акрамя выданняў на польскай мове былі два на рускай і адно на латыні. У мінскіх прыватных друкарнях выйшлі падручнік польскай мовы, "Зема" (1828, 1831) – твор рускага пісьменніка і перакладчыка, ураджэнца Мінска А. М. Паўлава, кніга мінскага ўрача Я. Бернарда "Нататкі пра халеру, якая лютуе цяпер у Мінску, яе прыроду і сродкі лячэння" (1831). Настаўнік Мінскай гімназіі Ігнат Легатовіч падрыхтаваў пераклад з нямецкай мовы на польскую твора Я. Германа "Памешчык, або інфляндскі гаспадар" (1823). Нягледзячы на тое што кніга была напісана паўтара стагоддзя назад, яе перавыданне мела для свайго часу станоўчае значэнне. Змешчаныя ў ёй рэкамендацыі па агратэхніцы, іншых праблемах сельскай гаспадаркі, дамаводству ўяўляюць цікавасць як крыніца звестак, набытых шматвяковым вопытам.

 

А 17. Адзначце беларускія выдавецкія таварыствы і выдавецтвы, якія дзейнічалі ў пачатку XX ст.:

1) выдавецтва «Ураджай»;

2) «Круг беларускі, або Гурток беларускае народнае прасветы»;

3) выдавецтва «Беларуская навука»;

4) выдавецтва «Наша хата»;

5) выдавецтва «Мінчук».

 

У 1902 г. у Пецярбургу ўзнікла першае беларускае выдавецкае таварыства "Круг беларускі, або Гурток беларускае народнае прасветы". Арганізатарамі яго былі студэнты-беларусы, якія навучаліся ў розных навучальных установах Пецярбурга і займаліся культурна-асветніцкай работай. Выдавецкая дзейнасць "Круга беларускага" была абмежаванай: друкарскім спосабам выдадзены "Вязанка" Янкі Лучыны (1903) і "Казкі" (1904). Зборнік для дзяцей "Казкі" надрукаваны рускім шрыфтам з-за адсутнасці беларускага. Імя выдаўца невядома, на тытульным лісце змешчаны толькі яго ініцыялы "А. К." Выйшлі таксама гектаграфічныя зборнікі "Калядная пісанка на 1904 год" і "Велікодная пісанка" (1904), у якія ўвайшлі творы К. Каганца, Я. Лучыны, А. Пашкевіч і інш. Кнігі друкаваліся на сродкі тых, хто быў зацікаўлены ў выданні твораў на роднай мове.

Большае значэнне для папулярызацыі беларускай літаратуры мела выданне ў Пецярбургу зборніка вершаў Янкі Лучыны «Вязанка» (1903, 21 с., у цэнзуру прадстаўлены як напісаны на балгарскай мове) і народных «Казак» (1904, 31 с.). Абедзве кніжкі друкаваліся легальна, са згоды цэнзуры. Выйшлі яны ў мясцовай польскай друкарні К. Пянткоўскага накладам 5000 асобнікаў кожная. Яны не маглі выдавацца ад імя нелегальнага «Круга…» і выйшлі ў свет стараннямі ананімных прыватных асоб: на тытульным аркушы «Вязанкі» не было прозвішча выдаўца, а ў зборніку «Казкі» значыліся толькі яго ініцыялы – «А. К.».

У гэты зборник увайшли беларускія вершы Лучыны. Найбольш вядомы яго твор – верш «Роднай старонцы», у якім аўтар выказаў сваю любоў да радзімы.

Да канца 1904 «Круг…» спыніў сваё існаванне. В. Іваноўскі, А. Пашкевіч і інш. ўключыліся ў дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады.

У 1908 г. пачало сваю дзейнасць беларускае выдавецтва "Наша хата", галоўная кантора якога знаходзілася ў Вільні. Сярод яго арганізатараў былі В. Бонч:Асмалоўскі, А. Уласаў, Б. Даніловіч, I. Луцкевіч і інш. Таварыства выдала ўсяго 6 кніг агульным тыражом 15 тысяч экземпляраў, сярод іх "Тарас на Парнасе" (1909, лацінкай і кірыліцай), "Дзед Завала" Ядвігіна Ш. (1910), "Як рабіць добрыя рамовыя вуллі" (1910, лацінскай і кірыліцай). У перакладзе Т. Гардзялкоўскай і на яе сродкі выйшлі тры кнігі для дзяцей: "Дым" М. Канапніцкай (1909), "Архіп і Лявонка" М. Горкага (1910) і "Дзядзька голад" С. Віткевіча (1911). У афармленні кніг былі выкарыстаны застаўкі, канцоўкі, арнаментальныя рамкі на вокладцы і тытульным лісце, у тэксце сустракаюцца ілюстрацыі.

У канцы 1909 г. разам з віленскім таварыствам "Наша хата" суполка "Загляне сонца і ў наша аконца" надрукавала падручнік – "Другое чытанне для дзяцей беларусаў" Якуба Коласа.

 

Гэта хрэстаматыя больш значная па аб'ёму і складалася з сямі раздзелаў, змястоўная ў жанравых адносінах: у яе ўвайшлі апавяданні, казкі, замалёўкі, песні, дыялогі, фальклорныя тэксты і творы, напісаныя самім Коласам. У іх разглядаліся многія бакі жыцця беларускага селяніна, яго быт і патрэбы. Невялікія апавяданні "Якую карысць прыносяць нам птушкі", "Мурашкі і іх будова" і іншыя. напісаныя займальна, жыва і проста, заклікалі да таго, каб вучні ведалі, любілі і ахоўвалі навакольны свет. Вокладку для кнігі зрабіў К. Каганец.

У 1906 г. А. Шабунем, У. Самойлам, С. Скандраковым і іншымі на кааператыўных пачатках было створана кніжнае таварыства "Мінчук", якое займалася выданнем і распаўсюджаннем беларускіх кніг і газет. Разам з выдавецтвам "Наша ніва" суполка надрукавала адначасова лацінкай і кірыліцай апавяданне Э. Ажэшкі "Гедалі" (1907), у якім змешчана многа ілюстрацыйных матэрыялаў. Да друку рыхтавалася "Жалейка" Я. Купалы, але з-за адсутнасці сродкаў выдавецкая арганізацыя была закрыта.

 

 

А 18. У якім годзе для ўпарадкавання выдавецкай справы ў рэспубліцы быў створаны Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па друку?

1) 1933 г.

2) 1953 г.

4) 1973 г.

5) 1983 г.

Запішыце асноўныя функцыі гэтага органа кіравання.

У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 жніўня 1963 г. "Об образовании Государственного комитета СМ СССР по печати", а таксама ў мэтах удакладнення кіраўніцтва выдавецтвамі, паліграфіяй і продажам кніг у БССР Презідыум Вярхоўнага Савета БССР пастанавіў стварыць Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па друку.

Камітэт кіраваў выдавецкай справай, паліграфічнай прамысловасцю і гандлем кнігамі. Таксама ажыццяўляў кантроль тэматычных наккірункаў і змест усей друкаванай прадукцыі. Распрацоўваў планы па друку кніг, часопісаў, газет і інш. Камітэту падпарадкоўваліся ўсе выдавецтвы краіны. У камітэт накіроўваліся ўсе кантрольныя экзэмпляры друкаваных выданняў

 

 

А 19. Адзначце прозвішчы майстроў, якія пакінулі самы прыкметны след у гісторыі кніжнага мастацтва Беларусі XX ст.:

1) А. Кашкурэвіч;

2) Б. Эпімах-Шыпіла;

3) В. Шаранговіч;

Сцісла ахарактарызуйце іх дзейнасць.

 

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (15 верасня 1929) – беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

У 1953 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню.У 1959 годзе скончыў аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Дыплёмная праца – ілюстрацыі да раману ісландскага пісьменніка Х.Лакснеса «Атамная станцыя». Ад 1959 да 1969 выкладаў у гэтым інстытуце. Сябра Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюзу мастакоў. Працуе ў жанры станковай графікі, афармляе кнігі. Зяўляецца ўладальнікам дзесяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.

Браніслаў Ігнатавіч Эпімах–Шыпіла (4(16) верасня 1859 – 6 чэрвеня 1934) – дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец.

Эпімах-Шыпіла -ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў беларускай выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца", фактычны кіраўнік Беларускага навуковага літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Пад яго рэдакцыяй (з М.Байковым) выйшлі "Віцебскі краёвы слоўнік" М.І.Каспяровіча (1927), "Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны" М.В.Шатэрніка (1929). Аўтар рэцэнзій, у т.л. на зборнік А.К.Сержпутоўскага "Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета" (1918).

Васіль Пятровіч Шаранговіч (14 студзеня 1939 г.) – народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станкавай графікі. Пляменнік першага сакратара ЦК КПБ Васіля Шаранговіча. Пасля сканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (1966) В. Шаранговіч працаваў у выдавецтве «Беларусь», а пасля на працягу 25 год загаднікам катэдры графікі, прарэктарам па навучальнай працы і рэктарам БТМІ. З 1997 Васіль Шаранговіч займае пасаду дырэктара Музея сучаснага выяўленчага мастацтва.

За больш чым сорак год творчасці мастак праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кніг, палова з якіх адзначаная на ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсах, у тым ліку чатырма дыплёмамі і мэдалямі Францыска Скарыны. У станкавай графіцы шырока ўжывае нацыянальныя мастацкія традыцыі, сімволіку і мэтафару. У 1986 за нізку гравюраў «Памяці вогненных вёсак» Васіль Шаранговіч быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі і бронзавым мэдалём трыянале «Майданэк-85» у Польшчы.

Ілюстраваў «Маніфэст Камуністычнае партыі», дзіцячую кнігу «Залаты ключык», выданьні паэмаў Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і Якуба Коласа «Новая зямля». Літаграфія Леніна, створаная Шаранговічам, прызнаная лепшай у Савецкім Саюзе.

Валерый Славук – беларускі мастак-графік. У 1977 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны тэатрально-мастацкі інстытут (БДТМІ, зараз Акадэмія мастацтваў). Вучыўся ў вядомага беларускага графіка Васіля Шаранговіча.

Працуе ў галіне кніжнай графікі. З’яўляецца аутарам шматлікіх ілюстрацый да дзіцячых кніг. Працаваў над афармленнем зборнікаў беларускіх і заходнееўрапейскіх сказак, беларусскага выдання рамана В. Скота “Айвенга”, А. Талстога “Аэліта” і інш.

Мікалай Міхайлавіч Селяшчук (4 жніўня 1947 – 25 верасня 1996) – беларускі мастак. Працаваў ў станковай і кніжнай графіцы, станковым жывапісе, жывапісе і экслібрысе.

Першыя гады творчасці прысвечаныя графіцы, М. Селяшчук стварыў вялікую колькасць станковых работ і кніжных ілюстрацый. У 1980-я г. выйшлі аформленыя ім дзіцячыя кнігі: зборнік народных казак "Бацькаў дар", асобнае выданне казкі "Прагны багацей", кніга вершаў Р. Барадуліна "Індыкала-Кудыкала". Значнай працай М. Селешчука гэтага кірунку стала афармленне паэмы Я. Коласа "Сымон-музыка" (1990). М. Селяшчук таксама аздобіў кнігі паэзіі "Слухаю сэрца", "Такое кароткае лета" Р. Баравіковай, "Пара любові і жалю" Я. Янішчыц, "Усміхніся мне" Я. Сіпакова, "Скарб" З. Бядулі і інш.

 

А 20. Адзначце назвы дзяржаўных выдавецтваў сучаснай Беларусі:

1) Новое знание;




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-05-22; Просмотров: 1887; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.056 сек.