Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь




Артыкул 9. Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi зялёны контур Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, наложаны на залатыя промнi ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Наверсе поля знаходзiцца пяцiканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамi канюшыны, злева — кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у два радкi напiсаны золатам словы «Рэспублiка Беларусь».

Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь можа рэпрадуктавацца ў шматколернай, двухколернай i аднаколернай (у тым лiку золатам) выяве ў графiчным або аб’ёмным варыянце. Выпадкi змяшчэння шматколернай, двухколернай i аднаколернай (у тым лiку залатой) выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у графiчным або аб’ёмным варыянце вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 10. Выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь змяшчаецца:

на будынку рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, на будынках Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, iншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, на будынках i ў памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў (уключаючы рэзiдэнцыi кiраўнiкоў дыпламатычных прадстаўнiцтваў), консульскiх устаноў, прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях, а таксама спецыяльных мiсiй Рэспублiкi Беларусь;

у службовых кабiнетах Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i кiраўнiкоў iншых дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, пракурораў абласцей, горада Мiнска, раёнаў (гарадоў) i прыраўнаваных да iх пракурораў, старшынь абласных, горада Мiнска i мiжраённых камiтэтаў дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, начальнiкаў галоўных упраўленняў па абласцях i гораду Мiнску, кiраўнiкоў аддзяленняў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь у гарадах, старшынь мясцовых Саветаў дэпутатаў, кiраўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных арганiзацый, камандзiраў аб’яднанняў, злучэнняў, воiнскiх часцей Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у памяшканнях пасяджэнняў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у залах судовых пасяджэнняў агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, у памяшканнях воiнскiх часцей, памяшканнях органаў запiсу актаў грамадзянскага стану, памяшканнях урачыстай рэгiстрацыi нараджэння i шлюбу, памяшканнях дзяржаўных натарыяльных кантор, памяшканнях дзяржаўных навуковых арганiзацый i ўстаноў адукацыi, iншых дзяржаўных арганiзацый, памяшканнях, у якiх дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў пастаянна прымаюць выбаршчыкаў;

на пячатках, вуглавых штампах i бланках дакументаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных органаў, падпарадкаваных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, агульных i гаспадарчых судоў Рэспублiкi Беларусь, органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных натарыяльных кантор, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, дзяржаўных навуковых арганiзацый i ўстаноў адукацыi, iншых дзяржаўных арганiзацый i на бланках дакументаў пастаянных камiсiй палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

на граматах, падзяках, дыпломах, пасведчаннях, спецыяльных пропусках, якiя выдаюцца арганiзацыямi, указанымi ў абзацы чацвёртым часткi першай гэтага артыкула;

на дзяржаўных каштоўных паперах;

на пашпартах грамадзян Рэспублiкi Беларусь, а таксама на дыпламатычных i службовых пашпартах, якiя выдаюцца грамадзянам Рэспублiкi Беларусь;

на пагранiчных слупах, якiя ўстанаўлiваюцца на Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, а таксама ў пунктах пропуску праз яе;

на штандарце (флагу) Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь можа змяшчацца:

на грашовых знаках Рэспублiкi Беларусь;

на дзяржаўных узнагародах Рэспублiкi Беларусь i дакументах да iх;

на нагрудных знаках аб заканчэннi дзяржаўных устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi;

на тытульных лiстах дзяржаўных перыядычных выданняў.

Гербы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, а таксама гербы гарадоў i пасёлкаў гарадскога тыпу, якiя афiцыйна зацверджаны ў гэтым статусе, не могуць быць iдэнтычныя Дзяржаўнаму гербу Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь не можа быць выкарыстаны ў якасцi геральдычнай асновы гербаў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, а таксама гербаў гарадоў i пасёлкаў гарадскога тыпу, якiя афiцыйна зацверджаны ў гэтым статусе.

Пры адначасовым размяшчэннi Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i герба адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь, а таксама герба горада i пасёлка гарадскога тыпу, якi афiцыйна зацверджаны ў гэтым статусе, Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь павiнен размяшчацца з левага боку ад iншага герба, калi стаць тварам да iх. Пры адначасовым размяшчэннi няцотнай колькасцi гербаў Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь павiнен размяшчацца ў цэнтры, а пры размяшчэннi цотнай колькасцi гербаў (больш чым два) — злева ад цэнтра.

У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь можа быць выкарыстана ў якасцi элемента геральдычных знакаў — эмблем i нагрудных знакаў дзяржаўных органаў.

Забараняецца выкарыстанне Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у якасцi асновы геральдычных знакаў — эмблем грамадскiх аб’яднанняў.

Арганiзацыям, якiя не ўказаны ў частцы першай гэтага артыкула, права выкарыстання выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь можа быць прадастаўлена толькi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь могуць быць прадугледжаны i iншыя выпадкi абавязковага змяшчэння выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь могуць выкарыстоўваць выяву Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i ў iншых выпадках пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем выпадкаў змяшчэння яго выявы на бланках пiсьмаў.

Не дапускаецца змяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь на вiзiтных картках грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя не з’яўляюцца дзяржаўнымi служачымi.

ГЛАВА 4.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 747; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.