Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст (да 1917 г.)




Працэс складвання нацыі праяўляецца ў нацыянальным руху. Тэндэнцыяй усякага нацыянальнага руху з’яўляецца ўтварэнне нацыянальнай дзяржавы.

· Прадвеснікамі бел. нацыянальнага руху з’явіліся мясцовыя інтэлігенты – пісьменнікі, публіцысты, этнографы: Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, А.Кіркор, В.Дунін-Марцынкевіч і інш.

· Значным этапам фарміравання нацыянальна-дэмакратычнага руху стала паўстанне 1863-1864 гг. Нацыянальныя пачуцці кіраўніка паўстання К.Каліноўскага найбольш поўна выявіліся ў “Лістах з-пад шыбеніцы”.

· Наступны этап звязаны з дзейнасцю беларускай моладзі ў народніцкіх арганізацыях. Народніцкія гурткі існавалі у беларускіх гарадах. На Беларусі ідэі народнікаў падзялялі кіраўнікі “правага” крыла “чырвоных” пад час паўстання 1863 года – К.Каліноўскі і інш.

· З 187-80-я гг. у Пецярбургу пачалі ўтварацца нелегальныя гурткі студэнтаў навучальных устаноў, выхадцаў з беларускіх губерняў. У Пецярбургу быў створаны цэнтр беларускага народніцтва на базе беларускага студэнцкага зямляцтва.

· У 1881 годзе ў адозве “Да беларускай моладзі” з’явіўся заклік дзейнічаць на карысць Беларусі, але пакуль яшчэ ў межах існуючай палітычнай сістэмы.

· У 1884 годзе “Шчыры Беларус” заклікае звергнуць цара разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.

· У тым жа годзе студэнты пецярбургскіх ВНУ структурна аформілі Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу “Гоман”, якая існавала з пачатку 1880-х гадоў і пачалі выдаваць аднайменны часопіс (выйшла 2 нумары).

· Часопіс “Гоман” унёс найбольшы ўклад у распрацоўку бел. нацыянальнага пытання і задач нацыянальнага руху. Гоманаўцы распрацавалі пытанне аб існаванні асобнай беларускай нацыі, выставілі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларусаў у супрацлегласць да афіцыйнай тэорыі “заходнерусізму”, выступалі за прынцып абласной самастойнасці, за стварэнне самастойнай абласной рэвалюцыйнай арганізацыі.

· У канцы 1990-х гг. у Мінску па ініцыятыве Івана і Антона Луцкевічаў утварыўся гурток з мэтай вывучэння Беларусі і распрацоўкі беларускага нацыянальнага пытання.

· У 1902 годзе ў Пецярбургу ўзнікла першая сацыялістычная нацыянальная беларуская партыя – Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 годзе была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду – БСГ. Заснавалі партыю – браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, К.Кастравіцкі, В.Іваноўскі і інш. У сваёй праграмме партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталізму сацыялістычным ладам, за беларускую культурна-нацыянальную аўтаномію ў складзе дэмакратычнай Расіі.

Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха.

· У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з’езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове.

· З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мове – “Наша ніва”, якая стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха. Для сялян рэдакцыя выдавала “Беларускі каляндар” і часопіс “Саха”. З 1912 года нашаніваўцы наладзілі выпуск альманаха “Маладая Беларусь”. У выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” (1908-1914 гады) выходзілі дзесяткі беларускіх кніжак. “Наша ніва” садзейнічала з’яўленню ў беларускаў літаратуры таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, гордасці беларускай літаратуры.

Дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў. Так, згодна з дадзенымі ўсерасійскага перапісу 1897 года 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у тым ліку 52% патомных дваран лічылі сябе беларусамі. Насуперак неспрыяльным умовам, супрацьдзеянню дзяржаўнага апарата імперыі, спецыфічнай, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі ў агульных рысах на пачатку XX стагоддзя завяршылася.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 854; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.