Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Паведамленне аб падрыхтоўцы Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі да XI з’езда Саветаў БССР




№ 4

Пра рэарганізацыю кіраўніцтва кінасправай у БССР

№ 3

Пастанова Саўнаркома БССР

 

24 сакавіка 1933 г.

У адпаведнасці з пастановай СНК СССР ад 11 лютага 1933 г. «Пра арганізацыю Галоўнага кіраўніцтва кінафота-прамысловасці пры СНК СССР» (33 СССР, 1933 г., № 11, арт. 59) Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляе:

Выдзелены з сістэмы аб’яднання Саюзкіно трэст кіна-прамысловасці Белдзяржкіно падпарадкаваць беспасрэдна СНК БССР, надаўшы яму правы Галоўнага кіраўніцтва па справах кіна- і фотапрамысловасці БССР.

Пад беспасрэдным ведамам трэсту Белдзяржкіно знаходзяцца:

а) кінафабрыка «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе;

б) беларуская база кінахронікі і кіналабараторыя;

в) усе кінатэатры, а таксама кінасетка па балансу на 1 студзеня 1933 г., апрача вясковай кінасеткі;

г) Віцебскі кінатэхнікум;

д) фатаграфіі ў гг. Мінску і Віцебску, якія знаходзяццапад ведамам Белдзяржкіно.

3. На Белдзяржкіно ўскладаецца:

а) вытворчасць мастацкіх, навуковых, вучэбных і тэхнічных фільмаў, а таксама кінахронікі;

б) кіраванне і эксплуатацыя ўсяе падпарадкаванай яму кінасеткі;

в) кінафікацыя беспасрэдна і праз адпаведныя арганізацыі (прафсаюзныя, дамы калгаснікаў, калгасы і інш.);

г) пракат кінафільмаў як на тэрыторыі БССР, так і на тэрыторыі іншых саюзных рэспублік;

д) планаванне і ўчот работы ўсяе кінасеткі БССР.

4. Перадаць вясковую кінасетку з 1 красавіка 1933 г. раённым выканаўчым камітэтам. Ускласці на Белдзяржкіно забеспячэнне вясковай кінасеткі паводле дагавораў фільмамі і кінаапаратурай, рамонт кінаапаратуры і забеспячэнне кадрамі кінамеханікаў.

5. Для ўзмацнення кіраўніцтва і кантролю за ідэалагічна-мастацкай якасцю выпускаемых кінакарцін і хронікі ўтварыць пры Белдзяржкіно мастацкі савет з прадстаўнікоў народнага камісарыята асветы (народны камісар ці яго намеснік — старшыня савета), Культпропа ЦК КП(б)Б, ЦСПСБ, Саюза савецкіх пісьменнікаў, ЦК ЛКСМБ, кіраўніцтва Белдзяржкіно і дырэкцыі кінафабрыкі.

 

Мастацтва Савецкай Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў у 2 т. - Мінск, 1976. - Т.1: 1917-1941. С. 227 – 228.

 

14 студзеня 1935 г.

Да XI з’езда Саветаў Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, на якую ўскладзена адказная задача падрыхтоўкі музычных кадраў, прыходзіць з радам значных дасягненняў. Кансерваторыя мае 6 аддзяленняў: вакальнае, смычковае, духавое, фартэпіяннае, кампазітарскае і інструктарскае. На першым месцы па настаўніцтву і студэнцкаму складу і наогул па пастаноўцы вучобы стаіць вакальная кафедра, узначальваемая дацэнтам Ціханавым, былым салістам Вялікага маскоўскага тэатра. Аддзяленне ўкамплектавана настаўнікамі-спецыялістамі — выкладаюць прафесар Паніна, скончыўшая Маскоўскую кансерваторыю, настаўніца Мікуліч.

Кампазітарскае аддзяленне ўзначальваецца заслужаным артыстам рэспублікі прафесарам Залатаровым — аўтарам выдатнай сімфоніі «Чалюскінцы». Прафесар Залатароў за добрую пастаноўку вучобы вылучан у галерэю знатных людзей да з’езда Саветаў. Аддзяленнем праводзіцца вялікая кампазітарска-творчая работа. Студэнтамі аддзялення напісан рад рэчаў на смерць С. М. Кірава.

У гэтым годзе запрошан новы выкладчык па дырыжорскаму класу т. Балазоўскі. Гэта дало магчымасць арганізаваць сімфанічны аркестр з студэнтаў кансерваторыі і музычнага тэхнікума ў колькасці 55 чалавек. Праз месяц аркестр ужо здолее прадэманстраваць вынікі свае вучобы перад савецкай грамадскасцю Мінска.

Оперны клас, які працуе пад кіраўніцтвам рэжысёра Вастокава і дырыжора Балазоўскага, працуе над операмі «Фауст» і «Русалка», урыўкі з якіх будуць гатовы к канцу навучальнага года і будуць паказаны савецкай грамадскасці.

Для вядзення класа па хоразнаўству запрошан новы выкладчык, які скончыў маскоўскую кансерваторыю, Бары. Ім створаны з студэнтаў хор у колькасці 50 чалавек, выступленні якога прыўрочаны да ленінскіх дзён і Дня Чырвонай Арміі.

Кансерваторыя ўзмоцнена рыхтуецца да ўсебеларускага і ўсесаюзнага конкурсаў музыкантаў-выканаўцаў. Для ўдзелу ў конкурсах вылучаны найбольш здольныя студэнты і студэнткі, па вакальнаму класу — Друкер, Кроз і Руч’ёва, піяністы — Гітліц, Рапапорт, Берман, Гершман, па віяланчэлі - Доўгіна і па духавых інструментах (валторна) студэнты 1-га курса Станкевіч і Немзер. Тав. Багушэвіч выказвае ўпэўненасць, што кансерваторыя зойме адно з першых месц не толькі ва ўсебеларускім, але і на ўсесаюзным конкурсе.

Горш абстаіць справа з пастаноўкай работы на аддзяленні юных дараванняў. Сродкі для арганізацыі аддзялення Наркамасветы не адпушчаны, памяшканне таксама не адведзена. Гэта выклікае рад цяжкасцей у рабоце аддзялення. Аддзяленне поўнасцю не ўкамплектавана, на ім вучыцца 8 таленавітых дзяцей. Асаблівая ўвага аддаецца юнай скрыпачцы Зоі Сабалеўскай (6 год), якая выяўляе выключныя здолінасці. Не менш таленавітым з’яўляецца юны віяланчэліст Рэгенбоген (9 год), які працуе па класу выкладчыка Арлова. Аддзяленне заслугоўвае большай увагі з боку Наркамасветы.

Кансерваторыя праводзіць вялікую даследчую работу па эксперыментальнай фанетыцы. Кабінетам эксперыментальнай фанетыкі, які кіруецца прафесарам Бураком і дацэнтам Ціханавым, вядзецца назіранне за станам галасавых апаратаў у працэсе навучання спяванню, а таксама вывучэнне галасавых апаратаў студэнтаў пры дапамозе маючыхся ў кабінеце прылад (стробаскопа, пнеймографа, аўдыёметра і інш.).

На якасці вучобы дрэнна дае сябе знаць вялікі недахоп вучэбнай плошчы. Таксама не хапае сродкаў на пабыццё неабходных інструментаў. Ёсць выпадкі, што на адным і тым жа інструменце займаюцца па 5 студэнтаў.

Адмоўна давала сябе знаць на вучобе работа студэнтаў у тэатры оперы і балета і на радыёцэнтры. Кансерваторыя ўжывае ўсе захады к таму, каб вызваліць студэнтаў ад работы і пераключыць выключна на вучобу. К канцу навучальнага паўгоддзя якасць вучобы рэзка павысілася.

Кансерваторыя ўключылася ва ўсебеларускі конкурс на лепшую вышэйшую навучальную ўстанову і спадзяецца к канцу навучальнага года выйсці па конкурсу ў першыя рады.

 

Мастацтва Савецкай Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў у 2 т. - Мінск, 1976. - Т.1: 1917-1941. С. 272 – 274.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 918; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.