Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Уводзіны




Значным фактарам, які забяспечвае поспех у працы студэнтаў завочнай формы навучання, з'яўляецца ўменне арганізаваць сваю самастойную работу над вучэбным матэрыялам у міжсесійны перыяд. Самастойная праца складаецца з шэрагу элементаў, адным з якіх з'яўляецца выкананне кантрольнай работы.

Выкананне кантрольных работ развівае мысленне, прывівае навык пісьмовага выкладання, вучыць творчаму даследчаму падыходу да канкрэтнага вучэбнага матэрыялу. Для студэнтаў-завочнікаў напісанне кантрольных работ мае выключнае значэнне, так як дапамагае крытычна асэнсаваць першакрыніцы і разнастайны дакументальны матэрыял, удасканаліць свае веды па гісторыі Беларусі, асэнсаваць месца гісторыі Беларусі ў агульнагістарычным працэсе.

Кантрольная работа адносіцца да разраду работ, якія навучаюць і разам з гэтым маюць кантралюючы характар. Выкананне яе з'яўляецца важным сродкам самакантролю ведаў студэнта, залогам глыбокага і трывалага засваення вучэбнага матэрыялу, а таксама садзейнічае падрыхтоўцы да залікаў і экзаменаў. Выкананне пісьмовых кантрольных работ садзейнічае і ўстанаўленню кантакту студэнта з выкладчыкамі, кафедрай, што ў сваю чаргу ўплывае на эфектаўнасць кіравання самастойнай працай студэнтаў. Афармленне і змест выкананай кантрольнай работы дае выкладчыку падставу для меркавання аб падрыхтоўцы студэнта, аб яго ўменні працаваць над вучэбным матэрыялам, аб недахопах у ведах і г. д. Гэта дазваляе своечасова выпраўляць і тлумачыць студэнту зробленыя ім памылкі.

Зразумела, што пісьмовыя работы, у тым ліку і кантрольныя, не могуць служыць падставай для канчатковай ацэнкі ведаў студэнтаў, але тым не менш яны дазваляюць зрабіць вывад аб праведзенай імі самастойнай працы на працягу семестра, вучэбнага года, аб падрыхтоўцы да здачы залікаў і экзаменаў.

Такім чынам, кантрольная работа — гэта своеасаблівая форма выяўлення ўзроўню пазнавальных магчымасцей студэнта. Гэта першы крок да самастойнай даследчай працы, выконваючы яе, студэнт атрымлівае навыкі, неабходныя для напісання курсавых работ.

Тэмы кантрольных работ вызначаны ў межах праграмы курса гісторыі Беларусі. Кантрольная работа выконваецца на падставе той літаратуры, якая рэкамендавана да кожнай тэмы, а таксама з улікам новых выданняў, апублікаваных па дадзенай праблематыцы.

Перад тым як пісаць кантрольную работу, трэба прадумаць суадносіны асобных яе частак – уводзінаў, асноўнай часткі, заключэння, улічваючы, што кантрольная работа па любой тэме павінна быць аб'ёмам не менш за 14 старонак. Сярэдні аб'ём роўны 24 старонкам.

Ва ўводзінах коратка канкрэтызуецца тэма, даецца характарыстыка выкарыстанай літаратуры. У канцы ўводзінаў дакладна вызначаюцца задачы, што паставіў аўтар у кантрольнай рабоце.

Далей раскрываецца змест пытанняў, адказ на кожнае з якіх – невялікая самастойная частка кантрольнай работы. Часцей за ўсё ў кантрольнай рабоце бывае тры–чатыры пытанні.

У заключэнні аўтар робіць вывады па ўсёй рабоце (кожнае пытанне, што разглядаецца ў кантрольнай рабоце, павінна мець свае вывады), разглядае ўзаемасувязь даследаванага матэрыялу з наступнымі гістарычнымі падзеямі, з сучаснасцю. Заключэнне па аб'ёму павінна быць меншым за іншыя часткі работы і складаць адну-дзве старонкі.

За заключэннем ідзе спіс выкарыстанай літаратуры, г. зн. бібліяграфія.

Кантрольная работа павінна быць акуратна і правільна аформлена. Чыставы варыянт работы змяшчае тытульны ліст, тэкст, што напісаны ў сшытку або сашчэпленых лістах, неабходны даведачны апарат. Афармляючы кантрольную работу, студэнт прытрымліваецца вызначанага парадку: на вокладцы ён указвае неабходныя звесткі, на наступнай старонцы падае назву тэмы і план, пасля чаго выкладаецца змест (неабходна пакінуць палі для паметак рэцэнзента), усім часткам работы ў тэксце трэба даць загалоўкі, скарачэнні слоў не дазваляюцца, старонкі нумаруюцца. Неабходна дакладна афармляць даведачны апарат і спасылкі ў тэксце работы на выкарыстаную літаратуру. Пры першым упамінанні той ці іншай кнігі ў тэксце ў канцы фразы ставіцца лічба 1, а ўнізе старонкі пад гэтай лічбай – прозвішча і ініцыялы аўтара, назва кнігі, месца выдання, выдавецтва, год выдання, а пры цытаванні тэксту (які абавязкова бярэцца ў двукоссе) – нумар старонкі. Выдавецтва ўказваць пажадана, але не абавязкова.

Пры паўторным упамінанні крыніцы ў тэксце работы робіцца зноска ўжо без выхадных даных (месца і года выдання), але абавязкова з указаннем старонкі або старонак (калі ідзе пераказ зместу некалькіх старонак).

Зноскі (іх можа быць некалькі) трэба рабіць унізе старонкі пад рыскай, а не на палях і не ў тэксце работы. Практыкуецца і іншая форма: спасылкі на выкарыстаную літаратуру ў тэксце нумаруюцца (1, 2.... 10... і г. д.), а самі зноскі пад гэтымі нумарамі выносяцца ў канец кантрольнай работы пасля заключэння. Студэнт можа выбраць для сябе любую з пералічаных форм.

Пры складанні бібліяграфічнага спісу выкарыстанай літаратуры неабходна таксама прытрымлівацца агульнапрынятага ў навуковай практыцы парадку. Спіс выкарыстанай літаратуры падаецца ў алфавітным парадку, з указаннем прозвішча і ініцыялаў аўтара, назвы кнігі, часопіса, зборніка ці артыкула, месца і года выдання.

Выкананая кантрольная работа дасылаецца ва ўказаны тэрмін метадысту па завочнаму навучанню, які перадае яе на рэцэнзію выкладчыку.

Дыферэнцаваная адзнака на кантрольнай рабоце не выстаўляецца. Незалічаная кантрольная работа адпраўляецца студэнту для перапрацоўкі, а затым зноў рэцэнзуецца.

Студэнты-завочнікі, якія не атрымалі заліку па кантрольнай рабоце да пачатку сесіі, да здачы заліку ці экзамену не дапускаюцца.

 

Агульная літаратура, рэкамендаваная для вывучэння курса гісторыі Беларусі

1 Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік / пад рэд. П.І. Брыгадзіна. – Мінск: Завігар, 1998.

2 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / Пад рэд. Новіка Я.К., Марцуля Г.С. – Мінск: Выш. школа, 2006.

3 Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік для ВНУ / пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. – Мінск: Эканомпрэс, 1997.

4 Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі і інш. – Мінск: ФУАінфарм, 2001.

5 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца ХУІІІ ст.: Курс лекцый / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава, С.Я. Сільвестрава, І.А. Фёдараў. – Мінск: РІВШ БДУ, 2000. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002.

6 Гісторыя Беларускай ССР. У 5-ці тамах / Рэд. кал.: Ігнаценка І.М. і інш. Мінск: Навука і тэхніка 1971, 1972, 1975, 1977.

7 Гісторыя культуры Беларусі / Л.Лыч, У.Навіцкі. – Мінск: Экаперспектыва, 1996.

8 Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мінск: БелЭН, 1994.

9 Ілюстраваная храналогія Беларусі: У 2 ч. / Складальнік Хаўратовіч І.П. Ч.1 - Мн.: БелЭН, 1995; Ч.2. – Мінск: БелЭН, 1997.

10 История Беларуси с древности до наших дней: Учеб. пособие / П.Г. Чигринов. – Минск: Книжный дом, 2004.

11 История Беларуси: Учебно-информационное пособие / под ред. А.Г. Кохановского и О.А. Яновского. – Минск: ФУАинформ, 2001.

12 Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. – Мінск: Беларусь, 1993.

13 Качаноўскі У.У. Гісторыя культуры Беларусі: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ. – Мінск: Выш. школа, 1994.

14 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / Пад рэд. Касцюка М.П., Біча М.В., Ігнаценкі І.М. і інш. Ч.1 Мінск: Беларусь, 1994; Ч.2. – Мінск: Беларусь, 1995.

15 Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХУІІІ ст. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2001.

16 Саракавік І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. – Мінск: Современная школа, 2006.

17 Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002). – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003.

18 Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. Галубовіча В.І. – Мінск: Экаперспектыва, 1999.

19 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мінск: БелЭН. Т.1. – 1993; Т. 2. – 1994; Т.З. – 1996; Т. 4. – 1997; Т. 5. – 1999; Т. 6. – 2001.

20 Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭН, 1989.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 616; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.