Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка




Агульныя патрабаванні да фарміравання

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

• гуманізацыі як прыярытэтным прынцыпам адукацыі, які забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка;

• фундаменталізацыі, які спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчанавуковым і гуманітарным веданнем;

• кампетэнтнаснага падыходу, які вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўзмацненне яго практыкаарыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў па вырашэнні задач і сітуацый, што мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах;

• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, якая забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальнакаштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэб і магчымасцей навучэнцаў;

• прынцыпам міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх ўзаемасувязі з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі прынцыпамі выпускнік ВНУ пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

• культурна-каштоўнаснай і асобаснай арыентацыі;

• грамадзянскасці і патрыятызму;

• сацыяльнага ўзаемадзеяння;

• камунікацыі;

• здароўезберажэння;

• самаўдасканалення.

Наяўнасць у выпускніка сфарміраваных сацыяльна-асобасных кампетэнцый спрыяе развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнт-насці як інтэграванага выніку адукацыі ў ВНУ.

У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік павінен развіць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:

• валоданне метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;

• сфарміраванасць крытычнага мыслення;

• валоданне ўменнямі праектавання і прагназавання;

• уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

• уменне працаваць у камандзе;

• сфарміраванасць асабістых якасцей: самастойнасць, адказнасць, арганізаванасць, мэтанакіраванасць і іншыя матывацыйнакаштоўнасныя і эмацыйна-валявыя якасці.

 

2. Мэты і задачы дысцыпліны «Гісторыя Беларусі»

Асноўныя мэты сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў у ВНУ — фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыйна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Месца вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» у сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца прадметам вывучэння: агульнасістэмнымі заканамернасцямі і рэгіянальнымі асаблівасцямі працэсаў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Актуальнасць вывучэння дысцыпліны ў кантэксце ўсходне-славянскай і еўрапейскай гісторыі абумоўленая тым, што беларускі народ гістарычна сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння розных сацыяльна-эканамічных і этнакультурных супольнасцей пад уплы-вам еўразійскіх цывілізацыйных і геапалітычных фактараў. Улік уплыву на працэс гістарычнага развіцця беларускага народа розных культурна-цывілізацыйных фактараў, перш заўсё ўсходнеславянскага і ўсходнееўрапейскага, адлюстроўвае патрэбнасць сучаснага беларускага соцыума ў самасвядомасці і асэнсаванні свайго мінулага, сучаснасці і будучыні.

Мэты вывучэння дысцыпліны ў ВНУ — фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай

дзяржавы, і выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі.

 

Для рэалізацыі пазначаных вышэй мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:

• засваенне і выкарыстанне вучэбнай гістарычнай інфармацыі, звязанай з аналізам заканамернасцей і асаблівасцей дзяржаўнапалітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа і фарміраванне на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

• усведамленне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, якія служаць рэтраспектывай для аналізу сучаснасці і вызначэння перспектыў будучай жыццядзейнасці;

• фарміраванне гатоўнасці выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрыяць далейшаму развіццю сваёй краіны.

 

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен: ведаць:

• асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;

• этапы фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

• гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

• дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;

• этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

• месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 919; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.