Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў. • прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;




ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Умець

• прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;

• характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

• ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай ірамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

• тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе;

• аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

• характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.

 

3. Структура зместу дысцыпліны «Гісторыя Беларусі»

Вывучэнне дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» разлічана на 102 навучальныя гадзіны, з іх 72 аўдыторныя, прыкладнае размеркаванне якіх па відах заняткаў уключае 34 лекцыйных і 34 семінарскія (практычныя) гадзіны і 4 гадзіны КСРС.

Структураванне зместу навучальнай дысцыпліны ажыццяўляецца праз вылучэнне ў ім больш вялікіх дыдактычных адзінак (модуляў, раздзелаў).

 

Структура зместу навучальнай дысцыпліны ўключае:

1. Уводзіны ў дысцыпліну.

2. Раздзелы (модулі).

3. Тэмы навучальных заняткаў.

4. Заключэнне (модуль-рэзюмэ).

Змест праграмы па гісторыі Беларусі аформлены у адукацыйным стандарце, структураваны па раздзелах, у якіх навукова-тэарэтычны змест па дысцыпліне прадстаўлены ў кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця на аснове храналагічна-тэматычнага прынцыпу. У кожным раздзеле сфармулявана прыкладная праблематыка лекцыйных, практычных заняткаў, самастойнай працы студэнтаў.

 


Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»

Студэнты павінны ведаць:

• перыядызацыю сусветнай і айчыннай гісторыі;

• фармацыйную і цывілізацыйную тэорыі гістарьгчнага развіцця;

• асноўныя айчынныя гістарыяграфічныя школы.

Студэнты павінны ўмець:

• уяўляць падзеі гісторыі Беларусі ў кантэксце ўсходнеславянскай
і агульнаеўрапейскай гісторыі;

• параўноўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры характарыстыцы заканамернасцей і асаблівасцей мадэрнізацыі беларускага грамадства на розных этапах яго развіцця;

• адрозніваць айчынныя гістарыяграфічныя школы.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 488; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.