Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Умовы жыцця, прылады працы, асноўныя заняткі людзей




План

 

1.1 Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Умовы жыцця, прылады працы, асноўныя заняткі людзей.

1.2 Балцкі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё, разлажэнне першабытнага ладу ў балцкіх плямён.

1.3 Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі. Балты і славяне. Узнікненне новых этнічных славянскіх супольнасцей.

Фарміраванне чалавека як біялагічнага віду адбывалася ва ўмовах прыкметнага пахаладання клімату, а яго распаўсюджванне ў Еўропе прыпала і ўвогуле на ледавіковую эпоху. Зацяжныя халады, што доўжыліся многія дзесяткі тысяч гадоў, змяняліся пацяпленнямі, калі наступаў больш спрыяльны клімат. Гэтыя кліматычныя ваганні аб’ектыўна спрыялі эвалюцыі чалавека, вучылі яго прыстасоўвацца да розных экалагічных умоў, развівалі інтэлект, прымушалі вынаходзіць спосабы захоўваць сваё жыццё. Апошняе паазёрскае зледзяненне наступіла прыкладна 100 тыс. гадоў назад. Нарэшце 18 тысячагоддзяў назад ледавік дасягнуў максімальнай мяжы, якая пралягала ад раёна Гродна, на поўнач ад Вілейкі, на ўсход у раён Оршы. Зямлю Беларусі ў гэты час скоўвала вечная мерзлата. Перад ледавіком існавала шырокая паласа прыледніковай пустэльні. На поўдзень прасціралася тундра і халодны стэп, з чэзлай расліннасцю. Адпаведны клімату і расліннасці ў час паазерскага зледзянення быў і жывёльны свет: паўночныя алені, пясцы, бурыя мядзведзі, маманты і інш. У выніку прыкметнага пацяплення 15 тысячагоддзяў назад ледавік пачаў адступаць на поўнач, а да 14-га тысячагоддзя ён цалкам пакінуў тэрыторыю Беларусі. Наступіў познеледавіковы перыяд, калі ўсё мацнейшыя хвалі цяпла мянялі клімат, а адпаведна яму — раслінны і жывёльны свет. 10 тысячагоддзяў назад з канчатковым таяннем ледавіковага покрыва заканчваецца і ледавіковая эпоха.

Першымі людзьмі, якія праніклі на тэрыторыю паўднёвай і паўднёва-ўсходняй Беларусі ў сярэднім палеаліце (100—35 тыс. гадоў назад), былі, як мяркуць вучоныя, палеантрапы (неандэртальцы). Аб гэтым сведчаць некалькі крамянёвых вырабаў архаічнага выгляду, якія былі знойдзены каля вёсак Бердыж Чачэрскага, Абідавічы Быхаўскага, пас. Свяцілавічы Веткаўскага раёнаў. У неандэртальцаў фарміравалася абстрактнае мысленне, зараджаліся мастацства і грамадская свядомасць.

Асновы сучаснага грамадства заклалі першабытныя людзі, якіх называюць краманьёнцамі.

Прасачыце па карце месца і напрамкі іх рассялення на тэрыторыі Беларусі і адшукайце самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі), знойдзеныя археолагамі на берагах рэк Прыпяці і Сожа. Апішыце знешні выгляд і ахарактарызуйце ўмовы іх жыцця, заняткі і грамадскія адносіны.

Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі падзяляецца вучонымі на тры перыяды, зыходзячы з таго, як чалавек удасканальваў прылады працы, з якога матэрыялу ён іх вырабляў. Вызначаюцца каменны, бронзавы і жалезны вякі. Граніцы гэтых перыядаў акрэсліваюцца вучонымі толькі прыкладна, па дадзеных археалагічных раскопак. Таму дадзеная перыядызацыя называецца археалагічнай. Таксама неабходна мець на ўвазе, што існуе і выкарыстоўваецца пры вывучэнні першабытнага грамадства і агульнагістарычная перыядызацыя, дзе за аснову бяруцца супольнасці (аб'яднанні, калектывы) першабытных людзей. Спачатку фарміруецца першабытны чалавечы статак і мацярынская абшчына, затым яна змяняецца бацькоўскай родавай абшчынай, якая, у сваю чаргу, уступае месца суседскай родавай абшчыне і плямённым аб'яднанням родаў.

Звярніце ўвагу на тое, што каменны век мае свае больш дробныя дзяленні (палеаліт, мезаліт, неаліт).

У Беларусі палеаліт датуецца 40—9 тысячагоддзямі да н. э., мезаліт — 8—5 тысячагоддзямі, неаліт — 4—3 тысячагоддзямі. Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н. э.

Высветліце найбольш важныя дасягненні першабытных людзей.

Для ранняга палеаліту характэрна грубая апрацоўка прылад працы, адсутнасць падзелу працы, існаванне першабытнага чалавечага статку. Асноўнымі заняткамі першабытных людзей эпохі палеаліту былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва.

Успомніце, як называецца такая гаспадарка.

Важна звярнуць увагу на тое, што ў гэтую эпоху зарадзілася рэлігія і мастацтва. Прычыны ўзнікнення рэлігійных вераванняў, іх формы раскрываюцца ў гістарычнай літаратуры. У познім палеаліце ўсталяваўся мацярынска-родавы лад, росквіт якога прыпаў на неаліт.

Пераходзячы да вывучэння мезаліту, важна адзначыць, што з яго пачаткам скончыўся ледавіковы перыяд і пачалося значнае пацяпленне клімату, што змяніла ландшафт і жывёльны свет.

Вызначце, як прыродна-кліматычныя змены паўплывалі на заняткі тагачасных людзей, тэхніку, выраб прылад працы, тып жытла.

У 4 тысячагоддзі да н. э. у развіцці першабытнага грамадства Беларусі пачынаецца заключны этап каменнага веку — неаліт. Пачынаюць фарміравацца супольнасці новакаменнага веку са сваёй адметнай матэрыяльнай і духоўнай культурай, этнічную прыналежнасць якіх немагчыма вызначыць, таму што мова іх была невядомая, бо яна не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах.

Знайдзіце на карце тэрыторыю распаўсюджвання археалагічных культур неаліту і дайце ім характарыстыку. Важна ведаць змест тэрміна «археалагічная культура».

У неаліце побач з традыцыйнымі заняткамі людзей з'явіліся новыя: ганчарства і ткацтва. Арнаментацыя посуду, яго форма дазволілі вучоным вызначыць тып культуры дадзенай эпохі. Аднак самым галоўным і адметным на гэтым этапе з'яўляецца зараджэнне і шырокае распаўсюджанне якасна новых, вытворчых форм гаспадарання — земляробства і жывёлагадоўлі. У гісторыі гэта падзея называецца неалітычнай рэвалюцыяй. Пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай суправаджаўся хуткім ростам насельніцтва, якое аб'ядноўвалася ў плямёны з пэўнай тэрыторыяй пражывання.

Прасачыце тыя змены, якія адбываюцца ў грамадскім жыцці, калі на першае месца ў гаспадарцы вылучаецца мужчына.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2072; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.