Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі




Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі. Балты і славяне. Узнікненне новых этнічных славянскіх супольнасцей

Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі, супаў з засяленнем яе ўсходнімі славянамі. Новы, славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы (IV—Vстст. н. э.).

Пытанне аб паходжанні славян вельмі складанае, заблытанае і навукай яшчэ канчаткова не вырашана.

Неабходна даць кароткую характарыстыку праблемнасці гэтага пытання, звярнуўшыся да навуковых тэорый Э. М. Загарульскага, Я. Ф. Карскага, М. Ермаловіча.

Ва ўмовах шырокага рассялення славян пачалі фарміравацца новыя археалагічныя культуры: пражская, банцараўская, калочынская, доўгіх курганоў і інш.

На фоне агульнага рассялення славян неабходна прасачыць працэс засялення славянамі беларускіх зямель. Масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі адбываецца ў VIII—IXстст.

Прывядзіце доказы. Акрэсліце галоўныя заняткі славян, асноўныя прылады працы, тып жытла. Цікавымі з'яўляюцца культура, духоўнае жыццё славян з сістэмай мнагабожжа (язычніцтва).

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII—Xстст. узніклі новыя суполкі — дрыгавічы, крывічы, радзімічы.

Вызначце іх месцазнаходжанне на карце і дайце характарыстыку гэтым супольнасцям, акцэнтуючы ўвагу на наступным: паходжанне назвы, заняткі, прылады працы, побыт, культура, вераванні. Цікавымі ў кантэксце гэтага пытання будуць погляды вучоных-гісторыкаў: М. Піліпенкі, М. Доўнар-Запольскага, У. Пічэты, Я. Карнейчыка,І. Ласкова.

Нельга ўяўляць славянізацыю балтаў прамалінейным працэсам. Мела месца і асіміляцыя балтамі славян і славянамі балтаў. Але перамагла славянская стыхія.

Грамадскі лад славян у VI—VIIIстст. характарызуецца як плямённыя княжанні.

Усвядомце значэнне і сутнасць гэтай з'явы праз разуменне тэрміну.

Наогул у гэты час насельніцтва Беларусі знаходзіцца на этапе зараджэння і развіцця феадальных адносін і пераходу да дзяржаўнага ладу.

Абрад — сукупнасць замацаваных звычаямі ўмоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць адносіны людзей да прыроды, паміж сабою, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях (пахавальны абрад); састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа.

Анімізм — вера ў існаванне душ і духаў — фантастычных істот, якія надзелены свядомасцю, воляй і іншымі уласцівасцямі чалавека і дзейнічаюць у жывой і нежывой прыродзе.

Археалогія — галіна гістарычнай навукі аб старажытнасцях, якая вывучае быт і культуру чалавека, развіццё чалавечага грамадства па рэчавых гістарычных крыніцах.

Археалагічная культура — гэта сукупнасць археалагічных помнікаў аднаго перыяду на пэўнай тэрыторыі, аб’яднаных агульнасцю тыпаў жылля, прылад працы, керамікі, упрыгожванняў, падабенства пахавальнага абраду.

Асіміляцыя — працэс далучэння пэўных этнічных груп да асноўнага этнасу (народу). Характэрны для гісторыі амаль што ўсіх народаў, у т. л. і беларусаў. У старажытнасці асіміляцыя адбывалася ў працэсе пранікнення (рассялення) народаў на новых тэрыторыях. Напрыклад, асіміляцыя ў V—VIIIстст. славянскіх і мясцовых балцкіх плямен, якая прывяла да славянізацыі (аславяньвання) балтаў.

Балты — група індаеўрапейскіх плямён і народаў, якія гаворыць і гаварылі на балтыйскіх мовах або дыялектах (літоўцы, латышы, прусы і інш.). Фарміраванне балтаў адбывалася ў эпоху неаліту (3—2-е тысячагоддзі да н. э.).

Бронзавы век — перыяд ў старажытнай гісторыі чалавецтва, калі распаўсюджвалася металургія бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю, упрыгожванні. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячыгоддзя да н.э. і працягваўся да канца VII—VI стст. да н. э.

Вытворчая гаспадарка — тып гаспадаркі, які прыходзіць на змену прысвойваючай гаспадарцы (збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства) і забяспечвае патрэбы жыхароў дзякуючы такім зяняткам, як земляробства і жывёлагадоўля.

Гарадзішча — умацаваны тып паселішча перыяду патрыярхату. Узнікла ў сувязі пераходу насельніцтва да жывёлагадоўлі і земляробства, што садзейнічала росту прадукцыйных сіл і выклікала супярэчнасці паміж родамі і плямёнамі. Звычайна размяшчалася ў месцах, зручных па сваіх прыродных якасцях для абароны (высокі пагорак, мыс, сутокі рэк, балота).

Дрыгавічы — адно з усходнеславянскіх летапісных пляменных аб’яднанняў, якія ў IX—XIIIстст. займалі вялікую частку паўдневай і часткова цэнтральнай часткі сучаснай Беларусі і ў пазнейшы час разам з крывічамі і радзімічамі з’явіліся асновай для фарміравання беларускай народнасці.

Жалезны век — апошняя (пасля каменнага і бронзавага вякоў) археалагічная эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая характарызуецца з’яўленнем і шырокім распаўсюджваннем металургіі жалеза і вырабаў з яго прылад працы і зброі. На тэрыторыі Беларусі жалезны век пачаўся ў канцы VII—VIстст. да н. э. і працягваўся да VIIIст. н. э.

Звычай — агульнапрынятыя правілы паводзін, якія склаліся ў грамадстве ці сацыяльнай групе ў выніку іх фактычнага выкарыстання на працягу доўгага часу; асноўная форма рэгулявання паводзін ва ўмовах родапляменнага ладу.

Індаеўрапейцы — шматлікія плямены жывёлаводаў —вандроўнікаў, якія першапачаткова жылі ў Малой Азіі побач з Іранам. У Індыі і Іране яны называліся арыямі. Са сваёй «прарадзімы» яны рассяліліся на вялікай тэрыторыі Азіі і Еўропы прыкладна 3—1,5 тыс. гадоў да н. э. Пасля асіміляцыі (змяшэння) з мясцовымі плямёнамі на тэрыторыі Украіны, Беларусі, Прыбалтыкі і Цэнтральнай Еўропы ўтварыліся плямены славян, балтаў, германцаў. На тэрыторыі Беларусі з’явіліся 5 тыс. гадоў таму назад («шнуравікі»).

Каменны век — самая старажытная эпоха ў развіцці чалавецтва, на працягу якой асноўныя прылады працы вырабляліся з каменю (крэмню), існаваў першабытнаабшчынны лад. Адрозніваюць старажытны каменны век — палеаліт, сярэдні — мезаліт, новы — неаліт. Працягласць каменнага веку на тэрыторыі Беларусі: 100—35 тыс. гадоў назад — канец 3 тыс. да н. э.

Кераміка — выраб рэчаў з абпаленай гліны. На Беларусі зарадзілася ў раннім неаліце, як рамяство вылучылася са з’яўленнем ганчарнага круга ў Хст.

Краманьёнцы (неантрапы) — людзі сучаснага тыпу (Homo Sapiens), якія з’явіліся на Зямлі 50—40 тыс. гадоў назад. Назву атрымалі ад гроту Кра-Маньён (Францыя), дзе былі знойдзены чалавечыя шкілеты разам з крамянёвымі прыладамі працы. Асноўныя рысы краманьёнцаў: прамы высокі лоб, высокае шкляпенне і вялікая ёмістаць чэрапа, шырокі твар, малая адлегласць паміж вачыма і высокі рост.

Крывічы — адно з усходнеславянскіх летапісных пляменных аб’яднанняў, якія пражывалі на паўночнай і часткова цэнтральнай часткі Беларусі і разам з дрыгавічамі і радзімічамі з’явіліся асновай для фарміравання беларускай народнасці.

Культ — шанаванне пэўных сіл прыроды і інш.

Курган — зямны насып пад старажытным пахаваннем. Звычай хаваць нябожчыкаў у курганах на Беларусі з’явіўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н. э. Вядомы пад назвамі курганы, капцы, валатоўкі, сопкі, французскія або шведскія магілы.

Ледавіковы перыяд — этап гісторыі Зямлі, у час якога чаргаваліся адрэзкі часу з вельмі халодным кліматам і перыяды пацяплення. Апошні ледавіковы перыяд цягнуўся каля 100 тыс. гадоў і скончыўся 13—15 тыс. гадоў назад.

Магія — вера ў здольнасць чалавека асобным чынам уздзейнічаць на людзей, жывел, раслін і інш. з’явы прыроды.

Неалітычная «рэвалюцыя» — пераход старажытнага насельніцтва ад прысвойвання гатовых дароў прыроды шляхам збіральніцтва, рыбалоўства і палявання да вытворчай гаспадаркі — земляробства і жывёлагадоўлі.

Неандэртальцы (палеантрапы) — старажытныя людзі, якія жылі ў эпоху палеаліту. Назву атрымалі ад даліны Неандэрталь у Германіі, дзе ў 1856 г. былі знойдзены рэшткі шкілета выкапнёвага чалавека. Жылі каля 150 тыс. гадоў назад. Па прапорцыях цела былі блізкія да сучаснага чалавека, але іх чарапы яшчэ захавалі шмат прымітыўных рыс.

Падсечна — агнявое земляробства — тып земляробства, пры якім на месцы высечанага і спаленага лесу апрацоўвалі глебу з дапамогай бараны — сукаваткі, а попел служыў угнаеннем. Пасля спусташэння зямель участак закідваўся, а земляробы асвойвалі новы. Усталяваўся на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку, быў пануючай формай земляробства ў жалезным веку, хоць ужо з’явілася ворыўнае.

Пантэон — сукупнасць усіх багоў.

Першабытнаабшчынны лад — першая ў гісторыі сацыяльна-эканамічная фармацыя, якая ахоплівае перыяд ад з’яўлення чалавека да ўзнікнення класаў. Яго рысы: паступовыая біялагічная эвалюцыя; прысвойваючая гаспадарка з паступовым пераходам да вытворчай; калектыўная ўласнасць (абшчынная ці плямённая) на сродкі вытворчасці; бяскласавая структура грамадства; калектыўная праца і нізкая яе прадуктыўнасць; кіраванне на аснове аўтарытэту, звычаёвага права, традыцый. Працягваўся на тэрыторыі Беларусі са 100—35 тыс. гадоў назад да VII—VIстст. н. э.

Племя — тып этнічнай і сацыяльнай арганізацыі людзей, уласцівы для першабытнаабшчыннага ладу і пераходнага перыяду да класавага грамадства. Плямённыя суполкі ўзніклі ў эпоху развітога родавага грамадства (10—15 тыс г. да н. э.) у выніку аб’яднання некалькіх экзагамных родаў, звязаных агульнасцю паходжання, асноўных элементаў гаспадаркі, звычаяў і абрадаў, міфалогіі і культаў, адзінствам дыялекту і плямянной саманазвы, якія грунтаваліся на агульнай самасвядомасці.

Праабшчына (чалавечы статак) — першы калектыў першабытных людзей, які збіраўся для сумеснага палявання і абароны ад нападу. Члены гэтага калектыву адрозніваліся ўзаемазвязанымі паводзінамі, як і дзікія жывёлы.

Радзімічы — адно з усходнеславянскіх племянных аб’яднанняў, што пражывалі ў Пасожжы і ў пазнейшы час разам з крывічамі і дрыгавічамі з’явіліся асновай для фарміравання беларускай народнасці.

Родавая абшчына — асноўная сацыяльна-эканаміная ячэйка першабытнага грамадства, звязаная агульнасцю свайго паходжання па мацярынскай або бацькоўскай лініі. Узнікла прыкладна 40 тыс. г. назад. Важнейшай яе адзнакай быў звычай экзагаміі — забарона заключэння шлюбу ўнутры рода.

Селішча — археалагічны тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння рэшткаў неўмацаванага паселішча. У Беларусі яны вядомы з эпохі бронзы.

Славяне — буйнейшая ў Еўропе група народаў, аб’яднаная блізкасцю моў і агульнасцю паходжання. Размаўляюць на мовах славянскай групы індаеўрапейскай сям’і. Паддзяляюцца на 3 групы: усходнія (беларусы, рускія, украінцы), заходнія (чэхі, славакі, палякі) і паўдневыя (балгары, сербы, харваты, чарнагорцы, македонцы, славенцы).

Спажывецкая(прыстасаваная, прысвойваючая) гаспадарка — тып гаспадаркі, якая існавала ў старажытных людзей (паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства), калі яны прысвойвалі тое, што давала прырода.

Стаянка — неўмацаванае пасяленне чалавека каменнага і бронзавага вякоў. Самыя старажытныя стаянкі на Беларусі адносяцца да позняга палеаліту — Бердыж, Юравічы.

Татэмізм — сукупнасць фантастычных уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей (родам) і так званым «татэмам» — пэўным відам жывел, раслін і інш.

Фетышызм — культ неадушаўлёных прадметаў-фетышаў (камянёў, дрэў), надзеленых, паводле уяўленняў веруючых, звышнатуральнымі ўласцівасцямі.

«Шнуравікі» — назва плямён індаеўрапейцаў, якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі ў пачатку бронзавага веку, прыкладна 5 тыс. гадоў таму. Характэрнымі прыладамі ў плямен былі каменныя свідраваныя сякеры і гліняныя гаршкі, аздобленыя адбіткам шнура.

Этнагенез — паходжанне народа (этнаса).

Язычніцтва (шматбожжа, паганства) — старадаўнія рэлігійныя вераванні, культуры, абрады і святы, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій: будызму, хрысціянста, ісламу; надзвычай шматпластавая разгалінаваная рэлігія, якая ўключае у сябе рэлігійныя ўяўленні (анімізм, фетышызм, татэмізм і г.д.) розных гістарычных эпох.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1971; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.019 сек.