Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гады перабудовы




Змены ў культурным жыцці Беларусі

Трэццяе пытанне тэмы пачніце з разгляду моўнай праблемы.

У другой палове 80-х гг. у рэспубліцы асаблівую актуальнасць набыла моўная праблема, якая з культурна-этнічнай ператварылася ў палітычную. 3 пытаннем аб мове ўсё больш звязваліся праблемы суверэнітэту, нацыянальнага развіцця Беларусі, захавання беларускай нацыі, яе светапогляду, духоўнасці, культуры. Аднак палітычнае кіраўніцтва СССР лічыла, што ў нацыянальным пытанні, у тым ліку і ў пытанні аб нацыянальнай мове, няма ніякіх праблем. Падобнай думкі прытрымлівалася і кіраўніцтва КПБ.

У 1986 г. прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі Беларусі, у тым ліку В. Быкаў, Я. Брыль, Р. Барадулін і іншыя, напісалі адкрытае пісьмо М. Гарбачову з прапановамі па паляпшэнню становішча беларускай мовы. Рэакцыі на гэта пісьмо не адбылося.

У наступным пісьме (1987) на імя М. Гарбачова ўпершыню нацыянальная палітыка савецкай улады ў Беларусі была названа яе сапраўдным імем: русіфікацыя.

3 лета 1988 г. у сродках масавай інфармацыі Беларусі пачынаецца кампанія за наданне беларускай мове статусу дзяржаўнай. Асабліва актыўна ў гэтай справе ўдзельнічала газета "Літаратура і мастацтва".

Важнае значэнне ў пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы мела стварэнне ў 1989 г. Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Назавіце прозвішча вядомага беларускага паэта, які ўзначаліў Таварыства беларускай мовы?

Падкрэсліце, што новыя палітычныя ўмовы, актыўная дзейнасць нацыянальнай іытэлігенцыі садзейнічалі прыняццю закона "Аб мовах у Беларускай ССР" (1990 г.).

Закон абвясціў беларускую мову дзяржаўнай мовай рэспублікі.

У тым жа годдзе была зацверждана Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў. Так была створана заканадаўчая база адраджэння беларускай мовы.

Далей засяроддзе ўвагу на зменах у адукацыі.

У фарміраванні духоўнасці кожнага народа важнейшае месца належыць адукацыі. У другой палове 80-х гг. сталі ажыццяўляцца новыя падыходы, а менавіта: 1) курс на фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі; 2) дэмакратызацыя, павышэнне самастойнасці навучальных устаноў; 3) інтэграцыя адукацыі з навукай, вытворчасцю і культурай.

Прынцып плюралізму ў адукацыі прывёў да стварэння побач з сярэднімі адукацыйнымі школамі навучальных устаноў новага тыпу — гімназій, ліцэяў, каледжаў і інш.

Характэрная рыса гімназіі — прыярытэт гуманітарнага кампанента, г. зн. глыбокае вывучэнне моў, літаратуры, гісторыі, логікі, рыторыкі, асноў эканомікі, філасофіі, права, рэлігіязнаўства і іншых псіхолага-педагагічных і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. У 1990/1991 навучальным годзе ў Мінску адкрылася першая гімназія.

Калі гімназіі ствараліся на базе сярэдніх школ, то ліцэі, як правіла, пры ВНУ. Іх задача — падрыхтаваць здольных вучняў да працягвання вучобы ў вышэйшых навучальных установах.

У працэсе аднаўлення вышэйшай школы галоўная задача бачылася ў адпаведнасці яе стандартам вышэйшай адукацыі развітых краін. Улічваючы, што ў свеце найболыш распаўсюджаны універсітэты і акадэміі, у БССР пачаўся паўсюдны пераход на новыя формы вышэйшых навучальных устаноў. Інстытуты былі пераўтвораны ва універсітэты і акадэміі.

У ВНУ рэспублікі пачаўся пераход да многаўзроўневай сістэмы падрыхтоўкі бакалаўр — магістр, уводзіліся новыя вучэбныя курсы, узмацнілася гуманітарызацыя вышэйшай адукацыі. Адным з момантаў гуманітарызацыі з'яўляецца вывучэнне айчыннай і сусветнай гісторыі, на якое ва ўсіх ВНУ рэспублікі павялічылася колькасць гадзін.

Аднак мелі месца і праблемы. Гэта і не да канца пралічаныя суадносіны паміж адукацыйнымі і спецыяльнымі дысцыплінамі, і патрабаванні звязваць навучальны працэс з навукова-даследчай працай студэнтаў, і адказнасць ВНУ за іх працаўладкаванне і шмат іншых.

Расказваючы пра беларускую літаратуру ў гады перабудовы, адзначце, што яна пачала надаваць больш увагі гістарычнай тэме, асвятленню культурнай спадчыны, нацыянальнай праблематыцы, чарнобыльскай катастрофе. Прывядзіце адпаведныя прыклады.

На хвалі галоснасці грамадству вярталіся творы "забытых" паэтаў і пісьменнікаў. Са сховішчаў і архіваў былі забраны і апублікаваны творы М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Галавача, У. Ластоўскага, вершы і паэмы Л. Геніюш, Я. Чачота, Я. Лучыны, I. Дварчаніна і інш.

У паэзію ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. прыйшло новае пакаленне беларускіх паэтаў: А. Сыс, Л. Рублеўская, М. Скобля, Л. Дранько-Майсюк, I. Багдановіч, У. Марук і інш.

Новымі дасягненнямі ў гэты час была адзначана беларуская драматургія. А. Дудараў напісаў чатыры п'есы, у тым ліку "Ізлом" аб людзях "дна", "Песня пра зубра" па М. Гусоўскаму і інш. З'явіліся новыя імёны: А. Асташонак, У. Бутрамееў, М. Арэхоўскі і інш.

Зрабіце выснову аб тым, што беларуская літаратура сярэдзіны 80-х — пачатку 90-х гг. несла ідэі адраджэння, духоўна абагачала чалавека, садзейнічала пашырэнню яго нацыянальнай самасвядомасці, зацвярджэнню ў грамадстве дэмакратыі і гуманізму.

Паказваючы тэатральнае жыццё, падкрэсліце, што ў гэты перыяд для тэатральнага жыцця Беларусі асноўнымі тэмамі былі беларусізацыя і адраджэнне.

Нягледзячы на складанасці эканамічнага жыцця, расла сетка тэатраў. Яны фінансаваліся за кошт рэспубліканскага, абласнога і гарадскога бюджэтаў. Упершыню пачалі працаваць тэатры ў Слоніме, Мазыры і Маладзечне.

Таксама з'явіліся прыватныя тэатры.

Адзначце, што палова тэатраў Беларусі ажыццяўлялі свае пастаноўкі на беларускай мове.

Аднак у развіцці тэатра Беларусі ў гады перабудовы існавала нямала праблем. Слабой заставалася сацыяльная абароненасць акцёраў і рэжысёраў, нізкай была заработная плата. Тэатры былі дрэнна забяспечаны памяшканнямі, транспартам, матэрыяламі. Асабліва негатыўна гэта адбілася на тэатрах у абласных і раённых цэнтрах. У гэтыя гады былі рэзка абмежаваны гастролі. Да адмены жорсткай цэнзуры, да магчымасці жыць па законах самаразвіцця, да неспадзяванай свабоды многія тэатры аказаліся проста не падрыхтаваны, паколькі самастойнасць — гэта яшчэ і адказнасць. У сувязі з гэтым кожны тэатр перажываў дадзены перыяд па-свойму. Адны кінуліся ставіць раней забароненыя спектаклі, якія прыносілі добрыя зборы, але не заўсёды былі высокамастацкімі, другія працягвалі паказваць стары рэпертуар, трэція — шукалі новыя крытэрыі для асэнсавання сучаснасці.

Менавіта па гэтаму шляху пайшоў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. Мастацкі кіраўнік тэатра У. Раеўскі ў 1989 г. паставіў п'есу В. Бутрамеева "Страсці па Аўдзею", якая мела вялікі поспех. Рэжысёр гэтага ж тэатра М. Пінігін паставіў спектакль "Тутэйшыя" па п'есе Я. Купалы, за які ў 1992 г. рэжысер М. Пінігін, кампазітар В. Кур'ян, акцёры В. Кін-Камінскі і У. Манаеў атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь. Сёння гэты тэатр па праву носіць назву — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы.

Шырокай папулярнасцю ў аматараў тэатра карысталіся спектаклі акадэмічнага тэатра ім. Я. Коласа ў Віцебску, рэспубліканскага тэатра-лабараторыі "Вольная сцэна", Альтэрнатыўнага тэатра, тэатра драмы, тэатра-студыі (Мінск), а таксама абласных драматычных тэатраў у Гомелі, Магілёве, Гродне і Брэсце.

Дастаткова плённа працавалі і музыкальныя тэатры. Гэта перш за ўсё Дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета Беларусі, балетная група якога пад кіраўніцтвам В. Елізар'ева па праву з'яўляецца адной з лепшых у СНД, Тэатр музычнай камедыі.

Вывучэнне пытання закончыце вывадам: культурнае жыццё беларускага народа ў канцы 1980-х — пачатку 90-х гг. было складаным.

Эканамічны крызіс не дазволіў выдзяляць неабходныя сродкі на развіццё культуры. Але і ў такіх умовах дзяржава рабіла ўсё магчымае, каб захаваць інтэлектуальны і культурны патэнцыял беларускага народа.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 550; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.