Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Каб высветліць, аб чым ідзе размова ва ўказе ад 18 ліпеня 1840 г., прывядзём яго цалкам. 8 страница




Разам з тым нацыянальнае прафесійнае мастацтва знаходзілася яшчэ на стадыі станаўлення і пад моцным уздзеяннем рускага і сусветнага мастацтва. Вядучым мастацкім напрамкам з’яўляўся рэалізм, аднак у мастацтве Беларусі наглядаліся элементы імпрэсіянізму і мадэрну.

Сістэма адукацыі. Капіталістычнае развіццё краіны пасля адмены прыгоннага права патрабавала ўдасканалення сістэмы народнай адукацыі. Таму разам з іншымі буржуазнымі рэформамі ў 60–70‑я гг. ХІХ ст. быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь. Да гэтага часу сістэма адукацыі характарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы.

Ажыццяўленне школьных рэформ супала з правядзеннем палітычнага курсу на далейшае пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, ліквідаваны польскія школы, у навучальных установах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам загадвалася клапаціцца, каб у сценах школ гутарковай мовай была руская.

У галіне пачатковай адукацыі наглядалася рознатыповасць пачатковых школ. Адрозненні ў навучальных праграмах і тэрмінах навучання зніжалі якасць падрыхтоўкі, ставячы вучняў пачатковых школ у нераўнапраўнае становішча. Толькі выпускнікам гарадскіх чатырохкласных вучылішчаў дазвалялася паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы, але пры ўмове дадатковай падрыхтоўкі па замежных мовах. Выхаванцы астатніх пачатковых школ такога права не мелі. Большая частка школ знаходзілася ў непрыстасаваных для заняткаў сялянскіх хатах, адчуваўся недахоп вучэбных дапаможнікаў, а таксама кваліфікаваных настаўніцкіх кадраў.

Сярэдняя адукацыя заставалася прывілеяй пануючых класаў. Навучанне ў сярэдніх навучальных установах з’яўлялася платным. Сацыяльны склад навучэнцаў сярэдніх школ быў абумоўлены не толькі высокай платай за навучанне, але і некаторымі пастановамі ўрада. Напрыклад, цыркуляр ад 1887 г., празваны “цыркулярам пра кухарчыных дзяцей”, прадпісваў не прымаць у гімназіі і прагімназіі дзяцей кучараў, лакеяў, павароў, прачак, дробных крамнікаў.

Класічныя мужчынскія гімназіі давалі грунтоўную гуманітарную падрыхтоўку, прычым асаблівая ўвага надавалася выкладанню гэтак званых класічных моў – грэчаскай і лацінскай. Толькі выпускнікі гімназій мелі выключнае права паступлення ва універсітэты. У рэальных вучылішчах галоўнае месца адводзілася дысцыплінам прыродазнаўча-матэматычнага цыкла, таму іх выпускнікі маглі паступаць у тэхнічныя ці гандлёвыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Выхаванкі жаночых гімназій атрымлівалі грунтоўную агульнаадукацыйную падрыхтоўку, а пры жаданні пасля заканчэння восьмага педагагічнага класа права працаваць у якасці настаўніц пачатковай школы.

Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музычныя, мастацкія навучальныя ўстановы. Падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў ажыццяўлялася ў настаўніцкіх семінарыях і настаўніцкіх інстытутах. Вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі не было, паколькі расійскія ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтвы грамадскасці Беларусі аб іх адкрыцці.

Нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы па асноўных паказчыках развіцця адукацыі. Так, па перапісе 1897 г. агульная колькасць пісьменных у Беларусі складала толькі 25,7%. Працэнт навучэнцаў сярод дзяцей школьнага ўзросту быў невысокі.

Развіццё беларускай літаратуры. У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, станавіліся на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне. Вяршыняй беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча. Да сваіх зборнікаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” Ф. Багушэвіч складаў прадмовы, праз якія імкнуўся абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа. Ён першы з беларускіх пісьменнікаў абвясціў існаванне беларускага этнасу і адзначыў самастойнасць беларускай мовы.

На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А. Пашкевіч). Яе кнігі “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі ХХ ст. Цётка з’явілася адной з пачынальнікаў апавядальнага жанру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала (І. Луцэвіч). Ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень, садзейнічаў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас (К. Міцкевіч). Адзіны паэтычны зборнік “Вянок” належыць Максіму Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць пачэснае месца сярод класікаў беларускай літаратуры. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш. Беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў суседніх, перш за ўсё славянскіх, народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс.

Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.

Пад уздзеяннем прафесійнага тэатра ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі наспявала ідэя неабходнасці стварэння беларускага нацыянальнага тэатра прафесійнага тыпу. У пачатку ХХ ст. арганізоўваюцца шматлікія музычна-драматычныя гурткі і так званыя “беларускія вечарынкі”. На “вечарынках” звычайна выступалі хары, чыталіся беларускія літаратурныя творы, ставіліся п’есы.

На традыцыях “беларускіх вечарынак” у 1907 г. узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага – сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. Яго пераемнікам ў працэсе фарміравання нацыянальнага тэатра стала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, якое ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі пад кіраўніцтвам вядомага беларускага акцёра і рэжысёра Фларыяна Ждановіча.

Музычнае мастацтва. Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё беларускіх гарадоў. З вялікім поспехам гастралявалі рускія і ўкраінскія музычна-драматычныя і харавыя калектывы, якія знаёмілі беларускую публіку з лепшымі творамі айчынных і замежных кампазітараў. У гэты перыяд узрасла цікавасць музыкантаў да беларускай народнай песеннай творчасці. Рускія кампазітары М. Рымскі-Корсакаў, А. Грачанінаў, С. Танееў апрацоўвалі беларускія песні і выкарыстоўвалі беларускую тэматыку ў сваіх творах. Выступленні хору В. Тэраўскага садзейнічалі папулярызацыі беларускіх народных песень. Патрэба ў нацыянальнай музычнай літаратуры часткова была задаволена выданнем “Беларускіх песень з нотамі” А. Грыневіча, “Беларускага песенніка з нотамі для народных і школьных хароў” Л. Рагоўскага, публікацыяй апрацоўкі беларускіх песень для фартэпіяна М. Чуркіна. Значную ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л. Рагоўскі – аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Гэта быў амаль што першы твор беларускай музыкі, выкананне якога карысталася поспехам у Вільні і Варшаве.

Выяўленчае мастацтва. У выяўленчым мастацтве з другой паловы ХІХ ст. паступова ўсталёўваецца стыль рэалізм, які прыходзіць на змену класіцызму з яго біблейскай і міфалагічнай тэматыкай. У бытавым жынры працавалі такія вядомыя жывапісцы як Н. Сілівановіч, Ю. Пэн, Я. Кругер, Л. Альпяровіч і інш. Шмат таленавітых мастакоў-пейзажыстаў працавала на Беларусі – А. Гараўскі, Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф, С. Жукоўскі, К. Стаброўскі, В. Бялыніцкі-Біруля. Прадстаўніком гістарычнага жывапісу з’яўляўся К. Альхімовіч. Тэмы і матывы беларускай гісторыі выкарыстоўваў і таленавіты мастак Я. Драздовіч, які стварыў серыю графічных работ і скульптурных партрэтаў дзеячаў гісторыі Беларусі.

Архітэктура. У сярэдзіне ХІХ ст. працэс паступовага заняпаду класіцызму рэзка ўзмацніўся. Да канца ХІХ ст. у беларускім дойлідстве пануе эклектыка, або “архітэктура гістарызму”, якая вызначалася выкарыстаннем форм розных архітэктурных стыляў папярэдніх эпох – готыкі, барока, ракако, класіцызму, раманскага і інш. Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесанс, тэатры – пад барока, касцёлы – пад готыку, праваслаўныя цэрквы будаваліся ў рэтраспектыўна-рускім стылі.

У другой палове ХІХ ст. наглядаецца росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы ў Беларусі. Неагатычныя пабудовы ўзводзіліся з чырвонай, добра абпаленай цэглы, прычым фасады не атынкоўваліся. Найбольш багатыя храмы мелі вітражы, падлогу з паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. шырокае распаўсюджанне набыў рэтраспектыўна-рускі стыль у праваслаўным культавым дойлідстве. Рускія архітэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў, скапіраваныя з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц ХІV і ХVІІ стст., каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў у Беларусі быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі назву “мураўёвак”. Цэрквы, пабудаваныя ў рэтраспектыўна-рускім стылі, можна сустрэць у многіх гарадах і мястэчках Беларусі. Найбольш значнымі пабудовамі гэтага напрамку з’яўляюцца мемарыяльны храм у в. Лясная, створаны ў гонар 200‑годдзя перамогі рускіх войск над шведамі, капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Уваскрасенскі сабор у Барысаве.

У культавым дойлідстве Беларусі склаўся і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, – Чырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены).

Побач з “архітэктурай гістарызму” ў канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага стылю – мадэрна. Для архітэктуры мадэрна характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прымяняўся да новых тыпаў пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), выкарыстоўваў новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура, фабрычная дахоўка). Прыкладам архітэктуры мадэрна з’яўляюцца пазямельна-сялянскі банк у Віцебску, жылыя дамы ў Гродне, Гомелі, Магілёве. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да Першай сусветнай вайны, аднак шырокага распаўсюджання не набыў.


РАЗДЗЕЛ V. КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ. НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНАЕ БУДАЎНІЦТВА. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА І ІНШАЗЕМНАЯ ІНТЭРВЕНЦЫЯ: ПАЧАТАК НАЙНОЎШАГА ЧАСУ Ў АЙЧЫННАЙ ГІСТОРЫІ (люты 1917 – 1920 гг.)

ГЛАВА 1. БЕЛАРУСЬ ПАСЛЯ ЛЮТАЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ. УСТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ Ў БЕЛАРУСІ

§ 1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі

Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі адбыліся значныя змены ў палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Расія стала адной з самых дэмакратычных краін свету. Яна стаяла перад выбарам шляху далейшага развіцця. Абвастрылася пытанне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Расіі. Розныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны.

Складаным было палітычнае становішча на Заходнім фронце, дзе салдаты выказвалі незадавальненне вайной. Сярод салдат расла рэвалюцыйная актыўнасць і свядомасць. Яны сталі ствараць свае салдацкія камітэты. Да верасня 1917 г. у арміях Заходняга фронту дзейнічалі 7284 такія камітэты ўсіх ступеняў – ротных, батальённых, палкавых, армейскіх, якія аб’ядноўвалі больш за 55 тыс. салдат. Першапачаткова камітэты складваліся ў асноўным з меншавікоў і эсэраў. Гэта абумоўлена тым, што рэвалюцыя выклікала да актыўнай палітычнай дзейнасці вялікую колькасць салдат, пераважна з сялян.

Падзеі 3–4 ліпеня 1917 г. (правал наступлення на фронце, расстрэл мірнай дэманстрацыі ў Петраградзе) змянілі сітуацыю ў краіне. Двоеўладдзе скончылася поўнай перамогай буржуазіі. Перыяд мірнага развіцця рэвалюцыі (27 лютага – 4 ліпеня 1917 г.) быў завершаны.

Важную ролю ў згуртаванні і арганізацыі рэвалюцыйных сіл, выпрацоўцы новай тактыкі адыграў VI з’езд РСДРП(б), які праходзіў паў-легальна з 26 ліпеня па 3 жніўня ў Петраградзе. Ён вылучыў лозунг поўнай ліквідацыі дыктатуры контррэвалюцыйнай буржуазіі і прыняў курс партыі на падрыхтоўку ўзброенага паўстання.

Кіруючыся рашэннямі VI з’езда партыі, бальшавікі Беларусі актывізавалі сваю палітычную і арганізацыйную работу ў масах. Асабліва актыўна дзейнічалі яны ў Мінску, які стаў усебеларускім палітычным цэнтрам. Бальшавікі мелі свае фракцыі ў Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, гарадской думе, галіновых праўленнях, цэнтральным гарадскім бюро прафсаюзаў. Вераснёўскія перавыбары Саветаў таксама сведчылі аб узрастанні ролі бальшавікоў. У Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў было абрана 184 бальшавікі, што склала 54,6 %. Гэта дало ім магчымасць атрымаць 23 месцы (63,9 %) у выканкоме.

У выніку перавыбараў бальшавікі пачалі праводзіць праз Мінскі Савет свае рэзалюцыі і рашэнні. Такі ж працэс праходзіў і ў іншых Саветах Беларусі.

Спробай спыніць рэвалюцыю з’явіўся карнілаўскі мяцеж, накіраваны на ўсталяванне ваеннай дыктатуры (канец жніўня 1917 г.). Разгром карнілаўскага мяцяжу з’явіўся моцным штуршком у далейшым развіцці рэвалюцыі. У краіне вызначыліся новыя суадносіны класавых і палітычных сіл. З кожным днём узрастаў уплыў бальшавікоў на насельніцтва. Нежаданне меншавікоў і эсэраў выйсці з блока з кадэтамі паставіла перад бальшавікамі пытанне аб неабходнасці замацаваць пагадненне з левымі плынямі дробнабуржуазнай дэмакратыі. Гэта тактыка паспяхова ажыццяўлялася бальшавікамі Беларусі. Яны рашуча падтрымлівалі левых эсэраў.

У кастрычніку 1917 г. у Паўночна-Заходняй абласной арганізацыі эсэраў склалася даволі буйная фракцыя левых эсэраў, ці, як яны сябе называлі, эсэраў-інтэрнацыяналістаў. Да іх перайшла значная і даволі актыўная частка эсэраўскай арганізацыі.

Ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму ў Мінску 5–7 кастрычніка адбылася ІІ Надзвычайная Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя РСДРП(б). Прыбыўшыя дэлегаты прадстаўлялі 28 591 члена партыі. За кароткі тэрмін пасля І Паўночна-Заходняй абласной партыйнай канферэнцыі (прайшло толькі 20 дзён) колькасць бальшавікоў павялічылася больш чым у тры разы. Гэта з’явілася яскравым сведчаннем няўхільнага росту ўплыву бальшавікоў, іх аўтарытэту сярод працоўных мас і салдат Заходняга фронту. Уся работа канферэнцыі праходзіла пад лозунгам непасрэднай падрыхтоўкі да сацыялістычнай рэвалюцыі.

Ва ўмовах далейшага паглыблення агульнанацыянальнага крызісу барацьба народных мас супраць буржуазіі дасягнула небывалага размаху. У цэнтры яе стаяў пралетарыят – авангард рэвалюцыі. Пераважна палітычны характар яго выступленняў суправаджаўся прымяненнем магутных і эфектыўных сродкаў пралетарскай барацьбы – устанаўленнем рабочага кантролю над вытворчасцю, правядзеннем забастовак. Рабочыя арыштоўвалі і адхілялі ад кіравання заводскую адміністрацыю.

Агульнанацыянальнае палітычнае значэнне восенню 1917 г. набыла барацьба сялянства за зямлю, якая прымала ўсё больш масавы і востры характар. Сяляне захоплівалі памешчыцкія землі, палілі маёнткі. Калі ў жніўні было разгромлена 38 памешчыцкіх двароў, то ў верасні ўжо 67. У кастрычніку сялянскі рух ахапіў 40 паветаў Беларусі.

Да агульнай плыні рэвалюцыйнага руху Беларусі далучаліся выступленні салдат Заходняга фронту. Салдацкія масы рашуча выступалі супраць працягвання вайны, павялічылася колькасць дэзерціраў з фронту, узмацнілася братанне сярод рускіх і нямецкіх салдат.

Такім чынам, пасля Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі, як і па ўсёй краіне, значна ўзмацнілася палярызацыя сіл.

 

§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні

Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі развіццё Расійскай дзяржавы магло пайсці па адным з трох шляхоў: 1) контррэвалюцыйны пераварот і аднаўленне манархіі; 2) буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму; 3) пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. У кожным з іх былі зацікаўлены пэўныя палітычныя сілы. Антынародная палітыка Часовага буржуазнага ўрада пазбавіла яго падтрымкі з боку большасці расійскага народа. Самымі папулярнымі і аўтарытэтнымі сталі партыі сацыялістычнай арыентацыі, і перш-наперш бальшавіцкая партыя. Восенню 1917 г. быў выбраны пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму.

24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў стварыў новы ўрад – Савет Народных Камісараў на чале з У. Леніным.

Розныя канцэпцыі і версіі Кастрычніцкай рэвалюцыі. У савецкай, постсавецкай і замежнай гістарыяграфіі выкладзены розныя канцэпцыі і версіі Кастрычніцкай рэвалюцыі. У савецкай гістарыяграфіі найбольш аргументавана пададзена марксіцка-ленінская канцэпцыя Кастрычніцкай рэвалюцыі, асноўнымі тэзісамі якой з’яўляюцца наступныя.

Кастрычніцкай рэвалюцыя была падрыхтавана ўсім папярэднім ходам грамадска-гістарычнага развіцця Расійскай дзяржавы. Яна з’яўлялася аб’ектыўнай заканамернасцю развіцця расійскага грамадства.

Кастрычніцкай рэвалюцыя з’яўлялася другім, сацыялістычным этапам расійскай рэвалюцыі. Карэннае пытанне рэвалюцыі – пытанне аб уладзе – яна вырашыла на карысць рабочага класа і найбяднейшага сялянства на чале з бальшавікамі.

Рухаючымі сіламі Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўляліся рабочы клас і найбяднейшае сялянства, пралетарскія і паўпралетарскія элементы горада і вёскі.

Рашаючай умовай перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўлялася кіруючая дзейнасць бальшавіцкай партыі.

Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі стварыла спрыяльныя перадумовы для завяршэння ў краіне дэмакратычных пераўтварэнняў і адначасовага ажыццяўлення сацыялістычных пераўтварэнняў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Разам з марксіцка-ленінскай канцэпцыяй Кастрычніцкай рэвалюцыі, створанай савецкімі гісторыкамі, існуе ліберальна-буржуазная канцэпцыя рэвалюцыі. Яе стваральнікамі з’яўляюцца гісторыкі краін Захаду, расійскія, беларускія і іншыя палітычныя эмігранты, а таксама некаторыя сучасныя гісторыкі-лібералы, якія перафарбаваліся з былых савецкіх гісторыкаў-марксістаў. Сутнасць ліберальна-буржуазнай канцэпцыі Кастрычніцкай рэвалюцыі зводзіцца да наступнага.

Кастрычніцкая рэвалюцыя не была падрыхтавана ўсім папярэднім ходам грамадскага жыцця, яна – выпадковая з’ява ў расійскай гісторыі, вярхушачная змова расійскіх бальшавікоў на чале з У.І. Леніным, не падтрыманых расійскім народам, якая прывяла да кровапралітнай грамадзянскай вайны.

Разнавіднасцю ліберальна-буржуазнай трактоўкі Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўляецца даволі распаўсюджаная ў замежнай гістарыяграфіі версія аб тым, быццам У.І. Леніна прывёў да ўлады за грошы германскага генеральнага штаба, зацікаўленага ў аслабленні Расіі, ураджэнец м. Беразіно Мінскай губерні, удзельнік расійскага і германскага сацыял-дэмакратычнага руху А.Л. Гельфанд (А. Парвус, 1869 – 1924), быццам У.І. Ленін і яго прыхільнікі з’яўляліся шпіёнамі Германіі.

Тэзісы дадзенай версіі не маюць ніякага дакументальнага пацвярджэння. Ні адзін даследчык ні ў адным архіве свету не знайшоў дакументаў, якія дазволілі б сцвярджаць, што Кастрычніцкая рэвалюцыя здзяйснялася па заказе Германіі і за яе грошы.

Існуе таксама канцэпцыя Кастрычніцкай рэвалюцыі як сіянісцка-масонскай змовы супраць Расіі. Яе стваральнікамі з’яўляюцца расійскія нацыянальныя патрыёты. На іх погляд супрацьстаянне паміж Расіяй і Захадам было невырашальнай супярэчнасцю дзвюх розных цывілізацый – рускай, духоўнай, хрысціянскай і заходняй, агрэсіўна-спажывецкай, антыхрысціянскай, якая арыентавалася на эксплуатацыю іншых народаў і тайную сусветную закулісу – масонства.

Ідэалогія масонства – гэта ідэалогія выбранніцтва, якая прадугледжвае панаванне над чалавецтвам, усталяванне “новага сусветнага парадку” і ўтварэнне тайнага сусветнага ўрада. На сённяшні дзень гэта версія не знаходзіць пацвярджэння.

Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. Выканкам Мінскага савета выдаў загад №1, у якім абвяшчалася аб пераходзе ўлады ў Мінску да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З былых вязняў турмы – рэвалюцыйных салдат (якія былі ў свой час арыштаваны Часовым ўрадам) быў сфарміраваны 1-шы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк. Быў арганізаваны кантроль над поштай, тэлеграфам, чыгункай, штабам Заходняга фронту.

27 кастрычніка 1917 г. у Мінску быў створаны “Камітэт выратавання рэвалюцыі” на чале з эсэрам Т. Калатухіным. У яго склад увайшлі прадстаўнікі франтавога камітэта, пераважна меншавікі і эсэры, а таксама прадстаўнікі, якія не прызналі ўлады Саветаў. Камітэт увёў у Мінск часці Каўказскай дывізіі і запатрабаваў ад Савета перадаць яму ўсю ўладу ў горадзе і Заходнім фронце. Сітуацыя абвастрылася.

1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных салдат 2-й арміі, а таксама браняпоезд на чале з бальшавіком У. Пралыгіным, членам ВРК 2-й арміі. У Мінск былі накіраваны зводны атрад салдат 2-й Сібірскай дывізіі і 1-ы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Хутка да Мінска падышлі і іншыя вайсковыя часці з фронту. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў.

2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. ВРК Заходняга фронту дапоўнены прадстаўнікамі ад рэвалюцыйных арганізацый, узяў усю ўладу ў свае рукі і стаў найвышэйшым паўнамоцным органам улады на ўсёй свабоднай ад немцаў тэрыторыі Заходняга краю. “Камітэт выратавання рэвалюцыі” быў распушчаны, а яго старшыня Т. Калатухін і камісар Заходняга фронту У. Жданаў арыштаваны.

Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Тут, у цэнтры палітычнага жыцця Беларусі і Заходняга фронту, устанавілася савецкая ўлада.

Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве. Гэта тлумачыцца тым, што вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага былі сканцэнтраваны контррэвалюцыйныя арганізацыі, кіруючыя органы буржуазных і дробнабуржуазных партый, іх лідэры. Контррэвалюцыйныя намеры Стаўкі падтрымлівала эсэра-меншавіцкая большасць Магілёўскага Савета. 28 кастрычніка 1917 г. адбылася нарада палітычных і грамадскіх арганізацый горада. Меншавікі і эсэры асудзілі ўзброенае паўстанне ў Петраградзе і патрабавалі стварэння “дэмакратычнага міністэрства”. Бальшавікі, якія таксама прынялі ўдзел у рабоце нарады, заявілі, што яна контррэвалюцыйная, і пакінулі яе. Кадэты пры актыўнай падтрымцы дробнабуржуазных партый на гэтай нарадзе арганізавалі “Грамадскі камітэт выратавання рэвалюцыі” і сталі цэнтрам усіх контррэвалюцыйных сіл Магілёва.

Для ліквідацыі контррэвалюцыйнай Стаўкі савецкі ўрад прыняў шэраг рашучых мер: назначыў новага галоўнакамандуючага бальшавіка М. Крыленку, накіраваў з Петраграда салдат Літоўскага палка, матросаў Балтыйскага флоту. ВРК Заходняга фронту сфарміраваў атрад з салдат 1-га палка імя Мінскага Савета. Для барацьбы са Стаўкай былі сфарміраваны рэвалюцыйныя атрады ў Віцебску, Гомелі, Оршы, Полацку і іншых гарадах Беларусі.

Усе спробы Стаўкі аказаць супраціўленне заканчваліся правалам. Салдаты Магілёўскага гарнізона адмовіліся змагацца з бальшавікамі. Гэта змяніла суадносіны сіл у горадзе. 18 лістапада выканком Магілёўскага Савета прыняў рашэнне аб прызнанні савецкай улады, тут жа быў створаны і ВРК, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай. 19 лістапада рэвалюцыйныя атрады рабочых, салдат і матросаў уступілі ў горад. З імі ўвайшоў і новы галоўнакамандуючы М. Крыленка, 20 лістапада ў Магілёве пачала дзейнічаць савецкая ўлада.

На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. З’езды Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія адбыліся ў лістападзе 1917 г., сваімі рашэннямі замацавалі перамогу савецкай улады на Беларусі.

27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту, аб’ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з бальшавіком К. Ландарам. Трэба адзначыць, што ў склад гэтых органаў увайшлі ў асноўным людзі не мясцовыя, далёкія ад разумення нацыянальных патрэб краю. Таму з боку гэтых органаў адразу ж выявіліся абыякавыя адносіны да пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа, яго нацыянальна-культурнага адраджэння.

Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам.

Аднак фарміраванне новых органаў улады ў Заходняй вобласці не было завершана. Справа ў тым, што ў стварэнні Аблвыканкомзаха і СНК вобласці і фронту Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў не ўдзельнічалі. З’езды Саветаў указаных губерняў адбыліся ў снежні 1917 г. – студзені 1918 г. і не прымалі рашэнняў аб злучэнні выбраных імі выканаўчых органаў з Аблвыканкомзахам, не выбіралі сваіх прадстаўнікоў у выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і ў склад абласнога СНК. Завяршальным этапам гэтай працы павінен быў стаць Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Аднак з’езд не быў скліканы.

Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Галоўная задача гэтага органа заключалася ў тым, каб забяспечыць бесперабойную работу прамысловасці як асноўнай эканамічнай базы дыктатуры пралетарыяту.

Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю. Яны прымалі актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў найму і звальнення рабочых, уводзілі новыя расцэнкі, змагаліся з сабатажам, патрабавалі ўстанаўлення 8-гадзіннага рабочага дня і інш. Органы рабочага кантролю вырашалі складаную і цяжкую задачу па арганізацыі фінансавай дзейнасці. На тэрыторыі Заходняй вобласці кантроль праводзіў банкаўска-крэдытны аддзел Аблвыканкомзаха. Ён кантраляваў сродкі бягучых рахункаў прадпрыемстваў, банкаўскія пазыкі, выдачу грошай з казначэйства.

На Беларусі нацыяналізацыя буйных прамысловых прадпрыемстваў ажыццяўлялася, як і па ўсёй краіне, у адпаведнасці з дэкрэтам УЦВК, прынятым у снежні 1917 г. Усе нацыяналізаваныя Саветамі заводы і фабрыкі пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы і паступалі ў падпарадкаванне савецкіх дзяржаўных органаў.

Ужо ў снежні 1917 г. былі нацыяналізаваны фабрыка “Везувій” у Навабеліцы Магілёўскай губерні, суконная фабрыка ў маёнтку Якаўлевічы, друкарня Кагана ў Магілёве, лесапільныя заводы ў Полацкім, Аршанскім, Быхаўскім паветах і інш. Былі нацыяналізаваны і буйныя майстэрні Лібава-Роменскай, Маскоўска-Брэсцкай і Паўночна-Заходняй чыгунак.

Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. На Беларусі, дзе сялянства складала пераважную большасць насельніцтва, гэта было адным з найвастрэйшых пытанняў. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. Была разгорнута вялікая агітацыйная работа сярод сялянства. ВРК Заходняй вобласці распрацаваў спецыяльную інструкцыю для ўпаўнаважаных, у якой рэкамендаваў ім надаваць асабістую ўвагу рабоце па ўліку памешчыцкіх маёнткаў, інвентару, збожжа, арганізацыі аховы маёмасці.

У сярэдзіне лютага 1918 г. на Беларусі былі ў асноўным завершаны канфіскацыя прыватных гаспадарак і ўлік маёмасці ў памешчыцкіх маёнтках. Паводле няпоўных звестак, было канфіскавана 13 тыс. прыватных гаспадарак. Сяляне Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў атрымалі 1645,8 тыс. дзесяцін зямлі і амаль на 33 % павялічылі сваё землеўладанне. Была анулявана штогадовая арэндная плата памешчыкам у памеры 50 млн рублёў золатам. У снежні 1917 г. – лютым 1918 г. на тэрыторыі Беларусі з’явіліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян. У асноўным яны ствараліся на базе канфіскаваных памешчыцкіх маёнткаў. Адной з першых на Беларусі была камуна “Бярэзна” Вышацкай воласці Гарадоцкага павета. У гэты час з’явіліся камуны і ў маёнтках Мінскага, Віцебскага, Аршанскага, Лепельскага і іншых паветаў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 475; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.045 сек.