Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Метадалаг. асновы и прынцыпы вывучэння гисторыи, яе перыядызацыя. Фармацыйны и цывилизацыйны падыходы да вывучэння гисторыи. 2 страница




Сталіцай Візантыйскай Імперыі быў горад Канстанцінопаль, найбуйнейшымі гарадамі лічыліся Александрыя,Бейрут, Ліван.

У Візантыі быў шырока распаўсюджаны гандаль,асабліва шаўковыя і льняныя вырабы. Значнымі дасягненнямі мы абавязаны майстру Сірыі Калійніку,які вынайшаў Грэчаскі агонь – сумясь,якая гарэла на вадзе.Сакрэт гэтага агню вельмі вялікі, таму хто пытаўся раскрыць тайну,таго казнілі.

Вядомым вучоным ў Візантыі лічыўся Леў Матэматык – астраном, які прадсказваў будучыню па нябесным свяцілам. Пракопій Кесарыйскі напісаў тайную гісторыю – сапраўднае становішча Візантыі.

Была заснавана школа:

· Пачатковая (пры манастырах вучылі чытаць,пісаць,лічыць)

· Сярэдняя (вучылі заможных людзей)

· Вышэйшая (вучыліся тыя, хто меў найбольшыя здольнасці ў сярэдняй школе)

Культура Візантыі была на высшым узроўні, падцверджанне таму знамяніты Сафійскі Сабор

 

22. Дух. жыццё ўсх.славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Паганства

Першымі рэлігіямі на Беларусі лічыліся фетышызм, татэмізм і анімізм.

Былі такжа і язычніцкія вераванні. Галоўным Богам Паўднёвая і цэнтральнай часткі Беларусі быў Бог Неба – Род. Першы намеснік Рода быў Бог Сварог. Бог зімняга сонцастаяння – Каляда, Бог летняга сонцастаяння – Купала, Бог ураджайнасці – Ярыла, Бог матэрыяльнага дабрабыту – Дажбог, Бог грому і маланкі – пярун, Бог вайны – Святавіт, Бог падземнага царства – Зніч, Бог вятру – Стрыбог, Бог холаду – Зюзя.У перыяд матрыярхату прысутнічалі такія багіні як Цёця – апякунка сямейнага счасця, Лада – багіня лета, Вясна – багіня цяпла, Ляля – багіня любві і прыгажосці.У перыяд патрыярхату – Вялес – бог жывёлагадоўлі і гандлю, Жыжаль – бог кавальскага агню, Пераплут – бог вінадзелля.

23. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджанне пісьменнасці на бел. землях.

Хрысціянства было прынята ў 988 годзе вялікі кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам (Краснае Сонейка). У 992 г яго сын князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію – Вялікую царкоўную акругу. Рагнеда (адна із жонак Уладзіміра) і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Хрысціянства на працягу некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў саперніцтве з язычніцтвам. Доўгі час з 9 па 13 ст. яны існавалі разам, бо язычніцтва мела глыбокія і старажытныя карані Распаўсюджваецца і пісьменнасць. У 863 г браты Канстанцін і Мяфодзій стварылі кірылічную азбуку. Яна налічвала 43 літары. Былі распаўс. Берасцяныя грам. (бярозавая кара з літар. надрапанымі на ёй). Першая пісьменнасць належыць канцу 10 ст. У першай палове 11 ст. пачалося летапісанне – запіс падзей па гадах у храналагічнай паслядоўнасці. У пачатку 12 ст. манахам Нестарам была створана “Аповесць мінулых гадоў”. Першай кнігай лічыцца Тураўскае евангелле (11 ст.) на бел. землях. На пачатку 12 ст. – Полацкі летапіс. 13 ст. – Тураўскі і наваградскі летапіс.

Культ. деячы: Еўфр. Полацкая– заснав. муж. і жан. манастыр, дзе перапіс. царк. кнігі. 1-ая жан. ва усх. славян, якую правасл. царква абвясціла святой. Кір. Тураўскі каля 1182 або – рэліг. асветнік, тур. епіскап, пісаў “словы” – звароты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы і г.д. Помнікі мур-га дойлідства: Сафійскі сабор – сяр.XI ст., Спаса-Праабражэнская царква, пабуд. па замове Ефр.Полацкай (там захоу-ца мошчы святой Ефр.); Захав-ся Барысаглебская царква, у ХII ст. у Гродне; Помнік абаронч. дойлідства – 5-ярус., вышын. каля 30 м, Камянецкая вежа, у ХIII ст. на Брэстчэне. Крыж Е.Полацкай, майстар. Богшам па яе заказу у 1161г. Крыж выраб. з кiпарысавага дрэва, яго паверхня абклад. залатымi, а бакi – сярэбр. пласцiнамi з выбiт. на iх надпiс. кірыліцай.

27. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ў ВКЛ. Аграрная рэформа 1557 г і яе вынікі.

Эканамічнае жыццё на землях ВКЛ заключалася ў паддзяленні зямлі на: памесную (феадал дае зямлю за службу) і вотчынную (перадавалася па наследству). Каб упарадкаваць землекарыстанне і павіннасці сялян, была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай плошчы – валока, з якой ад сялян патрабаваліся аднолькавыя падаткі і павіннасці. У 1558 г вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам ІІ Аўгустам быў падпісаны дакумент пад назвай “Устава на валокі”, які прадугледжваў правядзенне аграрнай рэформы – шэраг мерапрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі. Сялянскія гаспадаркі атрымалі 1 валоку на дзве сям’і і сярэдні сялянскі надзел складаў 10,6 га – паўвалокі, лепшыя землі адышлі пад панскія фальваркі.

24. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх

Свядомы жыццёвы выбар зрабіла ўжо ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава, унучка знакамітага Узяслава Чарадзея. Даведаўшыся аб намеры бацькі заручыць яе з будучым мужам княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасіння. пазней яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, у якіх перапісваліся царкоўныя кнігі.Пад яе кіраўніцтвам быў пабудованы Спаскі манастыр. Ужо на схіле жыцця Ефрасіння Полацкая здзейсніла рэлігійны подзвіг – адправілася ў падарожжа на святую зямлю – Іерусалім, дзе і памерла.З цягам часу цела перавезлі ў Полацк. Ефрасіння Полацкая была першай жанчынай ва ўсходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Выдатным рэлігійным асветнікам з’яўляўся тураўскі епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў манастырскай вежы і жыў пустыльнікам – у ізаляцыі ад другіх людзей.Кірыла Тураўскі не толькі чытаў тут кнігі,але і пісаў “словы” – звароты да вернікаў, малітвы, споведзі, аповесці-прытчы, якія маюць павучальны характар.

25. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна - палітычнага ладу на бел.землях пасля Люблінскай уніі і ўваходжанне ВКЛ у склад РП да канца XVIII ст.

Утварэнне новай дзяржавы РП звязана са становішчам бел. зямель у складзе ВКЛ і паліт.становішчы унутры Польскага каралеўства. Бел.-літ.-укр. шляхта імкнулася да набыцця польскіх шляхецкіх вольнасцей. У ВКЛ склалася надзвычай цяжкае становішча ў сувязі з Лівонскай вайной, што паграджала стратай незалежнасці. У 1561 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. Паміж Лівонскім ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз. Але захаваць свае землі ў час вайны ордэн не змог. Яны былі захоплены Даніяй, Швецыяй, а частка адышла да ВКЛ. Тады Іван Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі Бел, што паграджала Вільні. Польшча рашуча дамагалася уніі. Польская шляхта жадала падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатку да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі. Кіраўніцтва каталіцкай царквы разлічвала пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход. Урад княства спрабаваў дамовіцца з Іванам Грозным, але безвынікова. ВКЛ апынцлася перад пагрозай развалу. У такіх умо-вах кіруючыя колы ВКЛ згадзіліся прыняць удзел у сейме. Люблінскі сейм пачаўся 10 студзеня 1569г. 1 ліпеня 1569г. акт уніі паміж ВКЛ і Польшчай быў падпісаны. Па ўмовах уніі дзве дзяржавы аб’ядналіся ў адну. Вышэйшым агульным органам улыда станавіўся сойм. Кіраўнік атрымаў тытул караля Польскага і ВКЛ. Дзяржавы не мелі права па-асобку праводзіць знешнюю палітыку. Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся: адміністацыйны апарат, заканадаўства, судовая арганізацыя,войска, тытул, пячатка з сімвалам дзяржавы, мова афіцыйнага справаводства. Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную РП.

26. Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў у XVI ст.

Статуты ВКЛ былі напісаны на старабеларускай мове

· І статут быў напісаны па законам у 1529 г. Увабраў у сябе прывілеі Казіміра ў 1447 г.Ён уключаў законы і правы на нашых землях. Нічога чужога, замежнага. Каб стварыць статут, павінна группа людзей – камісія.На чале камісіі стаяў канцлер ВКЛ – Аляксандр Гальштольд. Асноўную ролю адыграў Ф. Скарына. Па статуту было сфарміравана 13 раздзелаў, 244 артыкулы (шлюбна-сямейнае права, крымінальнае права).

· ІІ статут – 1566 г на чале з Мікалаем Радзівілам Чорным і падканцлерам Астафіем Валовічам. Пад іх кіраўніцтвам камісія стварыла ІІ статут (14 раздзелаў і 367 артыкулаў). Роля: спроба аддзяліць суд ад выканаўчай улады, якая не адбылася, але былі ўведзены земскія суды, асобу адваката, які мог захішчаць падсуднага,увялі рэзумцыі нявіннасці.

· ІІІ статут- 1588 г узначаліў камісію канцлер Астафій Валовіч, які быў у час Чорнага падканцлерам. Яго намеснікам быў Леў Сапега (напісаў прадмову да ІІІ статута). ІІІ статут меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. З дапамогай статуту ажыццявілі паддзел уладаў: сойм лічылі заканадаўчай уладай, князь – выканаўчая ўлада, галоўны трыбунал – судовая ўлада.

28. Сацыяльна-палітычнае развіццё бел.гарадоў у XV-XVIIIст. Магдэбургскае права.

Стан гарадоў у 15 – 18 стст. вызначауся тым, што каля 40% усих гарадоў были прыватнауласницкими, г. зн. знаходз. ва уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных и дзяржаўныых гарадоў імкнуліся пазбавицца. ад феад. залежнасці, што праялял. у барацьбе жыхар. за пашыр. сваих праў. Практычна ўсе гарады ў 16- 17 ст атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраванне) (Яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі атрымаў такое права ў 18 ст.). Адасобленныя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната або царкоўнай установы называліся юрыдыкамі. На іх не распаўсюджвалася ўлада органа гарадскога самакіравання – магістрата. Кіруючыя пасады ў магістраце (кіраўнік-войт, старшыня гарадской рады-бурмістр і інш) захопліваліся прадстаўнікамі багатых гарадскіх вярхоў, якія перакладвалі асноўныя падаткі на плечы простых гараджан. Магдэбургскім правам карысталіся таксама некаторыя мястэчкі, іх колькасць пастаянна павялічвалася. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі. Бел. стала у 1390 г. Бярэсце. Самы старажытытны горад Бел.- Полацк набыў Магдэбургскае права у 1498 г. Минск – сучасная сталіца Бел. – атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г.

29. Рамяство і гандлёвыя сувязі падчас знаходжання бел.земляў у складзе РП. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян 18 -19 ст

У 18 ст. Цэхавая арганізацыя прамысловай вытворчасці пачынае Ўступаць мануфактурнай вытворчасці. Мануфактурамі (манус – рука, фактура – выраб) называлі капіталістычныя прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і шырокім яе падзеле. Мануфактура з’яўлялася пераходнай формай вытворчасці ад рамяства да фабрыкі. У адрозненне ад цэха на мануфактурах выкарыстоўвалася наёмная праца і існаваў яе падзел. Мануфактуры ўзнікалі перш за ўсё ў малых гарадах і мястэчках, таму што ў буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі цэхі. Першыя мануфактуры з’явіліся ў 10 -30-х гг 18 ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая скляныя мануфактуры (у мінскай вобласці) шырокую вядомасць набылі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў, у Карэлічах – ткацкая (шпалеры, абрусы, палатно для аббіўкі сцен)

30. Уключэнне бел.зямель у склад Расійскай Імперыі ў выніку падзелаў РП. Паўстанне Т.Касцюшкі.

РП у 18 ст была слабой дзяржавай як у ваенных умовах, так і ва ўладзе. Кароль і князь не маглі вызначыць галоўныя задачы для дзяржавы, таму абапіраліся на сойм, але і ён быў не надзейны. Адна з прычын падзелу РП заключалася перш за ўсё ва ўнутрыпаліт. становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася як паліт. крызіс або бязладдзе. Такі стан стаў вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сейма яшчэ з другой пал. XVIст. дзейнічала права “ліберум вета”. Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сейма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сейма спынялася. З 1652 па 1764г. па гэтай прычыне былі сарваны 48 сеймаў з 55. Другой з прычын з’явілася тое, што барацьба народаў ВКЛ за св. дзяражаўнасць аслабляла РП і ў эк., і ў паліт. адносінах. У гады Паўночнай вайны (1700-1721) РП стала “заездным дваром і карчмой” для іншазем-ных войскаў. Такое ўнутрыпаліт. становішча дазволіла суседнім дзяржавам умешвацца ў яе ўнутр. справы. Цяжкае становішча РП скарысталі яе суседзі – Расія, Прусія і Аўстрыя. Усе тры дзяржавы імкнуліся да новых тэрытарыяльных захопаў, былі зацікаўленыя ў падзенні Рэспублікі. Пасля доўгіх перагавораў Расія, Прусія і Аўстрыя прыйшлі да рашэння падзяліць паміж сабой землі РП.

Першы падзел 1772г. – частка земляў Польшчы адышла да Аўстрыі і Прусіі, усх. Частка Віцебскай вобласці, усх.частка Гомельскай і ўся Магілёўская – да Рас.Імперыі. 3 мая 1791г. была абвешчана Канстытуцыя, першая ў Еўропе. Яна ліквідавала падзел РП на ВКЛ і Польшчу. Канстытуцыя закладвала аснову для вывядзення краіны з паліт. крызісу.

У студзені 1793г. - другі падзел РП. Уся цэнтральная частка Беларусі адышлаў склад Рас.Імперыі. Спробай захаваць незалежнасць РП стала паўстанне 1794г. на чале з ураджэнцам Бел. генералам-лейтэнантам Т.Касцюшкам. У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Ясінскі. Але паўстанне было падаўлена рас. войскамі пад кіраўніцтвам Суворава.

У 1795г. было падпісана пагадненне аб трэцім падзеле РП. Да Расіі адышлі ўсе бел.землі.

31.Асаблівасці сац.-эк. развіцця Б. і асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Б. пасля уключэння у склад Рас. имперыі.

Пасля 3 падзелау РП да Расіі былі далучаны бел. земли з насельництвам больш 3 млн чал. На працягу кароткага тэрмину часу царызм ожыцяўляў рад мерапрыемстваў, каб умацаваць сваю уладу.

1.Тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел зямель ВКЛ, ствараліся генерал-губернатарствы. Літоўская (Мінская, Гродненская, Віленская), Беларуская (Віцебская, Магілёўская)

2.Прысяга Екацерыне 2. Усе саслоўі, якія мелі землі, павінны былі прысягнуць Екацерыне 2. Тыя, хто адказаўся атрымалі тэрмін 30 дзён, каб з’ехаць за мяжу дзяржавы.

3.Разбор шляхты. – прадстаўленне дакумента на валоданне зямлі. Хто не прадстаўляў дакументаў, тых пераводзілі ў саслоўе сялян.

4.Паўстанне 1831 г.(ўдзельніки паўстання лішыліся земляў, было вырашана накіраваць на бел.землі ваеначальнікаў, якія прадстаўлялі расійскую палітыку на нашых землях.)

5.Быў заменены падатак падымны на падушны.

6.Уніяты(80 % веруючых) пераводзілі прымусова ва праваслаўе

7.1840 г – адмена назвы ВКЛ, увядзенне назвы паўночна-заходні край. Замена расійскімі законамі 1588 г 3 статута

8.Увядзенне яўрэйскай аселасці.

 

 

32. Крызіс феадальна-прыгонніцккай сістэмы,адмена прыгоннага права на Б.

Прычыны адмены прыгон. права:

1.Сац.-эк. адсталасць, незадавол. сял. у выніках працы.

2. Ваенна-тэхн. адсталасць, паражэнне у Крым. Вайне

3. Жаданне урада прадухіліць сял. бунт шляхам рэформы.

Паступ. выспявала думка правесці рэф. “зверху”,не чакаючы пакуль яе правядуць “знізу”. Прадугледжвалася захаваць права уласнасці дваран-памешчык. на зямлю, а сял. даць асабістую вольнасць без надзялення іх зямлею. Адмена прыгон. права- сведчанне працэсу мадэрнізацыі, пераход ад феадал. да бурж. адносін. 19 лютага 1861г. Алякс. 2 быу падпіс. Маніфест аб адмене прыгоннага права. Памешч. страцілі паліцэйскую і суд. уладу над сял., вызваляліся ад усякай адказнасці за выплату сял. падаткау і выкананне павіннасцей на карысць дзярж.. За гэта адказвалі самі сял. на аснове “кругавой парукі”(калектыунай адказнасці). Сял. не атрым. зям..пры раздзеле зям. памешч. пакінулі сабе самыя лепш. зем., што прывяло да церазпалосіцы. Парадак размеркавання зямлі замацоувауся у “устауных граматах”. Сял. за свой зям. надзел на працягу 9 г. выплачвау грошы памешч., так каб ен паклаушы яе у банк пад 6% гад., мог атрым. штогод сумму роуную гад. чыншу, які ен атрымлівау да рэф.. 20%-сял. плацілі памешч., 80%-дзярж. На прац. 49г. сял. павінны дз.выплаціць гэтую сумму, і працэнты за пазыку.да поунага выкупу зям. сял. лічыліся “часоваабавязаннымі”Вынікі: памешчыкі на тэр.Б трымалі больш паловы зям..

33. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Будаўніцтва чыгунак, фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства ў другой палове 19 ст.

19 ст. Характэрызуецца рэзкім пад’ёмам сельскай гаспадаркі, эканомікі ва ўсім міры.У Расійскай Імперыі назіраліся змены ў палітычным жыцці. Бел. 60-90 гг. вызначалася прамысловай рэвалюцыяй.,якая прыйшла сюды разам з развіццем капитализму. Развиццё прамысловасці сведчыла аб тым, што побач з феадал. сац-эканам. укладам ўзнікае капиталистычны. Гэтыя суадносины были прыкладна 63% (эк-ка) супраць 37%(капит-ы шлях развицця). машынная вытворчасць патрабавала высокаквалификаваных майстроу, таму прымусовая праца неписьменных прыгон. сялян, якая пераважала на памешчыцких прадпрыемствах, пачала саступаць месца выкарыстанню квалификаванай вольна-рабочай силы на гарадских прамысловых прадпрыемствах. Пасля вайны 1812г назіраўся хутки рост гараоў и их насяленне. Тлумачыўся ён не стольки эканам. фактарами, кольки існаваннем “мяжы яурэйскай аселасци”. Важную ролю у працэссе урбанизацыи Б. адыгрывали мястэчки. Пераважная большасць мястэчак належала памешчыкам. Перавод вёски у разрад мястэчка патрэбна было атрымаць дазвол у губернатара. Да сяр 19 ст. істотную ролю у таварна-грашовых адносінах адыгрывалі кирмашы. Яны праводзилися у мястэчках и гарадах у пэуныя дни, звязаныя з царк. святами. У 1862г. на паун.-зах. частцы бел. тэрыторыі пракладзена 1 чыгунка Пецярбург-Варшава, якая праходзила праз Вильню, Гродна, Беласток.У 1880-1890 г. пачаўся рух па Палеских чыгунках,якія уключалі. Станцыі Мазыр, Кобрын, Жабинка, Пінск,Лунинец,Гомель, Брэст.

34. Расійскі шлях паліт. мадэрнізацыі. Буржуазные реформы 60-70 гг. 19ст., асаблівасці іх правядзення на Беларусі.

Буржуазныя рэформы распачаліся ў 1862 г. Ваенная рэформа- замяна рэкруцкай павіннасци на 15 гадовы тэрмін службы (7 гадоў на сушы, 8 гадоў у флоце)Тыя, хто закончыў Вуз, служылі 6 мес. На прызыў не шлі святары.Земская рэформа 1864г.: выбранне кіруючых органаў.Існаваў маёмасны цэнз. Земствы ахоўвалі здароўе, займаліся гаспадаркай і асветай. Судовая рэформа 1864г.- Прадугледжвала ўвядзенне інстытутаў адвакатуры і судоў прысяжных. Школьная рэформа 1864г.- ўводзілася сістэма розных ступеняў навучання: пачатковыя(вучылішча і царкоўныя школы), сярэднія(класічныя і рэальныя гімназіі). Гарадская рэформа 1875г. абвяшчала прынцып усесаслоўнасц пры выбарах органа гарадскога самакіравання- гарадской думы, гарадской управы, збіраліся падаткі з гараджан.Цэнзурная рэформа 1865г.- пашырала друкаванне(газета Мінскі лісток 1886г.) У 1880-1890г. Адбыліся контр-рэформы, якія звялі на нет усе рэформы. Яна яшчэ больш урэзала ўсе правы, якія былі пры рэформах.

 

 

35.Шляхецкія паустанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў бел. губернях. Паўстаннее 1830-1831 гг. Паўстанне К.Калиноўскага 1863г.

У лістападзе 1830г. у Варшаве шляхецкімі рэвалюцыянерамі было паднята паўстанне супраць расійскага панавання. Галоўнай прычынай паўстання была незадаволенасць шляхты падзеламі РП, парушэнне расійскімі уладамі польскай Канстытуцы 1815г. Польская шляхта імкнулася дабіцца незалежнасці РП у межах 1772г.Найбольш радыкальная частка арыстакратыі ажыцяшленне сваіх мэтаў звязвала з падрыхтоўкай і паўстаннем супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян.Іх называлі чырвонымі. Частка буйных памешчыкаў, якія спадзяваліся дасягнуць сваёй мэты без удзелу сялян называліся белымі.Кіраўніком белай плыні рэвалюцыянераў быў Вікенцій Канстанцін(Кастусь) Каліноўскі. Ён паходзiў з сям’i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю і стаў восенню 1862г. Старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта.. Выдаў разам з Ражанскім і Урублёўскім 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”.Паўстанне было намечана на лета 1863г. Расійскае самадзяржаўе пранюхала пра гэта, таму сталі прызываць у армію тых, хто хацеў удзельнічаць у паўстанні. Паўстанне пачалося ў студзені 1863г. Чырвоныя хацелі падняць народнае паўстанне, звергнуць самадзяржаўе.Выступалі за дамоўленнасць з урадам Англіі і Францыі(каб Англія зрабіла націск на Расійскую дзяржаву, каб яны адказаліся ад зямель, якія адышлі ў склад Расійскай Імперыі пасля 3 падзелу Рэчы Паспалітай. Паўстанне было разгромлена. Каліноўскі стаў рыхтаваць новае на вясну 1864г. Але адзін чалавек не вытрымаў дапросаў і расказаў, дзе хаваецца Каліноўскі. Яго схапілі і арыштавалі. Там ён напісаў Пісьмо з-пад шыбеніцы.

36.Народніцкі и сац-дэмакрат. рух на Б. ў 2 пал.19-пач.20 ст.

Народніцкі Рух звязаны з народнымі арганізацыямі ў Пецярбургу ў 1876г. У 1877 г. Утварыўся гурток, якім кіраваў Велер. У 1879 г. Утварыліся дзве арганізацыі Чорны перадзел і Народная воля. Чорны перадзел выступала за адбіранне зямлі ў памешчыкаў і аддачу яе сялянам.лідар арганізацыі – Пляханаў.У Пецярбургу і ў Маскве былі рэпрэсіі супраць гэтай арганізацыі. Народная воля набывала вагу. 1 сакавіка 1881 г.- тэрарыстычны акт супраць імператара Аляксандра 2.(Ігнат Грынявіцкі)У 1884 г. Створана арганізацыя гоман (марчанка, Ратнер)Утвораная ў Вільні ў 1897 г. Партыйная арганізацыя – Бунд – усеагульны яўрэйскі рабочы саюз. У 1898 г. – РСДРП – расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя ў Мінску.У 1902 г.ПСР – партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў(эсэры). Стваральнікі і кіраўнікі: Луцкевічы, Іваноўскі, Бурбіс, Лёсік, Буйло, Ластоўскі, Колас, Цётка.

37.Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламантарызму.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку 20 ст.

У пач. 20 ст супярэчнасці ў грамадстве абвастрыліся таксама ў сувязі з эканамічным крызісам 1901-1903 г. і паражэннем царскай Расіі ў Руска-японскай вайне 1904-1905 г. Такім чынам, існаванне буйнага памешчыцкага землеўладання і неабходнасць расчысціць зямлю для свабоднага развіцця капіталізму, наяўнасць у пач. 20 ст. такога найбуйнейшага перажытку сярэднявечча, як царскае самадзяржаўе, нявырашанасць нацыянальнага пытання прывялі да рэвалюцыі 1905-1907 г. Яна з’яўлалася буржуазна-дэмакратычнай. Чарговым этапам дэмакратычных пераўтварэнняў на шляху ўсталявання буржуазных адносін стала рэвалюцыя ў лютым 1917 г. Яна была выклікана таксама 1 сусветнай вайной і яе трагічнымі наступствамі.У Расіі бурж.дэм рэвалюцыя прайшла ў некалькі этапаў: у 1905-1907 г, і ў лютым 1917 г. Яны вырашалі задачы дэмакратычнага характару: звяржэнне самадзяржаўя, ліквідацыя феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, буйнага памешчыцкага землеўладання, знішчэння нац. прыгнёту,выхадам краіны з вайны шляхам заключэння дэмакратычнага міру. Крывавая нядзеля 9 студзеня (растрэляна мірняе шэсце),весна-лета эканамічныя забастоукі, кастрычнік-усерасійская стачка.17 кастрычника 1905г.-маніфест Мікалая ІІ(дзярж. дума-заканадаучы орган,свабода друку, слова, сходаў) 18.10.1905г.Мінск-Курлоускі растрэл мітынга(так сама у Віцебске).Сялянскі рух расце(в. Пінкавічы-пад кіраун.Я.Коласа), салдацкі рух расце(у Бабруйскай,Брэсцкай крэпасцях,Баранавічы).Снежань 1905г.-кульмінацыя(на Беларусі падаулены выступленні).1906г.-спад руху рэвалюцыі.

38.Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў 17-19 ст. Фарміраванне самасвядомасці бел. народа.

Этнічны склад насельніцтва ў 17-19 ст па падліку даследчыкаў: ліцвінаў-73%, яўрэі-13,8%, ўкраінцы(паларосы)-4,7%,рускія-4,3%, палякі-2,5%, цыгане-0,5%, татары-0,5%, усе іншыя-0,7%(жамойты, латышы, немцы, фіны)Пасля Люблінскага сойма1569 г. пашырылася паланізацыя.Магнаты ВКЛ праводзілі палітыку ліцвінскага сепаратызму.Радзівілы, Сапегі, Вішнявецкія размаўлялі на роднай бел.мове і мелі дачыненне да развіцця бел.культуры.Яны стараліся, каб улыў палякаў зменшыўся. Калі бел.землі ўвайшлі ў склад Рас.імперыі, то праводзілася русіфікацыя. Распачалі апазіцыйны рух супраць расійскага самадзяржаўя. Па-першае, прыгоннае права тармазіла развіццё краіны. Першы рух, які вызначыўся як апазіцыйны супраць прыгоннага права – декабрысцкі.Мікіта Мураўёў узначаліў декабрысцкі рух у Мінску. Таварыства філаматаў(аматары навукі)-1817 г.створана пры Віленскім універсітэце (удзельнікі – Сыракомля, Міцкевіч, Руцкевіч, Дамейка)У 1820 г. Студэнты аддзяліліся ад філаматаў і стварылі іншае таварыства-прамяністы, узначаліў яго Томас Жан.Яно займала вельмі радыкальнае становішча.Выступалі за пашырэнне праў беларусаў, супраць расійскага самадзяржаўя. Але іх расфатміравалі і замест стварылі філарэтаў (аматараў дабразычнасці).Праводзіліся праверкі, філаматаў і філарэтаў арыштавалі, накіравалі ў салдаты, таварыствы разагналі, а універсітэт зачынілі. На яго базе стварылі мед.акадэмію.У 1836 г. Мед.акадэмія заснавала таварыства – дэмакратычнае таварыства, заснавальнік і кіраўнік – Франц Савіч

42.Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства.Складванне бел.літаратурнай мовы.Першыя праявы бел.нац. ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных іследаванняў.

Стан навуковых ведаў у пач. 20ст. Вызначыўся развіццём беларусазнаўства. Гістарычныя даследванні былі прадстаўлены працамі вядомага гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага, які абгрунтаваў палажэнне аб існаванні самабытнага бел.народу(этнасу).У пач.20 ст. Быў зроблены значны крок у распрацоўцы нац. Канцэпцыі гісторыі Беларусі. Так, Вацлаў Ластоўскі напісаў Кароткую гісторыю Беларусі.Шырокую вядомасць атрымалі працы па гісторыі славянскіх народаў Уладзіміра Пічэты.Этнаграфічныя даследаванні праводзіліся ў гэты час на Магілёўшчыне Еўдакімам Раманавым.Найбольш значным навуковым укладам у далейшае развіццё беларусазнаўства стала трохтомнае даследванне акадэміка Яўхіма Карскага.Ён даў навуковае абгрунтаванне нац.самабытнасці беларусаў, як асобнага славянскага народа, распрацаваў этнаграфічную тэорыю паходжання бел.народнасці.Аркадзь Смоліч- аўтар кнігі Геаграфія Беларусі, стала славутым навукова-папулярным апісаннем нашай зямлі.

39. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на Беларусі ў 16-17 ст. Брэсцкая царкоуна - рэлігійная ўнія.Рэфармацыя і контрэфармацыя, фарміраванне ўніяцкай царквы.

988 г. – Уладзімір Святаславіч прыняў хрысціянства на русі. Канстанцінопаль хацеў, каб у Кіеве заснавалі мітраполію. У 13 ст. Суздальскае, Тверскае, Маскоўскае княствы былі заваяваны мангола-татарамі.У 1589 г. Патрыярх канстанцінопальскі Ерамей прыехаў у Маскву і правазгласіў яе ўсеярусійскім патрыяршэствам. Заснаваны мітраполіі: у Кіеве і ў Маскве, прытым Масква забрала назву Русь сабе. Рабы Божыя і рабы царскія – крэсцьяне. Адбываецца суперніцтва паміж царквой і дзяржавай. Мітрапаліт кіеўскі Рагоза сабраў епіскапаў Ецэя і Гогаля, яны вырашылі ініцыяваць аб уз’яднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай. Было вырашана, што абрады застаюцца праваслаўныя. 1596 г. – перамовы ў Брэсце (падпісаны). Набажэнствы праводзілі на роднай мове. Клімент 8 зацвердзіў гэтыя аб’яднанні і ўтварылася ўніяцкая царква, або грэка-рымская. У 17-18 ст. на бел.землях 80 % ўніятаў. У 1839 г. Мікалай 1 наладзіў Полацкі царкоўны сабор і адмяніў уніяцтва, а ўніяты прымусова пераводзіліся ў праваслаўных. Рэфармацыя пачалася ў 16 ст. Гэта падзея адносіцца да адраджэння.Каталіцкая царква страціла сумленне, раздаваліся індульгенцыі(бумага аб адпушчынні грахоў) Адбываліся пратэсты супраць каталіцкай царквы ў зах. Еўропе, пратэстантаў сжыгалі на кастры.Марцін Лютар выступаў супраць і раіў людзям палпарадкоўвацца герцагам. Лютаранская царква лічыла, што неабавязкова наведваць касцёлы, галоўнае маліцца. Бацькі бел.рэфармацыі – Мікалай Радзівіл Чорны і Ян Чадроўскі.

40. Канфесійная сітуацыя на бел.землях у 19-пач. 20 ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы.

Хаця некаторая частка бел.-укр.насельніцтва і падтрымала ідэі ўніі, то праваслаўе яе адвергла.Нягледзячы на тое, што ўнія мела духоўна-культурныя карані ў жыцці бел. І укр. Народаў, яе брэсцкі варыянт, які гатаваўся ў тайне ад большасці людзей меў ярка выражаны палітычны акрас.Ён прадугледжваў знікненне праваслаўя, як самастойнага рэлігійнага вераіспаведвання.Указамі Екацярыны 2 ад 1772 г. Католікам і ўніятам была дана свабода вераіспавядання, пры тым, што яны не будуць схіляць да сваёй веры праваслаўных.Гэта свабода абмяжоўвалася, правіцельства і праваслаўныя іерархіі рабілі ўсё, каб павярнуць уніятаў да рэлігіі продкаў. У выніку на працягу 1781-1783 г. у праваслаўе перайшло каля 200 тыс. уніятаў. Пасля другога падзелу РП 1793 г. пачынаецца рашучае наступленне на ўніятаў.Па ініцыятыве Екацярыны 2 была распрацавана праграма паступовай ліквідацыі ўніі.Але асноўная частка ўніятаў моцна трымалася свайго вераіспаведання.Але пры Екацярыне 2 ў праваслаўе было пераведзена 1,5 млн.уніятаў, але столькі ж пажадалі застацца ў сваёй веры.12 лютага 1839 г. ва ўніяцкім саборы у Полацку пад націскам царскага правіцельства быў падпісаны акт аб добраахвотным прыяднанні ўніятаў да праваслаўнай царквы. Пасля прыняцця правіцельствам дэкрэта аб верацярпімасці 17 красавіка 1905 г. Пачаўся масавы пераход праваслаўных беларусаў, былых уніятаў, у каталіцтва.

41.Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца бел.культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэссе.

Развіццё культуры Беларусі ў 16-17 ст. атрымала назву Беларускае Адраджэнне.Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.).нарадзіўся ў Полацку, дзе і вучыўся. Скончыў Віленскую гімназію і Кракаўскі універсітэт. Двойчы стаў доктарам навук(ступень бакалаўра і палучыў званне доктара медыцынскіх навук). У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі. У 1520 г. Скарына пераехаў у Вільню, дзе ў 1522 г. выйшла ў свет зборнік рэлігійных і свецкіх твораў- Малая падарожная кніга Зборнік был больш даступным шырокаму колу насельніцтва.Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў.Ф. Скарына ўнёс уклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы. Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы, Італіі. Знаходзячыся ў Рыме, па замове папы Рымскага ён стварыў на лацінскай мове сапраўдны гімн Бацькаўшчыне-Песня пра зубра.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-01-13; Просмотров: 1002; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.055 сек.