Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПЫТАННЕ №1




Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1920-30-я гг.

Беларусізацыя: культурнае адраджэнне краіны.

Сацыялістычная індустрыялізацыя і калектывізацыя: прычыны, ход, вынікі.

Пераход ад “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі. Утварэнне СССР.

Занятак № 20

ТЭМА: «Савецкая Беларусь у 1920-30-я гг. Станаўленне новага ўкладу жыцця»

 

 

Пытанні да вывучэння новай тэмы:

 

Палітыка “ваеннага камунізму”, якя ўсталявалася на Беларусі ў першыя часы савецкай улады і ў гады грамадзянскай вайны, выклікала вялікую незадаволенаць насельніцтва. Негатыўны настрой насельніцтва супраць бальшавікоў усё больш і больш набываў моц. У сацыяльным плане была ўсталявалася крытычная сітуацыя: рост збяднелага насельніцтва.

Такім чынам, склалася неабходнасць у змяненні палітычнай тактыкі бальшавікоў, каб не дапусціць масавага пратэсту з боку той часткі грамадства, якое прывяло іх да ўлады.

На Х з’ездзе РКП(б) 15 сакавіка 1921г. быў прыняты курс на новую эканамічную палітыку.

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа)было перш за ўсё звязана зімкненнем аднавіць разбураную вайной эканоміку. У1921 г. было прынята рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку і аб'яўляўся сялянам загадзя, напярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніна з'явіліся лішкі прадуктаў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаўшы за гэта грошы ва «ўласную кішэню», 6о ў краіне ўводзілася свобода гандлю. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць сялянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла да 1927г. поўнасцю аднавіць сельскую гаспадарку Асаблівасцю ў яе развіцці стала павелічэнне колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях.

Элементам НЭПа стала таксама развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі — добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вырошчванні ўраджаю і арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утвараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Развіццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквідадыі розных грашовых адзінак, што існавалі раней, і ўвядзенне ў СССР у 1924. новай грашовай адзінкі — савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў.

У снежні 1920г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО). Згодна з адпаведным планам, на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 20-х гт. XX ст. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Першай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выкарыстоўвала торф. Электрастанцыі з'яўляліся крыніцай энергіі для прамысловых прадпрыемстваў, што яшчэ адбудоўваліся. Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны і машынабудаўнічы заводы, хрусталёвы завод «Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя і гарбарныя заводы. У 1924г. прамысловасць перавысіла даваенны ўзровень развіцця.

 

1918-1921гг. Палітыка “ваеннага камунізму” 1921-1926гг. Новая эканамічная палітыка
Харчразвёрстка Натуральны абмен Змяншэнне ролі грошай Дзяржаўная ўласнасць Прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай Харчпадатак Свабода гандлю Грашовая рэформа Дазвол дробнай прыватнай уласнасці Развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі Дапушчэнне замежнага капіталу

Новая эканамічная палітыка была заяўлена часовай, так як неабходна было ў хуткі тэрмін аднавіць эканоміку краіны. Адыходзячы ад прынцыпаў сацыялістычнага развіцця, бальшавікі хацелі пры дапамозе прыватнага капіталу, замежных інвестараў, адасобленых вытворцаў стварыць умовы для развіцця сацыялізму.

Пераломным для дзейнасці прыватнай гаспадаркі стаў 1926-27 гаспадарчы год. 8 верасня 1926г. СНК СССР прыняў пастанову аб “максімальныя падаткаабкладанні прыватнага капіталу” і пачатку адзяржаўлення дробнай вытворчасці і гандлю, што фактычна вызначыла адмену непа. У далейшым стала відавочна, што адмена нэпа адмоўна адбілася на эканамічным стане дзяржавы, але палітычныя мэты і ідэалы былі больш прыярытэтнымі.

 

Важнейшым крокам у працэсе станаўлення савецкай дзяржаўнасці з’яўлялася ўтварэнне СССР. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР угады НЭПа было звязана з далейшым вырашэннем нацыянальнага пытання. Заключанае ў гады грамадзянскай вайны саюзнае пагадненне — дагавор аб ваенна-палітычным союзе савейкіх рэспублік ад 1 чэрвеня 1919г. — ужо не адпавядала існуючаму становішчу. Таму з лета 1922г. пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэтных формаў аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I, В. Сталін выступіўз ідэяй аўтанамізацыі паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны был абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гзты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусь У. I. Ленін прапанаваў іншую форму адзінства — федэрацыю, у якую на раўнапраўнай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі.

30 снежня 1922г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Союза Саецкіх Сацыялістычных Рэспублік — СССР, таксама ўдзельнічалі ў стварэнні краіны РСФСР, УССР, ЗСФСР. Такім чынам БССР аб'ядналася на раўнапраўных асновах з іншымі рзспублікамй СССР стаў адзінай дзяржавай, якая склалася з некалькіж краін, мела моцнае цэнтральнае кіраўніцтва, адзіныя грошы, войска, праводзіла адзіную знешнюю палітыку.

Аднак, тэтыторыя БССР не дпавядала стану рэспублікі па сваёй колькасці. З гэтай нагоды 3 сакавіка 1924г. Прэзідыум ЦВК СССР і Усерасійскі ЦВК прынялі пастанову, па якой да Беларусі адыходзілі 15 паветаў і асобныя воласці Віцебскай, Гомельскай і Смаленскіх губерняў.

У 1926г. былі далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы. Такім чынам, амаль што ўсе ўсходнебеларускія землі былі далучаны да БССР у 1924г. і 1926г., аднак, не ўсе этнічныя землі Беларусі атрымалі магчымасць існаваць у адзінай дзяржаве, так як заходнія землі былі ў складзе Польшчы.

 

 

Важнай з’явай стала прыняце Канстытуцыі БССР на VIII з’яздзе Саветаў 11 красавіка 1927г. прычынамі прыняцця яе стала ўтварэнне СССР, прыняцце Канстытуцыі СССР, узбуйненне тэрыторым БССР у 1924г. і 1926г. У Кастытуцыі дакладна вызначаўся яе класавы характар, уласнасць дзяржавы на сродкі вытворчасці і камунікацыі, Для агульнага кіраўніцтва БССР (арт. 40) утвараўся СНК, выканаўчыя камітэты і Саветы. СНК быў адказны перад Усебеларускім з’ездам Саветаў і з’ездам Саветаў ЦВК БССР. У адрозненне ад Канстытуцыі 1924г. і 1919г., рэдакцыя 1927г. змяшчала “Агульныя палажэнні”, дзе замацоўваліся асноўныя дэмакратычныя правы і свабоды, абавязкі грамадзян БССР.

 

Схема павінна мець наступны змест:

1. Усебеларусуі з’езд Саветаў - вярхоўная ўлада у краіне. Складаўся з прадстаўнікоў гарадскіх Саветаў і акруговых з’ездаў Саветаў, або выбіраліся непасрэдна раеннымі з’ездамі Саветаў (ст. 26).

2. ЦВК БССР- ажыццяўляў вярхоўную ўладу паміж з’ездамі (ст. 3). Выбіраўся Усебеларускім з’ездам Саветаў у колькасці ўдзельнікаў, вызначаных з’ездам (ст. 27).

3. Прэзідыўм ЦВК БССР - вышэйшы заканадаўчы, распарадчы і кантраліруючы орган (ст. 34). Выбіраўся ЦВК БССР.

4. СНК БССР - агульнае кіраванне БССР (ст. 37). Утвараўся ЦВК БССР (ст. 37).

 

Навучэнцы фіксуюць прапанаваную выкладчыкам схему склада СНК БССР:

1. Вышэйшы Савет Народнай гаспадаркі.

2. Народны камісарыят фінансаў.

3. народны камісарыят працы.

4. народны камісарыят гандлю.

5. народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі.

6. народны камісарыят земляробства.

7. народны камісарыят унутраных спраў.

8. народны камісарыят юстыцыі.

9. народны камісарыят асветы.

10. народны камісарыят медыцынскай аховы.

11. народны камісарыят сацыяльнага забеспячэння.

12. цэнтральнае статыстычнае кіраванне.

13. дзяржаўнае палітычнае кіраванне.

 

Такім чынам, беларуская дзяржаўнасць развівалася ў складаных і супярэчлівых умовах. З аднаго боку, мерапрыемствы нэпа дазволілі краіне набыць пазітыўны тэмп развіцця, а з другога, палітычнае саперніцтва і пачатак складвання таталітарнай сістэмы не дазволілі ў значнай меры разгарнуцца дэмакратычным асновам.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 577; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.