Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПЫТАННЕ № 2




 

Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР, як і ў цэлым у СССР, тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці і з'яўлялася часткай працэсу мадэрнізацыі савецкай краіны. СССР, з'ўляючыся адзінай сацыялістычнай краінай у свеце, імкнуўся дагнаць і перагнаць развітыя індустрыяльныя краіны па ўзроўні прамысловага развіцця. Гэта таксама забяспечвала ўмацаванне яго абараназдольнасці. Таму індустрыялізацыя ў СССР была звязана перш за ўсё з развіццём цяжкай прамысловасці, г. зн. вытворчасці станкоў, машын, абсталявання. Курс на прыняцце сацыялістычнай індустрыялізацыі быў прыняты ў снежні 1925г. на XIV з’ездзе ВКП(б).

Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР было звязана з развіццём лёгкай прамысловасці, г. зн. перапрацоўчай, і з вырабам тавараў народнага спажывання. 3 улікам гэтай асаблівасці ў першыя гады індустрыялізацыі асноўная частка грашовых сродкаў укладалася ў развіццё харчовай, гарбарнай тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).

У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), зго дна з якім Прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машьшабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты.

На працягу другой і трэцяй пящгодак (1933-1937,1938-1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейнымі аўтарамонтным ааводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі і інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць.Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва.

Індустрыялізацыя, якая праводзілася ў СССР па прапанове I. Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі, атрымала назву « звышіндустрыялізацыі». Яе лозунг — «Пяцігодку — у чатыры гады». Тэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы.

Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым і хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы),якое пачалося з 1928г. Яшчэ да калектывізацыі, у гады новай эканамічнай палітыкі (НЭПа), у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася ў розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая і збытавая. Узнікалі і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад, вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усё гэта адпавядала распрацаванаму У. Леніным кааператыўнаму плану, асноўнымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых да найбольш складаных формаў кааперацыі. Курс на калектывізацыю быў прыняты ў снежні 1927г. на XV з’ездзе ВКП(б).

Каб знайсці сродкі для правядзення “звышіндустрыялізацыі” былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю што выклікала нежаданне сялян прадавацъ хлебна нізкай цане. Узнік так званы хлебны крызіс 1928—1929 гг. у якім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Пачалі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі (адбірання) збожжа.

3 лета 1929г. сталі паскорана і прымусова стварацца калгасы калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалася не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выкдікала масавае нездавальненне сялян. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў які выступаў за прынцыпы добраахвотнасціі паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі. Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактаркыя станцыі (МТС), а пры іх палітычныя аддзелы {палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізадыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве. Па сутнасці працэс калекгывізацыі меў прымусовы характар. Замест добраахвотнай кааперацыі, пры якой калгас лічыўся вышэйшай формай кааператыву, адбылася суцэльная калектывізалыя, якая завяршылася ў гады другой пяцігодкі. У выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з формаў дзяржаўнай уласнасці.

Аднак, пастаяннае фарсірванне тэмпаў калектывізацыі прывёў да значнага ўзрастання незадаволенасці сярод сялянства. Каб прадухіліць уанфлікты, 14 сакавіка 1930г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову “Аб барацьбе са скрыўленнямі парілініі ў калгасным руху”, 17 красавіка - “Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху”.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 372; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.