Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Маскоўская бітва. Крах «бліцкрыга»




Германскае кіраўніцтва разумела палітычную і стратэгічную важнасць Масквы і звязвала з яе захопам вырашальны поспех у вайне. З першых дзён праціўнік выкарыстоўваў авіяцыю, якая павінна была не толькі нанесці значны матэрыяльны ўрон, але і дэмаралізаваць жыхароў сталіцы. У налётах на Маскву немцы задзейнічалі каля 270 бамбардзіроўшчыкаў з найбольш падрыхтаванымі лётчыкамі. Многія экіпажы ўзначальвалі старшыя афіцэры ваенна-паветраных сіл Германіі. Першы налёт на горад быў здзейснены ў ноч з 21 на 22 чэрвеня 1941 г. Каля 220 бамбардзіроўшчыкаў чатырма калонамі набліжаліся да Масквы, але своечасова былі заўважаны пастамі супрацьпаветранай абароны. Амаль 5 гадзін цягнулася барацьба з самалётамі праціўніка. У першую ноч вайны былі знішчаны 22 варожыя самалёты і каля 15 — у наступную. 3 ліпеня 1941 па красавік 1942 г. фарміраванні германскіх ваенна-паветраных сіл ажыццявілі каля 8 тыс. самалёта-вылетаў на Маскву. Аднак толькі 234 бамбардзіроўшчыкі (3 % ад іх агульнай колькасці) змаглі прарвацца да горада і скінуць 1610 фугасных і каля 100 запальных бомбаў. За спробу знішчыць савецкую сталіцу вораг заплаціў сваю цану: 952 бамбардзіроўшчыкі былі збіты, а 130 атрымалі пашкоджанні. Тым не менш, у кастрычніку-лістападзе 1941 г. на Маскоўскім напрамку склалася вельмі напружанае становішча: група армій «Цэнтр» пачала буйнамаштабную аперацыю «Тайфун». Гітлер патрабаваў ад германскіх войскаў як мага хутчэй пачаць наступленне і любой цаной авалодаць Масквой. Праз тыдзень з пачатку аперацыі германскае вярхоўнае камандаванне паведамляла аб паспяховым развіцці наступлення. Але ў канцы кастрычніка ў аперацыі «Тайфун» адбыўся збой. Сярод прычын такога становішча, паводле слоў генерала вермахта Г. Блюментрыта, была «руская ваенная сіла». На працягу далейшых тыдняў супраціўленне савецкіх войскаў узмацнялася, напружанне баёў з кожным днём узрастала. 3 рэшткаў Заходняга і Рэзервовага франтоў 10 кастрычніка быў створаны новы Заходні фронт, задачай якога з'яўлялася абарона блізкіх подступаў да Масквы. Камандуючым фронту быў прызначаны генерал арміі Г. К. Жукаў. Калі ў другой палавіне кастрычніка праціўнік узнавіў наступленне на гэтым напрамку, яму зноў трэба было прарываць суцэльную лінію абароны. Немцы ўпарта рваліся да Масквы. 20 кастрычніка ў савецкай сталіцы быў уведзены стан аблогі. Горад быў умацаваны процітанкавымі «вожыкамі», надаўбнямі, барыкадамі. Сотні тысяч масквічоў бралі ўдзел ва ўзвядзенні ўмацаванняў. Большасць маскоўскіх заводаў не спынялі работу і перайшлі на выпуск ваеннай прадукцыі. Тэрмінова фарміраваліся новыя дывізіі апалчэнцаў, якія адразу ішлі ў бой. 7 лістапада 1941 г. на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад часцей Чырвонай Арміі. Пасля яго воіны адразу накіроўваліся на фронт. 15 лістапада германскае камандаванне пачало другое наступленне на Маскву. Надзвычай жорсткае супраціўленне сустрэў вораг у раёне Валакаламска. 16 лістапада было адзначана подзвігам 28 герояў-панфілаўцаў 316-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра I. В. Панфілава. У час танкавай атакі праціўніка каля раз'езда Дубасекава (на ўсход ад Валакаламска) малодшы палітрук 4-й роты В. Г. Клачкоў-Дзіеў звярнуўся да байцоў са словамі: «Вялікая Расія, але адступаць няма куды. За намі — Масква!». Апошняя спроба захапіць Маскву была здзейснена войскамі вермахта ў пачатку снежня 1941 г. Але і гэта наступленне, як і два папярэднія, правалілася. Гітлераўская стратэгія бліцкрыгу пацярпела пад Масквой пойны крах. Толькі з 16 лістапада да 5 снежня 1941 г. германскі вермахт страціў пад Масквой звыш 155 тыс. чалавек забітымі і параненымі, каля 800 танкаў, 300 гармат і каля 1500 самалётаў. 5-6 снежня 1941 г. пачалося контрнаступленне савецкіх войскаў пад Масквой. Да пачатку студзеня 1942 г. савецкія войскі прасунуліся на захад на 100-250 км. Яны вызвалілі ад захопнікаў Маскоўскую і Тульскую вобласці. У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі — генералы У. Р. Вашкевіч і М. М. Макаўчук, а таксама камандзіры часцей і злучэнняў А. А. Барэйка, Е. У. Дабравольскі, М. М. Мультан, I. Л. Рагуля, А. Дз. Церашкоў П. М. Чарнышоў. Контрнаступленне савецкіх войскаў, пачатак якому быў пакладзены пад Масквой у снежні 1941 г., перайшло ў агульнае наступленне і працягвалася да красавіка 1942 г. па ўсім фронце. За гэты час вораг быў адкінуты на захад ад Масквы на 350-400 км, было вызвалена 11 тыс. населеных пунктаў, у тым ліку звыш 60 гарадоў разгромлена да 50 дывізій ворага. Гэта было адно з самых буйных паражэнняў германскага вермахта. Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой азначаў поўны крах гітлераўскай стратэгіі «маланкавай вайны» і плана «Барбароса». Міф аб непераможнасці германскай арміі быў развеяны.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 647; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.