Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Першыя звесткі пра Літву




Тэма 1. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА.

ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Раздзел 3. УТВАРЭННЕ I СТАНАЎЛЕННЕ

Асноўная літаратура

  1. Арлоў У. Ефрасіння Полацкая. – Мн.: Маст. літ., 1992. – 220 с.
  2. Арлоў У. Таямніцы Полацкай гісторыі. – Мн.: Полымя, 2002. – С. 71 - 112.
  3. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапед. – Мн.: БелЭн, 1993. – 702 с.
  4. Беларусы. Т.4.: Вытокі і этнічнае развіццё. – Мн.: Бел. навука, 2001. – С. 27 - 36.
  5. Гісторыя Беларусі: У 2-х ч. Ч.1. Са стражытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый. – Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – С. 168 - 186.
  6. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь. – Мн.: Экаперспектыва, 2000. – С. 273 - 323.
  7. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т.1. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 304 с.
  8. Конан У.М. Беларуская культура: гістарычны нарыс (Х ст. – 1917 г.) // Адукацыя і выхаванне. – 1994. - №10. – С. 24 - 37.
  9. Лазука Б.А. Гісторыя мастацтваў: Вучэб. дапам. – Мн.: Беларусь, 1996. – С. 179 – 191.
  10. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн.: Экаперспектыва, 1997. – С. 5 - 19.
  11. Лявонава А.К. Старажытнабеларуская скульптура. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – С. 9 - 38.
  12. Мельнікаў А.А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына. Светапогляд. – Мн.: Бел. навука, 1997. – 462 с.
  13. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедыч. даведнік. – Мн.: БелЭн, 1995. – С. 12 - 36.
  14. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2-х ч. Ч. 1. – Мн.: Беларусь, 1994. – С. 104 - 113.
  15. Нікалаеў М.В. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў Х – ХVIII ст. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 239 с.
  16. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн.: Беларуская навука, 2003. – С. 13 - 51.
  17. Помнікі культуры: новыя адкрыцці: Зб. артыкулаў / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мн.: Навука і тэхніка, 1985. – С. 139 - 146.
  18. Помнікі старажытнабеларускай культуры: новыя адкрыцці: Зб. артыкулаў // АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мн.: Навука і тэхніка, 1984. – С. 10 - 9, 20 - 22.
  19. Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі: ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. – С. 48 - 58.
  20. Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. – Мн.: Полымя, 1993. – С. 27 - 40.
  21. Тарасаў С. Прылучэнне да хрысціянства // Бел. гістар. часопіс. – 1993. – № 1.
  22. Тарасаў С. Хрышчэнне Полацкай зямлі // Спадчына. – 1990. – № 3.
  23. Филист Г.М. Введение христианства на Руси: предпосылки, обстоятельства, последствия. – Мн., 1988.
  24. Яскевіч А. Падзвіжнікі і іх святыні: Духоўная культура старажытнай Беларусі. – Мн.: Полымя, 2001. – 365 с.
  25. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІІ – ХVIII ст.: Альбом / Склад. Н.Ф.Высоцкая. – Мн.: Беларусь, 1984. – №1 – 14, 80 – 100, 10 - 107, 123.
  26. Жывапіс Беларусі ХІІ – ХVIII ст.: Фрэска, абраз, партрэт: Альбом / Склад. Н.Ф.Высоцкая, Т.А.Карповіч. – Мн.: Беларусь, 1980. – №1 – 3.
  27. Иллюстрированная история Беларуси: с древности и до наших дней / Авт.-сост. И.П.Ховратович. – Мн.: БелЭн, 2000. – С. 14 - 40.
  28. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. – Мн.: Амалфея, 2000. – С. 12 - 25.
  29. Старажытная беларуская літаратура: Зборнік / Уклад. Л.С.Курбека, У.А.Марук. – Мн.: Юнацтва, 2002. – С. 23 - 99.

 


(другая палова XIII–XV ст.)

Літва згадваецца ў недатаванай частцы "Аповесці мінулых гадоў" у пераліку тых плямёнаў, што не адносіліся да Русі, але давалі ёй даніну. У 1009 г. у выніку адной трагічнай падзеі Літва трапіла на старонкі Кверлінбургскіх аналаў. Пад гэтай датай паведамлялася пра смерць епіскапа Бруна (Брунона), які, будучы ў змове з польскім каралём Баляславам Харобрым, пайшоў з васемнацаццю місіянерамі ў край не то прусаў, не то яцвягаў, каб схіліць іх да прыняцця хрысціянства, але быў забіты 9 сакавіка 1009 г. " на сумежжы Русі і Літвы ". Першая датаваная згадка пра Літву (як племя і этнічную тэрыторыю) на старонках усходнеславянскіх летапісаў адносіцца да 1040 г.

Было нямала спроб растлумачыць назву "Літва". Летапісы Вялікага княства Літоўскага выводзяць яе з лацінскіх слоў "літус тубус" (літус – берег, туба – труба), якімі ахрысцілі панямонскія землі рымляне, што нібыта перасяліліся сюды з Італіі. Паводле польскіх храністаў, назва ўтварылася ў выніку трансфармацыі слова Італія па схеме: Італія – Літалія – Літуанія – Летува – Літва (Я. Длугаш, Мацей з Мехава) ці ад імя аднаго з правадыроў рымлян – Літаона (М. Бельскі). Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што слова"літва" – вытворнае ад балцкага гідроніма "Ліетаўка" – назвы невялікай рачулкі, прытока Віліі. Другія лічаць, што гэты этнонім мае кельцкае паходжанне і азначае "прыбярэжная краіна"; трэція – што назва ўтварылася ад беларускай асновы ў значэнні "ліць", "зліваць", ад беларускага "лютвін" – люты і г. д.

Няма адзінай думкі сярод даследчыкаў і наконт тэрыторыі, якую займала тады Літва, бо ў розныя гістарычныя перыяды пад Літвой разумелі не адну і тую ж тэрыторыю і этнас. Адны лакалізуюць летапісную Літву ва ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай Рэспублікі (Летувы) і атаясамляюць яе з племем аўкштайтаў, другія – на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, трэція пераконваюць, што летапісная Літва займала землі паўднёва-ўсходняй Летувы і паўночна-заходняй Беларусі.

Так, М. Ермаловіч даказвае, што ў XII–XIII стст. тэрыторыя Літвы знаходзілася ў верхнім Панямонні – паміж Мінскам і Навагрудкам, Маладзечна і Ляхавічамі. Гэта быў адзін з буйнейшых “астравоў” балцкага насельніцтва, ужо ў значнай ступені асіміляванага славянамі, але яшчэ язычніцкага. У XIII ст. гэта зямля стала ядром утварэння новай феадальнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і дала яму сваё імя. З пераносам у пачатку XIV ст. сталіцы ВКЛ у Вільню, як лічыць гісторык, назва "Літва" пераходзіць на тэрыторыю сучаснай Летувы, але працягвае захоўвацца і ў верхнім Панямонні да пачатку XX ст. Менавіта знаходжаннем летапіснай Літвы ў беларускім Панямонні ён тлумачыць тое, што з часоў сярэднявечча і да XIX ст. паўночна- заходняя Беларусь называлася Літвой, а яе насельніцтва называла сябе літвінамі (ліцвінамі). У старажытнарускіх летапісах і іншых гістарычных крыніцах назва "Літва" часта выкарыстоўвалася ў якасці агульнай для паўднёва-ўсходняй часткі ўсходнебалцкіх і сумежных земляў са змешаным і асіміляваным балта-славянскім насельніцтвам – на поўнач і захад ад Мядзеля, Вілейкі, Маладзечна, Заслаўя, Ляхавіч, Слоніма, Навагрудка, Ваўкавыска і інш. Толькі ў XIX–XX стст. назва Літва афіцыйна замацавалася выключна за тэрыторыяй сучаснай Летувы, а ў арэале яе бытавання замянілася назвай Беларусь.

Большасць вучоных (У. Ц. Пашута, Г. Лаўмянскі, Р. К. Валкайтэ-Кулікаўскене і інш.) звязваюць Літву XI ст. з археалагічнай культурай усходнелітоўскіх курганоў, арэал якой ахопліваў сярэдняе цячэнне Нёмана і р. Швянтоі да Свіры, Смаргоні, Маладзечна і інш., ці з раннефеадальным усходнебалцкім саюзам плямён у міжрэччы Нёмана і Віліі, межы якога на паўднёвым усходзе праходзілі ў сучасных Шчучынскім, Лідскім, Воранаўскім, Іўеўскім, Ашмянскім і Астравецкім раёнах. Гэту канцэпцыю лакалізацыі Літвы прымем за зыходную пры далейшай размове пра племя і зямлю Літвы ў XI–XII стст.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1023; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.