Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Залатаардынская палітыка Вітаўта. Бітва на рацэ ворскла і яе значэнне




У 90-я гады XIV ст. Вітаўт выступіў з прапановай стварэння самастойнага, здольнага супрацьстаяць Польшчы, Руска-Літоўскага каралеўства, якое ўключала б і землі Маскоўскай Русі.Яго падтрымала праваслаўная знаць княства, незадаволеная каталіцкай экспансіяй Польшчы. Саюзнікам стаў Ордэн, зацікаўлены ў пагаршэнні адносін паміж княствам і Польскай дзяржавай, а таксама татарскі эмігрант, скінуты з залатаардынскага трона хан Тахтамыш, які ў 1385 г. прыбыў у Кіеў разам з сям’ёй, прыхільнікамі і ваенным атрадам.

Яшчэ нядаўна грозны ўладар Залатой Арды, наводзіўшы на Русь жах, апынуўся тут у ролі выгнанніка. Палітычныя амбіцыі і прэтэнзіі Тахтамыша на самастойную лінію ў ардынскім "царстве" не спадабаліся яго магутнаму апекуну Цімуру (Тамерлану). І той "прогна Тактамыша в Літву, а сам седе на царство". Вітаўт з разуменнем сустрэў Тахтамыша, прыняў яго ветліва, як ганаровага госця, бо бачыў у перабежчыку сілу, якую збіраўся выкарыстаць у сваіх мэтах. У 1396 (1397) г. ён пасяліў хана ў Лідзе, дзе той жыў два з паловай года, валодаючы Лідскай воласцю, – "мешкал, па сведчанню "Хронікі літоўскай і жамойцкай", в Литве зо всеми уланы и мурзы своими на Лиде".

З таго часу Тахтамышстаў галоўным саюзнікамВітаўта, які марыў стварыць незалежнае ад Польшчы "каралеўства Літоўскае і Рускае", састаўной часткай якога павінна была стаць Масковія. Але дзеля гэтага трэба было спачатку дапамагчы Тахтамышу вярнуцца ў Арду. У 1397–1398 гг. войска Вялікага княства Літоўскага падтрымлівала Тахтамыша ў яго барацьбе супраць "узурпатара" Цімура. Але, пераможаны, ён зноў "побежа к Литовским странам". Менавіта з тых часоў пачынаецца пасяленне на беларускіх землях татараў: адны, стомленыя непаразуменнямі ва ўласнай краіне, самі перасяліліся сюды з Арды; другія папалі ў якасці палонных, трэція запрашаліся вялікімі князямі.

У час знаходжання Тахтамыша ў княстве ў 1398 г. адбываюцца яго перамовы з Вітаўтам, у ходзе якіх была распрацавана праграма ўзаемападтрымкі і сумесных дзеянняў. Князь абяцаў хану дапамогу ў вяртанні ўлады над Залатой Ардой. Той абавязаўся зрабіць Вітаўта гаспадаром усёй Рускай зямлі, уключаючы і Ноўгарад. Іх сумесныя планы зафіксаваны ў шматлікіх летапісах: "Аз я тя посажу в Орде на царство", " на Сараи, в Болгарех, и на Асторохане, и на Язове, и на Заяцкой орде – гаварыў Вітаўт ардынскаму хану. – А ты мене посади на Московском великом княжении,… и на Новгороде Великом, и на Пскове, а Тверь и Рязань моя и есть, а Немци (Тэўтонскі ордэн) и сам возьму".

Ведаючы, што супраць яго ў Вялікім княстве Літоўскім рыхтуецца змова, Цімур паспрабаваў яе сарваць. У 1399 г. ён накіраваў у Вільню сваіх паслоў з патрабаваннем: "Выдай ми царя беглого Тохтамыша, враг бо ми есть и не могу терпети, слышав его жива суща и у тебя живуща". Князь, які рабіў на Тахтамыша стаўку, адмовіў адказам і прамой пагрозай вайны: "Яз царя Тохтамыша не выдам, а со царем Темир-Кутлем хощу видети сам". Збіраючыся ў паход супраць Цімура, Вітаўт пахваляўся: "Поидем и победим царя Темир-Кутлуя, возмем царство его, посадим на него царя Тохтамыша, а сам сяду на Москве, на великом княжении на всей Руской земли".

Войскі праціўнікаў сустрэліся ў тым жа годзе на рацэ Ворскле. Спачатку Вітаўт, ажыццяўляючы намечаныя з Тахтамышам планы, затрабаваў ад Цімура поўнага падпарадкавання сабе: "Бог покорил мне все земли, покорися и ты мне и буди мне сын, а яз тебе отец, и давай ми всякое лето дани и оброки". Адвергнуўшы гэта дамаганне, Цімураў стаўленік Едыгей прапанаваў Вітаўту стаць ардынскім васалам. Зыход спрэчкі вырашыла "сеча зла, якой яшчэ не бывала ў Літоўскай зямлі з татарамі". Армія Вітаўта амаль цалкам тады палегла на полі бітвы. Загінулі героі Кулікоўскай бітвы Андрэй Полацкі, якога па просьбе Вітаўта Ягайла выпусціў з-за кратаў (па іншых звестках, ён сам уцёк з турмы), Дзмітрый Бранскі, Дзмітрый Баброк Валынскі. Гэта грандыёзнае паражэнне на Ворскле ў 1399 г. негатыўна паўплывала на лёс дзяржавы: супраць пахіснутай улады Вітаўта ўзбунтаваліся Смаленск і Ноўгарад; давялося санкцыяніраваць новую унію з Польшчай.

Але вялікі князь не адмовіўся ад свайго плана стварэння самастойнай, самай магутнай у Еўропе літоўска-славянскай дзяржавы, абапіраючыся на сваіх стаўленікаў у Залатой Ардзе. На гэты раз ён зрабіў стаўку на Джэлаладзіна – найбольш аўтарытэтнага з нашчадкаў Тахтамыша, вядомага ў рускіх летапісах пад імем Зелені – Салтан Тахтамышавіч. Пасля гібелі Тахтамыша, які пасля паражэння 1399 г. качаваў па стэпах і ў 1405 г. ці 1407 г. быў забіты, яго дзеці (паводле ўсходніх крыніц, у яго было 13 сыноў) і сярод іх Джэлаладзін, разам з нешматлікімі атрадамі ў пачатку 1409 г. прыбылі ў Вялікае княства Літоўскае, каб атрымаць тут дапамогу. Вітаўт пасяліў іх у Троках.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 778; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.