Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лидером Якобинской диктатуры был 1 страница

Нягледзячы на загад А. Гітлера “утрымліваць фронт да апошняга салдата”, часці вермахта імкліва адступалі. Не дапамаглі справе адхіленне ад пасад камандуючага сухапутнымі войскамі В. фон Браухіча, камандуючага групай армій “Цэнтр” Ф. фон Бока, камандуючага 2-й танкавай групай Г. Гудэрыяна. Контррнаступленне Чырвонай Арміі, ператворанае ў наступ-ленне, да канца снежня завяршылася поўным разгромам фашысцкіх войск пад Масквой. Свецкія войскі адкінулі ворага на захад на 100—250 км. Былі вызвалены Маскоўская, Тульская і Разанская вобласці, многія раёны Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей.

Упэўненасці ў сваіх рпазліках І. Сталіну надавалі такія акалічнасці, як пастаўкі савецкага хлеба, нафтапрадуктаў, сыравіны ў абмен на нямецкую ваенную тэхніку (самалёты, зенітныя гарматы, аптычныя прыборы). Яго пераконвалі запэўніванні немцаў у тым, што канцэнтрацыя войск каля граніц з СССР выклікана неабходнасцю іх адпачынку перад уварваннем на Брытанскія астравы і г. д. Правадыра не бянтэжылі данясенні аб пастаянных правакацыях з германскага боку, парушэннях паветранай прасторы, павелі-чэнні варожай агентуры. Не браліся ў разлік нават разведдадзеныя і звесткі перабежчыкаў. Увесь камандны састаў – ад Генеральнага Штаба да началь-ніка пагранічнай заставы былі катэгарычна папярэджаны аб магчымасці правакацый з нямецкага боку. І толькі за некалькі гадзін да світанку 22 чэрвеня 1941 г. камандуючыя прыгранічных акруг атрымалі дырэктыву аб прывядзенні войск у поўную баявую гатоўнасць.

Дагавор дзевяці Дзяржаў” ад 6 лютага 1922 г. прадугледжваў забеспя-чэнне ЗША, Англіяй, Кітаем, Японіяй, Францыяй, Італіяй, Нідэрландамі, Бельгіяй, Партугаліяй тэрытарыяльнай цэласці Кітая, яго суверэнітэту і прынцыпу “адчыненых дзвярэй і роўных магчымасцяў” у дачыненні кітай-скага рынку.

У той самы дзень ЗША, Англія, Францыя, Японія і Італія падпісалі “Дагавор Пяці Дзяржаў”, які ўсталёўваў аб’ёмы ўзбраення і танажу лінкораў і авіяносцаў, а таксама будаўніцтва ўмацаванняў.

Падпісаны 13 снежня 1921 г. дагавор паміж ЗША, Англіяй, Францыяй і Японіяй набыў назвы “Чацвярнога ціхаакіянскага трактату” і “Далёка-ўсходняй Антанты”. Яго ўдзельнікі абавязаліся захоўваць узаемные правы на астраўныя ўладанні ў ціхаакіянскім рэгіёне.

У 1950-я гады беларускі цэх жывапісцаў папоўніўся за кошт маладых выпускнікоў маскоўскіх і ленінградскіх мастацкіх устаноў (М. Савіцкі, М. Данцыг, I. Стасевіч), а таксама выпускнікоў Беларускага тэатральна –мастац-кага інстытута (В. Грамыка, Л. Шчэмелеў, Б. Аракчэеў, I. Рэй). Большасць іх надавала перавагу жывапісу алеявымі фарбамі.

Значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі з'явілася адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР і тэатра-студыі кінаакцёра ў Мінску, пабудова новага памяшкання драматычнага тэатра ў Гродне.

Разам з тым заняпад беларускамоўнай літаратуры адмоўна ўплываў на стан нацыянальнай драматургіі. Фактычна доўгі час толькі два тэатральныя калектывы з'яўляліся беларускамоўнымі – Я. Купалы і Я. Коласа.

У купалаўскай трупе выступалі народныя артысты Г. Гарбук, З. Стома, Л. Давідовіч, М. Захарэвіч, З. Браварская, М. Яроменка.

Коласаўцы ставілі п’есы пераважна беларускіх аўтараў. Вялікай любоўю гледачоў карысталіся народныя артысты З. Канапелька, У. Куляшоу, Г. Маркіна, I. Матусевіч, А. Трус. Дзяржаўны рускі драіматычны тэатр імя М. Горкага спецыялізаваўся на рускай і сусветнай класіцы, але часам таксама ставіў спектаклі па творах беларусюх пісьменнікаў. Славу тэатру складалі народныя артысты A. Kлімавa, Р. Янкоўскі, Ю. Сідарау, Ю. Ступакоў і інш.

Цэнтрам падрыхтоўкі нацыянальных кадраў заставалася Белдаруская кансерваторыя. У 1948–1962 гг. яе ўзначальвалі, А. Багатыроў, у 1962–1982 – У. Алоўнікаў, у 1982-1985 – І. Лучанок. Дзякуючы высокапрафесійнаму складу Кансерваторыі, Колькасць беларускіх кампазітараў, песеннікаў, выканаўцаў расло год ад года. Расло і іх майстэрства. У 1960-1980-я гг. на беларускай сцэне былі пастаўлены многія ўзоры оперных класікаў – Ж. Бізэ, Ш. Гуно, П. Чайкоўскага, А. Барадзіна, М. Рымскага-Корсакава, М. Глінкі. Акрамя таго, беларускія аўтары сваёй творчасцю ўзбагацілі гэты від мастацтва. Так, Я. Цікоцкага напісаў оперу “Алеся”, А. Багатыроў – "Надзея Дурава", Г. Пукст – "Машэка". Асаблівым нацыяналь-ным гучаннем характа-рызаваліся оперы Ю. Семянякі, «Зорка Венера», прысвечаная жыццю і творчасці М. Багдановіча, і Дз. Смольскі – «Францыск Скарына».

Беларускі глядач пабачыў пастаноўкі балета “Падстаўная нявеста” і “Святло і цені” Г. Вагнера, “Князь-возера” на музыку В. Залатарова, “Мара” і “Альпійская балада”, “Тыль Уленшпігель” – Я. Глебава. У Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі БССР па лібрэта Ю. Семенякі была пастаўлена першая беларуская аперэта «Паўлінка».

Агульнавядомы творы кампазітараў-песеннікаў У. Алоўнікава "Радзіма мая дарагая" і "Лясная песня", а таксама "Песня пра Нёман" М. Сакалоўскага.

У ліку шматлікіх аўтарскіх твораў – кантата “Беларускія песні” А. Багатырова, араторыя “Званы” Я. Глебава, песні Лучанка і інш.

Набылі саюзную і міжнародную вядомасць Дзяржаўная харавая акадэ-мічная капэла БССР, Дзяржаўны народны хор, Дзяржаўны ансамбль танца, сімфанічны i народны аркестры. З 1970 г. пачаў сваю дзейнасць вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры» на чале з У. Мулявіным, а з 1974 г. – ансамбль “Верасы” на чале з В. Раінчыкам. Значную частку іх песеннага рэпертуару займалі творы, прысвечаныя неўміручаму подзвігу савецкіх людзей у Вялікай Айчыннай вайне.

У пасляваенны перыяд надзвычай імкліва развіваецца нацыянальнае кіно. Кінастудыя “Савецкая Беларусь” пераехала з Ленінграда ў Мінск і набыла назву “Беларусьфільм”. У 1947 г. на экраны кінатэатраў выйшаў першы зняты на ёй мастацкі фільм “Новы дом”. Але найбольшыя творчыя дасягненні кінастудыі звязаны з распрацоўкай тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны. Так, зняты ў 1949 г. У. Корш-Сабліным фільм “Канстанцін Заслонаў” стаў значнай падзеяй у культурным жыцці краіны і быў адзначаны Сталінскай прэміяй. У ліку такіх жа высокамастацкіх твораў варта назваць кінастужкі другой паловы 1950–1970-х гг. “Гадзіннік спыніўся апоўначы” (рэж. М. Фігуроўскі), “Трэцяя ракета” (рэж. Віктараў), “Альпійская балада”, “Я родам з дзяцінства” (рэж. М. Шпалікаў), “Іван Макаравіч” (рэж. І. Дабралюбаў), “Бацька” (рэж. Б. Сцяпанаў).

З іншых гістарычных падзей увагу кінематаграфістаў прыцягвала Кастрычніцкая рэвалюцыя і грамадзянская вайна – “Запомнім гэты дзень”, “Крушэнне імперыі”, “Хлеб пахне порахам”, “Масква-Генуя”.

Экранізаваліся вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку В. Быкава “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Узыходжанне”, “Знак бяды”; I. Мележа – «Людзі на балоце», У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі». У многім дзякуючы кінематографу як найбольш запатрабаванаму на той час віду мастацтва, аб існаванні яркіх беларускіх літаратурных талентаў – У. Караткевіча, В. Быкава, А. Адамовіча і інш. стала добра вядома ў рэспубліцы і далёка за яе межамі.

Экранізацыя лепшых спектакляў беларускіх тэатраў, акрамя іншага, спрыяла ўзбагачэнню савецкай культуры, папулярызацыі такіх артыстаў, як Г. Макарава, П. Кармунін, Р. Янкоўскі, Г. Гарбук, В. Тарасаў, М. Яроменка і інш.

Жывапіс і скульптура БССР пасляваеннага перыяду выконвалі тыя ж функцыі, што і іншыя віды мастацтва, але ў найбольшай, чым іншыя, ступені былі ідэалагізаваны. Так, пасля пераадолення сталіншчыны, а затым і хру-шчоўскай адлігі многія героі перажытай эпохі, выкананыя рукамі мастакоў і скульптараў былі знішчаны, а ў лепшым выпадку – схаваны ў кладовых музе-яў, галерэй і г.д. Па-ранейшаму, мастакам, аб’яднаным у творчыя саюзы, даводзілася рабочая тэматыка, аб’емы, матэрыялы, тэрміны і г.д. Іх самастойнасць выяўлялася хіба што ў спосабах выканання дзяржзаказу.

Па тэматыцы змест палотнаў разнастайнасцю не вызначаўся. Як правіла, гэта гістарычныя падзеі – «Кастусь Kaліноўскі» (А. Гугель i Р. Кудрэвіч), «Раніца ў Кастрычніку» (Н. Воранаў), «Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач» (В. Цвірка), «Арганізацыя калгаса» (П. Крохалеў); Вялікая Айчынная вайна – «Канстанцін Заслонаў» (Я. Зайцаў); мірнае жыццё і стваральная праща – «Раніца» (М. Манасзон), «Горад абнаўляем», (А. Шаўчэнка), «Шахцёры Салігорска» (І. Стасевіч).

Паступова распаўсюджваюцца жанры пейзажу (В. Цвірка, У. Кудрэвіч, Ф. Дарашэвіч) і нацюрморту (М. Тарасікаў, А. Малішэўскі, В. Жолтак).

Абвешчаная ў Праграме КПСС (1961) перспектыва пабудовы камунізма запатрабавала ад савецкага мастацтва, у тым ліку ад жывапісцаў і скульптараў – актыўнага ўдзелу ў рэалізацыі важнейшай партыйнай задачы – выхаванні новага чалавека. Свой уклад у агульную справу беларускія майстры ўносілі праз услаўленне рэвалюцыйнага мінулага. Так, Н. Варана-вым была напісана карціна «Беларусь. За уладу Саветаў», М. Манасзонам –«І з’езд РСДРП», X. Ліўшыцам – «1-ы Усерасійскі з’езд Саветаў», Ф. Дара-шэвічам – «У. I. Ленін сярод першых чырвоных камандзіраў», А. Шыб-нёваым – «З Ле­ніным»),

Важнейшай рысай творчасці мастакоў другой паловы 1960 – 1980-х гг. стала ўслаўленне подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Свае працы на гэтую тэму прысвяцілі Я. Зайцаў «Мая рэспубліка ў агні Айчыннай», В. Грамыка «Салдаты», «1941. Над Прыпяццю»), М. Данцыг («Партызанскае вяселле», А. Малішэўскі («Мы вернемся», I. Стасевіч «Суровае юнацтва»,

М. Залозны «Салдаты».

Асобае месца ў асвятленні гэтай тэмы займае творчасць М. Савіцкага. З яго карцінамі парызанскага цыклу “Блакада», «Пакаранне смерцю»; «Клят-ва», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна», «Поле». Яшчэ большае эмацыянальнае ўздзеянне маюць напісаныя ім карціны з цыклу “Лічбы на сэрцы”, дзе знайшлі ўвазабленне дабро і зло, любоў і нянавісць, гераізм і здрада.

У азначаны час набываюць далейшае развіццё тэматычны жывапіс: родная прырода, свабодная праца, дом і сям’я. Лепшыя яго ўзоры ўяўляюць «Мае Палессе» Г. Вашчанкі, “Па родных мясцінах” В. Сумарава, М. Савіцкага “У полі”. Toнкім лірычным насіроем прасякнуты карціны М. Казакевіча «Юнац-тва» і Л. Шчэмелева «Вясна». Новым словам у беларускім жывапісе 1970-1980-х гг. з’яўляецца зварот да мінуўшчыны, які здзяйснялі У. і М. Басалыгі, А. Марачкін, У. Тоўсцік, Ф. Янушкевіч.

Партрэтны жанр пераважаў у творчасці Л. Дударэнкі, В. Пратасені, У. Стальмашонка, В. Сахнент, Л. Шчэмелева, Н. Шчаснай. Майстры пейзажу – Б. Звінагродскi, Ф. Дарашэвіч, А. Кроль, Г. Бржазоўскі, М. Даўгяла, I. Пушкоў умела перадаюць свае захапленне хараством прыроды

Аб дасягненнях беларускіх мастакоў выразна сведчаць узоры манумен-тальнага мастацтва: мазаічнае пано «Палёт» Г. Вашчанкі,

віт­раж на фасадзе i размалёука ў холе кінатэатра «Піянер» Я. Зайцава i I. Ц1ханава, мазаіка ў фае кінатэатра «Партызан» М. Данцыга і Б. Няпомняшчага, размалёука «Зямля Светлагорская» Г. Вашчанкі, мазаіка «Партызаны» А. Юшчанкі і інш.

Усталяваны ў 1954 г. у Мінску Манумент Перамогі (аўтар праекта Г. Заборскі, скульптары З. Азгур, А. Глебау, А. Бембель, С. Селіханаў) і запа-лены ў 1961 г. каля яго Вечны агонь сталі не толькі сімвалам, але і сапраўдным мастацкім шэдэўрам. У 1960–1970-я гг. праца беларускіх скульп-тараў і архітэктараў заставалася такой жа запатрабаванай грамадствам, паколькі практычна ўсе населеныя пункты Беларусі патрабавалі ўшанавання памяці яе сыноў і дачок, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам. У ліку найбольш велічных помнікаў такога кшталту мемарыяльныя комплексы “Брэсцкая крэпасць-герой” (А. Бембель, У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў і інш.), «Хатынь» (С. Селіханаў, В. Занковіч, Л. Ле­він і інш.) і «Прарыў» у раёне г. п. Ушачы Віцебскай вобл. (скульпт. А. Анікейчык, Ю. Градаў, Л. Левін), помнік “Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (А. Бем­бель, А. Арцымовіч, А. Стаховіч)

У 1975 г. у Жодзіне адбылося адкрыццё помніка Н. Ф. Купрыянавай (А. Заспіцкі, І. Міско, М. Рыжанкоў), якая не дачакалася з вайны пяці сваіх сыноў.

Высокамастацкая манументальная скульпту­ра таксама ўвасобілася ў помніках У. I. Леніну ў Лепелі (I. Глебаў), Я. Купалу (А. Анікейчык, Л. Гумі-леўскі, А. Заспіцкі), Я. Коласу (З. Азгур) у Мінску, Ф. Скарыне ў Полацку (А. Глебаў, I. Глебаў, А. Заспіцкі),

Лепшыя ўзоры станковай скульптуры прадстаўлены партрэтамі У. І. Леніна (З. Азгур), М. В. Фрунзе (А. Анікейчык і Л. Гумілеўскі), Я. К. Цікоцкага (І. Міско), М. Багдановіча (С. Вакара), М. М. Чуркіна (Г. Мурамцаў), К. П. Арлоўскага (У. Хмызнікаў).

У высокарганізаваным грамадстве духоўныя каштоўнасці (рэлігія, мараль, шэдэўры сусветнага і айчыннага мастацтва, агульначалавечыя і нацыянальныя трацыцыі і інш.) маюць большую значнасць, чым матэрыяльныя. У БССР, як і ва ўсім СССР, духоўнасць грамадзян асацыі-равалася са ступенню авалодання імі сацыялістычных каштоўнасцей (марксізм-ленінізм, сацыялістычная Радзіма, агульнанародная ўласнасць, калектывізм і таварысцкая ўзаемадапамога, “чалавек чалавеку – сябар, таварыш і брат, дружба народаў СССР і інтэрнацыяналізм і інш.), якія прапагандаваліся ў СМІ, літаратуры, мастацтве, падчас дзяржаўных святаў і юбілейных дат.

Лічылася, што ў нашай краіне самая адукаваная і высокамаральная моладзь, якая праз УЛКСМ непарыўна звязана з КПСС і гатова выканаць любую, пастаўленую задачу. Існаванне “несаюзнай” моладзі і нейкіх асобных яе інтарэсаў лічылася выключэннем, якое не заслугоўвала ўвагі. Так да пачатку перабудовы, за 20 год існавання Камісіі па справах моладзі ў Вярхоўным Савеце БССР яе члены не падалі ніводнага заканапраекту аб жыццёвых патрэбах юнакоў і дзяўчат. Не выклікала заклапочанасці ўсяго парламента (старшыні Прэзідыуму І. Шамякін, з 1985 – І. Навуменка) поўнае знікненне ў гарадах беларускіх школ, звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, занядбанасць гістырычным мінулым, помнікамі і традыцыямі мінуўшчыны. Занятыя вырашэннем уласных праблем партыйная і камсамольская наменклатура разам з кіраўніцтвам творчых саюзаў не маглі прадпрыняць дзейсных захадаў супраць распаўсюджання ў нашай краіне элементаў заходняй культуры. Не дзіўня, што моладзь губляла давер да сацыялістычных каштоўнасцей і стварала ўласную субкультуру: павальна захаплялася айчыннай і замежнай музыкай (стылі “рок”, “поп”, “дыска”) і контрабанднымі “відакамі”; збівалася ў суполкі “панкаў”, “металістаў”, “рокераў”. Насуперак ачмурэлай атэістычнай прапагандзе, трэць юнакоў і дзяўчат удзельнічала ў рэлігійных абрадах.

На пачатку 1980-х гг. расчараванне савецкіх людзей сацыялістычнымі каштоўнасцямі адбілася і на пабытовым узроўні, калі ў грамадстве надзвычай пашырылася п’янства, наркаманія і г. д.

З пачаткам перабудовы, партыйныя ідэолагі трактавалі змест духоўнасці ў непарыўнай сувязі з марксізмам-ленінізмам і толькі пад уздзеяннем магутнага адраджэнскага руху былі вымушаны прызнаць вяршэнства агульначалавечых каштоўнасцей над класавымі (“сацыялістычнымі”), у тым ліку рэальную свабоду сумлення, неабходнасць беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай і многае іншае. Але шматлікія пастановы партыйных пленумаў, выступленні СМІ (тэлебачанне, прэса, радыё) па ўмацаванні народнай духоўнасці мелі дэкларатыўны характар. Вызначаць гэты працэс, ажыццяў-ляць яго і кіраваць ім у ЦК КПБ ужо не было ні сіл, ні магчымасцяў. Па сутнасці, за словамі аб духоўнасці хаваліся тактычныя намаганні наменклатуры захаваць сваю ўладу і сацыялістычны курс развіцця.

Тая ж частка беларускага народа – інтэлігенцыя і проста грамадзяне, якія не атаясамлівалі духоўнасць з камунізмам, звязалі яе з нацыянальнымі патрэбамі – адраджэннем дзяржаўнага статусу беларускай мовы, арганіза-цыяй сістэмы беларускай адукацыі, пераадоленнем нацыянальнага нігілізму, развіццём нацыянальнай літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчанга мастацтва. На фоне разбуральных працэсаў у эканоміцы, сацыяльных узрушэнняў (беспрацоўе, п’янства, наркаманія, прастытуцыя, СНІД і інш.) аслаблення саюзнай дзяржавы праблема “духоўнага Чарнобылю” здавалася нацыянальна свядомым грамадзянам значна больш актуальнай, чым усе астатнія. Невыпадкова, што неаднолькавыя падыходы ўсіх палітычных і грамадскіх аб’яднанняў да вызначэння прыярытэтных накірункаў у палітыцы перабудовы абумовілі разнастайныя праявы духоўнага жыцця, супярэчлівыя вынікі і ацэнкі.

У ліку першых у БССР, хто скарыстаў спрыяльную палітыку перабудовы на карысць нацыянальных інтарэсаў, былі сябры шматлікіх гісторыка-культурных аб’яднанняў – “Талака” (Мінск), “Паходня” (Гродна) і інш., а таксама маладыя літаратары Саюза пісьменнікаў, якія арганізавалі ўласную суполку “Тутэйшыя”. Менавіта гэтыя суполкі, у партыйнай трактоўцы – “нефармальныя аб’яднанні” – абмяркоўвалі складаныя перыяды гісторыі, бралі ўдзел у святкаванні народных святаў “Гуканне вясны”, “Дзяды”, крытыкавалі сталінізм і г. д. Іх намаганнямі з’явіліся першыя, напалову легальныя друкаваныя выданні і лістоўкі. Менавіта яны паставілі ў парадак дня павышэнне статусу беларускай мовы. Таму ж паспрыялі змешчаныя ў адкрытым друку звароты (1986) і (1987) прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі БССР на адрас Генеральнага сакратара ЦК КПСС М. Гарбачова. Ідэю аб яе дзяржаўнасці настойліва праводзіла газета Саюза пісьменнікаў “Літаратура i мастацтва”. Пасля таго, летам 1988 г. у ёй з’явіўся артыкул аб знойдзеных у Купрапатах парэштках ахвяр сталінізму, яе аўтарытэт значна ўзрос.

У 1988-1989 навучальным годзе ў многіх ВНУ БССР па рашэнні рэкта-ратаў стаў чытацца курс гісторыі Беларусі на беларускай мове. Нарэшце, павышэнню статусу беларускай мовы паспрыяла ўтварэнне ў чэрвені 1989 г. грамадскіх арганізацыі – БНФ “Адраджэнне” (старшыня З. Пазняк) і Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (старшыня Н. Гілевіч).

Прапаганда беларускімі арганізацыямі беларускай мовы, герба “Пагоня”, бела-чырвонага-белага сцяга сустракала жорсткую крытыку і нават сілавыя захады з боку партыйнай наменклатуры, якую А. Адамовіч і В. Быкаў назвалі “антыперабудовачнай Вандэяй”. Але ўрэшце, напярэдадні выбараў у Вярхоўны Савета БССР, каб не адштурхнуць ад сябе электарат, КПБ была вымушана прызнасць справядлівасць патрабаванняў беларускіх арганіза-цый і ў снежні 1989 г. яна выказалася ў падтрымку беларускай мовы як дзяржаўнай, нацыянальнай школы і г. д.

Нарэшце, 26 студзенн 1990 г. зноў абраны парламент БССР прыняў за-кон "Аб мовах у Беларускай ССР", які надаў беларускай мове статус дзяр-жаунай. 20 верасня 1990 г. Вярхоўны Савет (старшыня М. Дземянцей) за-цвердзіў распрацаваную Саветам Міністраў Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы i іншых нацыянальных моў. Ужо да гэтага часу ў сістэме дашкольнай і школьнай адукацыі адбыліся станоўчыя змены ў плане беларускамоўнага выкладання і выхавання. Іншая справа, што традыцыйная чыноўніцкая паспешлівасць у гэтым пытанні выклікалі справядлівыя пра-тэсты грамадзян.

Нягледзячы на сваю абмежаванасць, распачатая палітыка перабудовы ў плане дэмакратызацыі і галоснасці паспрыяла далейшаму прагрэсіўнаму развіццю беларускай літаратуры. У прыватнасці, на хвалі адноўленай палітычнай рэабілітацыі ахвяр сталінскага рэжыму да чытача вярнуліся забароненыя творы М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Галавача, У. Ластоўскага. З’явіліся повесці-успаміны С. Грахоўскага "Зона маучання", "З воўчым білетам", П. Пруднікава "Яжовыя рукавіцы", Ф. Аляхновіча "У капцюрах ГПУ", Б. Мікуліча "Апо­весць для сябе", у часопісе “Маладосць” былі надрукаваны ўспаміны Л. Геніюш “Споведзь”.

Значны літаратурны рэзананс выклікала Чарнобыльская катастрофа. З яе мастацкім асэнсаваннем выступілі Б. Сачанка “Родны вугал”, І. Шамякін з творам "Злосная зорка", В. Карамазаў – "Краем Белага шляху", В. Казько – "Выратуй i памілуй нас, чорны бусел", А. Адамовіч – "Апакаліпсіс па графіку", У. Някляеў – "Зона".

Пасля смерці У. Караткевіча (1984) эстафету гістарычнага рамана пра-цягнулі Л. Дайнэка з творамі аб беларускім сярэднявеччы – “Меч князя Вячкі", “След ваўкалака", "Жалезныя жалуды". Уважлівым даследчыкам і тонкім назіральнікам выявіў сябе У. Арлоў творамі “Дзень, калі ўпала страла” і «Асветніца з роду Усяслава» (1989). Велізарную папулярнасць заваяваў твор. К. Тарасава «Памяць пра легенды: беларускай даўніны галасы i абліччы» і інш. Важкі ўклад у вяртанне забытых іменаў унёс Э. Ялугін сваёй дакументальнай аповесцю “Без эпітафіі аб лёсе” Ц. Гартнага.

У тэме Вялікай Айчыннай вызначыліся тэндэнцыі адыходу ад павяр-хоўных, плакатных персанажаў, накшталт герояў І. Шамякіна “Зеніт”, да раскрыцця складаных характараў, адбітых у творах В. Быкава “Кар’ер”, “Сцюжа” і І. Новікава “Ачышчэнне”.

Новым словам у літатаруры канца 1980-х стала аповесць С. Алексіевіч “Цынкавыя хлопчыкі”, прысвечаная ахвярам вайны ў Афганістане.

Беларуская паэзія развівалася больш імкліва. Значная яе частка насіла публіцыстычны характар. У ліку лепшых аўтараў Н. Гілевіч, які прысвяціў нацыянальна-культурнаму адраджэнню свае кнігі паэзі «Повязь», «Як дрэва карэньнем», «Жыта, сосны й валуны». Зборнікі вершаў выдалі Р. Барадулін і В. Зуёнак. У 1988 г. Сапраўднай падзеяй у літаратурным сусвеце зрабілася выданне асобнай кніжкай легендарнай у 1970-х гг. ананімнай вершаванай паэмы “Сказ пра Лысую Гару”. Першыя тыражы твора па 30 тыс. экзем-пляраў быў былі раскуплены імгненна. Прычына таго не толькі ў талена-вітасці твору, але і ў рэалізме адбітых у ёй падзей.

Матывамі адраджэння прасякнута кніга паэзii «Міласэрнасць плаxi» Р. Барадуліна. Патрэбам беларускага адраджэння прысвячалі сваю творчасць маладыя паэты А. Сыс, С. Сокалаў-Воюш, Л. Рублеўская, А. Пісьмянкоў, Л. Дранько-Майсюк, Г. Булыка, А. Глобус, В. Шніп і інш.

Для тэатральных падмосткаў пісалі А. Дудараў, А. Асташонак, У. Бутра-мееў, М. Арэхоўскі, У. Саўліч, С. Кавалёў, I. Ciдарук і інш.

У цэлым з пачаткам перабудовы літаратурны працэс Беларусі развіваўся ў супярэчлівых умовах. З аднаго боку, паслабленне партыйнага ўціску над дзейнасцю Саюза пісьменнікаў і кожнага з яго членаў паспрыяла з’яўленню новых, пазбаўленых кан’юнктуры прац, а таксама вяртанню забароненых і забытых пад час сталіншчыны твораў. Як крок наперад трэба прыняць з’яўленне новых, нацыянальна арыентаваных аповесцей, раманаў, п’ес прысвечаных беларускай мінуўшчыне. З другога боку літаратурны працэс характарызаваўся моцным уцягненнем яго ўдзельнікаў у палітычную ба-рацьбу. У выніку адной з характэрных асаблівасцяў літаратуры канца 80-х гадоў ХХ ст. зрабілася яе публіцыстычнасць.

У пачатку перабудовы беларускі тэатр адчуў на сабе ўздзеянне тых са-мых праблем, што і літаратура. Акрамя таго, пагаршэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва негатыўна адбілася на тэатральнай аудыторыі. Перавод усіх 17 тэатраў на самафінансаванне прывёў да супярэчлівых наступстваў. З аднаго боку, творчыя калектывы набылі рэальную свабоду творчасці: магчымасць самастойна фарміраваць рэпертуар, планаваць гастрольныя паездкі, рэгуля-ваць кошт білетаў і памеры заработнай платы і г. д. А з другога боку – яны трапілі ў рэчышча рыначных адносін і былі вымушаны дэманстраваць тыя п’есы, якія давалі найбольшы прыбытак. Так, амаль усе беларускія тэатры другой паловы 1980-х паставілі далёкія ад высокай маральнасці п’есы “Дарагая Алена Сяргееўна”, “І быў дзень”, “Курыныя галовы”. Найбольш гучны поспех напаткаў п’есу А. Галіна “Зоркі на ранішніб небе”, якая ў 1989 г. выйшла на экраны пад назваі “Інтэрдзяўчынка”. Пэўны ўклад у такога кшталту драматургію ўнёс А. Дудараў, які напісаў чатыры п’есы з жыцця маргіналаў. Характэрна, што пастаўленыя Русскім театрам імя М. Горкага булгакаўскія “Майстар і Мар­гарыта” і чэхаўскія «На дне» і «Тры сястры» прайшлі зусім не заўважанымі.

Па меры дэмакратызацыі грамадскага жыцця, аслаблення ідэалагічнага ўціску, абуджэння цікавасці да беларускасці і г. д. беларускі тэатр прыцягваў гледачоў і сур’ёзнымі, высокамастацкімі пастаноўкамі як “Памінальная малітва” Б. Эрына, “Страсці па Аўдзею” У. Бутрамеева, «Дагарэла свечачка да палічкі», А. Петрашкевіча. Яшчэ ў 1982 г. у Магілёве рэжысёр В. Маслюк спрабаваў інсцэніраваць “Тутэйшых” паводле п'есы Я. Купалы, але толькі ў 1990 г. М. Пінігіну ўдалося здзейсніць “крамольную пастаноўку”.

У цэлым у другой палове 1980-х гг. беларускаму тэатру даводзілася выжываць. Пэўную дамамогу ў гэтым аказаў ранейшы рэпертуар з п’есамі В. Шукшына, А. Макаёнка, В. Быкава і іншых аўтараў. Але ў цэлым эстэтыка-маральнае ўздзеянне тэатра на гледачоў саступала забаўляльнаму. Спа-трэбілася ўмяшальніцтва дзяржавы, каб разам з Саюзам тэатральных дзеячаў аднавіць высокае прызначэнне тэатра ў справе фарміравання высокаразвітай чалавечай асобы.

Такія ж цяжкасці перажываў беларускі кінематограф.У ліку лепшых прац “Беларусьфільма” варта назваць кінастужкі рэжысёраў Э. Клімава “Ідзі і глядз” (1985) і В. Рыбарава “Мяне клічуць Арлекіна” (1988). Але калі першы фільм закранаў уласцівую беларускаму мастацтву тэму жыцця і барацьбы народа ва ўмовах нямецкай акупацыі і ўжо тым прыцягваў увагу, то – другі, будзіў зусім іншыя, нязвыклыя пачуцці, бо героем фільма быў выхаванец савецкай эпохі, пазбаўлены агульначалавечых прынцыпаў і не здольны быць карысным грамадству. Яшчэ больш выразна такія “прадукты эпохі” знайшлі ўвасабленне ў кінафільме В. Пічула “Маленькая Вера”.

Дасягненнем Саюза кінематаграфістаў БССР варта лічыць заснаванне рэспубліканскага відэацэнтра, які значна паспрыяў духоўнаму адраджэнню нацыі, папулярызацыі беларускай культуры за мяжой.

Не лепшыя часы перажывала класічнае мастацтва – опера, балет, сімфа-нічная музыка. Увагу гледачоў прыцягнулі оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана і «Майстар i Маргарыта» Я. Глебава. У барацьбе за гледача яно саступала месца так званаму шоу-бізнэсу. Рэнтэбельнымі заставаліся нешматлікія вакальна-інструментальныя (“Песняры”, “Верасы”, “Сябры”) і танцавальныя (“Харошкі”) ансамблі. У 1987 г. пачаў выступленні Дзяржаўны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

У тэматыцы твораў выяўленчага мастацтва па-ранейшаму прысутнічалі сюжэты Вялікай Айчыннай, але прызнаных народам шэдэўраў тут створана не было. Адной з асноўных тэм стала гісторыя сярэднявечча і новага часу, адбітая ў карцінах А. Марачкіна і Басалыгі. Чарнобыльская катастрофа таксама знайшла асэнсаванне ў творах многіх мастакоў, у тым ліку А. Савіцкага і А. Марачкіна.

У. Стальмашонак выканаў серыю партрэтаў Радзівілаў, замалёвак архі-тэктурных помнікаў Нясвіжа. Г. Вашчанка стварыў трыпціх, прысвечаны К. Каліноўскаму, і цыкл партрэтаў дзеячаў беларускай культуры.

Такім чынам, другая палова 80-х хх. ХХ ст. з’яўлялася самым кароткім па часе, але вельмі важным па значнасці перыядам у гісторыі БССР, які, акрамя іншага, характарызаваўся паступовым крахам камуністычнай ідэа-логіі і станаўленнем беларускай культуры, заснаванай на прынцыпах гума-нізму, на агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцях, першых дасяг-неннях літаратуры і мастацтва

 

16. Беларусь у міжваенны перыяд (1918-1939 гг.)

 

1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа

2. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне

3. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя

4. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова.

6. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 23.08.1939 г.

7. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

 

1. 26 кастрычніка 1917 г. ІІ Усерасійскі з'езд Саветаў прыняў Дэкрэт аб міры, у якім удзельнікі вайны заклікаліся да яе спынення і заключэння перамір'я. 9 лістапада генерал М. Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, за адмову выконваць адпаведны загад Савецкага ўрада быў адхілены ад займаемай пасады. Салдаты расійскай арміі заклікаліся самастойна, “праз галовы” камандзіраў заключаць перамір’е з праціўнікам.

Краіны Антанты ігнаравалі дэкрэт аб міры, але 14 лістапада Германія, а 18 лістапада Аўстра-Венгрыя далі згоду на афіцыйнае вядзенне перамоў. Заняцце Стаўкі савецкім атрадам на чалез з новым Вярхоўным галоўнакамандуючым М. Крыленкам паспрыяла падпісанню 2 снежня ў Брэст-Літоўску перамір’я паміж Расіяй і аўстра-германскім блокам. Гэтым актам ствараўся падмурак да падпісання трывалага мірнага дагавору. Але 12 снежня германская і аўстра-венгерская дэлегацыі фактычна адкінулі расійскія (без анексій і кантрыбуцый) умовы і запатрабавалі ад савецкага боку перадачы пад іх кантроль тэрыторый плошчай каля 150 тыс. км км² і надання Польшчы, Літве, Курляндыі, Ліфляндыі і Эстляндыі права на самавызначэнне.

Сітуацыя складвалася так, што іншыя краіны Антанты не выказалі жадання далучыцца да перагавораў, і гаворка ў Брэст-Літоўску магла ісці толькі пра сепаратны мір паміж Расіяй і Чацвярным саюзам. Для бальшавікоў ён быў непрымальным перш за ўсё па ідэйных прычынах. Таму савецкая дэлегацыя заняла тактыку зацягвання перагавораў, спадзеючыся на палітычныя перамены ў Германіі. Лозунг кіраўніка дэлегацыі народнага камісар замежных спраў Л. Троцкага “ні міру, ні вайны, армію распускаем” быў узяты на ўзбраенне Аблвыкамзахам, штабам Заходняга фронту і мясцовым бальшавіцкім кіраўніцтвам.

27 студзеня 1918 г. аўстра-германскі блок ва ўльтыматыўнай форме запа-трабаваў адказу на выказаныя ім умовы міру і, не дачакаўшыся яго, папярэ-дзіў аб аднаўленні наступлення на ўсіх франтах. 18 лютага 1918 г., насупе-рак спадзяванням ленінскага СНК, аўстра-германскія войскі ажыццявілі паг-розу і за два тыдні захапілі велізарную тэрыторыю, значна больш за тую, на якую выказвалі прэтэнзіі ў снежні-студзені.

На гэты раз новая савецкая дэлегацыя мусіла прасіць міру на значна больш цяжкіх умовах, які і быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоў-ску.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё БССР 10 страница | Лидером Якобинской диктатуры был 2 страница
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 1010; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.045 сек.