Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПЫТАННЕ № 2

Рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ўзмацніўся ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст. і быў звязаны з развіццём самастойнасці дзяржаўнай улады ва ўмовах палітыкі перабудовы. У ходзе яе ажыццяўлення нечакана для партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва абвастрыліся нацыянальныя праблемы, якія, здавалася, былі вырашаны цалкам і назаўсёды яшчэ пры стварэнні СССР.

У Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне прадугле-джваў перш за ўсё карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Декларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз.

У сакавіку 1991г. ад6ыўся рэферэндум (усенароднае галасаванне) па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзельнікаў рэферэндуму ў 9 з 15 савецкіх рэспубл ік выказаліся зазахаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР пры ўмове яго абнаўлення. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час захавацъ СССР аказаліся нежыццяздольнымі. Гэтаму супрацьстаялі, з аднаго боку, патрыятычна настроеныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, якія патрабавалі поўнай незалежнасці, а з другога боку — партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва, якое стаяла за захаванне СССР як унітарнай дзяржавы. Такая дзяржава мае адзіны моцны кіруючы цэнтр, праводзіць адзіную палітыку.

Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчу спробы дзяржаўнага пераварота супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся.

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990г.

На наступны дзень, 26жніўня 1991г. быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», эгодна э якім усе прадпрыемствы, арганізацыі і уста­нови саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі было спынена. 19 верасня 1991г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца Рэспубліка Беларусь, а ў скарочаным варыянце — Беларусь. Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

14 мая 1995г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і сёння.

8 снежня 1991г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіныі Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана (зацверджана) Вярхоўным Саветам гэтых рэспублік. Адйачасова была прынята пастанова аб дэнансацыі (скасаванні) Дагавора аб утварэнні СССР ад 1922г. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана наша сталіца — г. Мінск.

Вызначальным фактарам ваўзаемаадносінах краін СНД стала этсанамічнаяштяэграцыя (узаемадзеянне і супрацоўніцтва). Справа ў тым, што ва ўмовах існавання СССР развіццё нашай краіны адбывалася ў адпаведнасці з планамі, якія распрацоўваліся ў Маскве. У іх не улічваліся нацыянальна-рэгіяналвныя інтарэсы. Таму, калі рэспубліка набыла дзяржаўны суверэнітэт, яна атрымала не эканамічную сама-стойнасць, а механічна адрэзаны кавалак усё той жа адзінай саюзнай прамысловасці. Былі парушаны неабходныя для функцыянавання нармальнага эканамічнага механізму сувязі, і ў першую чаргу з краінамі так званага блізкага замеж-жа, г. зн. былымі рэспублікамі СССР.

Узнікненне СНД было ўспрынята ў грамадстве неадназначна. 3 аднаго боку, распад СССР прывёў дарэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічау афармленню незалежнасці рэспублік.

. У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння правовой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'явілася прыярытэтным кірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў.

Канстыіуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, паводле якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. У выніку праведзеныху рэспубліцы летам 1994г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў (больш за 80%) аддалі свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. У 2001г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Беларусі.

Аднак на шляху будаўніцтва маладой дзяржавы ўзйіклі немалыя цяжкасці, якія былі звязаны з недасканаласцю заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзіласяў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паўнамоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996г. унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выхаду з яго Прэзідэнт выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні прыняцця новай рэдакцыі Канстыіуцыі і па некаторых іншых лытаннях. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996г.

За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ), лрапанаванымі Прэзідэнтам А. Лукашэнкам, прагаласавала больш за 5 млн. чалавек або 70,4% выбаршчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх за-хопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне) прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.

Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчана унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай правовой дзяржавай. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 1994г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта На гэтай падставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін улады; заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспубліканскай замест парламенцкай. У 2004г. большасць удзельнікаў праведзенага рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол пёршаму Прэзідэнту Рзспублікі Беларусь Лукашэнку А. удзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах прэзідэнта ў 2006г.

Перш за ўсё прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэслублікі Беларусь Замест яго ўтвораны дзвюхпалатны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаецца з Палаты прадстаўйікоў і Совета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законам, якія прымаюцца ў нашай краіне. Выканаўчую ўладу ў нашай краіне ажыццяўляе ўрад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада належыць судам.

Рэспубліка Беларусь як унітарная дзяржава падзяляенда на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці), кожная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтварэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойнасцю ў вырашэнні шэрагу пытанняў, спалучаючы агульнадзяржаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці.

Наша рэспубліка з'яўляецца правовой дзяржавай таму, што дзейнасць усіх органаў улады, жыцдё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яўляецца абавязковым для ўсіх.

Рэспубяіка Беларусь выступав як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепалітычны курс, яе ўдзел у шматлікіх міжнародных арганізацыях меў фармальны характар. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця наладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім экамічным союзам (ЕЭС).

Ва ўмовах нарастания ваеннага супрацьстаяння ў гады «халоднай вайны» Беларусь была самай «узброенай» савецкай рэспублікай. На яе тэрыторыі знаходзілася амаль 30% усіх ядзерных боепрыпасаў былога СССР. Вялікая колькасць ядзернай зброі пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку і для самой Беларусь у Дэкларацыі “Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” 27 ліпеня 1990г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку -нейтральнай дзяржавай, г. зн. дзяржавай, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах. У адпаведнасці з гэтым ядзерная зброя ў 1996г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй. Другім крокам на шляху раззбра-еННя стала падпісанне ў лютым 1995г. Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Сёння Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканаміч-нага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва і ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца развіццю двухбаковых эканамічных і палітычных адносін з Расіяй.

Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца прыярытэтным кірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 1995г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаўленні і развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД меў праведзены ў маі 1995г. усебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме большасць насельніцтва, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, г. зн. паступовае збліжзнне і выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых связей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996г. договора паміж Расіяй і Беларуссю аб стварэнні Супольніцтва Суверенных Рэспублік. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін было стварэнне Союза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997г. Тэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі. Канчатковае завяршэнне гэтага працэсу звяэана з утварэннем Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб гэтым падпісалі 8 снежня 1999г. прэзідэнты.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ПЫТАННЕ №1 | ПЫТАННЕ №3
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 286; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.