Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПЫТАННЕ №3

Умовы для развіцця культуры склаліся ў рэспуб-ліцы ў другой паловс 80-х гг. XX ст., напярэдадні абвяшчэння яе незалежнасці. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, разгортванне галоснасці азначалі пачатак новага этапу ў развіцці культуры Беларусі. Асаблівасць сітуацыі ў Беларусі заключаеццаўтым, што яе народу выпадае вырашаць задачы не толькі дэмакратызацыі, але і адраджэння культуры, вяртання да гістарычных каранёў. Рэальныя магчымасці для гэтага ўзніклі з набыццём Рэспублікай Беларусь дзяржаўнага суверэнітэту. Так, у апошнія гады быў выдадзены шэраг энцыклапедый па архітэктуры, археалогіі і нумізматыцы, гісторыі Беларусі, біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі», наладжаны выпуск гістарычных часопісаў.

Важнае значэнйеў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мае стварэнне спрыяльных умоў для развіцця і функцыянавання роднай мовы. У студзені 1990г. быў прыняты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяржаўнаймовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рус-кай мовай як мовай міжнадыянальных зносін, свабоднае развіццё і ўжыванне іншых нацыянальных моў. Так быў пакладзены пачатак складанаму шляху адраджэння беларускай мовы. Найбольш істотныя вынікі па выкананш Закону аб мовах былі дасягнуты ў сферы адукацыі. У сярэдзіне 90-х гг.

Непасрэдна да Закона аб мовах далучаецца Закон «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь», прыняты ў 1991г. У ім адзначаецца, што кожнаму грамадзяніну гарантуецца магчымасць атрымання адукацыі, якая адпавядала б яго патрабаванням і здольнасцям, актыўнае далучэнне да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа і іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі. Няпоўная сярэдняя (9-гадовая) адукацыя з'яуляецца сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь. У1991г. Вярхоўны Савет прыняў таксама Закон «Аб культуры ў Беларускай ССР», які накіраваны на адраджэнне беларускай культурнай спадчыны. Тэты закон гарантуе свабоду творчай дзейнасці, развіццё мноства напрамкаў і стыляўу мастацтве, забеспячэнне культурных сувязей беларускага народа з народамі свету.

. Развіццё літаратуры і мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. было звязаназ новымі ўмовамі грамадска-палітычнага жыцця. З'явілася магчымасць для пераадолення прынцыпу партыйнасці і метаду сацыялістычнага рэалізму, пры-знания перавагі агульначалавечых каштоўнасцей. Шлях да новай літаратуры, якая павінна служыць мастацтву, а не партыям і дзяржаве, вельмі складаны і патрабуе вялікіх намаганняў. На гэтым шляху беларускія пісьменнікі, якія звярнуліся да тэмы гісторыі і мінулага беларускага народа, аказаліся нават наперадзе гісторыкаў.

 

Новыя тэндэнцыі праявіліся і ў выяўленчым мастацтве. Імкненне да рэчаіснага і сацыяльнага жывапісу працягвала набіраць хуткасць яшчэ з часоў савецкай эпохі. Разнастайнасць і шматграннасць беларускагаг выяўленчага жывапісу сталі асновай яго плённай творчай дзейнасці.

Значныя змены адбыліся ў і архітэктурным напрамку. Асаблівую цікавасць выклікаюць сучасныя новыя накірункі, якія пачалі развівацца адносна нядаўна: дызайн, стылістыка і іншыя.

 

 

 

ВЫКЛАДЧЫК СУШКО В. У.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ПЫТАННЕ № 2 | 
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 359; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.