Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Трацкізм як плынь міжнароднага рабочага руху. Стварэнне ІV Інтэрнацыяналу, яго мэта




Сацыял-дэмакратыя і фашызм: абарона парламентарызму і буржуазнай дэмакратыі, супрацоўніцтва з антыфашысцкай часткай буржуазіі. Адносіны да кампартый. РСІ напярэдадні вайны.

Спробы выпрацаваць агульную палітычную пазіцыю адносна фашызму ў перыяд стабілізацыі таксама не мелі поспеху: яго трактавалі або як "звярынае аблічча буржуазіі", або як асаблівая разнавіднасць банапартызму. Ашаламляльны поспех фашызму напачатку 1930-х гг. (таксама як і надыход сусветнага эканамічнага крызісу) стаў для сацыял-дэмакратыі поўнай нечаканасцю.

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнай, унутры- і знешнепалітычнай сітуацыі ў Еўропе выклікала раскол у шэрагах РСІ. "Правае" крыло (брытанцы і скандынавы) выступала за захаванне традыцыйнага курса на супрацоўніцтва з ліберальна-дэмакратычнымі партыямі дзеля стварэння моцнай дэмакратычнай дзяржавы. "Левае" (французы, іспанцы, немцы, палякі) патрабавала разгортвання масавых выступленняў пралетарыяту і супрацоўніцтва з камуністамі ў рамках шырокіх кааліцый антыфашысцкіх сіл (Народных франтоў). Прыхільнікі "сярэдзіннай лініі" знаходзіліся ў яўнай меншасці. Відавочна, што пазіцыя нацыянальных рабочых партый і арганізацый залежала ад канкрэтнай нацыянальнай сітуацыі.

Хаця ў 1934-1935 гг. РСІ і Камінтэрн здолелі зблізіць свае пазіцыі па некаторых важнейшых пытаннях, выпрацаваць агульную палітычную пазіцыю не атрымалася. Поспехі ў супрацоўніцтве сацыял-дэмакратыі з камуністамі – стварэнне Народных франтоў – хутчэй дасягаліся не на міжнародным, а на нацыянальным узроўні, як гэта было ў Францыі (1935 г.) ды Іспаніі (1936 г.).

Напрыканцы 1930-х гг. самыя ўплывовыя фракцыі РСІ (брытанская і скандынаўскія) выступілі за далейшае скарачэнне паўнамоцтваў яго цэнтральных органаў. Пашырэнне маштабаў сусветнай вайны прывяло ў 1940 г. да канчатковага распаду РСІ.

Пасля таго, як у 1929 г. з Савецкага Саюзе быў высланы самы небяспечны прадстаўнік антысталінскай апазіцыі Леў Троцкі, на чале з ім за мяжой пачынае фармавацца інтэрнацыяналісцкая левая апазіцыя ў міжнародным камуністычным руху.У 1930 г. прыхільнікі Троцкага, выключаныя з камуністычных партый, заснавалі Міжнародную левую апазіцыю (МЛА) як фракцыю Камінтэрну. У 1933 г. арганізацыя змяніла назву на Міжнародную камуністычную лігу. Трацкісцкія групы выходзяць з кампартый, Камінтэрну і канстытуіруюцца ў незалежныя партыі і арганізацыі, спрабуюць наладзіць кантакты з партыямі ІІ Інтэрнацыяналу. У 1938 г. на Ўстаноўчым кангрэсе ў Парыжы ўтварыла IV Інтэрнацыянал. Яго з’яўленне тлумачылася неабходнасцю стварэння масавай рэвалюцыйнай партыі для кіраўніцтва пралетарскай рэвалюцыяй, якая незваротна разрастацца з пачаткам наступаючай сусветнай вайны.

Важнейшымі палажэннямі трацкізму з’яўляліся: тэорыя перманентнай рэвалюцыі, неабходнасць сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі (замест тэорыі будаўніцтва сацыялізму ў асобна ўзятай краіне), крытыка ўнутрыпартыйнай дэмакратыі і савецкага кіраўніцтва пасля 1923 г., негатыўная ацэнка прыроды палітычнага рэжыму ў Савецкім Саюзе (экспрапрыяцыя палітычнай улады у пралетарыяту савецкай бюракратыяй) і спрыянне палітычнай рэвалюцыі ў ім, падтрымка сацыялістычнай рэвалюцыі ў развітых капіталістычных краінах праз масавыя дзеянні рабочага класу.

Стан прафсаюзнага руху пасля першай сусветнай вайны. Утварэнне Міжнароднай федэрацыі прафсаюзаў (Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў), Міжнароднай канфедэрацыі хрысціянскіх прафсаюзаў, Чырвонага інтэрнацыянала прафсаюзаў (Прафінтэрна).

Еўрапейскі прафсаюзны рух пасля першай сусветнай вайны быў моцна раз'яднаны. Напачатку 1919 г. у Берне адбылася сустрэчы шэрагу прадстаўнікоў еўрапейскай прафсаюзных арганізацый. У ліпені 1919 у Амстэрдаме прайшоў устаноўчы кангрэс Міжнароднай федэрацыі прафсаюзаў (МФП; іншыя назвы – "Амстэрдамскі інтэрнацыянал прафсаюзаў" ці "Жоўты інтэрнацыянал"), дзе былі прадстаўлены дэлегаты з 14 краін (13 еўрапейскіх і ЗША). Першапачаткова яна пазіцыянавала сябе перадусім як арганізацыя, альтэрнатыўная радыкальным камуністычным прафсаюзам. А пасля таго, як ад удзелу ў ёй адышлі амерыканцы, стала на трывалыя сацыял-дэмакратычныя пазіцыі. МФП была звязана з Рабочым Сацыялістычным Інтэрнацыяналам. Сусветны эканамічны крызіс 1929-1933 гг., прыход да ўлады ў Германіі А. Гітлера і нарастанне аўтарытарных і фашысцкіх тэндэнцый у Еўропе вялі да аслаблення МФП. У 1945 г. арганізацыя была распушчана.

У 1920 г. на кангрэсе ў Гаазе пры падтрымцы Ватыкана адбылося ўтварэнне Міжнароднай канфедэрацыі хрысціянскіх прафсаюзаў (МКХП). Гэтае аб'яднанне гуртавала арганізацыі, звязаныя з хрыціянска-дэмакратычнымі партыямі (першапачаткова – каталіцкія), і задумвалася як альтэрнатыва еўрапейскім секулярызаваным прафсаюзам. Першыя статуты МКХП абвяшчалі імкненне не толькі змагацца за правы рабочых, але таксама адстойваць гэткія каштоўнасці, як чалавечая годнасць, дэмакратыя і міжнародная салідарнасць. Галоўныя ідэі аб'яднання гуртаваліся на папскіх энцыкліках Rerum Novarum i Quadragessimo Anno. Для кіраўніцтва МКХП была характэрна пропаведзь супрацоўніцтва працы і капіталу дзеля ажыццяўлення хрысціянскага "ўсеагульнага братэрства", змаганне супраць рэвалюцыйнага рабочага руху (нават стачкі прызначаліся скрайнім сродкам барацьбы за правы працоўных).

Як альтэрнатыва гэтым аб'яднанням быў задуманы Чырвоны (камуністычны) інтэрнацыянал прафсаюзаў (Прафінтэрн). Яго ўстаноўчы кангрэс, дзе былі прадстаўлены арганізацыі, што не ўдзельнічалі ў МФП, адбыўся ў Маскве ў ліпені 1921 г. Быў прызнаны лозунг дыктатуры пралетарыяту, а прынцып "нейтральнасці" прафсаюзаў у палітычнай барацьбе – адкінуты. Тактыка супрацоўніцтва з рэфармісцкімі арганізацыямі, якая была абрана ў выніку пераходу да рэалізацыі ідэі "народнага фронту", вяла ла зліцця прафсаюзных арганізацый у многіх краінах. Значная частка секцый Прафінтэрна перастала існаваць у 1937 г., таму ў 1937 г. сам ён быў распушчаны.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 491; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.