Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Утварэнне і дзейнасць маладзёжных міжнародных арганізацый




Ажыўленне анарха-сіндыкалізму ў рабочым руху.

На базе анархізму, які з-за практыкі індывідуальнага тэрору і "прапаганды дзеяннем" да пачатку 1890-х гг. ператварыўся ў маргінальны рух, і свежага перспектыўнага сіндыкалізму ў канцы 1910-х гг. складваецца анарха-сіндыкалізм. У яго падмурку легла ідэя аб тым, што толькі рэвалюцыйныя арганізацыі працоўных, заснаваныя на прынцыпах узаемадапамогі і калектыўнага самакіравання, павінны і здольныя спрыяць пабудове новага справядлівага грамадства. Гэткім чынам, гэта быў рабочы анархізм, што прызнаваў толькі нізавую, неіерархічную самаарганізацыю працоўных і таму адмаўляў удзел у органах улады, а таксама палітычная партыі і заснаваныя на іерархіі – прафсаюзы (франц. syndicat – "прафсаюз"). Галоўнымі мэтамі анарха-сіндыкалізму былі: свабоднае аб’яднанне людзей у камуны ды іх федэрацыя ажно да сусветнага ўзроўню, арганізацыя шляхам стварэння асацыяцый вытворцаў, ліквідацыя прыватнай уласнасці і дзяржавы, капіталізму ды іерархіі.

Спачатку анарха-сіндыкалісты разглядалі магчымасць далучэння да марксісцкага Чырвонага Інтэрнацыяналу Прафсаюзаў (Прафінтэрну). Але пасля канчатковага разрыву з марксістамі асноўная частка міжнароднага анарха-сіндыкалісцкага руху была аб’яднана ў Міжнародную асацыяцыю працоўных (МАП) – Анарха-сіндыкалісцкі Інтэрнацыянал ("Берлінскі Інтэрнацыянал"), створаны на нелегальным Берлінскім устаноўчым кангрэсе ў снежні 1922 г. – студзені 1923 г.

Найбольш моцнымі і масавымі нацыянальнымі арганізацыямі анарха-сіныкалізму былі Італьянскі сіндыкальны саюз, іспанскія Нацыянальная канфедэрацыя працы і Федэрацыя анархістаў Іберыі, а таксама Аргентынская рэгіянальная рабочая федэрацыя.

Яшчэ ў 1-ай палове ХІХ ст. моладзь, перадусім студэнцкая (саюзы), брала ўдзел у барацьбе супраць дэспатызму і феадальнай рэакцыі, у нацыянальна-вызваленчых рухах прыгнечаных народаў Еўропы. Развіццё масавага руху ў 2-ой палове ХІХ ст. у перадавых еўрапейскіх краінах садзейнічала дыферэнцыяцыі маладзёжнага руху. Рабочая моладзь, частка юнакоў і дзяўчат – выхадцаў з іншых класаў і груп – уключаліся ў рабочы рух ці падтрымлівалі яго. Адначасова актывізаваліся кансерватыўныя маладзёжныя арганізацыі і таварыствы. Узнікаюць міжнародныя хрысціянскія аб'яднанні (Сусветны альянс асацыяцый маладых хрысціян (1855), Сусветная асацыяцыя маладых жанчын-хрысціянак (1894), Сусветная федэрацыя студэнтаў-хрысціян (1895) і г.д.). У 1907-1908 гг. зарадзіўся скаўцкі рух. Напачатку ХХ ст. амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах дзейнічалі моцныя сацыял-дэмакратычныя партыі (Аўстрыя, Бельгія, Германія, Швецыя ды інш.) былі ўтвораны саюзы сацыялістычнай рабочай моладзі. Узнікае яўная тэндэнцыя да згуртавання маладых сацыял-дэмакратаў на агульнаеўрапейскім узроўні. У 1907 г. у Штутгарце адбылася 1-ая Міжнародная канферэнцыя сацыялістычных арганізацый моладзі, якая прыняла рашэнне пра стварэнне Сацыялістычнага інтэрнацыяналу моладзі (СІМ).

Першая сусветная вайна і рэвалюцыйная хваля 1917-1918 гг. садзейнічала ўздыму сусветнага маладзёжнага рэвалюцыйнага руху. Пасля стварэння Камінтэрну рэвалюцыйныя арганізацыі многіх краін заявілі пра сваю згоду з яго праграмнымі дакументамі. Маладыя камуністы Савецкай Расіі выйшлі з прапановай стварэння Камуністычнага інтэрнацыяналу моладзі (КІМ). У распрацоўцы праграмы і статуту КІМ браў удзел У.І Ленін. І Устаноўчы з'езд КІМ адбыўся ў нелегальнай абстаноўцы ў Берліне ў лістападзе 1919 г.

У гады адноснай стабілізацыі капіталізму (1924-1929) сярод важнейшых задач КІМ была барацьба з правымі і левымі (трацкісты) фракцыянерамі. У духу тактыкі адзінага фронту ў 1925 г. Выканкам КІМ накіраваў Выканкаму СІМ "Адкрыты ліст" з прапановай пра стварэнне адзінага фронту рабочай моладзі супраць імперыялістычнай вайны. Аднак шматлікія супярэчнасці паміж аб'яднаннямі-канкурэнтамі рабілі падобнае згуртаванне немагчымым.

У міжваенны час, асабліва ў 2-ой палове 1920-х гг. актыўна ствараліся маладзёжныя аб'яднанні клерыкальнага, асветніцкага характару, якія дыстанцыяваліся ад палітычнай барацьбы і арыентаваліся, перадусім, на вырашэнне "спецыфічных" маладзёжных праблем. У краінах Заходняй Еўропы ўзнікалі нацыянальныя студэнцкія саюзы.

У цэлым шэрагу краін, асабліва моцна аслабленых у выніку першай сусветнай вайны, ствараліся ультрарэакцыйныя, фашысцкія арганізацыі. Там, дзе да ўлады прыйшлі фашысты/нацысты (Італія, Германія, Іспаніі) гэткія маладзёжныя арганізацыі сталі часткай дзяржаўна-партыйнага апарату.

Напачатку 1930-х гг., калі прагрэсіўная моладзь сутыкнулася з пагрозай разрастання фашызму, намячаецца актывізацыя дыялогу і збліжэнне прагрэсіўных маладзёжных арганізацый. Важнымі падзеямі ў жыцці антыфашысцкай моладзі сталі Міжнародны юнацкі кангрэс (Парыж, 1933), Сусветны студэнцкі кангрэс (Брусель, 1934), І Сусветны маладзёжны антываенны кангрэс (Жэнева, 1936). Дзякуючы зменам у тактыцы міжнародных рабочых аб'яднанняў, стала магчымым стварэнне маладзёжных органаў Народнага Фронту (Балгарыя, Францыя) і нават зліццё камуністычных і сацыялістычных маладзёжных арганізацый (Бельгія, Іспанія, Мексіка ды інш.). Напярэдадні другой сусветнай вайны надзвычай актыўным і масавым становіцца маладзёжны антываенны рух.

У гады другой сусветнай вайны міжнародная салідарнасць прагрэсіўнай моладзі ўмацоўвалася. Напрыклад, у 1941 г. студэнты краін, якія ваявалі супраць фашызму, сабраліся ў Лондане і абвясцілі 17 лістапада – дзень, калі гітлераўцы ўчынілі крывавую расправу над чэхаславацкімі студэнтамі, Міжнародным днём студэнтаў.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 625; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.