Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асаблівасці эканамічнага і палітычнага становішча Іспаніі пасля першай сусветнай вайны




Напачатку першай сусветнай вайны кароль Альфонса ХІІІ абвясціў нейтралітэт Іспаніі. Мадрыд стаў адным з нямногіх гарадоў Еўропы, дзе засяродзілася дыпламатычная дзейнасць дзяржаў ваюючага кантыненту. Дзякуючы свайму геапалітычнаму становішчу і прыродна-сыравінным рэсурсам, Іспанія вяла актыўны гандаль з канфліктуючымі дзяржавамі. Ваенная кан’юнктура ажывіла эканоміку краіны. Пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, карысныя выкапні Іспаніі сталі важным элементам гаспадарчага жыцця многіх краін. Актывізацыя эканомікі прывяла да ўзмацнення ўплыву буржуазных колаў на грамадскае жыццё і некалькі згладзіла вастрыню сацыяльных праблем. Узважаная палітыка іспанскіх уладаў у гады першай сусветнай вайны была спрыяльнай для краіны, якая здолела атрымаць максімум выгад з сусветнага катаклізму.

Тым не менш, аграрна-прамысловая Іспанія па ўзроўні прамысловага развіцця працягвала адставаць ад перадавых капіталістычных дзяржаў. На 1920 г. 57% эканамічна актыўнага насельніцтва заставалася занятым у сельскай гаспадарцы (у прамысловасці – каля 22%, а ў сферы абслугоўвання – 21%). Феадальныя перажыткі, перадусім, існаванне аграмадных латыфундый і, адсюль, зямельны голад у іспанскай вёсцы), тармазілі развіццё Іспаніі і прадвызначалі прымітыўныя формы вядзення сельскай гаспадаркі і вузкасць унутранага рынку і г.д.

Сведчаннем адноснай адсталасці Іспаніі была нераўнамернасць сацыяльна-эканамічнага развіцця яе рэгіёнаў. Калі паўночныя вобласці краіны – Астурыя, Басконія (Краіна Баскаў) і Каталонія – вызначаліся дастаткова высокім узроўнем урбанізацыі і прамысловай вытворчасці. Тут квітнелі тэкстыльная, машынабудаўнічая, электратэхнічная, хімічная, горназдабываючая і металургічная галіны. Першая сусветная вайна і некаторыя пасляваенныя ўрадавыя захады паспрыялі ўзмацненню дзяржаўна-манапалістычных тэндэнцыяў і узмацненню пазіцыяў замежнага капіталу ў індустрыі краіны. У астатніх раёнах Іспаніі цалкам пераважалі дробныя прадпрыемствы лёгкай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. У паўднёвай частцы Іспаніі – Андалузіі, Новай Кастыліі, Эстрэмадуры – па-ранейшаму працягвалі панаваць паўфеадальныя латыфундыі.

Згодна з Канстытуцыяй 1876 г. Іспанія з’яўлялася канстытуцыйнай манархіяй дуалістычнага тыпу – кароль Альфонса ХІІІ (1902-1931 гг.) не толькі караляваў, але й кіраваў, падзяляючы заканадаўчую ўладу з картэсамі (саслоўна-прадстаўнічым органам, парламентам) і выканаўчую – з кабінетам міністраў. Трывалыя эканамічныя пазіцыі латыфундыстаў у эканамічным жыцці рабілі іх натуральнымі саюзнікамі манархіі ў справе кансервацыі існаваўшых палітычных парадкаў у краіне. Разам з прадстаўнікамі фінансавага капіталу яны фармавалі правячую фінансава-памешчыцкую алігархію Іспаніі. У шчыльным саюзе з ёй выступаў іспанскі каталіцкі касцёл, які не толькі захоўваў магутнейшы светапоглядны ўплыў на шырокія масы іспанскага насельніцтва (у першую чаргу на насельніцтва вёскі), але таксама заставаўся буйнейшым землеўладальнікам, банкірам, прамыслоўцам і пры гэтым атрымліваў надзвычай шчодрыя штогадовыя ўрадавыя субсідыі. Яшчэ адным традыцыйным апірышчам манархіі і традыцыйных кансерватыўных палітычных парадкаў у Іспаніі ажно з часоў Рэканкісты і стварэння Іспанскай каланіяльнай імперыі было войска.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 557; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.