Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Уздзеянне сусветнага эканамічнага крызісу на Венгрыю. Збліжэнне Венгрыі з гітлераўскай Германіяй, ператварэнне яе ў германскага сатэліта




Выхад са знешнепалітычнай ізаляцыі. Дагавор аб дружбе з Італіяй.

У першыя пасляваенны гады Венгрыя апынулася ў знешнепалітычнай ізаляцыі. Адносіны з суседнімі дзяржавамі былі скрайне напружанымі, асабліва з Румыніяй і Чэхаславакіяй. Тое ж датычылася і Францыі, вялікай дзяржавы, якую венгры лічылі найбольш вінаватай у трыянонскім прыніжэнні. У 1925 г. нават здарыўся гучны міжнародны скандал. У Нідэрландах былі арыштаваныя венгерскія грамадзяне з дыпламатычнымі пашпартамі (гэта сведчыла пра іх афіцыйны статус), якія спрабавалі запусціць у зварот вялікі аб’ём фальшывых франкаў.

Уступленне ў Лігу Нацый дазволіла прарваць знешнепалітычную ізаляцыю краіны. У 1924 г. Венгрыя нават падпісала дагавор з СССР аб усталяванні дыпламатычных адносін, аднак яно, як і шэраг іншых пагадненняў з савецкім бокам, не было ратыфікаванае. А ў траўні 1927 г. М. Хорці дамогся ад вялікіх дзяржаў адклікання з Будапешту кантрольнай камісіі, якая назірала за выкананнем умоў Трыянонскага дагавору, і перадачы яе функцый Лізе Нацый.

Яшчэ больш важнай праблемай для Венгрыі заставаўся пошук гэткіх саюзнікаў, супрацоўніцтва з якімі дазваляла б у будучым спадзявацца на поўнае пазбаўленне ад Трыянонскага дагавору. Гэткай дзяржавай магла стаць Італія. У красавіку 1927 г. з ёй Венгрыя падпісала дагавор аб дружбе. З італьянскай дапамогай пачалося актыўнае узбраенне.

Венгрыя ўступіла ў паласу сусветнага эканамічнага крызісу 1929-1933 гг. некалькі раней, чым большасць іншых дзяржаў. Гэта было звязана з паглыбленнем аграрнага крызісу ў краіне і агульнай слабасцю нацыянальнай эканомікі. Узровень вытворчасці скараціўся за гады крызісу амаль удвая. Скараціліся заробкі, беспрацоўе дасягнула небывалай лічбы ў 800 тыс. чалавек. Асабліва адчувальны ўдар быў нанесены па знешняму гандлю: экспарт зменшыўся на 2/3, а імпарт – на 3/4. Пры чым за гэты час вырасла ўдзельная вага Італіі і Германіі. Гэты фактар, безумоўна, таксама адыграў пэўную ролю ў канчатковым вызначэнні знешнепалітычнай арыентацыі Венгрыі.

Нарастанне эканамічных праблем не магло не паўплываць на рост палітычных супярэчнасцяў і абвастрэнне палітычнай барацьбы. У 1931 г. скончылася доўгае прэм’ерства І. Бетлена. Дзейнасць кабінета Д. Караі аказалася зусім непрацяглай. А ў кастрычніку 1932 г. да ўлады прыйшоў урад "моцнай рукі" на чале з генералам Д’юлай Гёмбёшам (1932-1936). Пачатак рэалізацыі яго шавіністычнай праграмы "адраджэння венгерскай нацыі" пагражала рэшткам буржуазна-дэмакратычных свабодаў у краіне. Партыя адзінства была перайменавана ў Партыю нацыянальнага адзінства, якую прэм’ер-міністр спрабаваў пераўтварыць у масавую партыю. Сімптаматычна, што менавіта Д. Гёмбёш быў першым галавой замежнага ўраду, які нанёс візіт А. Гітлеру, пасля яго абрання на пасаду рэйхсканцлера.

Спробы прэм’ер-міністра пераўтварыць хартысцкі рэжым па гітлераўскім узоры і, асабліва яе безаглядная знешнепалітычная арыентацыя на Германію, выклікала незадавальненне арыстакратычнай часткі правячай партыі. Наспяваў урадавы крызіс. Развязка наступіла пасля смерці Д. Гёмбёша. Кіраўніком ураду быў прызначаны праціўнік усталявання таталітарнага рэжыму нацысцкага тыпу ў Венгрыі кансерватыўны палітык Калман Дарані (1936-1938).

Тым не менш, далейшае збліжэнне краіны з блокам агрэсіўных дзяржаў працягнулася яшчэ больш хуткімі тэмпамі. Пасля аншлюсу Аўстрыі ўрад узначаліў Бэла Імрэдзі, з якім традыцыйныя палітычныя эліты Венгрыі звязвалі спадзяванні на рознавектарную знешнюю палітыку і захаванне нармальных адносін з усімі вялікімі дзяржавамі. Але палітычная абстаноўка ў Еўропе не давала шанцаў на рэалізацыю гэтых планаў.

У лістападзе 1938 г. рашэннямі 1-га Венскага арбітражу Германія і Італія далі згоду на далучэнне да Венгрыі паўднёвых раёнаў Славакіі і Закарпацкай Украіны. У студзені 1939 г. Венгрыі далі дабро на астатнюю частку Закарпацкай Украіны. Неўзабаве пасля гэтага краіна далучылася да Антыкамінтэрнаўскага пакту і разарвала дыпламатычныя адносіны з СССР. У сакавіку 1939 г. Венгрыя ўзяла ўдзел у ліквідацыі Чэхаславакіі. Усё гэта канчаткова прывязала краіну да агрэсіўнага блоку. У жніўні 1940 г. па выніках 2-га Венскага арбітражу Венгрыі перадавалася паўночная і паўночна-ўсходняя частка Трансільваніі з насельніцтвам 2,5 млн. чалавек (1 млн. з іх – румыны) і ў лістападзе таго ж году Венгрыя далучылася да Траістага пакту. Насуперак дагавору аб "пастаянным міры і вечнай дружбе" з Югаславіяй у сакавіку 1941 г. яна ўзяла ўдзел у агрэсіі супраць сваёй паўднёвай суседкі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 593; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.