Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Заканамернасці размяшчэння насельнiцтва i гаспадаркi




Блок самаправеркi

1. Якiя фактары размяшчэння адносяцца да сацыяльна-эканаміч-ных? 2. Якiя фактары з’яўляюцца вызначальнымі ў размяшчэнні працаёмiстых і навукаёмістых галін? Прывядзіце канкрэтныя прыклады. 3. Раскрыйце ўздзеяне фактару інфраструктуры на рассяленне i размяшчэнне гаспадаркі. 4. Прывядзiце прыклады ўплыву спажывецкага фактару на размяшчэнне вытворчасці. 5. Ахарактарызуйце ролю экалагiчнага фактару.

Эканомiка-геаграфiчныя сувязі i iх вiды. З матэрыялу папярэдніх тэм вынікае, што паміж эканомiка-геаграфiчнымі аб’ектамі пэўнай тэрыторыі ўсталёўваюцца адносіны па абмене рэчывам, энергiяй, iнфармацыяй. Перамяшчэнне людзей, патокі рэчыва, энергii, iнфармацыі – усё гэта эканоміка-геаграфічныя сувязi. Даследаванне сувязяў адносіцца да ліку важкiх момантаў характарыстыкi эканоміка-геаграфічных аб’ектаў і iх сукупнасці. Носьбітамі сувязяў з’яўляюцца канкрэтныя віды рэчыва, энергіі, інфармацыі. Пры даследаванні эканоміка-геаграфiчных сувязяў аналізуюцца іх характар, накiра-ванасць, інтэнсiўнасць, цесната, рацыянальнасць.

Усе вiды сувязяў, што iснуюць памiж эканоміка-геаграфічнымі аб’ектамі, можна падзяліць на дзве асноўныя групы: сацыяльныя сувязі i вытворчыя сувязi.

Да сацыяльных сувязяў адносяцца сацыяльна-дэмаграфічныя, працоўныя, культурна-бытавыя, гандлёва-размеркавальныя, сацыяльна-інфармацыйныя, рэкрэацыйныя. Так, да сацыяльна-дэмаграфічных сувязяў адносяць усе віды перамяшчэння людзей, звязаныя з сямейнымі абставінамі. Калі жыхары аднаго населенага пункта прыязджаюць на працу ў іншы населены пункт, можна гаварыць аб iснаванні памiж гэтымі населенымі пунктамі працоўных сувязяў. Сацыяльна-інфармацыйныя сувязі заключаюцца ў патоках карэспандэнцыi паміж рознымі населенымі пунктамi.

Вытворчыя сувязi выражаюцца ў абмене палівам, сыравiнай, энергіяй, гатовай прадукцыяй. Адзiн з вiдаў вытворчых сувязяў – тэхналагічны. Вытворчыя сувязi могуць iснаваць унутры аднаго прадпрыемства і паміж рознымі прадпрыемствамі. Яны могуць быць унутрыгалiновымі i міжгалiновымi.

Характар сувязяў паміж аб’ектамі знаходзіць адлюстраванне ў катэгорыях "узаемасувязь", "узаемадзеянне", "узаемазалежнасць". Сувязі могуць быць непасрэдныя і ўскосныя, агульныя і адзiнкавыя, функцыянальныя і iнш.

Тэрытарыяльная канцэнтрацыя жыцця людзей. Адна з тэндэнцый (ці адна з заканамернасцяў) сучасных працэсаў у размяшчэнні насельніцтва і гаспадаркi заключаецца ва ўзмацненнi тэрытарыяльнай канцэнтрацыі жыцця людзей. Гэтая тэндэнцыя характэрна для большасці краін свету, у першую чаргу для развітых у эканамічных адносiнах краiн. У чым праяўляецца ўзмацненне тэрытарыяльнай канцэпцыi жыцця людзей?

Перш за ўсе на працягу апошніх дзесяцігоддзяў узрастае роля буйных гарадоў як цэнтраў рассялення i цэнтраў канцэнтрацыі гаспадарчай дзейнасці. У 1950 г. у свеце налічвалася каля 1 тыс. гарадоў з колькасцю жыхароў больш за 100 тыс. у кожным. Яны засяроджвалi 1/6 частку жыхароў зямнога шара. У пачатку 90-х гадоў колькасць гарадоў такой велiчынi пераўзышла 3 тыс., у іх пражывае 1/3 насельнiцтва планеты. Асабліва хутка расце колькасць гарадоў-"мільяне-раў", павялічваецца іх удзельная вага ва ўсiм насельнiцтве, а таксама ў агульнай колькасці гарадскога насельніцтва. У сярэдзiне 90-х гадоў у свеце налічвалася каля 350 гарадоў з колькасцю жыхароў больш за 1 млн чалавек.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 531; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.