Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыялагiзацыя і экалагізацыя эканоміка-геаграфічных даследаванняў




Тэма 9. ТЭНДЭНЦЫІ І НАПРАМКІ РАЗВІЦЦЯ СЭГ

Абагульняльны блок

1. Найбольш агульнай сярод тэорый сацыяльна-эканамічнай геаграфіі з’яўляецца тэорыя тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства. Яна знаходзіцца ў стадыі станаўлення, фарміравання.

2. Адно з добра распрацаваных палажэнняў тэорыі тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства – уяўленне аб фактарах размяшчэння насельніцтва i гаспадаркі.

3. Размяшчэнне насельнiцтва і гаспадаркі па тэрыторыі адбываецца пад уздзеяннем розных прычын, што атрымалі назву фактараў размяшчэння.

4. Сярод фактараў размяшчэння можна вылучыць прыродныя, гістарычныя, эканамiчныя, сацыяльныя.

5. Адна з заканамернасцей сучасных працэсаў у размяшчэнні насельніцтва і гаспадаркі заключаецца ва ўзмацненні тэрытарыяльнай канцэнтрацыі жыцця людзей.

Сацыялагiзацыя даследаванняў. Словам "сацыяльны" прынята называць з’явы, працэсы, што маюць непасрэднае дачыненне да чалавека, умоў яго жыцця. Няма і не можа быць асацыяльных эканамічных з’яў. Сацыялагізацыя – пашырэнне звестак аб умовах жыцця, узроўню жыцця людзей, узмацненне ўвагі да чалавека ва ўсіх напрамках даследаванняў. Адна з тэндэнцый развiцця геаграфiчнай навукі ў цэлым, у тым лiку СЭГ, заключаецца менавіта ў сацыялагізацыі даследаванняў. У § 1 абгрунтавана, што сацыялагізацыя даследаванняў абумовіла перарастанне эканамічнай геаграфіі ў сацыяльна-эканамічную.

Заходняя геаграфія мае даволі даўнія карані ў гэтых адносiнах: яна традыцыйна развівалася як сацыяльная. Можна назваць школу "геаграфіі чалавека" ў Францыі, традыцыi антрапагеаграфіі і тэорыі "цэнтральных месцаў" у Германіі, англа-амерыканскую "грамадскую геаграфію". І ў заходняй геаграфіі некалькі мяняюцца падыходы, змяшчаюцца акцэнты. Увага ўсё больш канцэнтруецца на даследаванні тэрытарыяльных адрозненняў у якасці жыцця, узроўню жыцця.

У постсацыялiстычных краінах сацыялагізацыя даследаванняў стымулюецца і абумоўлена ў значнай ступені пераходам да рынкавых адносін, структурнымі зменамі ў эканоміцы. Само "размяшчэнне вытворчасці" – класічны прадмет эканамічнай геаграфіі ў сучасных умовах – усё больш вызначаецца не тэхнiка-эканамiчнымі асаблівасцямi ці прыроднымі фактарамі, а сацыяльна-эканамiчнымі: працоўнымі рэсурсамі, iх якасцю, адрозненнямi ва ўзроўні заработнай платы, прыцягненнем да навукова-даследчых цэнтраў, экалагiчнай сітуацыяй.

Іншы раз вылучаюць два аспекты (два напрамкi) сацыялагізацыі даследаванняў. Сацыялагізацыя "ўшыркі", "ўшыр" азначае развіццё новых напрамкаў геаграфічных даследаванняў, арыентаваных на вывучэнне розных бакоў жыцця чалавека. Так, у геаграфіі насельніцтва не толькі характарызуюцца традыцыйныя пытанні: размяшчэнне, шчыльнасць, міграцыя, сеткі населеных пунктаў, але і вывучаюцца тэрытарыяльныя адрозненні ў грашовых даходах, у забеспячэнні рознымі паслугамі, таварамі спажывання, адрозненні ва ўзроўні адукацыі. Прадметам даследавання з’яўляюцца таксама этнічныя і этнаграфічныя моманты: нацыянальны і рэлігійны склад, тэрытарыяльныя адрозненні ў забудове, адзенні, побыце, звычаях і інш. Сацыялагізацыя "ўшыр" азначае даследаванне асаблівасцей тэрытарыяльнай арганізацыі розных галін сферы абслугоўвання – сувязі, гандлю, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання, культуры, аховы здароўя, турызму.

Сацыялагiзацыя "ўглыб" звязана з узмацненнем сацыяльных аспектаў у традыцыйных галінах эканамічнай геаграфіі – геаграфіі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту.

Палiтычная геаграфiя. Адносна новай галіной даследаванняў у межах СЭГ, асабліва ў постсацыялістычных краінах, з’яўляецца палітычная геаграфія. Палітычная геаграфія вывучае прасторавую арганізацыю палiтычнага жыцця грамадства, тэрытарыяльныя сукупнасці палітычных сіл у іх абумоўленасці разнастайнымі сацыяльна-эканамiчнымi фактарамi.

Палiтычная геаграфія ў агульным плане даследуе працэс фармiравання межаў дзяржаў, палітычнай карты свету, адмістрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу той ці іншай краiны. Гэтыя працэсы дынамiчныя. Мяняецца палітычны статус дзяржаў, утвараюцца новыя дзяржавы, адбываюцца змяненні дзяржаўных межаў, формаў дзяржаўнага ладу.

На палiтычнай карце свету адбылiся істотныя змены ў 1960–
1961 гг., калі ўтварылiся многія незалежныя дзяржавы на Афрыканскім кантыненце. Зусім нядаўнiя палiтычныя падзеі пачатку
90-х гадоў не могуць заставацца па-за ўвагай палітыкаў-географаў. На месцы былога СССР утварылася 15 суверэнных дзяржаў у Еўропе і Азіі. Адбылося аб’яднанне Германіі, на карце Еўропы з’явiлiся самастойныя краіны Чэхія і Славакія, Славенія, Харватыя, Македонія, Боснія і Герцагавіна.

Згубiў сэнс падзел краiн на капiталістычныя і сацыялістычныя, што iснаваў на працягу дзесяцігоддзяў. Асноўным крытэрыем групоўкі краiн становіцца ўзровень iх сацыяльна-эканамічнага развіцця, узровень грашовых даходаў на душу насельнiцтва.

Палiтычная геаграфiя разглядае ўплыў палітычных падзей на геаграфію сусветнай гаспадаркі, мiграцыйныя працэсы глабальнага значэння. Адзначаныя вышэй палітычныя падзеі істотна мяняюць характар сусветных знешнеэканамiчных сувязей, уплываюць на напрамкi i iнтэнсiўнасць мiждзяржаўных міграцыйных патокаў. Палітыка-геа-графічнае вывучэнне крызісных раёнаў свету (раёнаў палітычнай напружанасці, міжнацыянальных, ваенных канфліктаў) таксама знахо-дзiцца сярод праблем, што даследуюцца палітычнай геаграфіяй.

Палітыкамі-географамі прапанавана формула ацэнкі сукупнай магутнасці дзяржавы. Яна мае наступны выгляд:

Р = (К + Е + М) * (См + П + Рк), дзе К – сумарны каэфiцыент колькасці насельніцтва і плошчы тэрыторыі; Е – эканамічная магутнасць дзяржавы (базавыя галiны гаспадаркі); М – ваенная магутнасць; См – стратэгiчная мэта дзяржавы; П – ступень падтрымкі насельніцтвам стратэгiчнай мэты; Рк – рашучасць кіраўніцтва дзяржавы ў ажыццяўленні стратэгічнай мэты і здольнасць ажыццявiць яе.

Як бачым, першая частка прыведзенай формулы адлюстроўвае эканамічную магутнасць, эканамічны патэнцыял краіны, другая ж яе частка заключае чыста палітычныя моманты. Ад велічыні гэтай часткі залежыць сукупная магутнасць дзяржавы: наяўнасць стратэгічнай мэты, падтрымка яе грамадзянамі краіны, здольнасць кіраўнiцтва ажыццявіць пастаўленую мэту павялічваць эканамічную магутнасць: пры адсутнасці названых момантаў яна можа быць зведзена да нуля.

Палiтычная геаграфія даследуе расстаноўку палiтычных сiл, уплыў грамадскіх рухаў, арганізацый у тэрытарыяльным аспекце. Асаблiвую актуальнасць гэта набывае падчас выбараў: парламенцкіх, прэзідэнцкіх, у мясцовыя органы ўлады і самакіравання. Таму адзін з важных напрамкаў палітычнай геаграфіі – геаграфія выбараў, ці электаральная геаграфія.

У ЗША, многіх еўрапейскіх краінах палітыкі-географы непасрэдна прымаюць удзел у абгрунтаванні межаў выбарчых акруг, выбарчых участкаў. Два, прынамсі галоўныя, патрабаваннi павінны быць вытрыманы пры фармiраванні акруг: 1) мiнімальныя адхіленні колькасці выбаршчыкаў ад сярэдняй; 2) кампактнасць тэрыторыі. Ці-кавымі для аналізу у тэрытарыяльным плане з’яўляюцца таксама вынiкі выбараў: прадстаўнікі якіх палітычных партый і рухаў атрымалі большую падтрымку ў тых ці іншых акругах, чым гэта абу- моўлена і інш.

Экалагiзацыя даследаванняў. Агульнавядома, што экалагiчная праблема стала адной з глабальных праблем чалавецтва. Яна заключаецца ў пагаршэнні якасці навакольнага асяроддзя пад уздзеяннем індустрыялiзацыі, урбанізацыі, інтэнсіфікацыі сельскай і лясной гаспадаркі. Павялічваецца антрапагенная "нагрузка" на прыроду, скарачаюцца запасы неаднаўляемых прыродных рэсурсаў.

Глабальныя праблемы, у тым лiку экалагічная, маюць свае тэрытарыяльныя (рэгіянальныя) аспекты. Географамі прапанаваны крытэрыі ацэнкі стану эколага-эканамічнай сітуацыі рэгiёнаў. Ступенi крызіснасці (стадыi дэградацыі) вызначаюцца па стане здароўя насельніцтва, змен у гаспадарцы i прыродных сiстэмах. На гэтай падставе можа быць зроблена агульная ацэнка эколага-эканамічнай сітуацыі. Вылучаны наступныя стадыі: здавальняючая, напружаная, канфліктная, цяжкая, катастрафiчная.

Так, эколага-эканамiчная сітуацыя ацэньваецца як напружаная пры з’яўленні прыкмет пагаршэння здароўя насельніцтва, ускладненні ўмоў гаспадарчай дзейнасці, прыкметах дэградацыі асобных прыродных кампанентаў. У гэтым выпадку нармалiзаваць сітуацыю можна яшчэ параўнаўча невялiкiмі намаганнямі і сродкамі. Пры цяжкiм стане эколага-эканамічнай сітуацыі паўсюдна пагаршаецца здароўе людзей усіх узростаў i сацыяльных груп; глыбокія парушэнні ў гаспадарчай сістэме, прыродная сістэма набліжаецца да парога незваротнасцi.

Пры катастрафiчнай экалагiчнай сiтуацыi адзначаюцца тэндэнцыі да вымірання насельніцтва, поўнасцю парушаецца структура гаспадаркі, нарастаюць гаспадарчыя страты, адбываюцца незваротныя працэсы дэградацыі ў прыродных комплексах. Для выратавання насельніцтва патрабуюцца велізарныя (міжнародных маштабаў) капiталаўкладаннi.

Да рэгiёнаў з катастрафічнай экалагічнай сітуацыяй аднесена зона Чарнобыльскай аварыі. У межах былога СССР як катастрафічная ацэньваецца таксама эколага-эканамiчная сітуацыя ў зоне Аральскага мора.

Узмацняецца экалагічны падыход пры даследаванні эканамічных і сацыяльных з’яў і працэсаў у іх тэрытарыяльным праяўленні. Ацэнка прыродных умоў даецца з пункту гледжання іх уплыву на здароўе і жыццядзейнасць чалавека. На тэрыторыях, што характарызуюцца высокай шчыльнасцю насельніцтва, эканамічнага патэнцыялу, сацыялагічная i экалагічная накіраванасць даследаванняў заключаецца ў выяўленні гранічна дапушчальных узроўняў тэрытарыяльнай канцэнтрацыі вытворчасці і нагрузкі на прыроднае асяроддзе.

Аб сацыяльнай і экалагічнай накіраванасці геаграфiчных даследаванняў у розных краінах свету сведчыць тэматыка 27-га Міжна-роднага геаграфiчнага кангрэсу, што адбыўся ў 1992 г. у Вашынгтоне. Там абмяркоўвалiся:

глабальныя праблемы асяроддзя пражывання чалавецтва;

геаграфічныя праблемы развіцця сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін;

жыццёвыя патрэбы і правы чалавека на парозе XXI стагоддзя;

геаграфія і новыя тэхналогіі.

Палітыка-геаграфічная накіраванасць праявілася ў абмеркаванні на кангрэсе праблем: "Адкрыццё новай Еўропы (у сувязі з глыбокiмi геапалітычнымі зменамі ў Еўропе)", "Адносіны паміж краінамі басейна Ціхага акiяна".




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 408; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.